Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Рэфармаванне дзяржаўнай вёскі. Інакш складваўся лёс дзяржаўных сялян, большасць якіх пражывала ў Гродзенскай і Віленскай губернях. У 1857—1862 гг. на свабодных і адабраных у дзяржаўных сялян землях былі створаны буйныя жывёлагадоўчыя гаспадаркі для ўтрымання вялікай колькасці жывёлы і птушкі. Гэтыя гаспадаркі аддаваліся дзяржавай прыватным асобам у арэнду — часовае карыстанне за вызначаную плату. Адначасова памер аброку — сялянскай павіннасці за карыстанне зямлёй павысіўся амаль на '/4. Гэта выклікала незадавальненне дзяржаўных сялян, што пазней абумовіла іх больш актыўны ў параўнанні з памешчыцкімі сялянамі ўдзел у паўстанні 1863—1864 гг. Таму ў 1867 г. уступіў у сілу асобны
Чытка Маніфеста аб адмене прыгоннага права. Акварэль другой паловы XIX cm.
Беларусы Магілёўскай губерні. 3 альбома «Народы Расіі». 1862 г.
закон для дзяржаўных сялян. Згодна з гэтым законам чынш — аброк, які дзяржаўныя сяляне плацілі за зямлю, павялічваўся на 10 % і ператвараўся ўабавязковыя выкупныя плацяжы. Самі дзяржаўныя сяляне пераводзіліся ў разрад зямельных уласнікаў. У выніку зямельныя надзелы дзяржаўных сялян у Беларусі перавысілі надзелы памешчыцкіх сялян на 17—37 %.
Ажыццяўленне сялянскай рэформы. Рэформа 1861 г. карэнным чынам змяніла становішча памешчыцкіх сялян, якія атрымалі асабістую свабоду. Аднак яны выйшлі на волю абрабаванымі. Закон устанавіў нормы зямельных на-
дзелаў зыходзячы з інтарэсаў памешчыкаў. Так званыя «лішкі» зямлі, якія памешчыкі адразалі на сваю карысць, зменшылі дарэформенныя сялянскія надзелы ў сярэднім на 30 %. Сяляне не маглі распараджацца надзеламі зямлі да іх выкупу. Памешчыкі пакінулі за сабой лепшыя ворныя землі. Сялянам адводзілі пусткі, «пясочак» або забалочаныя ўчасткі. Акрамя таго іх пазбавілі сенажацей, выганаў, вадаёмаў, лясных угоддзяў, без якіх вясковая гаспадарка звычайна не магла абысціся. У выніку ўзмацнілася цераспалосіца — раз’яднанасць і раздробленасць сялянскага зямельнага надзелу на некалькі адасобленых частак.
3 атрыманых надзелаў было цяжка пракарміць сям’ю. Большасць сялян былі пастаўлены ў такія ўмовы, што не маглі весці гаспадарку самастойна. Яны былі вымушаны працаваць на былых гаспадароў, якія заставаліся землеўладальнікамі.
Рэакцыю сялян на ўмовы надзялення зямлёй адлюстроўваюць радкі з вуснапаэтычнай народнай творчасці:
«Адпусцілі сялян „на свабоду“
Дзевятнаццатага феўраля, Толькі землі не далі народу — Вось вам „міласць" цара і дваран».
Размеркаванне зямлі ў Беларусі. 1877 г.
-Ж Дваранскае землеўладанне
Сялянскія надзелы НН Землі казны, царквы ■■ Прыватнае (буржуазнае) землеўладанне купцоў, мяшчан, сялян і інш.
Рэформа 1861 г. выклікала глыбокае расчараванне сялян. Пайшлі чуткі, што цар нібыта выдаў указ аб сапраўднай волі, а паны яго хаваюць. Сяляне хутка зразумелі, што яны падманутыя ў сваіх чаканнях. У 1861 г. адбылося каля 400 хваляванняў беларускіх сялян. Сяляне сарвалі двухгадовы пасля абвяшчэння рэформы тэрмін падпісання ўстаўных грамат. Ha 1 студзеня 1863 г. амаль 4/5 гэтых грамат не былі падпісаны.
