Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
ўдзельныя ўладанні, але Полацкая, Віцебская і Кіеўская землі захоўвалі палітычную еднасць. Літоўска-Беларуская дзяржава выяўляла сабою федэрацыю краін, звязаных з цэнтрам вельмі нетрывалымі вузламі. Літоўская нацыянальнасць у новай дзяржаве з’яўлялася значнай меншасцю, распыленай у моры беларускага народа, хаця палітычная кіраўнічая роля ў гэту эпоху прыналежала ліцвінам.
Эканамічны ўклад. Літоўска-Беларуская дзяржава ў народна-гаспадарчых адносінах дзялілася на дзве часткі: заходнюю і ўсходнюю, піто супадала і з ваенна-адміііістрацыйным падзелам дзяржавы. Заходнія краіны былі звязаны з вадазборам Нёмана, а ўсходнія — з вадазборамі Дняпра і Заходняй Дзвіны. Славянская каланізацыя пакіроўвалася з усходніх краін у заходнія. Каланісты пасяляліся сёламі, супольнымі сіламі асвойваючы вольныя лясныя і зямельныя абшары. Распад радавых арганізацый паміж ліцвінаў спрыяў пашырэнню падобных паселішчаў і на літоўскай тэрыторыі. У эпоху ўтварэння Вялікага княства Літоўскага значна была пашырана княжая каланізацыя. Князі будавалі двары, заводзілі нівы, заклікалі для пасялення жыхароў, прыходзіўшых з Валыні і з Полацкае зямлі. Княжы двор становіцца цэнтрам дзяржаўнае гаспадаркі. Побач з княжай гаспадаркай існуе і прыватная панская гаспадарка, але права ўласнасці на зямлю пакуль што застаецца за вялікім князем. Нягледзячы на вольную княжую каланізацыю, сярэдзіна Літвы была слаба залюднена. Нязначная гушчыня насялення і вялікая колькасць лясоў прыпыняла паляпшэнне сельскагаспадарчае тэхнікі, хаця ў параўнанні з папярэдняй эпохай сельскае гаспадарства значна пасунулася наперад. Але і здабывальная прамысловасць, дзякуючы вялікай колькасці лясоў і рэчных вод, мела вялікае значэнне ў гаспадарчым жыцці краю. У мясцовасцях па Дзвіне і Дняпру пераважнае значэнне мела здабывальная прамысловасць. Бязмежныя лясныя пушчы і рэчныя воды давалі магчымасць насяленню займацца звералоўствам, пчалярствам, рыбацтвам. Ральніцтва тут мела ўтаразначны характар. У паўднёва-ўсходніх валасцях Валыншчыны і часткай Падолля сельскагаспадарчая культура ўжо пусціла глыбокае карэнне. Эксплуатацыя лясных промыслаў і рэчных багаццяў адступае на задні план. Дзякуючы геаграфічнаму палажэнню ў Літоўска-Беларускай дзяржаве значна быў развіты і гандаль. Гандлёвыя іпляхі вызначаліся яе геаграфічным палажэннем. Дняпро звязваў Літоўска-Беларускую дзяржаву з рынкамі Крыма і Усходу. Вадазборы Заходняга Буга, Нёмана і Заходняй Дзвіны злучалі Літоўска-Беларускую дзяржаву з Захадам і ўцягвалі яе ў вір заходнееўрапейскіх эканамічных адносін. Гарады Вільня, Трокі, Бярэсце становяцца выдатнымі гандлёвымі цэнтрамі. Наданне гэтым гарадам у канцы XIV ст. гэтак званага магдэбургскага права, дзякуючы якому горад выасабняўся ад воласці і станавіўся самастойнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай, выключна звязана з развіццём замежнага гандлю. Галоўны гандлёвы шлях ішоў па Нёмане, хаця барацьба з немцамі і прыпыняла развіццё гандлю. Толькі пасля завязання з немцамі Торунскага міру (1411) гандлёвыя сувязі болып ажывіліся. Гавдаль па Заходняй Дзвіне дзеля гэтых жа самых прычын меў дру-
гараднае значэнне. Паўднёвы літоўска-беларускі гандаль толькі зараджаўся. 3 Літвы, Беларусі вывозіліся футры, мёд, воск, дрэва, а прывозіліся з Еўропы прадукты заходнееўрапейскай апрацоўчай прамысловасці. Нягледзячы на развіццё замежнага гандлю, народная гаспадарка захоўвала свой натуральны характар. Наплываючы еўрапейскі капітал награмаджаўся пераважна ў руках князя, як самага багатага зямельнага ўласніка і галоўнага экспарцёра на еўрапейскі рынак. Навакол гаспадарскіх, княжых і панскіх двароў гуртавалася пэўная колькасць рамеснікаў, якія былі патрэбны для іх гаспадарак. Галоўнай сельскагаспадарчай рабочай сілай была «чэлядзь нявольная». Вольныя людзі, што жылі па-суседску з дваром, адбывалі павіннасці спецыяльнага характару. Гэтак паявіліся княжыя цяглыя людзі, якія выконвалі або якую-колечы спецыяльную павіннасць, або былі прамыслоўцамі, як, напрыклад, конюхі, канкаморцы, кабыльнікі, стаднікі, кухары, садоўнікі, рыбаловы, саколыіікі, бортнікі, баброўнікі, лаўцы, псарцы. Уся зямля разглядалася як гаспадарская айчына. Гаспадар быў адзіным правамоцным уласнікам. Удзельныя князі, стаўшыя з працягам часу буйнымі зямельнымі ўласнікамі, баяры, якія выдзеліліся з радавых арганізацый, дзяржалі зямлю пад гаспадаром, не маючы права ёю распараджацца. Сялянскае землеўладанне — старажытнага пахаджэння. Велічыня сялянскіх зямельных участкаў залежала ад складу рабочае сілы сялянскага двара. Гэткія зямельныя ўчасткі называліся «дворышчамі», «службамі», «печышчамі» і складаліся або толькі з адных сваякоў, або з сваякоў з чужымі элементамі. Члены гэткага тэрытарыяльнага саюзу называліся «сябрамі», «суседзямі», «таварышамі», «патужнікамі» і «дольнікамі».
