• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Я не гісторык і таму прачытаў кнігу Уладзіміра Іванавіча Пічэты «Гісторыя Беларусі» з цікавасцю чалавека, якому хочацца ведаць гісторыю сваёй краіны. Але гэтая кніга цікавая для мяне і тым, што напісана першым рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
    Значнасць асобы У. I. Пічэты ўяўляецца ўжо са сціслага пераліку асноўных момантаў біяграфіі вучонага-гісторыка. Ён нарадзіўся ў 1878 годзе
    ў Палтаве (Украіна). Скончыў Маскоўскі універсітэт, дзе пасля працаваў і стаў прафесарам. У сваіх навуковых працах даследаваў гісторыю Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі і Літвы.
    Аўтар больш як 500 навуковых прац, акадэмік АН БССР, AH СССР, заслужаны прафесар БССР... Яго захапленне Беларуссю не абмяжоўвалася толькі пільнай увагай да яе гісторыі. Вучоны даследаваў беларускую мову, падтрымліваў творчыя і асабістыя сувязі з М. Багдановічам, Я. Купалам, Я. Коласам, М. Гарэцкім, 3. Бядулем, Ц. Гартным і іншымі нашымі славутымі пісьменнікамі. Жыццё Уладзіміра Іванавіча было складаным. У 1930-я гады ён зазнаў арышт і ссылку. Але, нягледзячы на гэта, у канцы 1930-х і ў 1940-я гады вучоны здолеў плённа працягнуць творчую дзейнасць, якую не перапыняў да самай сваёй смерці ў 1947 годзе.
    Мне вельмі прыемна, што спадчына У. I. Пічэты вяртаецца да нас і што Беларускі дзяржаўны універсітэт шануе памяць свайго першага рэктара. Дарэчы, у БДУ прысуджаецца прэмія імя У. I. Пічэты за значныя дасягненні ў сферы сацыяльных і гуманітарных навук.
    «Гісторыя Беларусі», надрукаваная ў 1924 годзе і ўпершыню перавыдадзеная ў Белдзяржуніверсітэце пасля працяглага перапынку, я ўпэўнены, будзе карыснай для тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі і яе народа.
    Рэктар БДУ, прафесар В. I. Стражаў
    У. I. Пічэта
    БЕЛАРУСІ
    Мінск
    Выдавецкі цэнтр БДУ 2005
    УДК 947.6
    ББК 63.3(4Бен)
    П36
    Серыя заснавана ў 2003 г.
    Пічэта, У. I.
    П36 Гісторыя Беларусі / У. I. Пічэта. — Мн. : Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 179 с. — (Scriptor universitatis).
    ISBN 985-476-157-6.
    Прапанаваная ўвазе чытачоў праца належыць выдатнаму вучонаму-гісторыку, аднаму са стваральнікаў і першаму рэктару БДУ, аднаму з арганізатараў Інбелкульта і Акадэміі навук Беларусі. Інстытута славяназнаўства і кафедры гісторыі паўднёвых і заходніх славян Маскоўскага універсітэта акадэміку Уладзіміру Іванавічу Пічэту (1878—1947). «Гісторыя Беларусі» не перавыдавалася з дня першага выхаду ў свет. З’яўленне яе было абумоўлена неабходнасцю пашырэння ведаў па гісторыі Беларусі як сярод студэнтаў БДУ, так і сярод беларускага грамадства. Кніга ахоплівае падзеі ад старажытных часоў да Люблінскай уніі 1569 г.
    Адрасуецца выкладчыкам гісторыі, студэнтам. а таксама ўсім тым. хто цікавіцца жыццём і навуковай спадчынай знакамітага гісторыка.
    УДК 947.6
    ББК 63.3(4Бен)
    ISBN 985-476-157-6
    © Афармленне. Выдавецкі цэнтр БДУ, 2005
    Владймйр Пвановйч Пйчета
    НАПІСАНАЕ ЗАСТАЕЦЦА
    Кніга, перавыданне якой вы трымаеце ў руках, убачыла свст 80 гадоў таму. Надрукаваная на шурпатай, ледзь не абгортачнай паперы, месцамі нязграбна падклееная, з пажоўклымі абарванымі старонкамі, гэта кніга перажыла ўсё: і ганьбу вобыскаў, і вогнішча вайны, і цяжар забыцця. Але вось яна з’явілася да нас ізноў, другім выданнем, і яе аўтар па-ранейшаму імкнецца данесці да нас свае веды, думкі і пачуцці. Гэтая кніга называецца проста — «Гісторыя Беларусі», і мае яна такі ж цяжкі лёс, як і наша краіна на працяіу ўсяго часу свайго існавання.
