Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Правы шляхецтва. Заканадаўства Статута 1529 г. аб шляхецтве дзеліцца на два віды: агульнашляхецкае і пакатэгорнае. Да агульных правоў шляхетна-
га стану адносіцца: права землеўладання, гарантыя асабістай незачэпнасці, індывідуальная адказнасць за праступленні, права ўладання нерухомай маёмасцю і распараджэнне ёю ў рамках, азначаных законам, права свабоднага выхаду замуж удоваў і дачок, свабода ад натуральных павіннасцяў, права выязджаць за мяжу для навукі рыцарскіх вучняў, права адыходу разам з рухомай маёмасцю ад паноў, якім яны прыналежаць, суд над падданымі. Да палітычных правоў шляхты адносіцца: удзел у заканадаўчай дзейнасці вальнага сойма, права ўдзелу двух шляхціцаў на судзе княжых ураднікаў па абранні апошніх, права ўдзелу ў абранні гаспадара, вырашэнне розных дзяржаўных пытанняў у дзядзіне замежнай і ўнутранай палітыкі.
Правы магнатаў. Магнацтва вызваляецца ад падсуднасці правінцыяльнай адміністрацыі, прымае ўдзел у гаспадарскай радзе, мае права выступаць на вайне пад уласнай харугвай, выстаўляе аддзелы ўзброеных баяр і слуг, карыстаецца правам позвы на суд гаспадара за 4 тыдні да тэрміну. Жалабы на радных паноў падаюцца не ваяводзе, а гаспадару або панам-радзе.
Правы рыцарства-шляхты. Шляхціц прыцягваецца да суду толькі судовымі позвамі. Пасылка «дзецкага» для прыводу на суд магчыма толькі пасля адпраўкі двакраць позвы. Шляхціц непадсудны дзяржаўцам, якія нядаўна былі цівунамі. На суд правінцыяльны апеляцыя падаецца гаспадару і панам-радзе, калі адміністрацыйныя ўрады былі заняты асобамі спаміж паноў-рады. У праціўным выпадку апеляцыя падаецца ваяводзе. Шляхціцы маюць права на павялічаную ўзнагароду за пасягненне на іх жыццё і здароўе.
Павіннасці шляхецтва. Усе землеўласнікі былі абавязаны адбываць земскую вайсковую службу. Ухвала 1528 г. пастанавіла, што адзін конь выстаўляецца ад васьмі сялянскіх служб. Усе павінны станавіцца пад сваёй павятовай харугвай, за выключэннем толькі паноў харугаўных, якія выступалі пад сваёю харугвай. Ад службы шляхціца вызваляла хвароба, з той, аднак, умовай, што на сваё месца ён выстаўляў сына або слуг. Нез’яўленне на вайну або самастойнае пакіданне яе цягнуць за сабой страту маёнтка. Духавенства павінна было адбываць асабіста службу з «закупного іменія». Пры данасці ўладання «дадзізным» маёнткам духавенства звальнялася ад асабістай вайсковай службы.
Беларуская шляхта. Беларуская шляхта — важны фактар у палітычным жыцці беларускіх зямель. Нягледзячы на існаванне прывілеяў, у працягу XV і ў пачатку XVI ст. у Беларусі шляхта не выдзелілася значна ад рэшты грамадскіх груп. Згодна попісу 1528 г. у Беларусі зусім не было буйнога землеўладання. Пераважвала дробнае і сярэдняе. У Полацкай зямлі самым багатым быў Д. Б. Корсак, які выстаўляў на вайну 33 коннікаў.
2. Мяшчане
Два тыпы мяшчанскіх паселішчаў. Развіццё народнае гаспадаркі ў ЛітвеБеларусі ўтварыла два тыпы гарадскіх паселішчаў. Адны гарады кіраваліся гаспадарскімі ўраднікамі і не карысталіся асаблівымі правамі і вольнасцямі.
Іншыя атрымалі ад вялікага князя прывілей, гэтак званае магдэбургскае права, і карысталіся шэрагам важных правоў і вольнасцей. Гаспадарскія гарады, якія не мелі магдэбургскага права, былі цясней звязаны з валасным насяленнем. Гарады з магдэбургскім правам, складаючы асобную адміністрацыйна-гаспадарчую адзінку, адасобніліся ад воласці. Мяшчане ў гарадах уладалі сядзібамі, агародамі, нівамі і пасбішчамі. За мяжой горада паасобныя мяшчане набывалі землі ў баяр-шляхты і былі абавязаны адбываць з іх вайсковую службу.
