• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст вучэб. дапам. для 9-га кл.

    Гісторыя Беларусі, канец XVIII — пачатак XX ст

    вучэб. дапам. для 9-га кл.
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 199с.
    Мінск 2011
    53.43 МБ
    Пытанні і заданні
    1.	Раскажыце, выкарыстоўваючы картасхемы ў вучэбным дапаможніку ці адпаведную карту ў атласе, аб абарончых і наступальных баях расійскай арміі на тэрыторыі Беларусі ў час вайны 1812 г. 2. Складзіце ў сшытку параўнальную табліцу «Адносіны да напалеонаўскіх войскаў з боку розных пластоў насельніцтва Беларусі».
    Прыкметы для параўнання
    Шляхта і магнаты
    Сяляне
    Дзеянні ў адносінах да напалеонаўскіх войскаў
    
    
    3	. Папрацуйце па метадзе ключавога слова са зместам запіскі М. К. Агінскага, пададзенай Аляксандру I. 4. Растлумачце паняцце «аўтаномія», выкарыстанае ў праекце «Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім». Вызначце, які палітычны разлік меў М. К. Агінскі. 5. Вызначце прычыны процідзеяння беларускіх сялян французскім войскам. Пры адказе выкарыстайце заключэнне Мінскай казённай палаты. 6. Аб чым сведчаць словы памешчыка — уладальніка сялян у вёсцы Жарцы: «Вось вам французы, вось вам вольнасць, вось вам крыж»?
    §	4. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ РУХ У ПЕРШАЙ ТРЭЦІ XIX ст.
    Успомніце. У чым заключаецца сутнасць тэорый натуральнага права і грамадскага дагавору?
    Вучэбная задача. Вызначыць, што ўяўляла сабой дваранская (шляхецкая) плынь грамадска-палітычнага руху ў Беларусі ў першай трэці XIX ст.
    Стварэнне і дзейнасць тайных арганізацый у Беларусі. Тэорыя французскіх асветнікаў аб натуральным праве, іх ідэя грамадскага дагавору, падзеі вайны 1812 г. значна паўплывалі на развіццё грамадскай думкі. Для выпрацоўкі і дасягнення сваіх грамадскіх і нацыянальных ідэалаў шляхецкая інтэлігенцыя, вучнёўская моладзь у Беларусі сталі аб’ядноўвацца ў гурткі і таварыствы. Удзельнікі гэтых арганізацый былі звязаны з грамадскім рухам у Польшчы, з перадавымі людзьмі Расіі дзеля барацьбы супраць самадзяржаўя.
    У 1817 г. па ініцыятыве студэнтаў Віленскага ўніверсітэта Адама Міцкевіча, Тамаша Зана, Яна Чачота было створана Таварыства філаматаў — аматараў навук (**1, 2). Яно мела аддзяленні ў Свіслацкай гімназіі і іншых наву-
    Філаматы і філарэты: зверху — Т. Зан, I. Дамейка, у цэнтры — А. Міцкевіч, знізу — А. Адынец, Я. Чачот
    чальных установах. Спачатку сябры таварыства ставілі перад сабой мэту ўдасканалення сваіх навуковых ведаў і літаратурна-мастацкіх здольнасцей, садзейнічання ўсеагульнай асвеце і грамадскай працы на карысць Бацькаўшчыны. На сходах у ваколіцах Вільні яны заслухоўвалі і абмяркоўвалі навуковыя даклады і літаратурныя творы. Філаматы заклікалі «захоўваць бацькоў сваіх карысныя звычаі... маючы ў памяці адвагу і подзвігі продкаў, браць прыклад з іх па меры сіл сваіх і стану». Яны нават сабралі ўзоры хлеба, якім харчаваліся ў галодныя гады сяляне. Краязнаўчая дзейнасць філаматаў паклала пачатак даследаванню фальклору, звычаяў і вераванняў мясцовага насельніцтва.
    «Не возьмем мы хцівасць ва ўжытак — Прэч, сквапнасці, пыхі насенне!
    Наш самы высокі набытак —
    Айчына, навука, сумленне!»
    Урывак з песні філаматаў
    У 1820 г. утварылася больш масавая арганізацыя — Таварыства філарэтаў — аматараў дабрачыннасці. Разам з пашырэннем асветы ў грамадстве філарэты прапагандавалі ідэі роўнасці і свабоды, аж да ліквідацыі прыгоннага права і прадастаўлення народам права незалежнага існавання.
