Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
краін. Крыніцы высвятляюць існаванне краінных збораў у Полацку, Віцебску, Смаленску. Склад гэткіх збораў далёка не аднолькавы, але веча заўсёды выступае як верхаводца зямлі. На краінных зборах заўважваецца партыйная барацьба «лучшіх і меншіх людей». Фактычна адносіны паміж гэтымі двума элементамі былі наступныя: «меншіе люді меж себе раду чінят, а старшіе науку дают». Часамі партыйная барацьба вымагала ўмяшання ўлады. Толькі партыйнай барацьбой можна вытлумачыць тое, што ў Полацк была паслана ў 1456 г. грамата з запатрабаваннем, каб мясцовыя баяры, мяшчане, шляхта і ўсё паспольства былі паміж сабою «в раде, а дела бы наші городскіе вершілі все с обшчего согласія». Асабліва была значна партыйная барацьба ў Смаленску ў палове XV ст. у момант сепаратыйнага руху, ахапіўшага беларускія землі. Яшчэ ў XVI ст. «Полоцк по старому справовал, як велікій Новгород і Псков».
Прывілеі другой групы. Жмудскі краінны прывілей, пацверджаны вялікім князем Аляксандрам 14 жніўня 1492 г., замацоўваў усе правы і звычаі, наданыя Жмудзі Вітаўтам і вялікім князем Казімірам, вызначаў Жмудзь у складзе Вялікага княства як тэрыторыю, далучаную да дзяржавы не «през меч, альбо через валкі, але з добрею волей», дараваў зямлі права выбіраць старасту, абяцаў ад імя гаспадара не пасылаць дзецкіх за межы Жмудзі, забяспечваў асабовую незачэпнасць, вызначаў станавыя правы і вольнасці, бараніў насяленне ад надужыццяў з боку органаў мясцовай адміністрацыі, забараняючы цівунам браць «посулы», даваў дакладныя пастановы адносна дзяржаўных падаткаў і натуральных павіннасцей насялення, замацоўваў за насяленнем права займацца леснымі і рэчнымі промысламі, вызначаў маёмасныя правы насялення і нормы крымінальнага права.
Прывілеі трэцяй групы. Прывілеі, выданыя вялікім князем Аляксандрам бельскай шляхце ў 1501 г. і дарагічынскай шляхце ў 1516 г., маюць выключна станавы характар. Прывілей замацаваў за шляхтаю права карыстацца польскім правам, устанавіў для сялян аднадзённую паншчыну і чатыры талакі на год з аднае валокі. Рэгуляваў права выхаду сялян шляхам выплаты паўкапы грошай з кожнай валокі, вызначыў велічыню грашовага штрафу, што выплачваецца памешчыкам, якія далі сялянам больш лёгкія ўмовы з мэтай прыцягнуць апошніх на зямлю, уводзіў мясцовае самасправаванне паводле польскага права, вызначыў характар натуральных павіннасцей, падаўшых на шляхецкую масу, урэгуляваў грамадзянскія праўныя адносіны, бараніў крымінальнымі карамі нерухомасць землеўласнікаў, вызначыў велічыню падаткаў і судовых штрафаў, паступаючых у распараджэнне судовых органаў. Дарагічынскі прывілей змяшчае ў сабе ўрачыстую дэкларацыю вялікага князя аб распаўсюджанні на ўсю Дарагічынскую зямлю польскага права з ліквідацыяй старых судовых парадкаў. Апошні прывілей, падгатовіўшы далучэнне Дарагічынскай зямлі да Польшчы, вельмі аднабокі па свайму зместу, і яго можна толькі з вялікімі агранічэннямі аднесці да гэтак званых краінных прывілеяў.
Прывілеі чацвёртай групы. Кіеўскі і Валынскі прывілеі, пацверджаныя Жыгімонтам I па просьбе ўсяго мясцовага землеўласніцкага класа, пранікнуты такім самым станавым пачаткам, які яшчэ ў гэты час не адчуваецца ў бела-
рускіх прывілеях. Зямля прадстаўлена толькі ў асобе шляхецкага стану. Кіеўскі прывілей пацвярджае права шляхты на выключнае кіраванне валасцямі, а гэтаксама і ўсе мясцовыя правы і звычаі, наданыя ранейшымі вялікімі князямі; забяспечвае асабістую незачэпнасць і індывідуальную адказнасць за праступленні; дае шляхце права часовага выезду за граніцу, зроўнівае кіеўскую шляхту з літоўскаю ва ўсіх правах і абавязках, вызначае грашовыя падаткі і натуральныя павіннасці, забараняе свабодны пераход сялян з гаспадарскіх зямель на прыватнаўласніцкія і наадварот, звальняе ўласніцкіх сялян, жывучых у гарадах, ад мясцовай юрысдыкцыі і гарадскіх налогаў, забяспечвае царкве неўмяшанне ў царкоўныя справы. Валынскі прывілей пацвярджае ўсе правы і вольнасці, якімі ўжо карысталася Валынская зямля, вызначае станавыя правы шляхты, забяспечвае асабістую незачэпнасць, бароніць насяленне ад самаўпраўства мясцовае адміністрацыі, вызначае працэсуальныя нормы, забараняе назначаць і збіраць новыя падаткі, вызначае склад і кампетэнцыю старасцінскага суда, змяшчае ў сабе некалькі пастаноў, датычных крымінальнага права.
