• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    1 Смалепская «Гаіідлсвая нраўда».
    нростыя металы і зброю. Полацка-Смаленская зямля вывозіла: лес, жывёлу, скуру, смалу, каноплі, збожжа, мёд, воск, коней, сала, дзёгаць, хмель, абрусы і палотны саматужнага вырабу. Гандлёвыя зносіны Полацка і Смаленска па Дзвіне цягнуліся да пачатку XIV ст., калі яны зрабіліся моцна варожымі; але ўжо ў другой палове XIII ст. гандаль адбываўся з перашкодамі. Немцы рабавалі па дарозе полацкіх і смаленскіх купцоў. Гэтае самае рабілі, зразумела, палачане і смалыіяне ў адносінах да немцаў. Гандаль з немцамі меў вялікае культурнае значэнне, бо нямецкія купцы з’яўляліся праваднікамі заходнееўрапейскае цывілізацыі.
    Унутраны гандаль. У звязку з замежным гандлем значна пашырыўся і ўнутраны гандаль. Выдатнае месца ў Смаленскай зямлі займала Вязьма і Дарагабуж. Цвер і Смаленск падтрымлівалі паміж сабой гандлёвыя зносіны. Цвср пасылаў усходнія тавары і коні, а Смаленск — заходнія тавары. Гандлёвыя зносіны з Ноўгарадам таксама былі пашыраны. Смаленск з’яўляўся галоўным дастарчальнікам збожжа, у якім заўсёды адчуваў патрэбу Ноўгарад. На тэрыторыі Смаленскай зямлі было многа паселішчаў і пагостаў, пабудованых па рэчных шляхах прамысловага і гандлёвага характару, якія мелі значныя гандлёвыя звароты.
    3.	ГРАМАДСКІ ЎКЛАД
    Склад насялення. Насяленне беларускіх краін складалася з элементаў: вольных, напаўвольных, нявольных і чужаземцаў. Вольныя людзі дзяліліся на некалысі груп. Кожная з іх адрознівалася адна ад другой не правамі і абавязкамі, а спецыяльнымі заняткамі і маёмасным станам. Але паміж вольнымі і нявольнымі, вольнымі і чужаземцамі заўважвалася істотная розніца ў правах.
    Вольнае насяленне. Вольнае насяленне называлася «людіе», «мужы» і дзялілася на некалькі катэгорый. Да вышэйшае катэгорыі прыналежалі людзі блізкія да князя — яго дружына. Яна дзялілася на старэйшую і малодшую. Княжыя мужы і баяры складалі старэйшую дружыну князя. Малодшыя дружыннікі называліся «грід’ю», «отрокамі», «детскімі». Дружына служыла князю і была звязана толькі з ім. Калі ў 1151 г. палачане былі нездаволены сваім князем Рагвалодам Барысавічам і паслалі яго ў Менск, то яны зрабавалі маёмасць як князя, гэтак і яго дружыны. Калі ў 1158 г. Расціслаў Глебавіч пакінуў Полацкую зямлю, то разам з ім пайшла і яго дружына. Адпраўляючыся прынесці пакорнасць Уладзіміру Манамаху, які аблажыў Менск, князь Глеб ідзе «с детьмі і с дружыной». У такіх самых адносінах да князя знаходзіліся баяры і ў Смаленску. Яны прымаюць удзел у княжай думе, пацвярджаюць дагаворы, адпраўляюцца пасламі, назначаюцца прадстаўнікамі княжай улады па гарадах. Доступ у кпяжую дружыну быў адчынены для ўсіх жадаючых. Дзякуючы цесным сувязям Смаленска з Заходняй Еўропай у складзе княжай дружыны было шмат чужаземцаў. Малодшыя дружыннікі жылі пры княжым двары і звычай-
    на выпаўнялі розныя дробныя даручэнні. У меру таго як князі асядалі на адным месцы, дружыннікі станавіліся землеўласнікамі і рабаўласнікамі. Земскія баяры, не ўваходзіўшыя ў склад княжай дружыны, называліся «огнішчанамі». Да сярэдняе катэгорыі адносіліся госці, купцы, гандляры. Дзякуючы гандлёвым сувязям з Заходняй Еўропай і багаццю смаленскія госці былі найболып адукаванай групай смаленскага насялення. Смаленская «Тарговая Праўда» 1229 г. падрабязна вызначыла ўмовы дзеля гандлю і праўнае палажэнне чужаземцаў у Смаленскай, Полацкай і Віцебскай землях і купцоў гэтых жа зямель за граніцай. Займацца гандлем меў права кожны вольны чалавек. Ніжэйшую катэгорыю насялення складалі смерды і людзі. Першыя сядзелі на княжай зямлі, плацілі князю дань і былі абавязаны адбываць вайсковую павіннасць. Рэшта насялення называлася тапаграфічнымі іменнямі: палачане, дручане, смальняне і г. д. Гэтыя людзі і складалі асаблівае гарадское і сельскае насяленне, якое карысталася правам унутранага самасправавання, але было звязана кругавою парукаю і адказнасцю за праступленні. Жыхары гарадоў займаліся рамёствамі і дробным гандлем. Жыхары сёл займаліся рознымі промысламі і ральніцтвам.
