• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    1905—1907 гг.
    1906 г.
    1906-1915 гг.
    1911 г.
    Першая расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя.
    Пачатак сталыпінскай аграрнай рэформы.
    Выданне газеты «Наша ніва».
    Увядзенне выбарных земстваў у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях.
    19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г.
    Люты 1917 г.
    Пачатак Першай сусветнай вайны. Увядзенне ваеннага становішча на тэрыторыі Беларусі.
    Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя ў Расіі.
    Успомніце. Якім чынам вырашалася аграрнае пытанне ў Беларусі ў першай палове XIX ст.?
    Вучэбная задача. Вызначыць, у чым выяўляліся прыкметы пераходу ад феадальнага да буржуазнага грамадства ў Беларусі ў 1860-х гг. — пачатку XX ст.
    Асаблівасці пераходу ад феадальнага да буржуазнага грамадства на беларускіх землях. 1860-я гг. — пачатак XX ст. сталі перыядам вырашальных змен у сацыяльна-эканамічным, палітычным, культурна-нацыянальным становішчы Беларусі. Беларускі народ зведаўдзве аграрныя рэформы: Аляксандра II і П. А. Сталыпіна; прыняў удзел у паўстанні і дзвюх буржуазна-дэмакратычных рэвалюцыях у 1905—1907 гг. ілютым 1917 г.; перажыў цяжкія часіны бедстваў у Першую сусветную вайну.
    У гэты перыяд адбываўся паступовы пераход ад феадальнага да буржуазнага грамадства. Для гэтага працэсу былі характэрны наступныя рысы:
    прамысловы пераварот — пераход ад мануфактуры да фабрыкі, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнанаёмных рабочых (пралетарыяту);
    пераадоленне натуральнага характару гаспадаркі і станаўленне рыначнай эканомікі — гаспадаркі з таварна-грашовымі адносінамі, пры якой Беларусь паступова ўваходзіла ў агульнарасійскі і еўрапейскі рынкі;
    рэвалюцыя — рэзкі скачкападобны пераход ад адной грамадска-палітычнай сістэмы да іншай, які адбываецца, як правіла, у ходзе адкрытага сутыкнення супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сіл. Расійскія рэвалюцыі прывялі да пераходу ад абсалютнай да абмежаванай парламентам манархіі і абвяшчэння буржуазнай рэспублікі;
    фарміраванне нацыі — гістарычнай супольнасці людзей, для якой характэрныя пражыванне на адной тэрыторыі, устойлівыя эканамічныя сувязі, літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, нацыянальная самасвядомасць, імкненне да ўласнай дзяржаўнасці.
    Супраць самадзяржаўя, саслоўнай і нацыянальнай няроўнасці выступілі ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гг., якое мела мэтай адраджэнне дзяржаўнасці на землях былой Рэчы Паспалітай. Паўстанне стала апошнім буйным выступленнем шляхецкага перыяду ў грамадска-палітычным руху. Адным з яго кіраўнікоў у Беларусі быў Кастусь (Канстанцін Вікенцій) Каліноўскі.
    Вялікае значэнне мела рэформа цара Аляксандра II у 1861 г. Згодна з ёю скасоўвалася прыгоннае права і памешчыцкім сялянам давалася асабістая свабода. Але яны не атрымалі ў асабістую ўласнасць зямлю.
    Рысы пераходу ад феадальнага да буржуазнага грамадства ў Беларусі ў 1860-х гг. — пачатку XX ст.
    Сацыяльнаэканамічнае развіццё
    Прамысловы пераварот.
    Скасаванне прыгоннага права.
    Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
    Станаўленне рыначнай эканомікі
    Заканчэнне
    Грамадскапалітычнае жыццё
    Паўстанне 1863—1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.
    Правядзенне судовай і гарадской рэформаў.
    Буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі.
    Выспяванне ідэі беларускай дзяржаўнасці
    Нацыянальнакультурнае жыццё
    Паступовае фарміраванне беларускай нацыі.
    Стварэнне беларускай літаратурнай мовы.