3) Народная гаспадарка ў XV і першай палове XVI ст.
Паўднёвы гандаль. Заходняя Дзвіна, Нёман і Заходні Буг злучалі Літоўска-Беларускую дзяржаву з рынкамі Захаду, у той час як па Дняпры наладжваецца гандаль з Усходам. Паступовае ўмацаванне тавараабмену з Захадам і змена ў структуры гаспадаркі апошняга адбіваліся на становішчы і развіцці народнае гаспадаркі ў Літве-Беларусі. Паўднёвы гандаль, які меў гэткае вялізнае значэнне для эпохі Кіеўскае дзяржавы, спыніўся пасля таго, як татары захапілі прычарнаморскія стэпы. Гэты гандаль крыху ажывіўся ў палове XV ст., але пагромы Менглі-Гірэя рабілі немагчымым развіццё тавараабмену з Усходам. У XVI ст. гандаль зноў ажыўляецца, але для народнае гаспадаркі ён меў другараднае значэнне. Цэнтрам гандлю быў Кіеў для купцоў, прыязджаўшых з Персіі, Індыі, Арабіі, Сірыі. Адтуль усходнія тавары пакіроўваліся на MacKey, Пскоў, Ноўгарад і далей у Данію і ў Швецыю. Літоўска-татарскія напружаныя адносіны ў значнай меры паралізавалі развіццё паўднёва-ўсходняга гандлю.
Гандаль з Ноўгарадам і Масквой. Літва ў працягу XV ст. падтрымлівала гандлёвыя сувязі з Ноўгарадам. Ноўгарадскія купцы прывозілі ў Вільню ўсходнія тавары і вывозілі адтуль сырэц. Дагавор 1431 г. дазваляў прыязджаць ліцвінам у Ноўгарад. Прызнанне Ноўгарадам суверэнітэту Вялікага княства Літоўскага павінна было звязаць Літву з Ноўгарадам яшчэ цясней. Упадак ноўгарадскай незалежнасці спыніў гандаль з Ноўгарадам. Уласныя гандлёвыя сувязі з Захадам рабілі лішнімі гандлёвыя адносіны з Ноўгарадам. Літоўскамаскоўскія войны XV і першай паловы XVI ст. перашкаджалі развіццю пастаяннага тавараабмену паміж Літвой і Масквой. Для Масквы літоўскі рынак быў вельмі важны дзеля скупкі серабра. Вялікі адплыў апошняга з Літвы выклікаў забарону вывазу серабра ў Маскву. I маскоўскія купцы трымаліся ў адносінах да літоўскіх такіх жа забарончых мер.
Гандаль з Захадам. Нягледзячы на варожыя адносіны Літвы з Законам, апошні павінен быў даць Літве права свабоднага гандлю на сваёй тэрыторыі. Разгром 1410 г. спрыяў развіццю тавараабмену з Захадам па Нёмане. Яшчэ мацнейшымі сталі сувязі з Захадам пасля таго, як Гданьск адышоў да Польшчы (1466). Адначасова з гэтым умацоўваецца тавараабмен па Дзвіне, дзеля таго што агульны заняпад Закона прымушаў магістра моцна трымацца Літвы і Польшчы. К пачатку XVI ст. выяснілася пераважнае значэнне заходняга і паўночна-заходняга гандлю. Літва вывозіла прадукты свайго краю: мёд, воск, футры, скуры. Захад адсылаў сукно, цукар, жалеза, селядцы, розныя металічныя вырабы, каланіяльныя прадукты. Літоўска-беларускі сырэц знаходзіў вялікі попыт на еўрапейскім рынку. Развіццё тавараабмену прыцягвала ў краіну вялікую колькасць металічнае манеты. Паніжэнне каштоўнасці грошай у першай палове XVI ст. і падвышэнне таварных цэн было скуткам ажыўленага тавараабмену з Захадам. Гэтыя самыя гандлёвыя сувязі прымушалі Літву і Беларусь трымацца саюзу з Польшчай, што падрыхтавала грунт для канчатковага аб’яднання Літвы з Полыпчай. Гандлёвыя зносіны з Рыгаю высоўвалі на першы план пытанне аб лёсе Лівоніі, якое ў другой палове XVI ст. стала супольным для Літвы і Польшчы.
