Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Істотнай асаблівасцю працы з’яўляецца тое, што гісторыю Беларусі У. I. Пічэта разгледзеў у кантэксце агульнай славянскай гісторыі. Ён пачаў
1 Лнтовско-польскне уііпя п отнопісннс к ннм лнтовско-русской шляхты // Сб. статсй, ііосвяіценных В. О. Ключсвскому сго учспнкамм, друзьямп н почнтатслямн ко дпю трндцатнлстня сго профессорской деятелыюстн в Московском уннверсмтстс. М., 1909. С. 605—631; Лнтовскорусское государство // Русская нсторня в очсрках н статьях. М., 1910. С. 337—439; Аграрная рефор.ма Снгнзмунда-Августа в Лнтовско-Русском государстве. Ч. 1—2. М., 1917; Нстормя бслорусского народа // Курс белорусоведсння: Лекцям, чнтанные в Бслорусском народпом унмверснтете в Москве лстом 1918 г. М., 1918—1920. С. 1—84; Нсторня Лмтовского государства до Люблшіской упнн. Внлыю, 1921.
гісторыю «ab ovo»1, распавядаючы аб прарадзіме славян, аб суседзях славян — готах, іранскіх плямёнах скіфаў і сарматаў і інш. У. I. Пічэта слушна заўважыў, што ўсе яны аказалі вялікі культурны ўплыў на славян. Аўтар неаднаразова падкрэсліў, што менавіта дзякуючы руху плямён у час Вялікага перасялення народаў славяне пачалі засяляць новыя землі. Гэты працэс у аўтара атрымаў назву «ўсходнеславянскай каланізацыі» (с. 32), якая, мабыць, была выкарыстана пад уплывам настаўніка і сваяка У. I. Пічэты Мацвея Любаўскага. Пад каланізацыяй аўтар разумеў перасяленне славян «на паўночны захад у Палессе і Задняпроўе, поўдзень, паўночны ўсход і паўднёвы ўсход Усходне-Еўрапейскай раўніны» (с. 32). Тады ж усходнеславянскія плямёны пачалі дзяліцца на тры групы: «заходнюю і паўночна-заходнюю (крывічы, дрыгавічы, радзімічы), паўднёвую (паляне, драўляне) і паўночна-ўсходнюю, якая каланізавала міжрэчча Акі і Волгі ўжо ў пазнейшыя гістарычныя часы...» (с. 33). Аўтар падагульніў: «Гэтыя тры групы з’яўляюцца ядром трох народаў — беларускага, украінскага і вялікарускага» (с. 33). Гаворачы аб этнагенезе беларусаў, У. I. Пічэта зрабіў выснову, што «падзвінскія і падняпроўскія крывічы, радзімічы, дрыгавічы, часткаю драўляне склалі асноўнае этнаграфічнае ядро беларускага народа» (с. 40), які ўтварыўся ў перыяд XIII—XV стст. Гісторык прапанаваў таксама і некалысі версій назвы «Белая Русь». Сам ён, аднак, устрымаўся ад трактоўкі, гаворачы, што «тэрмін “Белая Русь” не атрымаў яшчэ зусім правільнага тлумачэння» (с. 40).
Тут неабходна адзначыць, што дадзенае перавыданне працы У. I. Пічэты ўтрымлівае толькі самыя неабходлыя ўдакладненні да тэксту. Справа ў тым, што існуе шэраг ксеракопій працы У. I. Пічэты. Аднак у экзэмпляры, які захаваўся ў Музеі гісторыі БДУ, зроблена некалькі правак рукою самога аўтара. Так, напрыклад, у месцы, дзе ідзе гаворка аб назве «Белая Русь», насупраць слоў: «Акадэмік Ламанскі лічыць, што тэрмін Белая Русь — агульнанароднага паходжання і што ён ужываўся ў палове XIII ст.» (с. 40) стаіць пытальнік. Ён, верагодна, быў пастаўлены таму, што ў друку была дапушчана памылка. У. I. Пічэта, безумоўна, добра ведаў працы акадэміка У. I. Ламанскага. У прыватнасці, пра паходжанне назвы Белая Русь той пісаў: «Можна, здаецца, упэўнена сказаць, што ў канцы XV і ў XVI ст., калі пад Белай Руссю разумелі вольную і незалежную, то мелі на ўвазе не Белую Русь ва ўласным сэнсе, а Русь паўночна-ўсходнюю, Маскоўскую»2.