    Царскі ўрад убачыў у стварэнні і ідэйна-асветніцкай дзейнасці філаматаў і філарэтаў вялікую небяспеку. У снежні 1821 г. выйшаў указ аб забароне тайных таварыстваў. У 1823 г. пачаліся арышты, да следства было прыцягнута каля 200 чалавек. Ад працы адхілены ідэйныя натхняльнікі моладзі, прафесары Віленскага ўніверсітэта іаахім Лялевель, Міхаіл Баброўскі, Ігнат Даніловіч. Жыхарам Літвы і Беларусі было забаронена вучыцца ў замежных універсітэтах. У чыноўнікаў бралася падпіска аб няўдзеле ў тайных арганізацыях.
    Дзекабрысцкі рух у Беларусі. У Расіі на барацьбу супраць самадзяржаўя выступілі дваранскія рэвалюцыянеры-дзекабрысты. 3 мэтай змены ўлады яны зрабілі спробу падняць узброенае паўстанне ў снежні 1825 г. (адсюль і назва — дзекабрысты). Пачатак іх дзейнасці ў Беларусі звязаны з пераводам сюды з Пецярбурга гвардзейскага корпуса. У ім служылі члены дзекабрысцкага «Паўночнага таварыства». Яго кіраўнік Мікіта Мураўёў склаў першы, «мінскі варыянт» расійскай канстытуцыі. Гэты варыянт прадугледжваў стварэнне
    ў Расіі буржуазнай дзяржавы, заснаванай на эканамічных і грамадзянскіх свабодах, прынцыпах выбарнасці дзяржаўных пасад і падзелу функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улад. Таксама прадугледжваліся вяршэнства канстытуцыі і роўнасць усіх грамадзян перад законам, свабода слова, недатыкальнасць асобы і прыватнай уласнасці, адмена прыгоннага права і саслоўяў. Аднак гэты варыянт канстытуцыі змяшчаў і абмежаванні правоў грамадзян, абумоўленыя іх маёмасным станам, узростам, абавязковым веданнем рускай мовы.
    У 1823 г. па ініцыятыве будучага дзекабрыста Сяргея Мураўёва-Апостала, які служыў у раскватараваным у Бабруйскай крэпасці пяхотным палку, быў распрацаваны бабруйскі план паўстання. Ён
    М. Мураўёў
    прадугледжваў арышт імператара Аляксандра I і яго світы ў час агляду войскаў у крэпасці. Аднак з-за непадрыхтаванасці і рознагалоссяў сярод кіраўніцтва паўстаннем бабруйскі план не быў ажыццёўлены. А крэпасць стала месцам зняволення некаторых дзекабрыстаў.
    Дзекабрысты з «Паўднёвага таварыства» наладзілі сувязі з польскім «Патрыятычным таварыствам». Члены апошняга ставілі сабе за мэту аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г., гэта значыць з уключэннем у яе склад польскіх, беларускіх, літоўскіх і часткі ўкраінскіх зямель. Дзекабрысты ж прызнавалі права на незалежнасць толькі за Полыпчай. Пасля цяжкіх перагавораў бакі пагадзіліся на далучэнне да Полыпчы тэрыторыі Літвы і Заходняй Бела-
    русі. Паміж двума таварыствамі была заключана дамова аб падрыхтоўцы ад-
    начасовага паўстання супраць самадзяржаўя.
    У Літоўскім асобным корпусе, размешчаным на Беласточчыне, па ініцыятыве філарэта Міхаіла Рукевіча ўзнікла тайнае Таварыства ваенных сяброў. Члены таварыства выступалі за вольнасць і асветудля сябе і іншых. 24 снежня 1825 г. «ваенныя сябры» сарвалі цырымонію прысягі на вернасць Мікалаю I у мястэчку Браньск. Аднак выступленне некалькіх рот сапёрнага батальёна не ахапіла ўвесь корпус, а яго арганізатары, у тым ліку М. Рукевіч, капітан К. Ігельстром, паручнікА. Вягелін, падзялілілёс ссыльныхдзекабрыстаў.
    М. Рукевіч
    L Лялевель
    Няўдачы першых рэвалюцыянераў дваранскашляхецкага паходжання тлумачацца іх адарванасцю ад народа. Яны хоць і спачувалі сялянам, але не лічылі іх рэальнай сілай і не абапіраліся на іх у сваёй дзейнасці.