Сялянам было прыкра выкупляць зямлю, якой яны нязменна карысталіся дзесяцігоддзямі і лічылі сваёй. Памер выкупу значна перавышаў рэальны кошт зямлі. Так, яе рынкавы кошт у Мінскай губерні складаў 18 рублёў за дзесяціну, а паводле выкупу селянін павінен быў заплаціць за яе 79 рублёў 20 капеек. Фактычна памешчыкі атрымоўвалі кампенсацыю за страту права ўласнасці на асобу селяніна. Дзяржава таксама нажылася на выкуп-
ной аперацыі. Доўгатэрміновая грашовая пазыка, якую яна пад высокі працэнт дала сялянам, зрабіла іх яшчэ і даўжнікамі дзяржавы. Толькі ў 1906 г. спагнанне выкупных плацяжоў было спынена.
Вынікі і значэнне ажыццяўлення рэформы 1861 г. Адмена прыгоннага права стала своеасаблівай мяжой паміж дзвюма эпохамі — феадалізмам і капіталізмам. Найболып прагрэсіўным пераўтварэннем у вёсцы стала абвяшчэнне асабістай свабоды прыгонных сялян, іх незалежнасці ад памешчыка. Сялян ужо нельга было прадаваць, купляць, дарыць. Вялізная колькасць людзей атрымала, хай сабе і абмежаваныя, грамадзянскія правы: заключэння дагавораў і здзелак, выбару роду заняткаў, паступлення ў навучальныя ўстановы, свабоднага ўступлення ў шлюб. Вызваленне мільёнаў памешчыцкіх сялян з-пад прыгону стварыла так неабходны для развіцця капіталістычнай вытворчасці рынак наёмнай рабочай сілы. Аднак для поўнага вызвалення ад прыгонніцкіх путаў і нявольніцкай псіхалогіі спатрэбіліся яшчэ дзесяцігоддзі.
Сялянская рэформа была палавінчатай (**). Яна пакінула шматлікія прыгонніцкія перажыткі. Галоўным з іх было памешчыцкае землеўладанне. Дваране-памешчыкі змаглі захаваць за сабой звыш паловы ўсіх зямель Беларусі. Сялянам жа засталася толькі трэцяя яе частка (схема «Размеркаванне зямлі ў Беларусі. 1877 г.»).
Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: выкупная аперацыя, выкупныяплацяжы, часоваабавязаныя сяляне, устаўныя граматы, цераспалосіца.
Культурна-гістарычнае асяроддзе
** Вітаў сялянскую рэформу 1861 г., але адначасова разумеў і яе абмежаванасць рэвалюцыянер-дзекабрыст, ураджэнец Магілёўскай губерні Іван
Іванавіч Гарбачэўскі. Яшчэ ў маладосці ён адмовіўся ад валодання маёнткам, які перайшоў яму ў спадчыну ад маці, вызваліўшы такім чынам сваіх сялян ад прыгону. У 1823 г. Гарбачэўскі адным з першых уступіў у Таварыства з’яднаных славян. Разам з іншымі яго членамі напрыканцы 1825 — у пачатку 1826 г. спрабаваўузняць паўстанне сярод салдат і афіцэраў артылерыйскай брыгады, дзе служыў, і іншых вайсковых частак, што размяшчаліся ва Украіне. Быў арыштаваны, пазбаўлены дваранства і навечна высланы на катаржныя работы ў Сібір (паступова іх тэрмін быў скарочаны да 13 гадоў). Пасля сканчэння катаргі пакінуты на
I. Гарбачэўскі
пасяленні ў Пятроўскім Заводзе (Забайкалле), дзе арганізаваў першы ў Расіі спажывецкі кааператыў (форма арганізацыі, пры якой адбываецца добраахвотнае аб’яднанне людзей для сумеснага вядзення гаспадаркі). На даходы ад яго было заснавана народнае вучылішча.
Пытанні і заданні
1. Папрацуйце па метадзе ключавога слова са зместам першага абзаца параграфа. 2. Пералічыце ўмовы выкупной аперацыі. Выкарыстайце наступныя паняцці: выкупныя плацяжы, часоваабавязаныя сяляне, устаўныя граматы. 3. Параўнайце ўмовы атрымання сялянамі зямлі ва ўсходнебеларускіх і заходнебеларускіх губернях. Выкарыстайце адпаведную карту ў атласе. 4. Растлумачце, чаму большасць памешчыцкіх сялян пасля атрымання асабістай свабоды не змаглі самастойна весці гаспадарку. 5. Дакажыце, што ўмовы атрымання сялянамі зямлі фактычна кампенсавалі памешчыкам страту права ўласнасці на асобу селяніна. 6. Ахарактарызуйце ўмовы атрымання зямлі дзяржаўнымі сялянамі.
