Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Паступовы кірунак у шляхецкім гуманізме. Двор князя Юрыя Юр’евіча Слуцкага быў другім цэнтрам культурнага руху ў краі. Пры двары функцыянавала школа, знаходзілася тут і друкарня. Тут пражываў са сваімі вучнямі старац Арцём, які наўчаў багаслоўя і марыў рэшту сваіх дзён ахвяраваць перакладам царкоўна-наўчальных твораў на славянскую мову. У прыдворным кружку князя Слуцкага не стараніліся лацінскае і грэцкае моваў. Князь Слуцкі падтрымлівае зносіны з князем Курбскім. Імкненне абодвух гуманістаў прычыніцца да адраджэння славянскае мовы было прычынай іх збліжэння. Двор Слуцкага князя быў прасякнуты кансерватыўнымі тэндэнцыямі, але не гэтак скрайна выяўленымі, як пры двары князя Курбскага. Другім цэнтрам прагрэсіўнага кірунку паміж гуманістаў быў двор князя Хадкевіча ў Заблудаве, закладчыка Супрасльскага манастыра. Хадкевіч праявіў вялікае замілаванне да збірання старых кніг. Тут жа была адчынена і друкарня. У 1569 г. Хадкевіч выдаў «Кнііу зовомую Евангеліе учітельное». Шляхецкі гуманізм не быў у сваёй аснове варожы да польска-еўрапейскае культуры. Ён толькі імкнуўся да адраджэння асветы на грунце царкоўнага пісьменства і праваслаўных традыцый. Ахоўваючы сябе ад націску польскае культуры ў асобе польскага шляхецтва, шляхецкія паступовыя кансерватары, прыхільнікі асветы, варожа адносіліся да адраджэння роднае мовы. Толькі славянская мова можа быць крыніцай асветы. I гэтыя адно-
сіны цалкам тлумачацца класавай усвядомленасцю шляхецкай арыстакратыі. Апошняя павінна была замкнуцца ў сваёй уласнай культуры і адносіцца варожа да імкнення наблізіць кнігі Святога Пісьма да народнага ўразумення, звязанага вузламі паншчыны. Развіццё народнае ўсвядомленасці было не на руку землеўласніцкаму класу.
Вынікі беларускага Адраджэння. Беларускае Адраджэшіе галоўным чынам выяўлялася ў гарадах. Кансерватыўна-шляхецкі гуманізм быў задушаны польска-еўрапейскай асветай, якая пранікла ў шляхецкае асяроддзе. Беларускае Адраджэнне — гэта эпоха росквіту старога беларускага пісьменства, залаты век беларускае літаратуры. Асабліва была пашырана перакладная літаратура. Паяўляюцца пераклады кніг Святога Пісьма, зборнікаў твораў айцоў царквы, жыццяў святых і апакрыфічных твораў, пераклады гадальпых кніг, духоўных і свецкіх повесцей. Перакладаліся гэтаксама і гістарычныя творы польскіх хронік Марціна Бельскага, Мацея Стрыйкоўскага, а адначасна з гэтым укладаліся і самастойныя гістарычныя і юрыдычныя творы, як летапісы, помнікі права: граматы, акты, літоўскія Статуты 1529, 1566 і 1588 гг. Апошні быў надрукован у друкарні Мамонічаў.
Беларускія летапісы. Самы старажытны беларускі летапіс быў напісаны ў Смаленску пры двары вялікага князя Аляксандра ў 1495 г. і вядомы як «Летапіс Аўраамкі»; гэты летапіс спісаны паводле летапіснага збору ноўгарадскага пахаджэння, але ў яго мову былі ўнесены мясцовыя асаблівасці. Арыгінальныя літоўска-беларускія летапісы ўкладаюцца пад уплывам агульнарускіх летапісных збораў, у якія ўносіліся падзеі мясцовага характару. Мова і настроі ўкладальнікаў насілі мясцовы каларыт. Літоўска-беларускія летапісы кароткія і адорвістыя, наогул сухія. У іх няма маляўнічай вобразнасці. Літоўска-беларускія летапісцы былі знаёмы і з польскімі храністамі. Летапісы маюць многа легендарнага матэрыялу, зусім неверагоднага, і не даюць магчымасці пабудаваць дакладны малюнак аб ранняй гісторыі Літоўска-Беларускае дзяржавы. Летапісы паведамляюць аб разнастайных гістарычных фактах і з’явах у прыродзе: землетрасеннях, налётах шаранчы, кліматычных пераменах, голадзе і інш. Летапісы вядомы ў дзвюх рэдакцыях: кароткай і поўнай. Апошні, вядомы пад назовай Летапіса Быхаўца, напісаны ў другой палове XVI ст. Летапіс Быхаўца прасякнуты нацыянальным элементам. Аўтар варожа адносіцца да ўсіх праціўнікаў літоўска-беларускага народа. У мове летапіса многа паланізмаў.