    Арганізацыйнае афармленне беларускага нацыянальнага руху
    Пасля адмены прыгоннага права адбывалася даволі маруднае развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы па шляху, які называюць «прускім». Сутнасць яго заключалася ў тым, што памешчыцкая ўласнасць на зямлю захоўвалася, а сяляне, якія непасрэдна на гэтай зямлі працавалі, вымушаны былі выкупляць яе па значна завышаных цэнах. Спробай развіцця па «амерыканскім» (фермерскім) шляху стала сталыпінская аграрная рэформа, пры правядзенні якой разбуралася сельская абшчына і сялянам дазвалялася замацаваць свае зямельныя надзелы ва ўласнасць.
    Буржуазныя пераўтварэнні ў розных галінах жыцця беларускага грамадства праводзіліся шляхам рэформаў і рэвалюцый. Аб гэтым сведчыла сялянская рэформа 1861 г., буржуазныя рэформы (гарадская, судовая і інш.) 1870— 1880-х гг., сталыпінская аграрная рэформа, увядзенне ў 1911 г. утрох беларускіх губернях земстваў — органаў мясцовага самакіравання, буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі ў 1905—1907 гг. і ў лютым 1917 г.
    У ходзе рэвалюцыі 1905— 1907 гг. адбывалася паступовая дэмакратызацыя грамадскага жыцця. Упершыню ў гісторыі Расіі былі абвешчаны дэмакратычныя правы і свабоды, утвараліся новыя і дзейнічалі раней створаныя палітычныя партыі. У выніку звяржэння самадзяржаўнага ладу ў лютым 1917 г. у Расіі адбылося пераўтварэнне абсалютнай манархіі ў буржуазную рэспубліку.
    Шляхі фарміравання буржуазнага грамадства ў Беларусі ў 1860-х гг. — пачатку XX ст.
    Рэформы
    Рэвалюцыі
    Сялянская рэформа Гарадская рэформа Судовая рэформа
    Першая расійская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905—1907 гг.
    Заканчэнне
    Сталыпінская аграрная рэформа
    Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г.
    Увядзенне земстваў у трох беларускіх губернях
    
    Нацыянальнае пытанне і фарміраванне самасвядомасці беларусаў. Ва ўмовах шматэтнічнай Расіі асаблівую вастрыню набыло нацыяналыше пытанне аб рэалізацыі права народаў на свабоднае, добраахвотнае этнічнае, дзяржаўнае, культурнае самавызначэнне. Нацыянальная інтэлігенцыя імкнулася абудзіць самасвядомасць беларусаў і выпрацаваць нацыянальную ідэю — уяўленні, у якіх народ адлюстроўвае сваё разуменне сябе як супольнасці людзей (нацыі) і сэнсу свайго гістарычнага існавання. Уклад у распрацоўку нацыянальнай ідэі зрабілі народнікі — выдаўцы часопіса «Гомон»; стваральнікі першай беларускай рэвалюцыйна-дэмакратычнай партыі — Беларускай сацыялістычнай грамады, якія прадстаўлялі сацыял-дэмакратыю; рэдакцыя газеты «Наша ніва». Пачынальнікі нацыянальнага руху абгрунтавалі неабходнасць для беларусаў мець уласную дзяржаўнасць і намагаліся гэту ідэю рэалізаваць.
    Фарміраванне беларускай нацыі праходзіла ва ўмовах, калі нацыянальная буржуазія была вельмі слабая эканамічна і мела нізкую нацыянальную свядомасць. Шмат хто з беларусаў, асабліва сельскіх жыхароў вызначалі сваё паходжанне не па этнічнай прыкмеце, а па тэрытарыяльнай і называлі сябе «тутэйшыя». У 1860-я гг. сфарміравалася сістэма поглядаў, якая атрымала назву «заходнерусізм». Яе прыхільнікі лічылі беларусаў часткай рускага этнасу. Аднак пры гэтым некаторыя прадстаўнікі заходнерусізму прызнавалі пэўную культурную самабытнасць беларусаў.
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: рэвалюцыя, капіталізм, прамысловы пераварот, пралетарыят, абшчына, манархія, народніцтва, сацыял-дэмакратыя, марксізм, нацыя, нацыянальнае пытанне.
