• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Радаводаая табліца смаленскіх князёў
    Ізяслаў Яраславіч	Усевалад Яраславіч	Вячаслаў Яраславіч
    Уладзімір Манамах — в. кн. кіеўскі (1113-1125)
    і
    Мсціслаў Уладзіміравіч — в. кн. кіеўскі (1125-1132)
    і
    Расціслаў Мсціславіч — в. кн. смаленскі (1128-1160)
    1
    Раман Расціславіч	Рурык Расціславіч
    (1160-1174)	(1177-1180)
    		1	 L Мсціслаў	Яраполк	Усевалад
    (1197-1214)	(1174-1175)	(1214-1219)
    і	і
    Святаслаў — Усевалад — Расціслаў	Яраслаў
    (1232-1238)	(1239)
    
    Давыд Расціславіч (1180-1197)
    1
    Мсціслаў Давыдавіч (1219-1230)
    Расціслаў Мсціславіч t 1270 і
    
    
    
    
    Глеб (1270-1277)
    Міхаіл	Хведар
    (1277-1279) (1280-1297)
    густыя лясы акружалі Смаленск. Горад дзяліўся на чатыры канцы, з якіх вядомы толькі два: Пятніцкі і Клірашанскі. Канцы дзяліліся на вуліцы і ў адміністрацыйных адносінах складалі паасобныя самастойныя грамады са сваімі старастамі і соцкімі, з канчанскім і вулічанскім вечам. У горадзе было некалькі прыгожых цэркваў: Іаана Багаслова і Архангела Міхаіла, аздобленых золатам і срэбрам і рознымі каштоўнасцямі, хараство якіх задзіўляла чужаземцаў. У царкве Успення перахоўваліся ўзоравыя вагі і гіры. Насяленне горада выступала на вайну пад кіраўніцтвам выбранага зямлёй тысяцкага. Вядомы і імёны іх: Унуць — пры Расціславу, Радзіла — пры Давыду і Міхалка (1195 г.). На рацэ Смядыні, прытоцы Дняпра, была пабудована гандлёвая прыстань, дзе спыняліся тутэйшыя і загранічныя купцы. У XII ст. у горадзе налічвалася да 35 000 насялення. Вялікая колькасць цэркваў і князёўскіх палацаў, мноства гасцінных двароў, крам і магазінаў, як тутэйшых, так і загранічных, плаваючыя ўзад і ўперад судны, фруктовыя сады і гароды па ўскрайках горада — з’яўляліся не толысі паказчыкамі жыцця вялікага горада, але і прыдавалі Смаленску надзвычай прыгожы выгляд.
    Гісторыя Тураўскай зямлі. Вячаслаў Уладзіміравіч сядзеў у Тураве ў працягу ўсяго княжэння брата Мсціслава. Калі ж на кіеўскі пасад сеў Яраполк, у Тураў быў пасланы Ізяслаў Мсціславіч, выведзены з Полацка, а Вячаслаў быў псравсдзены ў Пераяслаў, дзе прыходзілася праяўляць нямала энергіі ў барацьбе з полаўцамі. Вячаслаў пакінуў Пераяслаў і апынуўся ў больш спакойным
    Тураве, адкуль яму ўдалося прагнаць свайго пляменніка. Калі памёр Яраполк, Вячаслаў зрабіў спробу заняць кіеўскі пасад, але гэта яму не ўдалося. Усевалад Олыавіч запрапанаваў яму вярнуцца ў свой Тураў. Але, стараючыся заакругліць свае ўладанні, Усевалад прагнаў Вячаслава з Турава ў Пераяслаў. У 1142 г. Вячаслаў зноў апынуўся ў Тураве, а Ізяслаў Мсціславіч атрымаў Пераяслаў. Пасля загубы Ігара Ольгавіча ў Кіеве часова асталяваўся Ізяслаў Мсціславіч. Тады Вячаслаў за нарадай баяр і біскупа пачаў далучаць да свайго Турава адабраныя ў яго гарады: Рагачоў, Бярэсце, Клечаск. Быў захоплены нават Уладзімір-Валынск. Тады Ізяслаў Мсціславіч у саюзе з Расціславам Смаленскім пайпюў на Тураў і, забраўшы яго, пасадзіў там свайго сына Яраслава. Калі ж Вячаслаў пры дапамозе Ізяслава Мсціславіча заняў кіеўскі насад, то Тураў зноў папаў пад яго ўладу. Калі кіеўскі пасад быў захоплены Юрыем Даўгарукім, то ў Тураў быў пасланы яго сын Барыс; а калі пасля смерці Юрыя кіеўскім князем стаў Ізяслаў Давыдавіч Чарнігаўскі (1158), то Тураў быў захоплены Юрыем Яраславічам, унукам Святаполка Другога, які раней валодаў вышнявінамі Прыпяці і.