    Напаўвольныя. Вольны чалавек, які зрабіў пазыку і прымушаны з гэтае прычыны жыць на дварэ свайго крэдытора аж да выплаты гэтае пазыкі, — называўся «закупом». Апошнімі маглі стаць і рабочыя-ральнікі, атрымаўшыя наперад сваю заработную плату, якую яны былі абавязаны адрабіць. Калі ўтвораныя абавязальныя адносіны канчаліся, канчаўся і стан закупніцтва.
    Нявольнае насяленне. Яно азначаецца тэрмінамі: чэлядзь, халоп, раб. Крыніцы рабства былі наступныя: палон, самапродаж у рабства, шлюб з рабою без умовы, паступленне ў цівуны «без ряду», пахаджэнне ад нявольных бацькоў, уцёкі закупа ад свайго пана, праступленні і неаплачаны доўг, злоснае банкроцтва, шлюб вольных з халопамі. Гэтыя крыніцы рабства мелі месца на тэрыторыі ўсёй Кіеўскай дзяржавы. Крыніцы рабства ў Полацкай зямлі невыразныя, за выключэннем палонных. На існаванне рабства ў Смаленскай зямлі паказвае смаленская «Тарговая Праўда». У якасці адной з крыніц рабства яна адзначае «гнев князя на своего человека», злучаны з канфіскацыяй маёмасці і адданнем яго самога, жонкі і дзяцей у халопства. Рабы спачатку выпаўнялі розныя хатнія работы, а ў меры развіцця прыватнага ральніцтва складалі галоўную рабочую сілу землеўласнікаў.
    Праўнае палажэнне вольных. Усе вольныя людзі карысталіся ўсёй паўнатою грамадзянскай праваздольнасці і ўласнаволыіасці. Яны мелі права прад’яўляць іскі і адказваць па іх, выступаць на судзе ў якасці сведак, завязваць розныя грамадзянскія ўгоды, як то: дагавор, куплю і продаж, пазычкі, перадачу маёмасці на захаванне, права пакідаць тэстамент і права наследавання па законе. Але права наследавання баяр і людзей крыху адрозніваецца ад гэткага права смердаў, маёмасць якіх у выпадку бяздзетнасці смерда пераходзіць да князя, а незамужнія дочкі атрымліваюць толысі пасаг з маёмасці смерда.
    Праўнае палажэнне закупаў. Закуп — волыіы чалавек, які часова апынуўся ў залежных адносінах да крэдытора. Яго грамадзянская праваздольнасць і ўласнавольнасць крыху абмяжованы. Закупы могуць выступаць сведкамі толькі «по нуже», але закупы маглі прад’яўляць іск супроць свайго крэдытора. Асоба закупа была абаронена ад адвольных пакаранняў. Крэдытор не мог перапрадаць закупа трэцяй асобе. У такім выпадку закуп звалыіяўся ад усялякіх абавязальных адносін у стасунку да свайго крэдытора. Закуп мог мець сваю маёмасць. За патайныя ўцёкі ад свайго крэдытора закуп перадаваўся ў поўнае халопства.
    Праўнае палажэнне халопаў. Рабы не мелі ніякай грамадзянскай праваздольнасці і ўласнавольнасці. Яны з’яўляюцца толысі аб’ектам права. Забойства раба сваім панам не падлягае ніякаму пакаранню. Але за забойства раба або рабыні пабочны чалавек выплачвае ўласніку адшкадаванне за праванарушэнне маёмасці. Беглы раб падлягае звароту да свайго ранейшага пана. Смаленская «Тарговая Праўда» (1229) крыху падымае асобу раба. Княжыя рабы могуць рабіць пазычковыя ўгоды з чужаземцамі. Гвалт, учынены чужаземцам над рабыняй, падлягае пакаранню. Вінаваты плаціць штраф у ліку «грівны серебра».
