Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
ішоў гэтаксама з Скандынавіі. Cari паўночных народаў знаходзілі сабе пашырэнне ў смаленскім насяленні. Быліны ж былі пашыраны на поўначы. Устаўная грамата 1150 г. была знойдзена ў адзіным экзэмпляры ў Швецыі. Заходні ўплыў праявіўся значна ў малярстве і рысаванні. Псалтыр Анежскага Крэснага манастыра, спісаны ў 1395 г. рукою нейкага Лукі Смаляніна, аздоблены ўласнаручнымі застаўкамі і мініяцюрамі, размалёванымі фарбамі і золатам ініцыяламі. Усе малюнкі вызначаюцца незвычайнай разнастайнасцю. Аўтару добра вядома як візантыйскае мастацтва, гэтак і заходнееўрапейскія арнаменты, як кельцкі, англасаксонскі, скандынаўскі і ламбардскі. Рысункі псалтыра надта выразна сведчаць аб тым, як высока стаяла ў Смаленску ў XIV ст. мастацтва перапісвання кніг і рысавання, а гэтаксама маляванне абразоў.
Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага
1. УТВАРЭННЕ ДЫНАСТЫЧНАЕ ДЗЯРЖАВЫ
Тэрыторыя літоўскага плямення. Ліцвіны складаюць асобную галіну народаў, прыналежных да індаеўрапейскай групы моваў, гэтак званай літоўскабалтыйскай. Літоўскія пляменні спачатку займалі вадазборы Нёмана і Заходняй Дзвіны, паўночныя прытокі Прыпяці, верхні бег Дняпра і Бярэзіны, узбярэжжа Балтыйскага мора, ад вусця Нёмана да Заходняй Дзвіны, і вадазбор верхняй Акі. Рух готаў ад берагоў Балтыйскага мора да Чорнага адсунуў ліцвінаў на захад і звузіў граніцы іх тэрыторыі. 3 XI ст. ліцвіны жывуць там, дзе іх застае гісторыя. У гэты час літоўскія пляменні занялі ўсё Балтыйскае ўзбярэжжа ад Віслы да Заходняй Дзвіны, а гэтаксама ніжні бег Нёмана з правымі прытокамі. Уся гэта мясцовасць была пакрыта ў вялікай колькасці лясамі, балотамі, азёрамі, рэкамі і рэчкамі. Глеба была няўродлівая і мала спрыяла для развіцця ральніцкай культуры. Да канца X ст. няма простых даных аб ліцвінах. 3 гэтага моманту ў жыціях святога Вайцеха, у нямецкіх і польскіх хроніках і ў «Начальным летапісе» спатыкаюцца ўспаміны аб ліцвінах. Літоўскае племя дзялілася на шэраг этнаграфічных адзінак, жыўшых паасобку адна ад другой. Па правай прытоцы Нёмана — Віліі — размясцілася цэнтральнае племя — літва. На правым беразе Заходняй Дзвіны — летгола (латышы), а на левым — земігола. Паміж вусцямі Нёмана і Віслы жылі прусы. Жмудзь займала вадазбор ніжняга Нёмана. Паўвостраў паміж Рыжскай затокай і Балтыйскім морам быў заняты куронамі. Прытока Заходняга Буга — Нарва — была заселена яцвягамі.
