Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст
вучэб. дапам. для 9-га кл.
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 199с.
Мінск 2011
Ваеннае становішча ва ўсходняй частцы Беларусі. Бежанства. Аб’яўленае ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны надзвычайнае становішча распаўсюджвалася і на ўсходнюю частку Беларусі. Лёс усходнебеларускага насельніцтва апынуўся ў руках вайскоўцаў, што нахлынулі сюды з розных раёнаў Расіі і запаланілі амаль усе населеныя пункты. Яны групаваліся вакол Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве.
3 германскай акупацыяй Заходняй Беларусі яе ўсходняя частка стала прыфрантавой паласой. Вайна выгнала з абжытых месцаў 1,3 млн чалавек. У сувязі з наступленнем германскіх войскаў з заходніх паветаў на ўсход рушыла вялізная колькасць бежанцаў, пераважна жанчын, дзяцей, старых. Па дарогах Беларусі цягнуліся велізарныя абозы, якія часам абстрэльваліся і бамбардзіраваліся немцамі. У дарозе здараліся эпідэміі. Бежанскі шлях можна было пазнаць па магілах абапал яго. Табары ўцекачоў асядалі вакол маёнткаў, чыгуначных станцый, у гарадах. Улады спрабавалі выкарыстаць іх як танную рабочую сілу на пабудове ваенных аб’ектаў Становішча гэтых
Лагер бежанцаўу Слуцку. 1915 г.
людзей у прыфрантавой паласе мала адрознівалася ад лёсу ваеннапалонных. Бежанцы ператварыліся ў масу жабракоў, галодных і бяздомных, пазбаўленых сродкаў існавання.
Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму народу. Гінула мірнае насельніцтва, палалі і руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаўся матэрыяльны набытак. У попел і руіны ператвараліся каштоўныя помнікі беларускай гісторыі і культуры.
НФабрычны інспектар Мінскай губерні дакладваў у Міністэрства гандлю і прамысловасці ў верасні 1915 г.: «...Жыць цяпер у Мінску, а асабліва людзям сямейным, робіцца немагчыма. 3 прычыны адсутнасці падвозу і перапаўнення горада вайсковымі часцямі, што спажываюць усё яшчэ захаваныя ў насельніцтва мізэрныя запасы правізіі, цэны на ўсе жыццёвыя прадукты моцнаўзняліся. Hi чорнага, ні белага хлеба ў горадзе купіць немагчыма, і ў рэстаранах, не выключаючы і першакласныя, хлеб падаецца да абеду не кожны дзень. Цукар ужо даўно не прадаецца. Няма таксама свечак, няма і газы...»
Заняпад сельскай гаспадаркі. Мілітарызацыя прамысловасці. На неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ў цяжкім стане апынулася сельская гаспадарка. Больш за палову працаздольнага насельніцтва вёскі было мабілізавана ў армію. Сем’і засталіся без кармільцаў. He было каму засеяць поле. Асобныя надзелы пуставалі. Увогуле ў 1914—1917 гг. амаль на 75 % скараціліся пасяўныя плошчы. Сельскіх жыхароў прыфрантавой паласы прыцягвалі да выканання ваенна-абарончых работ: капання акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонту дарог, аховы вайсковых аб’ектаў. Людзей бралі, нягледзячы на пільныя сельскагаспадарчыя патрэбы. Велізарныя страты наносілі сялянскім гаспа-
Жанчыны на будаўніцтве палявых умацаванняў
даркам рэквізіцыі коней, кароў, а таксама хлеба і іншых прадуктаў харчавання. Скарацілася пагалоўе буйной рагатай жывёлы.
3 Беларусі было вывезена ці дэманціравана абсталяванне 73 прамысловых прадпрыемстваў. Іншыя з-за адсутнасці сыравіны, паліва і кваліфікаваных рабочых закрыліся або рэзка скарацілі вытворчасць. Разам з тым асобныя галіны прамысловасці Беларусі — швейная, абутковая, хлебапякарная, якія выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. Усе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці былі пераключаны на вытворчасць боепрыпасаў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага рыштунку. Адбылася мілітарызацыя прамысловасці — падпарадкаванне эканамічнага жыцця ваенным мэтам. Там, дзе выпускалі прадукцыю ддя арміі, працоўны дзень не абмяжоўваўся, былі адменены выхадныя і святочныя дні. За спыненне працы без дазволу рабочых адпраўлялі ў штрафныя роты. Шырока практыкавалася нізкааплатная праца жанчын, падлеткаў, дзяцей.
