• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    У той жа час ён называў сябе палякам як нашчадак Рэчы Паспалітай, але слова «Польшча» пісаў па-беларуску праз «шч», бо мову ведаў з дзяцінства.
    Ураджэнец Магілёўскай губерні гісторык і публіцыст Адам Кіркор пісаў: «Ці Літва для таго, каб быць з Польшчай, павінна перастаць быць Літвой? He! Я ліцвін, — і ніколі гэта пачуццё ўва мне не будзе знішчана. Я люблю сваю радзіму з усім юначым энтузіязмам, з усёй мужчынскай самаахвярнасцю».
    Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. У першай палове XIX ст. пачаўся працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы. У яе аснову ляглі гаворкі Цэнтральнай Беларусі. Выдатным узорам іх літаратурнай апрацоўкі з’явілася ананімная паэма «Тарас на Парнасе» (найбольш верагодным аўтарам даследчыкі лічаць Канстанціна Вераніцына). Яна разам з ананімнай паэмай «Энеіда навыварат» (аўтарам лічаць Вікенція Равінскага) паклала пачатак новай беларускай літаратуры.
    Адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры быў выпускнік Полацкай езуіцкай акадэміі Ян Баршчэўскі, які пісаў і па-беларуску, і папольску. Ён — аўтар 4-томнага зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», выдадзенага ў 1844—1846 гг. Сучаснікі параўноўвалі гэты твор са славутым зборам арабскіх казак «Тысяча і адна ноч». Прататыпам галоўнага героя фантастычнай аповесці Баршчэўскага «Душа не ў сваім целе», па меркаванні даследчыкаў, быў Франц Савіч — кіраўнік Дэмакратычнага таварыства.
    Першым класікам новай беларускай літаратуры стаў ураджэнец Бабруйшчыны шляхціц Вінцэнтп Дунін-Марцінкевіч. У сваіх вершаваных аповесцях і апавяданнях ён адлюстраваў з’явы вясковага жыцця, духоўную прыгажосць і працалюбства сялян. У двухмоўнай камедыі-оперы «Сялянка» («Ідылія») Дунін-Марцінкевіч паказаў тагачаснае жыццё, калі паны размаўлялі па-польску, а мужыкі — па-беларуску. Складанне твораў на «мужыцкай» мове патрабавала немалой мужнасці, бо іх не падтрымлівалі царскія ўлады і варожа сустракалі апалячаныя памешчыкі.
    В. Дунін-Марцінкевіч
    В. Дунін-Марцінкевіч, зрабіўшы мужыка паўнапраўным героем сваіх твораў, смела заявіў апалячанай шляхце:
    «...Ваш суд мне не страшны, хай злосна скавыча
    У будцы сабака, увагі на пса не звярну я.
    Як раіць пясняр Сыракомля, пішу я
    Цяпер, як заўсёды, на мове мужычай...».
    Прыгонныя сяляне не мелі магчымасці рэалізаваць уласныя пісьменніцкія таленты. Вядома, напрыклад, што пісаў вершы 15-гадовы сялянскі хлопец Паўлюк Багрым. Яго абвінавацілі ў распаўсюджванні забароненых твораў, адабралі два сшыткі ўласных вершаў, а самога аддалі ў рэкруты. Да нас выпадкова дайшоў толькі адзін яго верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»:
    ...Кабя каршуномрадзіўся,
    Я бы без паноў абыўся:
    У паншчыну б не пагналі,
    Урэкруты б не забралі...
    Творчасць А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, Я. Баршчэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча з’яўлялася прыкладам літаратуры стылю рамантызму. Рамантызм быў агульным ідэйным і мастацкім кірункам у еўрапейскай літаратуры і мастацтве канца XVIII — першай паловы XIX ст. Для яго былі характэрны ўвага да ўнутранага свету чалавека, ідэалізацыя прыроды і рэчаіснасці, паэтызацыя гераічных асоб.
    Развіццё мастацтва. Характэрным для развіцця мастацтва ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. стала спалучэнне класіцызму і рамантызму. Апошні
    I. Аляшкевіч.
    Групавы партрэт. 1813 г.
    грунтаваўся на нацыянальных пачуццях, вуснай народнай творчасці, традыцыях і абрадах.