Культура ліцвінаў. Ліцвіны, жывучы ў лясістых і водных мясцовасцях, займаліся паляўніцтвам, рыбацтвам і ральніцтвам, якое пад канец XII ст., асабліва ў яцвягаў, дасягнула значных вынікаў. Памяшканні ліцвінаў былі вельмі прымітыўны. Пераважнай формай памяшканняў была курная хата. 3 часам ліцвіны запазычылі ў суседзяў-славян цёплую хату і ў сваю чаргу пазнаёмілі з ёю фінаў. Апрача гэтага ліцвіны навучыліся ад смальнян ганчарніцтву, гарбарніцтву, вырабу войлаку, смалярніцтву, выкарыстанню воску, які яны звальвалі ў купы як зусім непрыгодную рэч. Рэлігійныя вераванні вызначаліся прымітыўнасцю і былі агульнаарыйскага пахаджэння. Яны складаліся пад уплывам сіл прыроды, якія дапамагалі ліцвіну ў яго гаспадарчай працы. Рэшткі рэлігійнага фетышызму выявіліся ў пашырэнні культу казулек і вужоў, у прынясенні ў ахвяру чорных курэй, парасят, кароў, белых коней. 3 працягам часу ў ліцвінаў складаецца культ продкаў, які захаваўся ў працягу доўгага часу і выяўляўся ў падтрыманні дамовага агню. 3 часам у ліцвінаў пашыраецца культ бога-гра-
мавіка — Перкуна. Hi святынь, ні спецыяльнага духавенства ў ліцвінаў не было. Набажэнства выяўлялася ў тым, што прадстаўнікі сем’яў і радоў прыносілі ахвяры. Замовы і заклінанні духаў, у якіх можна бачыць сляды фінскага ўплыву, былі надта пашыраны. Ліцвіны верылі ў несмяртэльнасць душы, спадзеючыся ў замагільным жыцці або нагароды, або кары. Жыццё кожнага чалавека ў паасобку знаходзіцца ў залежнасці ад лёсу, працівіцца якому лічылася грэхам. 3 вераю ў замагільнае жыццё і надыход суднага дня цесна звязаны літоўскія пахавальныя абрады. Найбольш пашыранай формай пахаванняў з’яўляецца трупаспаленне. Разам з памёршым палілі і тыя рэчы, якія ў гэтым жыцці былі асабліва дарагія памёршаму. Сюды адносіцца зброя, а часамі жонка і слугі. Апрача гэтага, з нябожчыкамі палілі кіпцюры барса і кіпцюры мядзведзя, каб даць магчымасць нябожчыку хутчэй узабрацца на вяршыню гары, на якой усе памёршыя будуць рабіць справаздачу з пражытага на зямлі жыцця. Попел, які застаўся ад нябожчыка, збіраўся ў урну і закапваўся ў зямлю. Над ім насыпалі курган. У пэўныя дні пасля смерці наладжваліся памінкі, на якіх былі прысутны ўсе сваякі, у поўным маўчанні прымаўшыя паміналыіыя стравы. Другой формай пахавання было трупапахаванне. Гэта была горшая форма пахавання. Ёю карысталіся толькі бедныя ліцвіны. Радавы ўклад, які захаваўся ў працягу доўгага часу дзякуючы ўмовам геаграфічнага размяшчэння пляменняў, аддзеленых адно ад другога рэкамі і лясамі, быў першапачатковай грамадскай формай арганізацыі літоўскіх пляменняў. 3 радавым укладам звязана і існаванне крывавае помсты.
Суседзі ліцвінаў. Самымі блізкімі суседзямі ліцвінаў былі палякі, галіцкавалынскія і полацкія князі. Палякі пранікалі на тэрыторыю, занятую літоўскімі пляменнямі. Польская каланізацыя была значна пашырана ў зямлі прусаў. Разам з польскай каланізацыяй пранікала і хрысціянства. Каталіцкі місіянер Войцех, быўшы пражскі біскуп, каля 1002 г.1 адправіўся на тэрыторыю прусаў. Навучанне святога Войцеха скончылася няўдачна — прусы забілі яго і яго спадручных. Гэты самы лёс спаткаў і другога місіянера — Бруна — арцыбіскупа саксонскага. Польскі кароль Баляслаў Храбры ў кару за гэта ў 1010 г. спустошыў тэрыторыю прусаў. Праз 100 год Баляслаў III зрабіў вялікі набег на прусаў і папаліў многа мястэчак і сёл. 3 гэтага моманту паходы палякоў на прусаў становяцца частымі. Славянскі элемент даволі рана пранік на тэрыторыю Літвы. Славянскія назовы рэк сведчаць аб ранняй славянскай каланізацыі. Да XII ст. уся мясцовасць паміж Віллёй і Прыпяццю была населена славянамі і называлася рускай. Побач з мірнай каланізацыяй мелі месца і ваенныя стычкі. Галіцка-валынскія і іюлацкія князі часта нападалі на ліцвінаў, робячы паходы ўглыб іх тэрыторыі. Асабліва часта былі паходы полацкіх князёў у працягу XI— XII стст. Следам за набегамі князёў па рэках і рэчках насоўвалася славянскае насяленне. Гэтак званая Чорная Русь, з гарадамі Горадня, Ваўкавыск, Слонім і Навагрудак, была заселена выходцамі з Полацкае зямлі. Са свайго боку
1 997 г.