Скарачэнне сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці абумовіла рост цэн на прадукты харчавання і асноўныя прамысловыя тавары ў 2—7 pasoy Забеспячэнне насельніцтва таварамі рэгулярна зрывалася. Гараджане першыя зведалі, што такое голад, спекулятыўныя цэны, чэргі.
Звяржэнне самадзяржаўя. Фарміраванне Саветаў і буржуазных органаў улады. Стан гаспадаркі не вытрымліваў таго напружання, якога патрабавала небывалая па маштабах вайна. Эканоміка краіны прыходзіла ў заняпад. Даведзеныя да адчаю людзі патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Зняць напружанасць у грамадстве цар і яго ўрад не змаглі. Антываенныя і антыўрадавыя настроі працягвалі нарастаць. Буйнейшым на Заходнім фронце і ў Беларусі стала выступленне 4 тыс. салдат і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі ў кастрычніку 1916 г. Паўстанне было задушана. Так манархія губляла апору ў войску.
У канцы лютага 1917 г. масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых у Петраградзе пад лозунгамі: «Далоў вайну!», «Далоў самадзяржаўе!» перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка 1917 г. цар Мікалай II падпісаў акт адрачэння ад прастола. У Расіі перамагла Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Палітычная ўлада перайшла да буржуазнага Часовага ўрада. У верасні 1917 г. Расія была абвешчана дэмакратычнай рэспублікай. Рыхтаваліся выбары ва Устаноўчы сход — будучы расійскі парламент, які павінен быў вырашыць набалелыя пытанні.
Сітуацыя ў Беларусі і на Заходнім фронце была звязана з ходам падзей у Расіі. 4 сакавіка ў Мінску была створана народная міліцыя, якая раззброіла паліцыю, узяла пад кантроль пошту і тэлеграф. Мінскую міліцыю ўзначаліў прафесіянальны рэвалюцыянер, стваральнік бальшавіцкай арганізацыі ў Мінску Міхаіл Васілевіч Фрунзэ — адзін з арганізатараў Мінскага Савета
Невель
Белыо
Р. °А Ашмяны
Сянно
>ша
Ліда
Магілёў
Тродна
Ігумен
Бельск
Пружаны'
Рэчыца.
Кобрі
©Лунінец
Калінкавічы
іазьір
ОўРУ'
‘Рагачоў ^Жлобін
/Лепель Беі
Нясвіж
1 Слуцкоо
'ПАЎДНЁВА-ЗА^ОДНІ \ ФРОНТ\
Стары Быхаў 4.03 г
ічы* ^) „ co * Будслаў
\ ог ©о
^.оз-у Ч&4.03
I % оС
■ /Койданаў
? і н с
$ Барысаў^-03
t ОО
. Мінск Жодзіна
К
Чэр^пі^
® Люблін
1 ПАЎНОЧНЫ ФРО^Т А Дзвінск
Дрыса
ю Чавусы 10.03 ©
7Саколка о
/
Ьеласток
Йавагрудаі
Ваўкавыск г
7 о Ьаранавічы А \ о
Слонім° /
Чарнігаў на
V™ fe
С 1 )
03> ^вазыбкаў
Гомелк^
оГародня
/Друяос ° Веліж ; і
9.03^4Дзісна „ г °’ J
о Полацк Гарадок
A ~Я)Ч.Ы
’А-
_ іічы \ Смаленск<ў)
Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміяй
Лінія фронту ў пачатку 1917 г.
Тэрыторыя Расійскай імперыі, акупіраваная германскімі войскамі да пачатку 1917 г.
Граніцы на 1914 г.
дзяржаў губерняў
Сучасная граніца
Рэспублікі Беларусь
Стварэнне Саветаў рабочых с і салдацкіх дэпутатаў у Беларусі 04 13 і даты стварэння першых Саветаў
Павятовыя і губернскія Саветы сялянскіх дэпутатаў (з красавіка) Гарады, якія накіравалі дэлегатаў Орша на | Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (чэрвень) Заходняя вобласць, утвораная ^ЙЗ^ўчэрвені 1917 г., і яе цэнтр
Рух войскаў карнілаўцаў —► у час мяцяжу (25—31 жніўня 1917 г.) Важнейшыя цэнтры беларускага нацыянальнага руху
^'.Аўгустаў
Більня
\а
Горкі®а Мсціслаў 'г ° л
Клімавіч^
Лютаўская рэвалюцыя ў Беларусі
рабочых і салдацкіх дэпутатаў. На працягу сакавіка — чэрвеня 1917 г. Саветы былі арганізаваны больш чым у 100 населеных пунктах Беларусі. Іх узначальвалі эсэры і меншавікі.
