• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    Паншчына — від сялянскай павіннасці, які ўяўляў сабой дармавую, прымусовую адпрацоўку залежнымі сялянамі з выкарыстаннем уласных прылад працы пэўнай колькасці дзён у гаспадарцы памешчыка.
    «Пісьмы з-пад шьібеніцы» — тры развітальныя пісьмы, якія К. Каліноўскаму ўдалося перадаць з турмы на волю. Уяўляюць сабой яго духоўны запавет, які змяшчае ідэі сацыяльнай роўнасці і народнай дэмакратычнай дзяржавы.
    «План Агінскага» — праект утварэння аўтаномнага Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расійскай імперыі, прапанаваны ў 1811 г. расійскаму імператару Аляксандру I Міхалам Клеафасам Агінскім.
    Пблацкі царкбўны саббр — сабор, на якім у 1839 г. было прынята рашэнне пра далучэнне ўніяцкай царквы да Рускай праваслаўнай царквы.
    Пралетарыят — клас (грамадская група людзей) наёмных рабочых, якія пазбаўлены ўласнасці на сродкі вытворчасці; адзінай крыніцай іх існавання з’яўляецца продаж сваёй рабочай сілы ўладальніку прадпрыемства за вызначаную плату.
    Прамыслбвы пераварбт — пераход ад мануфактурнай да фабрычна-заводскай вытворчасці, ад ручной да машыннай працы, звязаны з фарміраваннем прамысловай буржуазіі і вольнанаёмнага рабочага класа.
    «Прўскі» шлях развіцця капіталізму ў сёльскай гаспадарцы — спосаб аграрнага гаспадарання, пры якім пасля адмены прыгоннага права захоўвалася памешчыцкая ўласнасць на зямлю.
    «Разбор» шляхты — палітыка самадзяржаўя, згодна з якой пераважна дробная шляхта выключалася з дваранства і пераводзілася ў падатковыя саслоўі.
    Рамантызм — кірунак у мастацкай культуры канца XVTII — першай паловы XIX ст., для якога былі характэрны ўвага да ўнутранага свету чалавека, ідэалізацыя прыроды і рэчаіснасці, паэтызацыя гераічных асоб.
    Рэалізм — кірунак у мастацкай культуры, прадстаўнікі якога імкнуліся аб’ектыўна адлюстроўваць навакольную рэчаіснасць.
    Рэвалюцыя — рэзкі скачкападобны пераход ад адной грамадска-палітычнай сістэмы да іншай, які адбываецца, як правіла, у ходзе адкрытага сутыкнення супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сіл.
    Рэквізіцыя — прымусовае адчужэнне маёмасці (уласнасці) на карысць іншых асоб або дзяржавы падчас вайны ці надзвычайных абставін.
    Рэкруцкая павіннасць — вайсковая павіннасць, уведзеная ў Беларусі пасля першых двух падзелаў Рэчы Паспалітай, згодна з якой асоб мужчынскага полу — прадстаўнікоў сялянскага і мяшчанскага саслоўяў прызывалі на вайсковую службу ў расійскую армію.
    Рэфбрма П. Д. Кісялёва — рэформа ў дзяржаўнай вёсцы ў 1840— 1857 гг., у ходзе якой было праведзена апісанне дзяржаўных уладанняў, змяншаліся павіннасці дзяржаўных сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. Сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на чынш (грашовы аброк). Спынялася здача казённых маёнткаў у арэнду. Прызнавалася «грамадзянская свабода» дзяржаўных сялян.
    Саслбўе — грамадская група людзей, якая мае спадчынныя (тыя, што перадаюцца ў спадчыну ад бацькі да сына) правы і абавязкі.
    Сацыял-дэмакратыя — палітычны pyx, прыхільнікі якога абвясцілі сваёй мэтай барацьбу за пабудову сацыяльна справядлівага грамадства. Падзяляўся на два асноўныя кірункі: рэвалюцыйны і рэфармісцкі; рэвалюцыянеры прытрымліваліся ўзброеных метадаў барацьбы, а рэфармісты выступалі за мірныя паступовыя пераўтварэнні.
    Сацыялізм — вучэнне, у якім у якасці мэты і ідэалу вылучаюцца прынцыпы сацыяльнай справядлівасці, свабоды і роўнасці, а таксама грамадскі лад, што будуецца на гэтых прынцыпах.