    Пытанні і заданні
    1.	Пералічыце рысы пераходу ад феадальнага да буржуазнага грамадства ў Беларусі ў 1860-х гг. — пачатку XX ст. Выкарыстайце адпаведную табліцу. 2. Дайце азначэнне паняцця прамысловы пераварот. Скарыстайце свае веды па сусветнай гісторыі. 3. Раскрыйце сэнс паняцця нацыянальнае пытанне. Прывядзіце прыклады яго вырашэння ўЗаходняй Еўропе ўХІХ ст. 4. Ахарактарызуйце ўмовы, у якіх праходзіла фарміраванне беларускай нацыі. 5. Назавіце шляхі фарміравання буржуазнага грамадства ў Беларусі ў 1860-х гг. — пачатку XX ст. Пры адказе выкарыстайце адпаведную табліцу.
    § 14. АДМЕНА ПРЫГОННАГА ПРАВА
    Успомніце. 1. Якія былі прычыны адмены прыгоннага права і ўмовы вызвалення сялян у цэнтральных губернях Расіі? 2. У чым заключалася сутнасць рэформы П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы і інвентарнай рэформы ў памешчыцкай вёсцы?
    Вучэбная задача. Вызначыць асаблівасці правядзення сялянскай рэформы 1861 г. у беларускіх губернях.
    Падрыхтоўка сялянскай рэформы. Пасля паражэння Расіі ў Крымскай вайне 1853—1856 гг., якое паказала ўсю глыбіню адсталасці феадальнай Расійскай дзяржавы ад перадавых еўрапейскіх краін, цар Аляксандр II прызнаў неабходнасць адмены прыгоннага права. Падрыхтоўку рэформы пачалі з беларуска-літоўскіх губерняў. У 1857 г. з’явіўся рэскрыпт (прадпісанне) цара на імя віленскага генерал-губернатара У. I. Назімава аб падрыхтоўцы праектаў «паляпшэння быту памешчыцкіх сялян». Згодна з гэтым дакументам прадугледжвалася вызваленне сялян з-пад прыгону і наданне ім асабістай свабоды. Аднак за памешчыкам захоўвалася права ўласнасці на зямлю, за карыстанне якой сяляне павінны былі адбываць павіннасці.
    Узнёслыя настроі часткі грамадства наконт магчымага паляпшэння сялянскай долі выказаў у сваім вершы «Вызваленне сялян» У. Сыракомля:
    Чытаў рэскрыпт я дабрачынны цараў, Што даць людзям правы людзей павінен... I Вільня спраўдзіць клопат той народны. Дабро для ўсіх там зробяць напачатку...
    Аднак рэчаіснасць аказалася не такой светлай, як чакалася.
    Абвяшчэнне і ўмовы вызвалення памешчыцкіх сялян. «Палажэнне» аб выхадзе на волю прыгонных сялян і Маніфест, якім абвяшчалася аб гэтым насельніцтву, Аляксандр II падпісаў 19лютага 1861 г. Узважыўшы ўсе абставіны, царскі ўрад не рашыўся вызваляць сялян зусім без зямлі. Аднак атрымаць яе ва ўласнасць сяляне маглі толькі за выкуп. Сума выкупнога плацяжу вызначалася ў такім памеры, каб памешчык меў магчымасць, паклаўшы яе ўбанк пад працэнты, атрымліваць штогадовы прыбытак, роўны ранейшаму аброку.
    У Віцебскай і Магілёўскай губернях, дзе існавала сельская абшчына, устанаўліваліся памеры сялянскіх надзелаў: вышэйшы — ад 4 да 5,5 дзесяціны і ніжэйшы — ад 1 да 2 дзесяцін. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе існавала падворнае землекарыстанне, сяляне маглі выкупіць свой дарэформенны надзел.
    Выкупная аперацыя заключалася ў наступным. Дзяржава закладвала (уносіла) за сялян 4/5 выкупной сумы, каб яны маглі разлічыцца з памешчыкамі. Прадугледжвалася, што вяртаць гэтую пазыку — так званыя выкупныя плацяжы — сяляне будуць на працягу 49 гадоў з вялікімі працэнтамі. Да заключэння выкупнога пагаднення сялянам за карыстанне надзеламі трэба было выконваць на карысць памешчыка ранейшыя павіннасці — паншчыну ці аброк ва ўстаноўленых дзяржавай памерах. Такія сяляне лічыліся часоваабавязанымі. Пазямельныя адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі афармляліся ў дакументах, якія называліся ўстаўнымі граматамі. Іх складаннем займаліся міравыя пасрэднікі з ліку мясцовых памешчыкаў.