    Бліскучым майстрам партрэтнага жанру ў выяўленчым мастацтве з’яўляўся Іосіф Аляшкевіч, чыя творчасць была звязана з мастацкім жыццём Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы. Ён аўтар партрэта А. Чартарыйскага, «Групавога партрэта» і інш.
    Шмат карцін гістарычнага жанру стварыў жывапісец Ян Дамель, творчасць якога сфарміравалася пад уплывам класіцызму. Сярод іх — «Смерць магістра крыжаносцаў Ульрыха фон Юнгінгена ў бітве пад Грунвальдам», «Вызваленне Т Касцюшкі з цямніцы», «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.».
    Як вядучы майстар класічнага нацюрморта і бытавога жывапісу ў агульнарасійскім маштабе
    I. Хруцкі. Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной. 1838 г.
    праславіўся беларускі мастак, ураджэнец Віцебшчыны Іван Хруцкі. Яго карціны «Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной», «Партрэт хлопчыка ў саламяным брылі», «Кветкі і садавіна» карыстаюцца папулярнасцю і сёння.
    Яркім прадстаўніком рамантызму ў жывапісе з’яўляўся мастак еўрапейскага ўзроўню, ураджэнец Беларусі Валенцій Ваньковіч (**2). Ён працаваў у гістарычным жанры. Мастак стварыў карціны «Подзвіг маладога кіяўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 годзе», «Напалеон каля вогнішча», партрэт A. С. Пушкіна. Да лепшых твораў Ваньковіча адносіцца карціна «Міцкевіч на скале Аюдаг». На ёй паэт намаляваны ў каўказскай бурцы на фоне Мядзведжай гары ў Крыме, дзе ён адбываў ссылку за ўдзел у Таварыстве філаматаў.
    Ураджэнец Беларусі кампазітар Станіслаў Манюшка напісаў музыку да камедыі-оперы В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка», якая ў 1852 г. была пастаўлена ў Мінску. С. Манюшка з’яўляецца заснавальнікам польскай класічнай музыкі, у яго творах выкарыстаны беларускія народныя матывы.
    Першыя спробы стварэння музычных твораў на аснове беларускіх народных песень і танцаў належаць кампазітару з Віцебшчыны Антону Абрамовічу. Сярод яго твораў — музычная паэма «Беларускае вяселле». У маёнтку Залессе на Смаргоншчыне пісаўпаланэзы, утым ліку «Развітанне з Радзімай», Міхал Клеафас Агінскі — аўтар так і не рэалізаванага праекта адраджэння Вялікага Княства Літоўскага.
    У архітэктуры канца XVIII — пачатку XIX ст. панаваў стыль класіцызму. Помнікамі гэтага стылю ў Беларусі сталі губернатарскі палац у Віцебску, саборы Святога Іосіфа ў Магілёве і Святых Пятра і Паўла ў Гомелі, палац-сядзіба Румянцавых-Паскевічаў у Гомелі (**3). У Бабруйску і Брэсце ў першай палове XIX ст. былі пабудаваны крэпасці.
    Туганавічы.
    Малюнак Н. Орды
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: ліцвінскіпатрыятызм.
    Культурна-гістарычнае асяроддзе
    *	*1. На многія гады музай творчасці Адама Міцкевіча стала Марыля Верашчака. 3 ёй паэт пазнаёміўся, калі разам з сябрам Т. Занам прыехаў летам у маёнтак Верашчакаў — Туганавічы (цяпер Баранавіцкі раён). Каханне ўспыхнула з першай сустрэчы. Але Адам у той час быў простым бедным настаўнікам, а Марыля — дачкой заможных бацькоў. Яшчэ да сустрэчы з Міцкевічам дзяўчыну заручылі з графам В. Путкамерам, і яна не магла пайсці супраць волі сям’і.
    Марыля Верашчака была вельмі адукаваным чалавекам: ведала некалькі моў, сучасную літаратуру, іграла на фартэпіяна, прыгожа спявала, асабліва беларускія песні. Успаміны пра першае каханне не пакідалі Міцкевіча ўсё жыццё. Аб ім ён расказаў у драматычнай паэме «Дзяды». Зараз аб каханні і месцах сустрэч Марылі і Адама нагадвае старая ліпавая «альтанка», што захавалася ў туганавіцкім парку.