    Жыццёвы шлях яе аўтара Уладзіміра Іванавіча Пічэты сёння дастаткова вядо.мы і ў нашай краіне, і за яе межамі. Пра яго наггісаны кнігі і сотні артыкулаў у газетах і часопісах, выдадзена болынасць ягоных твораў. Аднак мы зноў і зноў звяртаемся да яго навуковай спадчыны, вывучаем гтуцявіны яго лёсу. I не толькі таму, што ён быў адным са стваральнікаў і першым кіраўніком Беларускага дзяржаўнага універсітэта, але і таму, што ён — адзін з самых яркіх прадстаўнікоў яшчэ той «старой», дарэвалюцыйнай гістарычнай школы, які паслядоўна і мэтанакіравана вывучаў палітычную, сацыяльна-эканамічную і культурную гісторыю Беларусі.
    У 1920-я гг. — у той час, калі У. I. Пічэта ствараў сваю «Гісторыю Беларусі», — толькі закладваліся асновы нацыянальнай гістарыяграфічнай канцэпцыі. Тады ў навуковым асяроддзі меўся шэраг прац, якія асвятлялі гісторыю Беларусі цалкам. Гэта былі «Кароткая гісторыя Беларусі» В. Ю. Ластоўскага, «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У. М. Ігнатоўскага, гістарычны нарыс «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» М. В. Доўнар-Запольскага, «Нарыс гісторыі нацыянальнага і рэвалюцыйнага руху беларусаў» Ф. Ф. Турука і інш. 3 гэтымі працамі У. I. Пічэта быў добра знаёмы'. У прыватнасці, ён высока ацэньваў працу У. М. Ігнатоўскага як «з’яву вялікай культурнай важнасці» і адзначаў, што яна «дае яркае і дакладнае ўяўленне аб асноўных шляхах і кірунках у развіцці нацыяналыіа-культурііай самасвядомасці беларусаў»2. Разам з тым Уладзімір Іванавіч падкрэсліваў, што маецца цэлы шэраг нераспрацаваных пытанняў, якія чакаюць свайго даследчыка.
    'Пйчета В. Новейшая нсторня Белоруссмн в зарубсжпой нсторнко-ііолнтмческой лнтсратурс // Вестннк Народного Комнссармата Просвсіцспня ССРБ. 1921. № 1. С. 29—32; Его же. Новые работы по нсторші Белорусснн // Всстннк Народного Комнссарната Просвеіцеіімя ССРБ. 1921. № 2. С. 18-24; 1922. № 1. С. 15-18; № 2. С. 10-13; № 3-4. С. 34-37.
    2 Пйчета В. Новыс работы по нсторнн Белорусснн // Вестннк Народного Комнссарната Просвсіцсння ССРБ. 1922. № 1. С. 16—17.
    Відавочна, што У. I. Пічэта лічыў пільна патрэбным стварэнне новай працы па гісторыі Беларусі. Такая праца была неабходна ўсім навучэнцам і асабліва студэнтам універсітэта і іншых ВНУ, бо папярэднія снробы, нягледзячы на іх вялікую папулярнасць, паступова пераставалі адпавядаць узроўню гістарычных ведаў.
    Нельга не адзначыць, што рэктар-гісторык, які доўгі час займаўся вывучэннем і выкладаннем беларускай гісторыі, павінен быў публічна, праз вучэбнае выданне выказаць свой пункт гледжання на гістарычны шлях, што прайшлі беларусы. Вядома, што «Гісторыі Беларусі» папярэднічала напружаная выкладчыцкая праца яе аўтара. Уладзімф Іванавіч, нягледзячы на велізарную загружанасць рэктарскімі абавязкамі, вёў актыўную педагагічную дзейнасць: ён быў вымушаны чытаць разнастайныя лекцыйныя курсы, каб забяспечыць выкананне вучэбнага плана ва ўмовах катастрафічнага дэфіцыту прафесарскага складу. Як прафесар факультэта грамадскіх навук (ФГН) ён з пачатку дзейнасці БДУ чытаў курсы па расійскай гісторыі, па гісторыі рускага і беларускага права. У хуткім часе, якраз перад выданнем свайго вучэбнага дапаможніка, У. I. Пічэта стаў выкладаць асобныя курсы беларускай гісторыі і крыніцазнаўства, а таксама весці некалькі семінараў па некаторых пытаннях палітычнай і эканамічнай гісторыі Вялікага княства Літоўскага XVI ст. Для будучых эканамістаў і юрыстаў ён чытаў курс «Гісторыя народнай гаспадаркі Расіі і Беларусі». Калі У. I. Пічэта знаходзіўся за кратамі па абвінавачванні ў антысавецкай дзейнасці, ён з поўным правам падкрэсліваў у сваім творы «Маё грамадска-палітычнае крэда», напісаным дзеля апраўдання яго дзевяцігадовага перыяду працы ў Беларусі (1921—1930), што ён «...паставіў на моцны фундамент вывучэнне эканомікі, гісторыі і культуры Беларусі»1.