Мяшчане неўпрывілеяваныя. Насяленне гарадоў без магдэбургскага права адносна павіннасцей мала чым рознілася ад сельскага насялення. Яно плаціла дань, дзякла, чынш, сярэбшчыну і ардыншчыну ў падняпроўскіх гарадах, давала стацыю і фурманкі праязджаўшаму гаспадару і яго паслам, ураднікам, адбывала звычайную паншчыну. Мяшчане маглі быць аддаваны ў прыватнае ўладанне нараўне з паасобнымі катэгорыямі сельскага насялення.
Гарады з магдэбургскім правам. Заходняя частка Літоўска-Беларускае дзяржавы была пакрыта гарадамі, якія мелі вялікае гаспадарчае значэнне для жыцця краю. 3 мэтай развіцця гандлю і прамысловасці вялікія князі давалі гарадам самасправаванне ў выглядзе гэтак званага магдэбургскага права. Спачатку атрымалі магдэбургскае права гарады, што знаходзіліся ў заходняй частцы дзяржавы на рэчных шляхах. У другой палове сталецця магдэбургіі пачалі раздавацца і ва ўсходняй палове дзяржавы. Вільня атрымала магдэбургскае права ў 1387 г., Бярэсце — 1390 г„ Горадня і Коўна — 1391 г., Дарагічын — 1429 г., Бельск — 1430 г., Луцк-Каменец — 1438 г., Полацк — 1498 г., Менск — 1499 г. і інш. Гарады з магдэбургскім правам выдзяляліся са складу воласці і набывалі асобнае гаспадарча-адміністрацыйнае значэнне. Мяшчане вызваляліся ад розных валасных павіннасцей, набывалі права атрымліваць некаторыя даходы для ўласна гарадскіх патрэб, звалыіяліся ад суда ваявод, стараст і дзяржаўцаў, мелі ўласную юрысдыкцыю па магдэбургскаму праву, атрымлівалі права клапаціцца аб гарадскім дабрабыце, развіцці гандлю і прамысловасці. На чале горада стаяў войт, прызначаны гаспадаром, з правам перадачы свайго ўраду па наследстве і перадачы за грошы ў іншыя рукі. 3 працягам часу ўрад войта стаў выбарным. Гарадам удалося яго выкупіць. Побач з лаўнікамі, дажывотнымі прысяжнымі з мяшчан, войт судзіць насяленне ў крымінальных справах. Справы ж аб гвалце, падпаленні, разбоі, чыннай абразе шляхціца і гвалце над жанчынай былі падсудны гаспадарскім ураднікам супольна з радцамі. На суд войта можна было апеляваць да вялікага князя. Бягучае кіраўніцтва знаходзілася ў руках гарадской рады і бурмістраў. Члены рады назначаліся войтам з кандыдатаў паспольства. Бурмістры абіраліся спаміж членаў рады. Яны былі старшынямі рады. Усё бягучае кіраўніцтва знаходзілася ў руках рады і бурмістраў. У веданні рады знаходзіліся: паліцыя, суд па ірамадзянскіх справах, гарадская маёмасць; яна ж наглядала за гандлем, правільнасцю мер і вагаў, сачыла за маральнасцю. На суд рады можна было апеляваць да войта. У некаторых гарадах лава і рада не былі раздзелены. Калі пасада войта была выкуплена мяшчанамі, калі выдзелілася багатае мяшчанства, то і рада пачала ўкладацца
інакш. Паспольства было адсунута ад удзелу ў яе папаўненні. Рада сама выбірала членаў на месца выбыўшых. I выбар лаўнікаў перайшоў да рады. Пры гэткім становішчы гарадская грамада была адсунута ад удзелу ў кіраўніцтве. Уся ўлада апынулася ў руках буржуазіі, значэнне якой значна павялічылася пад уплывам росту грашовае гаспадаркі. Магдэбургскае права пашырала свой уплыў на ўсё насяленне, якое знаходзілася на тэрыторыі горада. Каб звольніцца ад гарадскога прысуду, патрэбна была гаспадарская пастанова. Наданыя гарадам магдэбургіі не ўхілялі іх ад непаразуменняў з гаспадарскімі ўраднікамі, якія часта прычынялі «крыўды вялікія». Магдэбургскае права дакладна вызначыла характар