    Чужаземцы. Полацк і Смаленск былі ажыўленымі гандлёвымі цэнтрамі, у якіх было шмат чужаземцаў, прышлых людзей з іншых мясцовасцей і з-за граніцы. Смаленская «Тарговая Праўда» 1229 г. азначае правы чужаземцаў у простым значэнні гэтага слова. Чужаземцы-купцы ў Полацку і Смаленску складалі асобную карпарацыю, карысталіся свабодай веравызнання і мелі сваю ўласную царкву. Крымінальныя ўчынкі, зробленыя чужаземцам у Полацку, перадаваліся для разгляду на месца замяшкання праступніка. У Смаленску і ў Віцебску падобныя справы разглядаліся самім князем. Смаленская «Тарговая Праўда» 1229 г. азначае ўзаемныя адносіны жыхароў беларускіх гарадоў і чужаземцаў як у справах грашова-гандлёвых, гэтак і ў жыццёва-бытавых адносінах, якія будуюцца на грунце поўнае роўнасці. Чужаземцы карыстаюцца правам ад’езду дамоў і правам гандлю па ўсёй тэрыторыі Смаленска, звальняюцца ад вайсковае павіннасці, ад выплаты мытных збораў да прыезду ў Смаленск, выплачваюць мытныя зборы паводле вызначанай расцэнкі, не могуць быць пазваны на судовы паядынак вонках сваёй тэрыторыі. Выпыты жалезам як спосаб судовага дазнання дапушчаюцца толысі са згоды чужаземцаў.
    4.	ПАЛІТЫЧНЫ ЎКЛАД
    Агульны характар. Палітычны ўклад у беларускіх землях быў пабудованы на прынцыпе суладдзя трох элементаў улады: народнага веча, князя і княжай думы; адносіны паміж імі будаваліся не на аснове якіх-колечы юрыдычных норм, а на моцы звычаю і жыццёвай практыкі, з перавагай, аднак, у гэтай сістэме дзяржаўнага будаўніцтва народнага веча.
    Народнае веча. Народнае веча — фактар выяўлення волі ўсяго насялення зямлі, выступае ва ўсіх гарадскіх цэнтрах. Летапісы паведамляюць аб народных вечах у Полацку і Смаленску, быўшых старажытпымі агульнаславянскімі палітычнымі арганізацыямі. Летапісец падае паасобныя факты з жыцця народных веч Полацка і Смаленска. Права ўдзелу ў вечах прыналежала вольнаму насяленню не толькі стольнага горада, але і прыгарадаў. Да паловы XIII ст. на вечавых сходах у Полацку быў прысутны князь. У XIII—XIV стст. на вечах у Полацку быў прысутны гэтаксама і біскуп. Вечавыя сходы не былі перыядычныя. Яны склікаліся пад уплывам тых ці іншых чарговых дзяржаўных патрэб. Веча магло быць склікана князем, паасобнай асобай і цэлай партыяй. Пэўнага месца для сходу веча не было. Веча ў Полацку збіралася і пад голым небам, і каля Сафійскага сабора і царквы Багародзіцы. Усе паднятыя на вечы пытанні вырашаліся галасамі болыпасці, якая прымушала маўчаць усіх нязгодных з пастановаю веча. 3 надворнага выгляду вечавая пастаіюва была аднагалоснай. Самыя пастановы выконваліся або самім народам, або тымі асобамі, якім веча давала даручэнне выканаць вечавую пастанову. Прадметы, падлягаючыя вырашэнню веча, былі разнастайныя: веча мела заканадаўчую ўладу. Смаленская «Тарговая Праўда» 1229 г. была зацверджана вечам. Устаўная грамата князя Расціслава Мсціславіча 1150 г. была прынята вечам. Веча выбірала князя. Абранне князя народным вечам аднолькава было ўласцівым і Полацку, і Смаленску. Князі, якім не ўдавалася наладзіць сваіх адносін з вечам, павінны былі дабрахоць пакінуць свае насады. У праціўным выпадку нездаволенае веча гэткага князя выганяла з горада. Веча завязвала шэраг дамоваў з князем. Веча мела права судзіць сваіх гараджан, але ці ўмешвалася веча ў Полацку і Смаленску ва ўнутраныя справы кіраўніцтва, як гэта было ў Ноўгарадзе, аб гэтым крыніцы нічога не кажуць. Веча ў Полацку і Смаленску мела права завязваць мір, вяло дыпламатычныя зносіны, уваходзіла ў разнастайныя палітычныя дагаворныя і саюзныя адносіны. Веча збіралася на водгалас вечавога звона. Прынамсі, устаноўлена, што ў палове XV ст. у Смаленску быў вечавы звон. Палітычная сітуацыя ўтварала партыі. Гэткія мелі месца і ў Полацку, і ў Смаленску. Утварэнне класавага падзелу на лепшых і чорных людзей спрыяла ўзнікненню і абвастрэнню палітычнае барацьбы, прадметам якой часамі бывала кандыдатура таго ці іншага прэтэндэнта на княжы пасад у Полацку і ў Смаленску. Умацаванне народнага веча ў Смаленску можа быць аднесеным да эпохі Расціславічаў.