    «Свянцянскі прарыў» — назва наступальнай аперацыі германскай арміі ў 1915 г., у выніку якой яе войскі прарваліся ў раён Смаргоні і Смалявіч, што стварыла пагрозу захопу Мінска. Велізарным напружаннем сіл расійскім войскам удалося адкінуць праціўніка ў раён азёр Свір і Нарач і ліквідаваць прарыў. Пасля гэтага на расійска-германскім фронце бакі перайшлі да пазіцыйнай вайны.
    Стачка — калектыўнае спыненне працы рабочымі з мэтай задавальнення сваіх эканамічных ці палітычных патрабаванняў.
    Сядзіба — паселішча, комплекс жылых і гаспадарчых пабудоў разам з дваром, агародам і садам, якія складаюць гаспадарку сельскага жыхара.
    Талерантнасць — верацярпімасць, паважлівыя адносіны паміж вернікамі розных кірункаў — канфесій (каталіцкай, праваслаўнай і інш.).
    «Тутэйшыя» — саманазва часткі жыхароў Беларусі ў XIX ст.
    Тэрбр палітычны — форма ўзброенага прымусу ў палітычных мэтах.
    Уніяцтва — рэлігійная канфесія, якая ўзнікла ў Рэчы Паспалітай у выніку аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў паводле ўмоў Берасцейскай (Брэсцкай) царкоўнай уніі 1596 г.
    Устаўныя граматы — акты, якія рэгулявалі пазямельныя адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі паводле сялянскай рэформы 1861 г.
    Фабрыка — прамысловае прадпрыемства, заснаванае на падзеле працы і выкарыстанні машын.
    Фальварак — феадальная гаспадарка (двор феадала з комплексам пабудоў і зямельных угоддзяў), у якой выкарыстоўвалася праца прыгонных сялян, а вытворчасць прадукцыі была скіравана на продаж.
    Фальваркбва-паншчынная сістэма гаспадарання — сістэма, заснаваная на працы прыгонных сялян, пераважным відам павіннасці якой з’яўлялася паншчына, і арыентаваная на вытворчасць прадукцыі ў фальварках на продаж. Усталявалася ў выніку правядзення аграрнай рэформы 1557 г. — валочнай памеры. Пачала знікаць з правядзеннем рэформы П. Д. Кісялёва і канчаткова спыніла сваё існаванне пасля сялянскай рэформы 1861 г.
    13.3ak.1457.
    Федэрацыя — форма дзяржаўнага ўтварэння, пры якой некалькі дзяржаў аб’ядноўваюцца і ўтвараюць адну саюзную дзяржаву; пры гэтым дзяржавы захоўваюць уласныя канстытуцыі, заканадаўчыя і судовыя органы; разам з імі ў федэрацыі дзейнічаюць адзіныя канстытуцыя, федэральныя органы ўлады, устанаўліваюцца адзіныя грамадзянства, грашовая адзінка.
    Філаматы — тайнае патрыятычнае студэнцкае таварыства ў Віленскім універсітэце ў 1817—1823 гг.
    Філарбты — таварыства студэнцкай моладзі ў Вільні ў 1820—1823 гг.
    «Хаджэнне ў нарбд» — рух рэвалюцыйна-дэмакратычнай моладзі ў вёску вясной 1873 — летам 1874 г., звязаны з прапагандай сацыялістычных ідэй сярод сялянства і падрыхтоўкай паўстання супраць самадзяржаўя. Закончылася няўдачай, бо сяляне працягвалі верыць у «добрага цара».
    Хутар — сельскае паселішча, адасоблены ўчастак зямлі, на які пераносілася сядзіба селяніна, а таксама сельскагаспадарчы інвентар, неабходны для апрацоўкі зямлі.
    Царкоўнапрыхбдскія шкблы — адзін з тыпаў пачатковых царкоўных школ, якія існавалі ў XIX — пачатку XX ст. і давалі адукацыю ў духу праваслаўя.
    Цераспалбсіца — раз’яднанасць і раздробленасць зямельнага надзелу на некалькі адасобленых частак.
