• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Землеўладанне. Натуральна-гаспадарчы ўклад дзяржавы асабліва праявіўся ў зямельнай палітыцы вялікіх князёў. Буйныя магнаты і ўдзельныя князі ў звязку з шляхецкімі прывілеямі здабылі сабе права ўласнасці на свае ўладанні. У адносінах да гаспадара яны былі звязаны толькі абавязкам вайсковай павіннасці. Буйное землеўладанне пашырылася ў заходніх краінах. Велічыню ўладанняў можна вызначыць па колькасці коннікаў, якіх выстаўлялі магнаты ў часе вайны: Галыпанскія — 154, Радзівілы — 621, Гаштольды — 461, Кезгайлы — 768 і г. д. Гэта былі феадалы, выходзіўшыя на вайну пад сваёй уласнай харугвай са сваімі коннікамі. Побач з буйным землеўладаннем развіваецца сярэдняе і дробнае. Яно было ўмоўнага характару. Гэткія ўмоўныя наданні называліся «данінамі», «поместьем», «держаніем», «выслугою хлебокормленія», «жалованіем», «пожівеніем». Землі дарыліся «до волі і ласкі господарской», «до жівота», «до двух жівотов». Уладальнік мог звярнуцца да гаспадара з просьбай замацаваць за ім зямлю на правах вечнасці. Гэткія просьбы пачалі падавацца асабліва часта з канца XV ст. I прыватныя землеўласнікі раздавалі ад сябе ў часовае карыстанне землі. Такія асобы, сядзеўшыя пад уладай буйнога ўласніка, былі звязаны ў адносінах да яго вайсковай службай. Сялянскае землекарыстанне развівалася навальным парадкам праз прылажэнне сваёй працы да тых вялізных лесных абшараў, якія нікім не былі заняты. Сялянсжія зямельныя ўчасткі былі рознай велічыні і называліся дворышчамі, печышчамі, службамі. Гэткія землі былі болыпай часткай уласнасцю сямейнага або арцельнага калектыву, члены якога ў адносінах адзін да другога былі «сябрамі», «дольнікамі», «участнікамі», «братьей неделеной», «суседамі», «потужнікамі». Формы старасвецкага земле-
    карыстання захоўваліся незачэпна на гаспадарскіх землях. Перадача зямель у прыватныя ўладанні незалежна ад умоў уладання разрывала валасныя сувязі і адносіны, хаця формы землеўладання заставаліся і ў гэтым выпадку без змены.
    Гаспадарскі скарб. Даходы з гаспадарскіх маёнткаў складалі асноўную крыніцу скарбовых даходаў. Да паловы XV ст. гаспадар меў права збіраць ардынарны падатак «серебшчыну», але прывілеем 1447 г. вялікі князь Казімір адмовіўся ад яго. Мытныя падаткі з прычыны слабага развіцця ўнутранага гандлю былі нязначныя. Раздаванне зямель у вечнае і часовае карыстанне памяншала даходы скарбу. Дзякуючы цяжкаму становішчу скарбу вялікі князь аддаваў у заставу гаспадарскія маёнткі. 3 сялян усходніх краін паступалі падаткі натурай і грашамі. 3 сялян, сядзеўшых на чыншы, паступалі «осадные пенезі». У гарадах без магдэбургскага права на карысць скарбу паступалі «прутовое, поворотное, мыто, мостовое, перевоз, бочечное, померное, вага, торговые пенезі, карчомныя пенезі» і інш. Некаторыя з гэтых збораў аддаваліся ў арэнду. Мыта з прадаваных тавараў збіралі спецыяльныя мытнікі: салянічыя (з солі) і васкаўнічыя (з воску), часамі браўшыя гэтыя зборы ў арэнду або атрымліваўшыя іх «к верной руце».
    Яўрэі ў народнай гаспадарцы. Яўрэйства ў народнай гаспадарцы Беларусі іграла вялізную ролю. Яўрэйства выступала ў якасці пасрэднікаў у замежным гандлі паміж Літвой-Беларуссю з аднаго боку і Заходняй Еўропай з другога. Гандаль спрыяў награмаджэнню ў руках яўрэяў гандлёвага капіталу. Апошні ўтвараў у яўрэйскіх грамадах класавы падзел, аддаваў бедных у поўную эканамічную залежнасць ад багатых членаў грамад. Дзякуючы награмаджэнню гандлёвага капіталу яўрэі становяцца дзяржаўцамі і арандатарамі. У XVI ст. усе арэнды мыт знаходзіліся ў руках яўрэяў. Поступ награмаджэння капіталу ў шляхецкім стане, эканамічна ўзмацняючы апошні, прымушаў шляхту імкнуцца да захопу даходных крыніц у свае рукі. Шляхта патрабавала перадачы ў свае рукі водкупаў і арэвд. Але ўрад даваў хрысціянскай шляхце поўную магчымасць браць у свае рукі арэнды, калі яна дасць больш, чым даюць «жыдове». Звычайна арэнда мыт і даходных крыніц была кароткатэрміновай — ад аднаго года да трох. Імкненне шляхты вырваць з рук яўрэяў даходныя крыніцы дало пачатак антысеміцкаму настрою ў шляхце. Але ў XVI ст. антысемітызм у Літве і Беларусі знаходзіўся пакуль што толькі ў зародку. Складаючы асобную грамаду, яўрэі падлягалі асобнаму ападаткаванню; раскладка ж падаткаў унутры грамады рабілася самою яўрэйскай грамадой.