    Праца У. I. Пічэты ахоплівае перыяд ад старажытнасці да Люблінскай уніі (1569). Падкрэслім, што гэта толькі першая частка «Гісторыі Беларусі». Верагодна, другая частка павінна была ахапіць перыяд ад канца XVI ст. да пачатку XX ст. Аднак яна не была выдадзена, хаця, магчыма, была створана гісторыкам. Неабходна адзначыць, што адначасова У. I. Пічэта працаваў над «Гісторыяй сельскай гаспадаркі і землеўладання на Беларусі» (яе першая частка выйшла ў Мінску ў 1927 г. і ахоплівала перыяд да канца XVI ст). Аднак скончыць абедзве працы У. I. Пічэта не здолеў, бо ў 1929 г. яго беспадстаўна не перавыбралі на пасаду рэктара БДУ, а неўзабаве і арыштавалі.
    Як адзначалася, У. I. Пічэта быў добра знаёмы з папярэднімі працамі па гісторыі Беларусі, аднак зразумела, што, як адказны і аўтарытэтны навуковец, ён пайшоў сваім творчым шляхам. Па-першае, ён меў свой пункт гледжання на гістарычны працэс, па-другое, у яго ўжо быў распрацаваны курс лекцый па гісторыі беларускага народа, які ён чытаў у Маскве ў 1918—1920 гг. у Беларускім народным універсітэце. Відавочна, менавіта гэты курс быў пакладзены ў аснову «Гісторыі Беларусі». Вялікую ролю адыгрывала і тое, што У. I. Пічэ-
    1 Архіў УФСБ РФ па Сапкт-Псцярбургу і Лспіпградскай вобласці. Арх.-улік. спр. № П-65245. Т. 19. Арк. 261.
    та быў гісторык-прафесіянал і на той момант ужо меў багатыя навуковыя здабыткі'. Безумоўна, навуковыя стэрэатыпы і погляды аўтара адбіліся на яго працы самым непасрэдным чынам.
    Асноўная перыядызацыя, якую У. I. Пічэта выклаў у сваім творы, заснавана на прынцыпе дзяржаўнай прыналежнасці Беларусі. Аўтар вылучыў у гісторыі Беларусі наступныя перыяды: 1. Дагістарычнае мінулае; 2. Гісторыя беларускага народа да другой паловы XI ст.; 3. Беларускія землі ў XI—XIII стст.; 4. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага; 5. Шляхецкая феадальная дзяржава (маецца на ўвазе Рэч Паспалітая).
    Першы і другі перыяды асвятляюцца ў першым раздзеле працы «Тэрыторыя і яе мінулае». На думку У. I. Пічэты, этнічная тэрыторыя Беларусі «замкнёна ў чатырохкутніку рэк: Заходняй Дзвіны, Нёмана, Прыпяці, вышнявіны Дняпра з Бярэзінай» (с. 18), што супадае з высновамі этнаграфічных даследаванняў канца XIX — пачатку XX ст. У гэтым раздзеле аўтар паслядоўна разгледзеў рэльеф, рэкі Беларусі, глебы, клімат, раслінны і жывёльны свет. Усё гэта, як лічыў У. I. Пічэта, мае самы непасрэдны «ўплыў на гістарычнае жыццё народа», бо «пад уплывам і ў залежнасці ад прыроды ўтвараўся і першапачатковы эканамічны быт народа і ўвесь уклад яго жыцця» (с. 21). Разгледзеў ён і геапалітычны фактар: «Суседства з больш дужымі эканамічнымі і палітычнымі арганізмамі, як Полыпча і Масква, з’яўлялася значнай перашкодай на шляху нацыянальна-культурнага і палітычнага развіцця беларускага марода» (с. 21).
    У. I. Пічэта ўпершыню ўключыў раздзелы аб геалагічнай прыродзе Беларусі. Падкрэсліваючы яе вялікае значэнне для народнай гаспадаркі, ён не памыліўся. Звяртаючы вялікую ўвагу на археалагічныя помнікі, У. I. Пічэта, можа, упершыню ўключыў у гісторыю Беларусі археалагічную перыядызацыю па эпохах палеаліту, неаліту, бронзавым веку. Пры гэтым ён разгледзеў археалагічныя знаходкі найбольш даследаваных тэрыторый Мінскай, Віцебскай і заходніх паветаў Смаленскай губерняў, што супадае з этпічнай тэрыторыяй Беларусі. Тут аўтар падкрэсліў, што ў параўнанні з іншымі тэрыторыямі Беларусь з’яўляецца маладаследаванай. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў, У. I. Пічэта палічыў неабходным змясціць тапанімічныя звесткі (гідронімы), піто служаць для абгрунтавання высноў аб даславянскім насельніцтве тэрыторыі. Пры гэтым балцкае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ён назваў значна болып познім этнонімам «літвіны».