Унутраны гандаль. Развіццё замежнага тавараабмену і распад натуральна-гаспадарчага ўкладу жыцця дзяржавы спрыялі паяўленню ўнутранага тавараабмену. Цэнтрамі ўнутранага гандлю былі гарады, атрымаўшыя магдэбургскае права. У іх бывалі штотыднёвыя таргі і наладжваліся кірмашы па некалькі разоў у год — два або тры разы. Наданне гарадам права склада і пабудова пастаялых двароў сведчаць аб тавараабмене ўнутры краіны. Гаспадарская дворная гаспадарка ўжо ў першай чвэрці XVI ст. знаходзіць збыт сваіх прадуктаў на старане. I прыватныя землеўласнікі будавалі мястэчкі з таргамі і кірмашамі, хаця ў XV ст. гэтае з’явішча яшчэ не было пашырана. На праезджых дарогах«гостінцах» будаваліся карчмы, у якіх прадавалася хмелыіае пітво. 3 мэтай развіцця ўнутранага гандлю ўрад надаваў купцам палёгкі мытнага характару. Віленскія купцы былі звольнены ад выплаты ўнутраных мытных падаткаў. Гэта спрыяла абагачэнню віленскага купецтва. За Вільняй ішлі Бярэсце, Коўна, Горадня. Павелічэнне мясцовых даходаў і велічыня «серэбшчыны», прыпадаўшае на той ці іншы горад, сведчаць аб развіцці ў ім унутранага гандлю, які, аднак, у XV і пачатку XVI ст. усё яшчэ быў нязначны. Перавага натуральнае гаспадаркі не магла ўтварыць унутранага рынку вялікай ёмасці. Унутраны гандаль быў асабліва развітым у заходніх краінах, у раёне замежнага гандлю.
Сельская гаспадарка. Літва-Беларусь заставалася краінай сельскай гаспадаркі. Спачатку сельская гаспадарка мела на ўвазе здавальненне ўласных патрэбаў, але ў меру развіцця замежнага гандлю гаспадарскія і прыватнаўласніцкія сёлы пачалі вырабляць прадукты, прызначаныя для ўнутранага і замежнага рынку. Пераход да такое гаспадаркі пацягнуў за сабою перамену і ў тэхніцы гаспадаркі. Пануючая пераложная сістэма паступова замяняецца трохпольнай у заходніх дварах і ў Полацкай і Смаленскай землях. Пераход да новае тэхнікі
звязаны з ростам насялення. Сеялі жыта, ячмень, авёс. 3 развіццём сельскае гаспадаркі паншчына даходзіць да двух дзён на тыдзень. Велічыня панскай заворкі спачатку была нязначнай. Яна абслугоўвалася працаю «чэлядзі нявольнай», і толькі ў другой чвэрці XVI ст. яна ўступае месца «цяглым людзям», асноўнай рабочай сіле двара. Сельская гаспадарка ў XV ст. вялася па-старому. Канечнасць падняцця прадукцыйнасці гаспадарскае сельскае гаспадаркі вымагала весці гаспадарку больш рацыянальна. Пад уплывам гэтага ўрад з 1514 г. пачаў выдаваць гаспадарчыя ўставы, маючы на ўвазе найбольш рацыянальнае наладжанне на гаспадарскім двары сельскае гаспадаркі. Слабае развіццё грашовае гаспадаркі покуль што не патрабавала пашырэння дворнай заворкі за кошт сялянства. Значная колькасць зямлі знаходзілася ва ўладанні сялян як у гаспадарскіх, гэтак і прыватных уласніцкіх маёнтках. Слабае развіццё гадоўлі жывёлы сведчыць аб адсталасці сельскай гаспадаркі з тэхнічнага боку. У кожным маёнтку былі сенажаці і розныя даходныя крыніцы. Прамыслоўцы-сяляне эксплуатавалі апошнія. Спецыялісты-рамеснікі працавалі на гаспадарскі і прыватнаўласніцкі двор, здавальняючы сваёй працай яго патрэбы. Спецыялісты — дворныя слугі адбывалі пры двары розныя спецыяльныя службы. Вялікая колькасць лясоў і попыт на літоўска-беларускі лес за граніцай прымушалі зварачаць асаблівую ўвагу на развіццё леснае гаспадаркі, але апошняя покуль што адзначалася такой жа самай прымітыўнасцю.