8. ШКОЛА
Агульны характар школ. Літоўска-беларускія школы ў XV і першай палове XVI ст. былі цесна звязаны з пашырэннем хрысціянскіх веравызнанняў. Спачатку паяўляюцца школы праваслаўныя і каталіцкія. У першай палове XVI ст. з’яўляюцца пратэстанцкія школы. Спробы аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў з той умовай, каб праваслаўная царква прызнала верха-
водства рымскага ўладыкі, утварылі асаблівы від школ — уніяцкіх. Нягледзячы на рознае веравызнанне, школы ўсіх відаў мелі паміж сабой адно супольнае, а іменна: спачатку школьнае наўчанне мела прафесіянальны характар і павінна было здавальняць разнастайныя запатрабаванні той або іншай царквы. Утылітарны характар школьнае справы прыдаваў школам асаблівы адбітак, але ў той жа час такая школа была ядынай крыніцай падтрымання граматнасці ў тагачасным грамадстве — шляхецтве і мяшчанстве. Дзякуючы гэтаму гэтыя канфесіянальныя школы падтрымлівалі цікавасць да асветы. Беларускае Адраджэнне ўсіх кірункаў пры адсутнасці адпаведнага культурнага асяроддзя ніколі не было культурным рухам, які б пранікаў у гушчы мяшчанскага і шляхецкага асяроддзя.
Праваслаўныя школы. Школьная традыцыя бярэ свой пачатак з першых момантаў хрысціянізацыі Беларусі, і развіццё яе не перапынялася, хаця тэмп гэтага развіцця то прыспяшаўся, то прыпыняўся. Школьная справа знаходзілася выключна пад кіраўніцтвам духавенства. Кандыдаты на пасады прыслужнікаў праваслаўнага культу павінны былі мець адпаведную адукацыю. Яны здабывалі яе або пры манастырах, або ў дому. Пры наследнасці царкоўных пасад кантынгент школ складаўся з прадстаўнікоў духоўнага стану, які заставаўся найбольш асвечанай грамадскай групай. Духавенства ж перапісвала і кнігі царкоўна-кананічнага характару. Духоўнікі часта пісалі і разнастайныя афіцыяльныя дакументы. Асяродкамі асветы па-даўнейшаму заставаліся манастыры. У Кіева-Пячэрскім манастыры знаходзілася значная бібліятэка, складзеная з духоўных і свецкіх кніг. Пісьменнасць была пашырана як паміж шляхецтва, гэтак і паміж мяшчанства. Гандаль і гандлёвыя інтарэсы прымушалі знаёміцца з пісьменнасцю. Францішак Скарына вучыўся ў Падуі і Кракаве і, прыехаўшы з Польшчы, увесь час заставаўся верным праваслаўным традыцыям. Адчыненне друкарняў у XVI ст. і друкаванне кніг славянскага друку з’яўляліся паказчыкам таго, у якім стопні пашыралася пісьменнасць у гарадскім грамадстве. Але дзе былі адчынены праваслаўныя школы — аб гэтым амаль што не маецца даных. У эпоху беларускага Адраджэння па ініцыятыве мясцовага грамадства пачалі адчыняцца школы. Гэтак, Краснастаўская школа мела апекуна ў асобе мясцовага мяшчанства. Грыгоры Аляксандравіч Хадкевіч залажыў школу ў Заблудаве пры Успенскай царкве і забяспечыў яе матэрыяльна (1567). Ёсць весткі, што была школа ў Тураве (1572). Пры Кіеўскім Міхайлаўскім манастыры функцыянавала школа, у якой падгатаўляліся духоўнікі. Чужаземец Одэрберг адзначае, што ў беларусаў ёсць звычай адчыняць школы пры цэрквах. Настаўнікамі ў гэтых школах былі панамары, дзякі, а ў школах навучалі славянскай граматы, малітваў, сімвалу веры і псалмаў. Мялеці Сматрыцкі адзначае, што з даўных-давён у школах навучалі спачатку азбукі, затым — часаслова і псалтыра. Адначасна вучылі і пісаць. Часамі выкладаліся і пачаткі арыфметыкі. У другой палове сталецця ў Літву-Беларусь пранікае культурны ўплыў з суседніх краін: Полыпчы, Масквы, з суседняй Нямеччыны ў выглядзе пратэстантызму і з Усходу ў асобе грэцкай царкоўнай іерархіі. Пад уплывам
запатрабаванняў эпохі — стычкі польскага і літоўска-беларускага капіталаў, барацьбы дзвюх нацыяналыіых культур — польскай і літоўска-беларускай — праваслаўная школа павінна была змяніцца. Гэтая змена датычылася найболын гарадскіх школ. Паўсталі гэтак званыя брацкія школы, росквіт якіх адносіцца да наступнага перыяду ў жыцці Літоўска-Беларускае дзяржавы.