    *	*2. У самым цэнтры сучаснага Мінска (вул. Інтэрнацыянальная) знаходзіцца дом-сядзіба Валенція Ваньковіча, які быў пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX ст. у стылі класіцызму. У ім збіраліся сябры мастака —
    Дом-сядзіба В. Ваньковіча
    пісьменнік В. Дунін-Марцінкевіч, кампазітар С. Манюшка, мастак Я. Дамель. Ваньковіч сябраваў таксама з Адамам Міцкевічам. У 1998 г. у будынку дома адкрыўся сталічны музей — Дом Ваньковіча — філіял Нацыянальнага мастацкага музея. А ў 2010 г. побач з гэтым Домам-музеем адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Раніца мастака». У помніку ўвасоблены вобраз маладога і рамантычнага В. Ваньковіча. Большая частка карцін мастака, якія захоўваюцца галоўным чынам у музеях Польшчы, была напісана ў бацькоўскім маёнтку Малая Сляпянка (цяпер непадалёку ад будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). Па рашэнні ЮНЕСКА — установы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры — 1999 і 2008 гады былі абвешчаны адпаведна гадамі С. Манюшкі і В. Дуніна-Марцінкевіча.
    *	*3. Гомельскі палац быў закладзены ў 1777 г. на правым беразе ракі Сож генерал-фельдмаршалам П. А. Румянцавым-Задунайскім, якому Кацярына II падаравала Гомель. АмальЗОгадоўуладальнікампалацабыўягосын М. П. Румянцаў. Пры ім пабудаваны сабор Святых Пятра і Паўла. М. П. Румянцаў сабраўу палацы ўнікальную калекцыю твораў мастацтва, кніг і манет. У 1834 г. палац перайшоў да генерал-фельдмаршала графа I. Ф. Паскевіча, які таксама сабраў у ім вялікую калекцыю твораў мастацтва. Пры Паскевічу была ўзведзена капліца (мемарыяльная пахавальня) князёў Паскевічаў. Палац з’яўляецца часткай ансамбля, куды ўваходзіць парк. Цяпер у адрэстаўраваным палацы Румянцавых-Паскевічаў размешчаны Гомельскі абласны краязнаўчы музей.
    Палац РумянцавыхПаскевічаў у Гомелі. На першым плане — помнік М. П. Румянцаву
    Пытанні і заданні
    1.	Прывядзіце прыклады архітэктурных помнікаў у Беларусі, пабудаваных у стылі класіцызму. 2. Вызначце, якім чынам у жывапісе мастакоў Беларусі адлюстраваўся стыль рамантызму. 3. Закончыце запаўненне ў сшытку табліцы «Дасягненні ў развійці навукі і культуры Беларусі ў першай палове XIX ст.». 4. Дакажыце, што ў першай палове XIX ст. адбываўся працэс станаўлення беларускай літаратурнай мовы, і растлумачце, чаму яна лічылася новай. Пры адказе нагадайце, які статус мела старабеларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім.
    § 12. БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ XVIII СЯРЭДЗІНЕ XIX ст. УРОК АБАГУЛЬНЕННЯ
    Успомніце. Асноўныя кірункі палітыкі самадзяржаўя на беларускіх землях у канцы XVIII — сярэдзіне XIX ст.
    Вучэбная задача. Вызначыць асноўныя вынікі далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі.
    Вынікі грамадска-палітычнага і канфесіянальнага развіцця Беларусі. У канцы XVIII ст. лёсавырашальнай падзеяй для Беларусі стала ўключэнне яе зямельу выніку падзелаў Рэчы Паспалітай у склад Расійскай імперыі. Цэнтралізаваная расійская дзяржава спыніла на далучаных землях шляхецкую анархію і магнацкія міжусобіцы. Палітыка царскага ўрада вызначалася ўвядзеннем аднолькавага з Расіяй адміністрацыйнага ўладкавання беларускіх зямель, сістэматызацыяй прававых нормаў, уніфікацыяй дзяржаўнага і грамадскага ладу.
    Першапачаткова самадзяржаўе прытрымлівалася кампрамісаў ва ўзаемаадносінах з мясцовым дваранствам. Частка яго, у прыватнасці апалячаная шляхта, а таксама каталіцкае духавенства лічылі падзелы Рэчы Паспалітай стратай дзяржаўнай незалежнасці і таму імкнуліся аднавіць яе ў час вайны 1812 г. і паўстання 1830—1831 гг. Расійскімі ўладамі гэта паўстанне ўспрымалася як бунт польскай шляхты супраць урадавай палітыкі.