тых павіннасцей, якія насяленне гарадское павінна было адбываць. Мяпічане мелі свае даходныя крыніцы: крамніцу, збожжавыя яткі, камору пастрыгальную, бочку мерную, мядніцу медную. У некаторых гарадах існавала манапольнае права гарадоў на збожжавыя яткі і мясныя клеткі. Апрача гэтага горад атрымліваў даходы ад важніцы, васкабойні і капніцы, паспалітых лазень, млыноў, паспалітых кухань. Часамі гарады бралі ў арэнду ў гаспадара карчмы, якія ў свой чарод здаваліся прыватным асобам. Гарады мелі права адчыняць некалькі разоў у год кірмашы і мець штотыднёвыя тарговыя дні. Найбольш буйныя гарады карысталіся правам склада, куды памяшчаліся тавары прыехаўшых у горад купцоў. Магдэбургскае права рэзка адасобіла гарадское насяленне ад іншых катэгорый насялення воласці. Мяшчане ў пачатку XVI ст. захавалі права землеўладання і адбывалі са сваіх зямель вайсковую службу. Гарадам не ўдалося заваяваць палітычнага прадстаўніцтва на вальных соймах, на якіх прымала ўдзел шляхта; гэта апошняя, выдаючы вузкастанавыя пастановы, падрывала горад як гандлёва-прамысловую адзінку. Следам за гаспадаром і прыватныя землеўласнікі надалі сваім гарадам самасправаванне.
Беларускія гарады. Да канца XV ст. гарады Беларусі не былі адасоблены ад воласці. Гарадское насяленне было аб’яднана з воласцю супольнымі гарадскімі павіннасцямі. 3 канца XV ст. пачынаецца працэс выдзялення горада ў асобную адміністрацыйна-судовую адзінку, дзякуючы таму што гарады атрымліваюць магдэбургскае права. Вялікі князь Аляксандр 4 кастрычніка 1498 г. даў прывілей Полацку на магдэбургскае права, a 14 сакавіка 1499 г. атрымаў прывілей і горад Менск. Выдаючы прывілей, вялікі князь Аляксандр кіраваўся агульнадзяржаўнымі інтарэсамі і хацеў «положеніе места нашего Полоцкого і Менского в мере лепшей поставіті, штобы люді наші там жывучі і через вряд добрый а справедлівый былі размножені». Правы і вольнасці Полацка і Менска маюць гэткі выгляд: на чале горада стаіць войт, які атрымлівае ў сваё распараджэнне пэўную колькасць даходаў з розных крыніц. Гарадскому войту павінна быць паслушна ўсё насяленне горада, якое «на вечные часы» звальняецца ад судоў і ад «моцей» усіх ваявод, паноў і стараст, намеснікаў, суддзяў і іх ураднікаў, ад права гарадскога і баярскага. Судовыя справы разглядаюцца войтам і бурмістрамі, на пастанову якіх падаецца апеляцыя самому гаспадару. I Менск, і Полацк атрымалі шэраг фінансавых прывілеяў. Для развіцця тавараабмену з Рыгай у Полацку павінна было штогод наладжвацца тры кірмашы. Полацк
атрымлівае спецыялыіыя вольнасці для загранічнага гандлю. Рыжскія купцы пад пагрозай утраты сваёй маёмасці не маюць права ездзіць ні ў Віцебск, ні ў Смаленск. Аднак нрывілей забараняе выязджаць толькі для закупу тавараў, a не для выплаты даўгоў. У гаспадарскі скарб Полацк быў абавязаны выплачваць 400 коп грошай, тады як Менск выплачваў толькі 20 коп грошай. Прывілей на магдэбургскае права, выданы Полацку, злучаў моцнымі эканамічнымі сувязямі сярэднюю Заходнюю Дзвіну з вышнявінамі яе і Дняпра. Само развіццё Менска было магчыма толысі нры ўмове пашырэння тавараабмену з Захадам. Менск быў гандлёвым цэнтрам для ўсёй усходняй Беларусі. Асаблівымі вольнасцямі карысталіся віленскія купцы, якія маглі купляць і прадаваць тавары, не лічачыся з прынятымі ў прывілеі мерамі. Магдэбургскае права пашыралася на Беларусі вельмі павольна.