§ 15. ПАЎСТАННЕ 1863-1864 гг. У ПОЛЫПЧЫ, ЛІТВЕ I БЕЛАРУСІ
Успомніце. 1. Якімі былі мэты і склад удзельнікаў паўстання 1830—1831 гг.? 2. Хто такія часоваабавязаныя сяляне?
Вучэбная задача. Вызначыць, у чым заключаўся рэвалюцыйна-дэмакратычны характар поглядаў К. Каліноўскага і яго паплечнікаў.
Прычыны і характар паўстання. Працягам барацьбы за адраджэнне дзяржаўнасці на землях былой Рэчы Паспалітай з’явілася паўстанне 1863— 1864 гг. Яго цэнтрам сталі этнічна польскія тэрыторыі з Варшавай, а прычынай, як і раней, — імкненне аднавіць дзяржаўнасць на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
Падзеі ў Полыпчы знайшлі водгук у тых рэгіёнах, якія раней уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай, у тым ліку ў Беларусі і Літве. Паўстанне ў Беларусі было скіравана супраць самадзяржаўя, рэшткаў прыгоннага права і саслоўнай няроўнасці.
«Чырвоныя» і «белыя». У пачатку 1860-х гг. актывізаваўся грамадска-палітычны рух на тэрыторыях былой Рэчы Паспалітай. У гэтым руху аформіліся дзве палітычныя групоўкі: «чырвоныя» і «белыя».
К. Каліноўскі. 1862 г.
«Чырвоныя» прадстаўлялі інтарэсы дробнай і беззямельнай шляхты, мяшчан, інтэлігенцыі, часткова сялян. Частка «чырвоных» (правыя) меркавалі аднавіць дзяржаўнасць на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. праз агульнанароднае паўстанне. Найбольш рашучыя з «чырвоных» (левыя) складалі рэвалюцыйна-дэмакратычную плынь у паўстанні. Яны выказваліся за ўстанаўленне дэмакратычнага рэспубліканскага ладу шляхам сялянскай рэвалюцыі, за самавызначэнне народаў, разлічвалі на падтрымку рэвалюцыйных сіл Расіі.
«Белыя» з’яўляліся выразнікамі інтарэсаў буйных землеўладальнікаў і вярхоў буржуазіі. Яны імкнуліся не дапусціць, каб паўстанне перарасло ў сялянскую рэвалюцыю. Свае спадзяванні на ад-
наўленне незалежнасці Рэчы Паспалітай «белыя» звязвалі з ціскам на Расію заходнееўрапейскіх дзяржаў. Для гэтага яны наладзілі сувязь з урадамі Францыі і Англіі.
Для падрыхтоўкі паўстання вясной 1862 г. у Варшаве быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК). Летам 1862 г. з мэтай падрыхтоўкі паўстання ў Беларусі і Літве ў Вільні арганізаваны Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), падначалены ЦНК. У ім была прадстаўлена рэвалюцыйнадэмакратычная плынь «чырвоных».
Старшынёй Л ПК. з кастрычніка 1862 г. стаў шляхціц з Гродзеншчыны Кастусь (Канстанцін Вікенцій Сямёнавіч) Каліноўскі (1838—1864). Ён скончыў Свіслацкае павятовае вучылішча. У час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта ўдзельнічаў у рэвалюцыйных гуртках. Тут стаў прыхільнікам ідэй усталявання народнай улады шляхам сялянскай рэвалюцыі і надання прыгнечаным народам права на самавызначэнне свайго лёсу. У 1861 г. вярнуўся на радзіму.
Паводле ўспамінаў аднаго з удзельнікаў паўстання, К. Каліноўскі быў «...адукаваны, чысты, поўны высакароднасці, розуму і энергіі. Абходзіў пешкі Літву і Беларусь, несучы ў народ жар любові да Бацькаўшчыны... He хацеў мець ніякіх стасункаў са шляхтай, а абапіраўся толькі на народ».
«Мужыцкая праўда». Прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні сярод «чырвоных» (левыя) К. Каліноўскі, Валерый Урублеўскі і Фелікс Ра-
Nr. 1. Muiyckaja prauda
D z i e c i u k 1!
Mtnulo uZe toje, kali zdawalo sia osim szto muzyckaja ruka zdasce tolki da sachi,—elf pier nastau takl czas. szto my «atnl mozeiit plsaci, i to plsaci taknju prauda sprawledliwu jak Boh na nlebl. 0, zahremld nasza prauda i jak roalanka pierelecid pi Swiecl! NlcchaJ paznajud szto my mozem ale tolki karmid swatm chlebotn, no jeszcze I uczyd swojeJ muzyckoj praudaj.