    I) Грамадзянскі ўклад
    1.	Ваеннаслужылы клас
    Развіццё станаў. Hi Літва, ні Беларусь не маглі спыніцца на тых формах сацыяльна-праўнага жыцця, якія былі выпрацаваны ў старажытны перыяд. У працягу XIV—XVI ст. у Літве-Беларусі ўтвараюцца станы. Эканамічна найбольш дужыя і надзеленыя рознымі правамі сталі на чале грамадзянства. Эка-
    намічна слабыя сяляне паступова трацілі сваю грамадзянскую праваздольнасць і ўласнавольнасць, пападаючы ў паншчыну. Прамежнае месца паміж абодвума станамі займалі мяшчане са сваім асаблівым становішчам у дзяржаве.
    Утварэнне шляхецтва і яго склад. 3 распадам роду ў літоўска-беларускіх землях выдзелілася землеўласніцкая арыстакратыя. Яна прымала чынны ўдзел у кіраванні дзяржаваю і засядала ў думе князя. Удзельна-феадальныя князі захавалі свой тытул, але ўтрацілі сваю выключную палітычную вагу. Яны ўвайшлі ў склад літоўска-беларускага магнацтва, хаця часткова захавалі за сабой і ўладальніцкія правы адносна да сваіх уладанняў. Аб’яднанне ўдзельных князёў са старой літоўска-беларускай арыстакратыяй і зраўнанне князёў і арыстакратыі ў праўных адносінах адносіцца да часоў публікацыі прывілея 2 мая 1447 г., які пашырыў шляхецкія вольнасці і на князёў. Прывілеі вялікага князя Аляксандра 1492 г. і Жыгімонта I — 1506 г., прызнаваўшыя за князямі і панамі раўнапраўны ўдзел у кіраўніцтве дзяржавай, спрыялі канчатковаму аб’яднанню панства з патомкамі ўдзельных князёў. Гэтыя дзве групы склалі «высшій стан» літоўска-беларускай шляхты. Княжыя і панскія фаміліі былі раскіданы па тэрыторыі дзяржавы вельмі нераўнамерна. Яны сядзелі цэлымі гнёздамі на Валыншчыне. У іншых частках прадстаўнікі буйнога землеўладання распыляліся ў масе сярэдніх і дробных землеўласнікаў. У Кіеўшчыне буйных землеўласнікаў і зусім не было. Барацьба вялікіх князёў з удзельнымі князямі, а гэтаксама знадворнае палажэнне княства спрыяла ўзнікненню і ўтварэнню ваеннаслужылага класа. Першапачатковы яго склад адзначаўся вялікай разнастайнасцю. У яго ўваходзілі прадстаўнікі сярэдняга землеўладання, пусціўшыя глыбокае карэнне ў болыпай або меншай ступені ва ўсіх частках Літоўска-Беларускае дзяржавы, падупаўшыя знатныя фаміліі, ваенныя слугі буйнога магнацтва, а гэтаксама дворныя цяглыя людзі, якія звальняліся ад усялякіх цяглых павіннасцей. Спачатку склад ваеннаслужылага класа не вызпачаўся пэўнай трываласцю, бо ў яго пастаянна ўваходзілі і выходзілі новыя элементы. Той пераводзіўся з службы цяглай на службу баярскую. 3 другім паступалі якраз наадварот. 3 канца XIV ст. пачынаецца павольны працэс арганізацыі шляхецкага стану, які закончыўся ў XVI ст.
    Шляхецкія прывілеі. Пачатак арганізацыі звязан з прывілеямі Ягайлы (1387—1413). Абодва прывілеі давалі літоўскаму каталіцкаму магнацтву права ўладаць і распараджацца нерухомаю маёмасцю, права выхаду замуж удовам, дочкам і сёстрам баяр свабодна без усякага прымусу або ўдзелу гаспадара. Прывілеі звальнялі і ад натуральных павіннасцей за выключэннем вайсковае службы і замкавае павіннасці — пабудовы новых замкаў і направы старых, а гэтаксама пабудовы ваенных дарог. Прывілей 1413 г. пашыраў правы і вольнасці польскае шляхты на католікаў-землеўласнікаў, атрымаўшых ад палякаў «гербы і клейноты» і прынятых у гербовыя брацтвы. Прывілей вызначаў вышэйшыя пасады паводле польскіх узораў, даючы права займаць апошнія толькі католікам. Прывілей устанаўляў соймы для нарады аб дабрабыце і бяспецы абедзвюх дзяржаў з правам удзелу паноў, прэлатаў і шляхты Каралеўства
    Польскага і зямель літоўскіх. Прывілеі Жыгімонта Кейстутавіча (1432—1434) пашыралі свой уплыў і на ўласна беларускіх князёў, паноў і баяр, раўняючы іх у правах з асобамі каталіцкага веравызнання, і давалі права браць ад ліцвінаў тыя самыя гербы, якія яны атрымалі ад палякаў. Прывілей 1434 г. забяспечыў асабістую незачэпнасць. Гаспадар абяцаў нікога не караць па тайнаму або яўнаму даносу, а толысі па суду, праведзенаму паводле мясцовых звычаяў. Прывілеі Казіміра Ягелончыка ад 2 мая 1447 г. пашырылі ўсе правы польскае шляхты на ўсё шляхецтва — як на літоўскае, гэтак і на зямель-анексаў. Прывілей звольніў шляхту ад выплаты штогоднай грашовай гюдаці (сярэбшчыны), дазволіў выезд за граніцу, аддаваў у рукі ўласнікаў суд над падданымі, абавязваўся не прымаць на свае землі прыватнаўласніцкіх падданых, абяцаў раздаваць урады, дзяржанні і ўладанні толькі тубыльцам Вялікага княства. Прывілеі 1492 і 1506 гг. не далі шляхце ніякіх новых правоў, за выключэннем толькі артыкула аб непавышэнні людзей нізшага стану над шляхтай. Для азначэння тэрміна «шляхецтва» ў XV ст. былі раўназначны «баярын», «земянін» і «шляхціц». Паступова тэрмін «шляхта» выцесніў іншыя найменні. Шляхецкія прывілеі выасабнілі шляхту ад другіх грамадскіх груп. Невыразнасць азначэння, хто ўласна з’яўляецца праваздольным шляхціцам, выклікала на практыцы шмат непаразуменняў. Адны незаконна карысталіся шляхецкімі правамі. Другія, наадварот, незаконна пазбаўляліся гэтых правоў і распачыналі судовы працэс для ўзнаўлення сваёй чэсці.
    Довады і катэгорыі шляхецтва. Спрэчкі за прыналежнасць да шляхецтва прымусілі сойм апублікаваць ухвалу 1522 г. Шляхецтва даводзілася пасведчаннем двух шляхціцаў пад прысягай у тым, што той, хто дабіваецца шляхецтва, ад прадзеда аднаго з імі роду і брат ім па крыві. Ухвала 1522 г. дапушчае і аднаго сведку. У гэткім выпадку і сам зацікаўлены ва ўзнаўленні шляхецтва абавязан злажыць адпаведную прысягу. Пры адсутнасці сведак старадаўнасць баярскае службы можна было давесці адпаведнымі дакументамі. Статут 1529 г. дапушчае ў якасці сведак баяр-шляхты пабочных. Чужаземцы маглі апірацца на афіцыйныя дакументы, якія пацвярджаюць іх шляхетнае пахаджэнне. У 1528 г. баяры-шляхта, абавязаныя адбываць вайсковую службу, былі перапісаны; пры гэтым адсылка на «попіс» з’яўлялася падставай доваду шляхецкага пахаджэння для наступнага пакалення. Шляхецтва здабывалася пахаджэннем ад шляхетных бацькоў, наданнем шляхецкае годнасці праз вялікага князя за тыя ці іншыя заслугі як самой асобы, гэтак заслугі яе братоў і сваякоў. Шляхецкі стан мог быць утрачаны дзеля розных прычын, азначаных законам. Каб болып выразна адмежаваць шляхціца ад простых людзей, гаспадарская ўстава 1529 г. аблажыла баяр-слуг цяі'лымі службамі. Шляхецтва дзялілася на дзве катэгорыі — вышэйшую і ніжэйшую. Да першае прыналежалі прэлаты, князі і паны «хоруговные», да другое — рыцарства-шляхта. Усе шляхецкія правы і вольнасці былі аб’яднаны ў Статуце 1529 г., у якім яны былі больш дэтальна акрэслены і развіты.