Жадаючы данесці да чытача не толькі думку аўтара, але і «голас эпохі», у якую У. I. Пічэта ствараў сваю працу, рэдакцыя як мага больш ашчадна паставілася да тэксту арыгінала, максімальна захаваўшы аўтарскі стыль, але ў пэўнай ступені адаптуючы тэкст да нормаў сучаснай беларускай мовы. Толькі там, дзе сэнс атрымаўся цьмяным, дзе былі пэўныя недакладнасці, розначытанні, рабіліся неабходныя заўвагі і ўдакладненні некаторых момантаў тэксту. Дадзенае перавыданне мае на мэце ўвесці ў шырокі ўжытак працу першага рэктара БДУ, даць магчымасць гісторыкам стварыць адпаведны навуковы каментарый.
1 Тут: «з самага пачатку» (лац.).
2 Ламапскйй В. Н. Белая Русь // Жнвая старнпа. 1891. Вын. 3. С. 245—250.
Некаторыя сцвярджэнні У. I. Пічэты досыць спрэчныя. Напрыклад, ён лічыў, што «ў славян не было ні святынь, ні духоўнікаў, ні балваіюў» (с. 36). Такое сцвярджэнне можна растлумачыць хіба толькі тым, што гістарычныя веды па гэтым пытанні ў той час былі невялікія.
Болыпая частка першага раздзела прысвечана гісторыі «беларускага племені» да першай палавіны XI ст. У асобных падраздзелах паслядоўна разглядаецца гісторыя племянных саюзаў, утварэнне дынастычнай дзяржавы, гандлёвыя сувязі, грамадства, дзяржаўны лад, хрысціянізацыя Беларусі і прававыя погляды.
У. I. Пічэта не адыпюў ад сваёй канцэпцыі разгляду гісторыі Беларусі ў агулыіым кантэксце. Ён звярнуўся да старажытнарускіх летапісаў, арабскіх і візантыйскіх аўтараў, скандынаўскіх car, выкарыстаў археалагічныя крыніцы. He выяўляючы сябе прыхільнікам «нарманскай тэорыі», гісторык слушна падкрэсліў, што менавіта «стычка славянскага і нарманскага светаў з’явілася пачаткам дынастычнага аб’яднання славянства» (с. 44).
Раннюю гісторыю Полацкай зямлі У. I. Пічэта разглядаў як барацьбу «поўначы» і «поўдня» — варажскіх княстваў і Ноўгарадскага і Кіеўскага княстваў за гандлёвыя шляхі. Паміж гэтымі княствамі апынуліся полацкія крывічы, дрыгавічы, драўляне і інш. Вынікам была перамога «поўначы» (князя Алега) і аб’яднанне плямёп, якія жылі на шляху «з вараг у грэкі», пад уладай кіеўскага князя. Утворанае дзяржаўнае аб’яднанне У. I. Пічэта слушна назваў Кіеўскай дзяржавай (а не Кіеўскай Руссю), падкрэсліваючы, што «павярхоўны працэс аб’яднання не датычыў унутранага жыцця славянства» (с. 46). На думку аўтара, нягледзячы на вылучэнне асобных зямель, само «ўтварэнне варажскіх княстваў у Тураве і Полацку не мела вялікага ўплыву на ўнутрагіую пабудову славянскіх пляменняў» (с. 48).
У некаторых пытаннях У. I. Пічэта ў сваім выкладанні гісторыі Беларусі пайшоў за летапісцам, не падыходзячы да тэксту крытычна. Так, гаворачы пра вядомую бітву на рацэ Судоме ў 1021 г. (с. 47), ён паўтарыў версію летапісца. Таму не зусім зразумелым застаецца, чаму Яраслаў, калі ён сапраўды разбіў Брачыслава, раптам падараваў яму гарады Віцебск і Усвят, а разам з імі і кантроль над волакамі.
Прычыны шматлікіх паходаў славян на чале з варажскімі князямі на Візантыю, Камскую Булгарыю, Хазарыю і г. д. У. I. Пічэта абгрунтаваў выключна «неабходнасцю наладзіць гандлёвыя справы», «гандлёвымі інтарэсамі» (с. 49). Гісторык уважліва разгледзеў гандлёвыя стасункі з Візантыяй, Захадам, Усходам, гандлёвыя дамовы, гандлёвыя шляхі, прадметы гандлю і інш. Пры гэтым ён ужыў тэрміны-мадэрнізмы «прамысловая Візантыя», «прадметы індустрыі і ўсходняй прадукцыі» (с. 51), «супольны капітал» (с. 54).