Грамадзянскі ўклад. Літоўска-беларускае грамадства дзялілася на дзве групы: вольных і нявольных. Вышэйшую групу ў асяроддзі першых складалі гэтак званыя баяры, прадстаўнікі буйнога землеўладання, якія паспелі выдзеліцца з роду і падпарадкаваць сабе болын слабыя радавыя элементы. Гэта быў ваенны клас, звязаны з вялікім князем ваенна-павіннымі адносінамі. Літоўскае баярства было абавязана адбываць са сваіх зямель розныя натуралыіыя павіннасці, як то: пабудову новых гарадоў і направу старых, прывоз патрэбнага для пабудовы матэрыялу, каменняў, дроў, направа дарог, пабудавашіе новых мастоў і направа старых. Апрача гэтага баяры былі абавязаны касіць сена ў княжых добрах, даваць стацыю ў выпадку прыезду князя і яго ўраднікаў і дастарчаць фурманкі. Баяры былі звязаны і натуральнымі павіннасцямі — давалі авёс і сена. У Літве і Жмудзі такія падаткі называліся «дзяклам». Рабочы клас, які складаў ніжэйшую групу вольных людзей, сядзеў на гаспадарскіх і часткаю ўласніцкіх духоўных і свецкіх землях. Рабочае насяленне выпаўняла са сваіх зямельных участкаў шэраг натуральных павіннасцей. На Беларусі і Украіне частка вольных людзей ужо ў XIV ст. папала ў эканамічную залежнасць ад дужэйшых і фактычна ўтраціла права пераходу. Гэта група насялення складала зародак паншчыны. Да рабочага класа адносіцца і «чэлядзь нявольная», «рабы». Крыніцамі рабства былі: палон, самапродаж, шлюб вольнага з нявольнай, праступленнс і невыпаўненне прынятых на сябе матэрыяльных абавязан-
няў. Рабы не мелі ні грамадзянскай праваздольнасці, ні ўласнавольнасці. Няволыіае становішча было наследным і пераходзіла на патомства. Клас рабоў быў даволі значным і складаў асноўную рабочую сілу ў гаспадарскіх і прыватнаўласніцкіх маёнтках.