У Беларусі паступова склалася сістэма органаў улады і кіравання, падначаленая Часоваму ўраду ў Петраградзе. У Мінску быў сфарміраваны Часовы грамадскі камітэт парадку. Часовы ўрад прызначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Яны выконвалі функцыі ранейшых губернатараў павятовых спраўнікаў і земскіх начальнікаў.
Такім чынам, склалася палітычнае становішча, якое характарызавалася як двоеўладдзе. 3 аднаго боку, рэвалюцыйна-дэмакратычную ўладу прадстаў-
лялі мясцовыя Саветы, якія абапіраліся на рабочых, салдат і сялян. 3 другога боку, буржуазную ўладу прадстаўлялі гарадскія і павятовыя камітэты грамадскай бяспекі. Па спосабе ўтварэння гэта былі грамадскія арганізацыі. Паступова іх функцыі звяліся да падтрымкі губернскіх і павятовых камісараў Часовага ўрада. Асаблівасцю становішча стала тое, што Саветы ў Беларусі падтрымлівалі Часовы ўрад.
Значны ўплыў на палітычнае жыццё Беларусі аказвала армія. Салдаты на Заходнім фронце віталі рэвалюцыю, спадзяваліся, што яна прывядзе да заканчэння вайны. У вайсковых часцях пачалі стварацца выбарныя салдацкія камітэты і Саветы салдацкіх дэпутатаў. Салдаты ўраўноўваліся ў правах з усімі грамадзянамі краіны. Абвастрыліся адносіны паміж салдатамі і афіцэрамі. Нярэдкія былі выпадкі непадпарадкавання камандаванню, а таксама адхілення афіцэраў і генералаў ад пасад і іх арыштаў.
Рэвалюцыйныя змены дасягнулі і вёскі. Сяляне праганялі земскіх начальнікаў. Узнікалі Саветы сялянскіх дэпутатаў.
Часовы ўрад аказаўся не ў стане вырашыць наяўныя праблемы. Ён працягваў вайну, не жадаў ахвяраваць памешчыцкім землеўладаннем, не праводзіў карэнных змен у грамадска-палітычным жыцці.
Дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Палітыку Часовага ўрада ў Беларусі актыўна праводзілі мясцовыя арганізацыі партыі кадэтаў, якая пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. фактычна стала кіруючай. У яе склад уваходзілі прадстаўнікі заможных пластоў насельніцтва, афіцэрства і інтэлігенцыя. Мэтамі кадэтаў былі працяг вайны да перамогі, скліканне пасля вайны Устаноўчага сходу, які мусіў прыняць канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя для развіцця краіны эканамічныя рэформы. Галоўнай перашкодай на шляху да дэмакратыі кадэты лічылі Саве-
Армейскі з’езд салдат і афіцэраў 2-й арміі ў Нясвіжы. Лета 1917 г.
ты рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Кадэты выступалі за адмену ўсіх абмежаванняў у правах нацыянальнасцей, за свабоду ўжывання нацыянальных моў і развіццё нацыянальных культур, але беларусаў лічылі адгалінаваннем рускага народа.
Найбольшым уплывам сярод насельніцтва Беларусі карысталася партыя эсэраў, якая выступала за вайну да перамогі і ўстанаўленне дэмакратычнай рэспублікі. Партыя эсэраў абяцала даць кожнаму селяніну зямлю без выкупу. Аграрная праграма эсэраў спрыяла хуткаму ўздыму іх папулярнасці ў вёсцы і сярод салдат у войску.
Моцныя пазіцыі ў Беларусі мелі бундаўцы і меншавікі. Яны падтрымлівалі ўнутраную і знешнюю палітыку Часовага ўрада. Вырашэнне ж аграрнага пытання адкладвалі да склікання Устаноўчага сходу. Меншавікі ў Беларусі вялі актыўную барацьбу супраць нацыянальнага руху. У адрозненне ад іх Бунд адстойваў праграму нацыянальна-персанальнай аўтаноміі для яўрэяў, свабоды культурна-нацыянальнага развіцця іншых народаў.