Каталіцкія школы. Першыя лацінскія піколы паяўляюцца ў другой палове XIV ст. На біскупах і існаваўшых пры іх капітулах ляжаў абавязак клапаціцца аб школах. Літоўска-беларуская каталіцкая школа давала пачатковае навучанне. Апрача школ кафедральных, узніклі па ініцыятыве мясцовага духавенства і парафіяльныя школы. У XV ст. вядомы толькі дзве каталіцкія школы: Віленская кафедральная і Трокская. У XVI ст. лік каталіцкіх школ павялічваецца. Адчыняліся яны духавенствам, шляхтай, магнатамі, гараджанамі, членамі каралеўскага дома. Націск пратэстантызму ў значнай меры спрыяў гэтаму школьнаму ажыўленню. Школьнае пытанне ў звязку з тым, што іпляхецкая моладзь імкнулася за граніцу, каб атрымаць адукацыю ва універсітэтах, абмяркоўвалася на памясцовых саборах каталіцкага касцёла. Саборныя пастановы рэкамендавалі дакладнае і стараннае вывучэнне дзесяці запаведзяў, Евангелля, лістоў апостала Паўла, твораў добраславёнага Амброжага, а гэтаксама Цыцэрона, Віргілія, Эзопа, Сенекі і іншых класічных паэтаў і прамоўцаў. 3 кафедральных школ вядомы Віленская, Кіеўская, Медніцкая, Луцкая. Найстаршай была Віленская, якая з часам з прафесіянальнай сталася агульнаадукацыйнай. Са з’яўленнем іезуіцкае школы ў Вільні (1570) кафедральная школа ўтраціла сваё кіраўнічае значэнне. У працягу XVI ст. адчыніліся парафіяльныя школы ў Начах і Трабах, Мастах, Крэменцы, Новым Двары, Заблудаве, Горадні, Кіеве, адчыненая ваяводам М. Гаштольдам, у Роўне, адчыненая княгіняй Б. Астрожскай. 3 паяўленнем іезуітаў лік парафіяльных школ павялічваецца. Канструкцыя каталіцкіх парафіяльных школ была прымітыўная. Адзінага наўчалыіага плана не было. Навучалі чытанню, пісьму, спевам, часамі — лічэнню, як гэта было і ў праваслаўных школах. Гэткае становішча навучання было нездавальняючым. Кракаўскі універсітэт выпрацаваў у пачатку XVII ст. план навучання ў заняпаўшых парафіяльных школах. Гэтае адраджэнне цесна злучана з каталіцкай рэакцыяй, перамогай польскага матэрыяльнага і культурнага ўплыву ў Літоўска-Беларускай дзяржаве. Тэрыторыя парафіяльных школ — гэта тэрыторыя Літоўскага княства. На тэрыторыі Беларусі ўплыў каталіцызму быў пакуль што нязначны і непрыкметны. Каталіцкіх школ у першай палове XVI ст. яшчэ не было.
Уніяцкія школы. У XV і першай палове XVI ст. яшчэ не была ўтворана ўласціва уніяцкая школа. Сама ідэя царкоўнай уніі не была ажыццёўлена. Пры гэткіх умовах рымскаму біскупу прыходзілася рабіць захады з мэтай аднаўлення разорванай у канцы XV ст. царкоўнай уніі. Папа Грыгоры XIII звярнуў на гэта асаблівую ўвагу і з гэтай мэтай утварыў грэцкую калегію (1573) для падняцця асветы ў грэцкім народзе, што можа быць ажыццёўлена толысі пры дапамозе уніі. Калегія мела сваім заданнем выхоўваць змаганнікаў за унію з Рымам.