    Цэрквы-«мураўёўкі» — назва цэркваў пабудаваных на тэрыторыі Беларусі ўдругой палове XIX ст. пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. у так званым псеўдарускім стылі па ініцыятыве віленскага генерал-губернатара М. М. Мураўёва, ад прозвішча якога і пайшла сама назва.
    Часоваабавязаныя сяляне — былыя памешчыцкія сяляне, вызваленыя ад прыгоннай залежнасці па ўмовах рэформы 1861 г., але абавязаныя адпрацоўваць ранейшыя павіннасці да поўнага выкупу зямлі.
    Чынш — від сялянскай павіннасці за карыстанне зямлёй памешчыка, які ўяўляў сабой даніну грашыма.
    Шляхта — назва прывілеяванага саслоўя Польшчы (з XIII ст.) і Беларусі, Літвы, Украіны (з XV ст.).
    Экспарт — вываз тавараў за мяжу.
    Эмігрбцыя — выезд за межы краіны, выкліканы эканамічнымі, палітычнымі або асабістымі прычынамі, з мэтай часовага ці пастаяннага пасялення ў замежнай дзяржаве.
    Этнас (народ) — гістарычна сфарміраваная супольнасць людзей з агульнай кулыурай, мовай і самасвядомасцю.
    ХРАНАЛАГІЧНАЯ ТАБЛІЦА
    1772, 1793, 1795 гг. — далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.
    1794 г. — устанаўленне мяжы яўрэйскай аселасці.
    1803 г. — рэарганізацыя Галоўнай Віленскай школы ва ўніверсітэт.
    1812 г., чэрвень — пераправа французскай арміі Напалеона праз Нёман.
    1812 г., лістапад — бітва пры пераправе праз раку Бярэзіну каля в. Студзёнка.
    1817 г. — стварэнне Таварыства філаматаў.
    1820 г. — стварэнне Таварыства філарэтаў.
    1820-я гг. — будаўніцтва першых фабрык на тэрыторыі Беларусі.
    1830—1831 гг. — паўстанне ў Польшчы, Літве, Беларусі.
    1831 г. — адменадзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях.
    1832 г. — закрыццё Віленскага ўніверсітэта.
    1839 г. — прыняцце на Полацкім царкоўным саборы рашэння аб далучэнні ўніятаўда Рускай праваслаўнай царквы.
    1840 г. — адмена дзеяння Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. у Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях.
    1840—1857 гг. — правядзенне рэформы П. Д. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы.
    1842 г. — заснаванне ў Лагойску першага ў Беларусі гістарычнага музея.
    1844—1857 гг. — правядзенне інвентарнай рэформы ў памешчыцкай вёсцы.
    1848 г. — стварэнне Горы-Горацкага земляробчага інстытута.
    1861 г., 19 лютага — Маніфест цара Аляксандра II аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці.
    1862 г. — будаўніцтва першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі.
    1862-1863 гг. — выданне газеты «Мужыцкая праўда».
    1863—1864 гг. — паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі.
    1863 г. — указ Аляксандра II аб спыненні часоваабавязанага становішча сялян у беларускіх губернях.
    1872—1882 гт. — правядзенне судовай рэформы ў Беларусі.
    1875 г. — правядзенне гарадской рэформы ў Беларусі.
    1884 г. — утварэнне беларускімі студэнтамі-народнікамі групы «Гоман».
    1897 г. — утварэнне Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі (Бунд).
    1898 г. I з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП) у Мінску.
    1902 г. — утварэнне партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).
    1903 г. — падзел РСДРП на бальшавікоў і меншавікоў.
    1903 г. — канчатковае афармленне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).
    1905 г., 17 кастрычніка — Маніфест цара Мікалая II аб увядзенні палітычных свабод і наданні Дзяржаўнай думе заканадаўчых паўнамоцтваў.
    1905 г., 18 кастрычніка — «Курлоўскі расстрэл» у Мінску.
    1906 г. — указ аб выхадзе сялян з абшчыны. Пачатак аграрнай рэформы П. А. Сталыпіна.
    1906-1915 гг. — выданне ў Вільні газеты «Наша ніва».
    1907 г., 3 чэрвеня — роспуск II Дзяржаўнай думы царом Мікалаем II. Завяршэнне першай расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
    1910-1913 гг. — дзейнасць першага нацыянальнага прафесійнага тэатра пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага.