Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
1 Бітва каля Вількаміра па рацэ Святой.
2 20 сакавіка 1440 г.
нацтва, якое абвясціла Казіміра вялікім князем літоўскім (1440)’. Унія была разорвана. Палякі адмовіліся прызнаць за Казімірам вялікакняскі тытул. Ліцвіны з гэтым зусім не лічыліся.
Літва і беларуска-ўкраінскія землі. Палітыка літоўскага магнацтва не выклікала спачування паміж магнатамі беларускімі і ўкраінскімі, якія не прымалі ўдзелу ў абранні вялікага князя. Гэта выклікала ва ўкраінскіх і беларускіх краінах нездаволенне, якое пагражала распадам дзяржавы. Апазіцыйны рух быў менш небяспечным, чымся пры Свідрыгайлу. Кожная краіна дзейнічала самастойна, і літоўскаму ўраду зусім лёгка было супакоіць паўсталыя землі. Перш за ўсё распачалося паўстанне ў Смаленску. Мясцовыя «чорныя людзі», сабраўшыся на вечы, прымусілі літоўскага намесніка — пана Андрэя Саковіча ўцякаць у Літву. Многа баяр было забіта. Веча заклікала да сябе гаспадаром мсціслаўскага князя Юрыя Лінгвеневіча, які прытрымліваўся дэмакратычнае палітыкі і тэрарызаваў смаленскіх баяр, садзячы іх у астрогі і раздаючы іх маёнткі сваім мсціслаўскім баярам. Гэткая палітыка князя Юрыя выклікала супроць яго моцную апазіцыю ў самім Смаленску. Літоўскі вялікі князь пайшоў на ўсмірэнне Смаленска. Першы паход закончыўся няўдачна. У часе другога паходу князь Юры ўцёк у Ноўгарад Вялікі, адкуль з часам зіюў вярнуўся ў свой родны Мсціслаўль. Далучыўшы Смаленск, вялікі князь Казімір паспяшыў цясней прывязаць Смаленскую зямлю да ўласна Літвы, выдаўшы ёй пацвярджальны прывілей на правы і вольнасці, наданыя Вітаўтам (1442). Крыху пазней (1451) атрымалі гэткія ж прывілеі Полацкая і Віцебская землі. У гэты час і распачалося паўстанне на Жмудзі як пратэст супроць палітыкі жмудскага старасты — пана Кезгайлы. Жмудзіны прагналі свайго старасту і абралі свайго ўласнага ў асобе нейкага Даўмонта. Адначасна з гэтым яны зусім адарваліся ад Літвы, прызнаючы сваім князем Міхайлу Жыгімонтавіча. Паўстанне на Жмудзі не патрабавала ўмяшання ваеннай сілы. На Жмудзь быў пасланы настаўнік маладога вялікага князя — Ян Гаштольд, які ўмела ўгаварыў жмудзінаў прызнаць уладу вялікага князя літоўскага. Са свайго боку Казімір быў прымушаны даць Жмудскай зямлі пацвярджальны краінны прывілей. I Падляшская зямля гэтаксама адпала ад Літвы. Яе стараста паддаўся пад уладу Баляслава Мазавецкага, але з Баляславам была зроблена дамова, паводле якой ён адступаў Літве Падляшша за шэсць тысяч коп рускіх грошай. I ўкраінскія землі праявілі сепаратызм. Калі ўцёкшы ў Маскву Міхайла Жыгімонтавіч вярнуўся адтуль і з войскам падступіў да Кіева, то кіяўляне здаліся. Аднак адпаўшая зямля была хутка звернута пад уладу вялікага князя. Казімір паспяшыў даць Кіеўскай зямлі асобнага князя — Алельку, сына Уладзіміра Альгердавіча2. Алелька памёр у 1445 г. Наследнікам быў яго сын Сымон, па смерці якога (1471) удзельнае княжэнне было заменена намесніцтвам у асобе літоўскага пана М. Гаштольда. Тады ж Кіеўская зямля атрымала ад вялікага князя пацвярджалыіы краінны
1 29 чэрвсня 1440 г.
2У 1441 г.
прывілей. Валынская зямля і ўсходняе Падолле мелі асобнага князя — Свідрыгайлу, прызнаўшага суверэнітэт свайго пляменніка і атрымаўіпага ад вялікага князя Валынскую зямлю ў дажывотнае ўладанне. Па смерці Свідрыгайлы Валыншчына паводле тэстамента Свідрыгайлы перайшла да Казіміра, які выдаў Валынскай зямлі ў 1452 г. краінны прывілей. Шляхам пацвярджэння мясцовай аўтаноміі Казіміру ўдалося аб’яднаць раскіданую Літоўска-Беларускую дзяржаву.
Г) Літоўска-Беларуская дзяржава ў барацьбе супроць уніі
Часы Казіміра (1440-1492) і Аляксандра (1492—1506)
Абранне Казіміра на польскі трон. Спачатку палякі не падымалі пытання аб уніі. Літва і Полыпча жылі самастойным паасобным палітычным жыццём. У 1444 г. польскі кароль Уладзіслаў III загінуў у бойцы з туркамі пад Варнай. Палякі на Серадскім сойме абралі (1445) Казіміра польскім каралём і спадзяваліся актам абрання вярнуць назад украінскія землі і аднавіць ранейшыя унітарныя адносіны. На прапанову палякаў літоўскія магнаты адказалі адмовай; алс калі палякі пачалі высоўваць кандыдатуру Баляслава Мазавецкага, то магнаты паспяшылі згадзіцца на абранне Казіміра польскім каралём, але не давалі згоды на унію, заснаваную на старых трактатах. Літоўскія паны баранілі незачэпнасць дзяржаўнай тэрыторыі і самастойнасць дзяржаўнага ладу. Пасля перагавораў ліцвіны далі сваю згоду, і вялікі князь Казімір адправіўся ў Кракаў для каранацыі, якая адбылася 24 ліпеня 1447 г. Перад гэтым магнаты ўзялі ад вялікага князя Казіміра запіс, у якім ён прызнаваў толькі абарончы саюз паміж Польшчай і Літвой, а Валыншчыну і Падолле лічыў літоўскімі землямі. Адпраўляючыся на каранацыю ў Кракаў, Казімір 2 мая 1447 г. выдаў прывілей, які пашыраўся на ўсе землі. Гэтым самым прывілеі 1387—1434 іт. распаўсюджваліся і на беларуска-ўкраінскую шляхту, але захоўвалі некаторыя абмежавалыіыя артыкулы рэлігійнага характару, паводле якіх права займаць вышэйшыя пасады прыналежала толькі католікам. У гэтым жа прывілеі Казімір даваў абяцанне трымаць Літоўскае княства ў тых граніцах, у якіх яно было пры Вітаўту, а гэтаксама і абараняць яго. Нягледзячы на абранне Казіміра польскім каралём, юрыдычныя адносіны паміж Літвой і Польшчай аставаліся ўвесь час нявызначанымі.
Пытанне аб украінскіх землях. На першым сойме ў Петракове 24 жнівеня 1447 г. палякі запатрабавалі ад Казіміра прысягі на аб’яднанне Літвы з Полыпчай і на далучэнне Валыншчыны і Падолля да Полыпчы. Казімір і літоўскія магнаты не згадзіліся на гэта. На Люблінскім сойме ў траўні 1448 г. палякі паднімалі зноў бесскутэчна гэтыя пытапні. На сойме ў Серадзе 24 жніўня 1452 г., калі літоўска-беларускае магнацтва выехала, палякі запатрабавалі ад Казіміра прысягі на аб’яднанне Літвы з Полыпчай і на далучэнне Валыншчыны і Падолля да Польшчы. Казімір быў прымушаны даць сваю згоду, але прасіў
адлажыць прысягу на адзін год з тае прычыны, што канечна трэба прыняць перасцярожныя крокі для забеспячэння сваёй уласнай асобы. 3 чэрвеня 1453 г. адбыўся сойм у Парчэве. Літоўска-беларускія магнаты адмовіліся прыехаць і спыніліся ў Бярэсці і толькі на просьбу самога караля згадзіліся прыехаць. Сойм быў адложаны на 24 чэрвеня і адбыўся ў Петракове. Былі прысутны толькі адны палякі, якім удалося прымусіць караля прынесці прысягу, хаця ўмовы уніі заставаліся нявызначанымі.
Літоўска-беларуская апазіцыя. Каралеўская прысяга выклікала незвычайнае абурэнне паміж літоўска-беларускіх вяльмож. На чале руху стаяў Ян Гаштольд, былы выхаваўца караля. Магнаты мелі на ўвазе ўнутраныя непарадкі ў Польшчы і войны з нямецкім Законам і дзеля гэтага спадзяваліся, што задуманая барацьба супроць уніі дасць пажаданыя вынікі. Асабісты прыезд Казіміра ў Вільню супакоіў абураных ліцвінаў. Настала часовае спакойства. Калі ж каралеўскія абяцанні былі не выпаўнепы, то магнаты на чале з тым жа Гаштольдам зрабілі змову на жыццё караля. Магнаты мелі намер пасадзіць на вялікакняскі пасад кіеўскага князя Сымона Алелькавіча. Смерць Яна Гаштольда (1462) не дазволіла здзейсніцца гэтай змове. На соймах у Бярэсці і ў Вільні (1461— 1462) вялікаму князю Казіміру было запрапанована вярнуць Літве Валыншчыну і Падолле і адмовіцца ад польскага трона. Гэтыя самыя патрабаванні былі запрапанованы Казіміру на з’ездах у Петракове (17 мая 1463 г.) і ў Парчэве (15 кастрычніка). Нарэшце магнацтва, нездаволенае з уніі, хацела мець для Літвы асобнага князя ў асобе аднаго з сыноў Казіміра; аднак кароль не даў на гэта сваёй згоды.
Змова ўкраінскіх князёў. Прывілей 2 мая 1447 г. пагадзіў беларускаўкраінскую шляхту з палітыкай Казіміра. Але быўшыя ўдзельныя князі прынялі моцна варожую пазіцыю. Зністажэнне ўдзелаў і захаванне ў прывілеі 1447 г. канфесіянальнага артыкула прымушалі тытулованую арыстакратыю адмоўна адносіцца да палітыкі Казіміра. Яна выклікала апазіцыйны рух паміж украінскіх князёў, на чале якіх стаў брат апошняга кіеўскага князя — Міхайла Алелькавіч. Змоўнікі мелі намер захапіць вялікакняскі пасад і перадаць яго аднаму з украінскіх князёў. Аднак змова была выкрыта. Міхайла Алелькавіч і Альшанскі князь’ былі публічна пакараны смерцю на пляцы ў Кіеве. Князь Фёдар Іванавіч Бельскі ўцёк у Маскву, на дапамогу якой змоўнікі мелі надзею. Удзельныя князі падтрымлівалі сувязь з Масквой, апіраючыся на якую яны спадзяваліся захаваць свае княжэнні (1481).
Лёсы уніі па смерці Казіміра. Па смерці Казіміра (1492) унітарныя адносіны Літвы з Полыпчай былі зноў разорваны. Ліцвіны абралі на пасад яго сына Аляксандра, а палякі — яго брата Альбрэхта. Абранне на пасад Аляксандра было падмацавана апублікаваннем прывілея, які пацвярджаў наданыя раней правы і вольнасці. Гэты прывілей замацоўваў за магнатамі тое рашучае становішча, якое яны займалі дзякуючы частым ад’ездам Казіміра ў Польшчу, у сфе-
1 Князь Іваіі Сямспавіч Галыпанскі.
ры дзяржаўнага будаўніцтва. Прывілей 1492 г. істотна абмежаваў уладу вялікага князя, дазваляючы «гаспадарскай радзе» актыўны ўдзел у замежнай і ўнутранай палітыцы ўрада. Абранне на пасад вялікага князя Аляксандра і атрыманне магнатамі нібы «арыстакратычнай канстытуцыі» было вялікай перамогай з боку магнатаў — прыхільнікаў дзяржаўнае незалежнасці літоўска-беларускага княства. Аднак распачатая вайна з Масквой прымусіла звярнуцца да палякаў за дапамогай. Была падпісана новая унітарная дамова (1499); пры гэтым новая унія прызнавала за ліцвінамі права на самастойны дзяржаўны лад. Літва станавілася да Польшчы ў тыя самыя праўныя адносіны, у якіх яна павінна была знаходзіцца паводле унітарных дамоў 1413 і 1432 гг.
Унія 1501 г. У часе ваенных дзеянняў з Масквой памёр кароль Альбрэхт. Ліцвіны паднялі пытанне аб запрашэнні вялікага князя Аляксандра на польскі трон. Палякі выкарысталі цяжкае становішча ліцвінаў і запрапанавалі новыя, вельмі цяжкія для ліцвінаў умовы уніі. Паводле уніі Літва і Полынча злучаюцца ў адну дзяржаву з адным каралём, абраным на агульным польска-літоўскім сойме, з адною манетаю, але рознымі судамі і пасадамі. Унія 1501 г. прызнавала абавязальную сілу за ранейшымі дамовамі і абавязвала абедзве дзяржавы быць неразлучнымі як у шчасці, так і ў няшчасці. Умовы уніі, завязанай у Мельніку, былі для літоўскай арыстакратыі страшэнна невыгоднымі, але ліцвіны былі прымушаны яе падпісаць. Ліцвіны мала выйгралі ад уніі. Палякі слаба памагалі ліцвінам у іх барацьбе з Масквой. Унія фактычна не была ажыццёўлена'. У 1506 г. памёр вялікі князь Аляксандр. Ліцвіны адмовіліся ехаць на агульны літоўска-польскі сойм, а на ўласным сойме «едностойною волею» абралі вялікага князя Жыгімонта (1506—1547), брата нябожчыка вялікага князя. Палякі моўчкі зрабілі тое самае ў сябе. Пытанне аб уніі пакуль што не паднімалася, хаця адна з умоў уніі 1501 г. была ажыццёўлена: Літва і Полыпча мелі аднаго караля.