У агульным кантэксце аўтар разгледзеў і гандаль гарадоў Турава, Полацка і Смаленска. Пры гэтым У. I. Пічэта неаднаразова падкрэсліваў старажытнасць гандлёвых кантактаў беларускіх зямель як з Захадам, так і з Усходам, ранняе паходжанне гэтых стасункаў, пасрэдніцкі характар, іх уплыў на развіццё эканомікі, культуры, палітыкі.
У. I. Пічэта паслядоўна разгледзеў гістарычную ролю ў станаўленні і развіцці славянскіх зямель асобных народаў і дзяржаў: Візантыі, Булгарыі, хазараў, нарманаў. Асабліва неардынарнай выглядае думка аўтара аб значэнні Хазарыі, якая дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу «мела вялізнае для славян стратэгічнае значэнне», бо хазары, «стрымліваючы націск азіяцкіх народаў, далі магчымасць славянскім плямёнам каланізаваць узбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў, якое мела вялікае гандлёвае значэнне» (с. 55). Аслабленне Хазарыі, у тым ліку і ў выніку паходаў Алега, Святаслава, прывяло да прарыву ў Паўночнае Прычарнамор’е азіяцкіх вандроўных народаў, якія выбілі адтуль славян і перахапілі паўднёвыя гандлёвыя шляхі. Барацьба ж з вандроўнікамі, як справядліва адзначыў У. I. Пічэта, «вымагала вялікага напружання матэрыялыіых і духоўных сіл, падарвала эканамічную моц і еднасць Кіеўскай дзяржавы» (с. 55).
Непараўнальна менш увагі аўтар надаў праблемам грамадскага і дзяржаўнага ладу, культуры перыяду IX—XI стст. Пры гэтым У. I. Пічэта асабліва падкрэсліў значную ролю веча пры «пэўнай слабасці княжай улады і пры нязначным аб’яднаіші ў палітычных адносінах паасобных краін з Кіевам» (с. 57).
Гаворачы аб прыняцці хрысціянства, гісторык сцвярджаў, што гэты працэс быў «не толысі барацьбою асоб, але і дзвюх рэлігійна-палітычных партый» (с. 58) — хрысціянскай (Яраполк) і язычніцкай (Уладзімір). Між іншым, разгляд падзей 80-х гг. X ст. у гэты.м ракурсе дазваляе інакш аналізаваць канфлікт па восі Ноўгарад (Уладзімір) — Полацк (Рагвалод) — Кіеў (Яраполк). Становіцца зразумелым, чаму Рагнеда не жадала ісці замуж за Уладзіміра (бо, верагодна, сама была хрысціянкай) і чаму пасля шлюбу Уладзіміра з Ганнай Рагнеда здзейсніла замах на мужа (ахрышчаны Уладзімір не мог мець дзвюх законных жонак).
Тут У. I. Пічэта слушна заўважыў, што «грунт для прыняцця хрысціянства быў падрыхтаваны ўсім папярэднім ходам візантыйска-славянскіх адносін» (с. 59). У гэтым святле даследчык дастаткова крытычна ахарактарызаваў летапіснае апавяданне аб хрышчэнні Уладзіміра, падкрэсліваючы, што ў яго ўвайшлі толькі «тры верыгодныя факты: хрышчэнне Уладзіміра, гіаход на Корсунь і шлюб з Ганнай» (с. 59).
У працэсе распаўсюджвання хрысціянства аўтар убачыў тое, што яно мела «павярхоўна-прымусовы характар» (с. 60) і што хрысціянства на Полацкай і Смаленскай землях «пасоўвалася вельмі павольна» (с. 61). Гаворачы аб характары хрысціянізацыі, У. I. Пічэта зрабіў выснову, што яна была павярхоўнай, насіла «прымусовы характар» і была вымушана «прыстасоўвацца да простага светаразумення» (с. 61).
Утварэнню і гісторыі самастойных Полацкай, Тураўскай і Смаленскай «зямель-краін» прысвечаны другі і трэці раздзелы кнігі. Даследчык меркаваў, што пачатак умацавання палітычнай самастойнасці Полацкага княства прыпадае на княжанне Брачыслава Ізяславіча, бо «Полацкая зямля не ўвайшла ў склад Кіеўскай дзяржавы» (с. 65). Пры гэтым У. I. Пічэта лічыць, што ўзаемаадносіны паміж Полацкам і Кіевам вызначаліся барацьбой за гандлёвыя шляхі. (Дарэчы, дадзенае меркаванне не заўсёды адлюстроўваецца ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі.) Аўтар лічыў, што гэтая барацьба была асабліва напружанай пры