Палітычны ўклад. Літоўскія вялікія князі глядзелі на сваю дзяржаву як на айчыну. Грунтуючыся на айчынным праве, вялікія князі раздавалі паасобныя часткі тэрыторыі сваім сынам. Велічыня ўдзелу залежала выключна ад вялікага князя; аднак, нягледзячы на падзел дзяржавы на паасобныя тэрытарыяльныя адзінкі, князі, асеўшыя ў іх, не станавіліся ўдзельнымі князямі, бо падуладная ім тэрыторыя не з’яўлялася іх айчынай. Гэтак, Гедзімін яшчэ пры сваім жыцці падзяліў дзяржаву паміж сынамі: Монвідам, які атрымаў Кернаў і Слонім; Алыердам — Віцебск; Кейстутам — Бярэсце, Горадню і Жмудзь; Нарымунтам — Пінск, Тураў і Менск; Любартам — Валынь; Карыятам — Чорную Русь, але без Слоніма. Полацк знаходзіўся ў руках Воіна — брата Гедзіміна. Вялікім князем па смерці Гедзіміна стаў самы малодшы сын — Яўнут, які прымушаны быў ратавацца ўцечкай у Маскву (1345 г.). Яго вялікае княжэнне цягнулася нядоўга'. Кейстут і Альгсрд, захапіўшы Вільню, учынілі дзяржаўны пераварот. На вялікакняскім пасадзе апынуўся Альгерд, а заходняя частка княства была перададзена Кейстуту. Вялікі князь Альгерд абавязваўся дзяліць з Кейстутам усё напалам, што яны здабудуць. Літоўска-Беларуская дзяржава фактычна раздзялілася на дзве паловы — заходшою і ўсходнюю. На чале першай стаў Кейстут, на чале другой — уласна Літвы і Беларусі — стаў Альгерд. Адносіны паміж братамі да самай смерці Альгерда аставаліся прыяцельскімі. Удзельныя князі безадмоўна прызнавалі іх уладу. Кейстут бараніў княства ад нападаў мечаносцаў і сам не раз спусташаў рыцарскую тэрыторыю. У працягу 1345—1382 гг. тэўтонскія рыцары зрабілі шэсцьдзесят шэсць нападаў на Літву, а ліцвіны — трыццаць шэсць нападаў на Прусію. У той жа перыяд часу лівонскія рыцары трыццаць разоў нападалі на Літву, а ліцвіны — адзінаццаць разоў на Лівонію. У часе аднаго з такіх нападаў Кейстут быў захоплены ў палон і адвезены ў Марыенбург, адкуль яму ўдалося ўцячы. Увага Альгерда была пакірована на ўсход, на суседнія беларускія і ўкраінскія землі. Удачная барацьба Кейстута з немцамі паднімала палітычны ўплыў новае дзяржавы, але вялікакняская ўлада заставалася ў руках Альгерда, як найбольш сільнага з усіх удзельных князёў. Альгерд пакінуў дванаццаць сыноў, якія атрымалі ўдзелы яшчэ пры жыцці свайго бацькі. Старшым у родзе заставаўся Кейстут, а старшым сынам Альгерда быў Андрэй, які княжыў у Полацку. Але вялікім князем па жаданні Альгерда стаў Ягайла, сын ад другой жонкі Юліяны Цвярской. Кейстут прызнаў найвышэйшую ўладу свайго пляменніка, але добрыя адносіны паміж імі трывалі нядоўга. Ягайла баяўся Кейстута і, каб пазбавіцца яго, завязаў зносіны з немцамі. Тады Кейстут захапіў Вільню і прагнаў свайго пляменніка. У распачатай барацьбе частка ўдзелыіых князёў становіцца на старану Ягайлы,
'1341-1345 гг.
а другая — на старану Кейстута. У часе барацьбы Кейстут быў забіты, і Ягайла заняў віленскі пасад. У руках Ягайлы апынуліся Віцебск, Менск, Мсціслаў, Навагрудак, Літва і Жмудзь. Шмат з удзельных князёў было выгнана з іх пасадаў. Затое Ягайла зблізіўся з братам Скіргайлам, аддаўшы яму Трокскае княжэнне.
Паміжкнязёўскія адносіны. У перайманні вялікакняскага пасаду не было ніякай пэўнай сістэмы. Пасад даставаўся звычайна дужэйшаму князю. Літоўска-Беларуская дзяржава выяўляла сабой шэраг паасобных княжэнняў, падлеглых вялікаму князю. У руках аіюшняга знаходзілася значная тэрыторыя, складаўшая яго ўдзел, велічыня якога давала магчымасць князю трымаць у залежнасці ад сябе ўдзельных князёў; адносіны апошніх да вялікага князя вызначаліся княжымі ўмовамі і прысяжнымі граматамі і фактычна прымалі форму абяцання вернае службы і ваеннае дапамогі. Вялікія князі не цырымоніліся з удзельнымі князямі і адволыіа пазбаўлялі ўдзелаў то адных, то другіх князёў. Становішча вялікакняскай улады пры Ягайлу было не зусім трывалым. Краінныя князі ў саюзе з немцамі імкнуліся аслабіць вялікакняскую ўладу. Асабліва быў небяспечны Вітаўт — сын Кейстута, які дабіўся таго, што яму былі звернуты адабраныя бацькаўскія воласці — Горадня і Бярэсце. He атрымаўшы Трокскага княжэння, Вітаўт быў гатовы распачаць зносіны з немцамі, каб абараніць свае палітычныя правы. Небяспека з боку ўнутраных і знадворных ворагаў прымусіла Ягайлу прыняць прапазіцыю польскіх паноў — ажаніцца з каралеваю Ядвігай і падпісаць шэраг важнейшых абавязанняў, на моцы якіх Літва і Полыпча злучаліся ў адну дзяржаву. Унія была спаткана ў Літве воражна. Увасабленнем гэтага настрою з’явіліся літоўскія баяры на чале з Вітаўтам, якому ўдалося замацавацца на вялікакняскім пасадзе і дагаворамі азначыць свае адносіны да Полыпчы.