    Прычыны, ход і вынікі паўстання 1830—1831 гг. на беларускіх землях. Разгром дзекабрыстаў зняў пытанне аб сумесным выступленні рэвалюцыянераў Расіі і былой Рэчы Паспалітай; апошнім прыходзілася разлічваць толькі на ўласныя сілы. У 1830 г. у Варшаве пачалося паўстанне супраць расійскага самадзяржаўя. Галоўнай яго прычынай была незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы
    Паспалітай. Кіраўнікі паўстання, сярод якіх пераважалі прыхільнікі яго кансерватыўнай плыні на чале з князем Адамам Чартарыйскім, ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Прадстаўнікі дэмакратычнай плыні на чале з гісторыкам Іаахімам Лялевелем дабіваліся пашырэння паўстання на землі былога Вялікага Княства Літоўскага. Імі быў вылучаны лозунг «За нашу і вашу свабоду!», які стаў у далейшым сімвалам яднання расійскіх і польскіх рэвалюцыянераў. Беларусь разглядалася ўдзельнікамі паўстання як частка Польшчы.
    Вясной 1831 г. у руках паўстанцаў апынуліся Літва і шэраг паветаў Заходняй Беларусі. Паўстанне развівалася нярэдка стыхійна, хоць і быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Шляхта кожнага павета выбірала свой урад і вайсковага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб’яўлялі рэкруцкі набор, выдавалі адозвы.
    Сяляне і мяшчане набіраліся ў атрады пераважна пад прымусам і не заўсёды былі зацікаўлены ваяваць. Царскі ўрад асцерагаўся, «каб з польскага бунту не зрабіўся б сялянскі». Сялянам афіцыйна аб’яўлялася памілаванне, калі яны самі пакінуць атрады і вернуцца дахаты. Асобныя царскія камандзіры абяцалі нават вызваленне ад паноў-паўстанцаў. Кульмінацыяй падзей стала бітва за Вільню 19 чэрвеня 1831 г., у якой паўстанцы былі разбіты ўрадавымі войскамі.
    Агульная колькасць удзельнікаў паўстання ў Беларусі склала каля 15 тыс. чалавек. Свядома падтрымалі паўстанне шляхта, вучнёўская моладзь, каталіцкае і часткова ўніяцкае духавенства (**3).
    Заклікі да барацьбы «за Польшчу, айчыну нашу» не выклікалі энтузіязму ў большасці беларускага насельніцтва. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго краю паўстанцамі не ставілася, а сялянскае пытанне фактычна ігнаравалася. Ся-
    ляне спадзяваліся на атрыманне волі і ўласнай зямлі. Але найбольшае, што змагла ім паабяцаць шляхта ў асобных паветах, — гэта зніжэнне нормы паншчыны да двух дзён у тыдзень.
    Стары селянін-паляшук у размове з паўстанцамі патлумачыў прычыну няўдачы паўстання наступным чынам: «...ёсць адна прычына няўдачы паўстання — гэта адносіны паноў да сялянства. Паны думалі самі зрабіць паўстанне, але забыліся, што іх мала, а мужыкоў столькі, як мурашак. Паны не хацелі вызваліць сялянства, бо, страціўшы паншчыну і падданства мужыкоў, яны страцілі б свае даходы ад мужыка і сваю вагу ў гаспадарстве, дзе яны ўсё, мужык — нішто... Паншчына ёсць прычына ўпадку паўстання».
    Шмат хто з паўстанцаў, якія пакінулі радзіму, удзельнічалі пазней у барацьбе за свабоду ў розных еўрапейскіх краінах.
    У 1831 г. паўстанне ў Беларусі і Літве было падаўлена.
    Паняцці і тэрміны, якія трэба засвоіць: філаматы, філарэты.
    Культурна-гіі
    асяроддзе
    **1. Гісторыю Таварыства філаматаў адлюстраваў у драматычнай паэме «Дзяды» ўраджэнец Навагрудчыны, класік польскай літаратуры Адам Міцке-
    віч. У паэме «Пан Тадэвуш» некаторыя раздзелы прысвечаны ўдзелу шляхты
    беларускіх зямель у вайне 1812 г. Вымушаны ў 1824 г. назаўсёды пакінуць сваю
    радзіму ў сувязі з асуджэннем па справе Таварыства філаматаў паэт у Маскве пазнаёміўся з A. С. Пушкіным. Той пры знаёмстве пад уражаннем выступлення Міцкевіча ўсклікнуў: «Які геній! Які свяшчэнны агонь!» Як мяркуюцьдаследчыкі, магчымым прататыпам галоўнага героя ў аповесці A. С. Пушкіна «Дуброўскі» стаў дробны шляхціц з Ігуменскага павета Мінскай губерні Павел Астроўскі, які меў дачыненне да паўстання 1830—1831 гг.