і літоўскія князі рабілі набегі на сваіх суседзяў, асабліва ў канцы XII ст. і ў пачатку XIII ст. Ноўгарадская, Полацкая і Смаленская землі не раз пераносілі спусташальныя літоўскія набегі. He ўхіліліся ліцвіны ад зносін і з нарманамі, якія ў IX ст. пранікалі ў Літву па Нёмане, спачатку як разбойнікі і грабежнікі, руйнуючы і спусташаючы ўсё тое, што ім пападалася на шляху. У другі перыяд нарманы паяўляліся як мірныя пасяленцы, жадаючы наладзіць з ліцвінамі гандлёвыя сувязі і адносіны. Скандынаўская сага VIII ст. перадае апавяданні аб конунгу Івару Відфаму, які з дружынай заваяваў паўднёвыя берагі Балтыйскага мора, а ўнук яго — Гаральд Златазубы заваяваў усходнія берагі Балтыйскага мора. 3 XIII ст. ліцвіны стыкнуліся з новым і пры гэтым вельмі небяспечным ворагам у асобе немцаў, паявіўшыхся ў канцы XII ст. Утвораны тут Закон мечаносцаў спачатку жыў самастойным жыццём і не імкнуўся да каардынавання сваіх дзеянняў з Законам тэўтонскім, які ўтварыўся паміж Нёманам і Віслай крыху пазней Закона мечаносцаў па запрашэнні Конрада Мазавецкага для барацьбы з прусамі, з якімі ён сам не быў у сілах справіцца. Гэта дало магчымасць Тэўтонскаму закону думаць аб заваяваннях для саміх сябе. Суседства з Тэўтонскім законам мела вялікае значэнне для мечаносцаў, палітычнае ўмацаванне якіх утварала напружаныя адносіны паміж Лівонскаю царквою і Законам з тае прычыны, што магістр стараўся падчыніць сабе Лівонскую царкву. He адчуваючы сябе даволі сільным, магістр Закона звярнуўся за дапамогаю да свайго суседа, але гэта не дало пажаданых вынікаў. Толькі ў 1237 г., калі мечаносцы на зваротным шляху пасля свайго пераможнага паходу на Літву былі ўшчэнт разбіты ліцвінамі і земіголай' і калі за гэтым выбухла паўстанне жмудзінаў і куронаў, — толысі тады адбылося аб’яднанне абодвух Законаў. Паўстанне літоўскіх пляменняў пагражала Закону поўным знішчэннем. Каталіцкія біскупы — рыжскі, дэрпцкі і эзельскі — звярнуліся да папы з просьбай даць згоду на злучэнне абодвух Законаў. Пад уплывам небяспекі, пагражаючай Закону, папа Грыгоры IX даў на гэта сваю згоду. Разам з гэтым аб’яднаны Закон перастаў падчыняцца рыжскаму біскупу.
Ліцвіны і немцы. Злучэнне абодвух Законаў у хуткім часе дало дадатныя для немцаў вынікі. Паўстанне было ўсмірана. Закон атрымаў магчымасць у далейшым цягу праводзіць спыненую на час зачэпную палітыку. Пасля таго як Аляксандр Неўскі разбіў немцаў на лёдзе Пскоўскага возера2 ў 1242 г., зараз жа выбухла паўстанне земіголы і куронаў. Перавага феадальна-ваеннай арганізацыі над ліцвінамі і ўнутраная слабасць апошніх дапамагалі немцам у іх барацьбе з ліцвінамі, у якіх рыцары адбіралі землі, абкладалі насяленне падаткамі і прымушалі гвалтам прымаць хрысціянства. Прыбалтыйскія і падзвінскія літоўскія пляменні папалі ў залежнасць ад Закона. Толькі Жмудзь і Літва захавалі сваю пезалежнасць. Аднак падбітыя пляменні не раз паднімалі паўстанні, якія звычайна канчаліся няўдачаю і яшчэ пагоршвалі становішча пераможаных.
1 У бітвс каля Шаўляя ў 1237 г.
2 Чудскас возсра.
Распад роду. Барацьба з суседзямі, асабліва з немцамі, снрыяла распаду роду і ўтварэнню первясковых форм тэрытарыялыіага аб’яднання з мэтай самаабароны. Унутры роду адбываўся падобны ж працэс. Старыя радавыя арганізацыі распаліся. Эканамічна больш дужыя асобы, выдзеліўшыся з роду, падпарадкавалі сабе больш слабыя радавыя эле.менты, якія сталі да іх у асабіста залежныя адносіны. Такіх князькоў было вельмі многа паміж ліцвінаў, жмудзінаў і яцвягаў. Канечнасць абараняць падуладную краіну ад набегаў Закона прымушала радавых князькоў завязваць паасобныя дамовы. Але гэткія князёўскія федэрацыі гэтак шпарка распадаліся, як і ўтвараліся. Паміж гэтых князькоў з цягам часу паявілася палітычная няроўнасць. Адны сталі багацей, умацаваліся, другія зубожалі і апусціліся. Галіцкі летапіс і нямецкія храністы прыгадваюць аб існаванні паміж ліцвінаў нейкіх малодшых і старэйшых князёў.