Бярэсцем. Гэткім чынам да паловы XII ст. у Тураўскай зямлі не ўтварылася асобнае княжае дынастыі. Тураўскія землі праз увесь час знаходзяцца ў сферы ўплыву кіеўскіх князёў. Калі Юры Яраславіч захапіў Тураў, то ён меў намер замацаваць яго за сабою, у чым яму йшло насустрэч і насяленне зямлі. Яму ўдалося вытрымаць аблогу Ізяслава Давыдавіча. Расціслаў Мсціславіч, заняўшы кіеўскі пасад, у саюзе з уладзіміра-валынскімі князямі гэтаксама напаў на Тураў, але забраць яго не ўдалося. Расціславу прыйшлося пагадзіцца з Юрыем Тураўскім (1162). Гэткім чынам ва ўпартай барацьбе Тураўская зямля здабыла сабе поўную незалежнасць. Безупынная змена князёў Тураўскай зямлі сведчыць аб слабасці зямлі, аб адсутнасці энергіі і сілы бараніць сваю палітычную незалежнасць. Па смерці Юрыя Тураўскага зямля дзеліцца на ўдзелы паміж сынамі: Святаполкам, Глебам, Іванам, Яраславам і Яраполкам. Вялікім князем быў Святаполк. Спаміж удзелаў найболып значнымі былі: Пінскі, Тураўскі, Дуброўніцкі. З’яўляючыся прадстаўнікамі самастойнай краіны, турава-пінскія князі імкнуліся падтрымліваць добрыя адносіны з тымі, хто ў даны момант іграў першую палітычную роль. Пад уплывам літоўскіх нападаў турава-пінскія князі збліжаюцца з галіцка-валынскімі і паступова падпадаюць іх уладзе. У 1248 г. ліцвіны заваявалі ўсю Пінскую зямлю і не раз давалі адчуваць ёй сваю сілу. У саюзе з галіцка-валынскімі князямі турава-пінскія князі адказвалі гэткімі ж нападамі на Літву. Падлегласць Турава-Пінскай зямлі ў выпадку палітычнага ўмацавання Літвы была няўнікнёнай.
    Полацкая зямля. Агульныя палітычныя ўмовы моцна змяніліся к таму часу, калі полацкія князі вярнуліся з грэцкага палону. Аслабленыя патомкі Усяслава не маглі цяпер весці ніякай агрэсіўнай палітыкі. Яны стараліся падтрымліваць прыязныя адносіны з тымі дынастычнымі партыямі — Манамахавічамі і Ольгавічамі, паміж якімі вялася безупынная барацьба за Кіеў спрэс да таго моманту, калі Кіеў утраціў ранейшае эканамічнае і палітычнае значэнне. Калі
    полацкія князі адмовіліся ад сваіх агрэсіўных намераў у стасунку да Кіева з прычыны склаўшыхся новых умоў і адносін, то ўсё-ткі гэта ніколькі не палепшыла тае палітычнае знадворнае сітуацыі, у якой прыходзілася жыць Полацкай зямлі. Заняпад Кіева пацягнуў за сабою эканамічны і палітычны ўзрост Смаленскай зямлі. Князі апошняй, пільнуючы гандлёвых шляхоў, з аднаго боку, уважна сочаць за тым, што адбываецца па суседстве ў Кіеве, з другога боку — яны стараюцца падчыніць свайму ўплыву ўсю Полацкую зямлю, праз якую па рацэ Заходняй Дзвіне праходзіў рэчны гандлёвы шлях да Балтыйскага мора. Пераход да Смаленска Воршы і Копыся сведчыў аб тым, што Смаленская зямля ўзмацняецца, а Полацкая хіліцца да палітычнага заняпаду. I пасля таго як полацкія князі вярнуліся, палітычнага аб’яднання зямлі не адбылося. Полацкая зямля раздзялілася на ўдзелы, спаміж якіх найболыпае значэнне маюць Полацкі і Менскі. Паміж уладарамі ўдзелаў пачалася барацьба, у якой чынны ўдзел прымала і насяленне зямлі. У гэтай грамадзянскай барацьбе князі шукалі саюзнікаў на баку. Рагвалод Барысавіч Полацкі, выгнаны ў Менск палачанамі (1151), якія заклікалі Расціслава Глебавіча Менскага, шукаў падтрымання ў смаленскага князя Расціслава і Святаслава Ольгавіча Чарнігаўскага. Рагвалоду ўдалося зарганізаваць у Полацку спрыяючую яму партыю. Палачане зноў запрасілі яго на пасад. Пры гэтым было дадзена абяцанне забыцца аб усім мінулым. Рагвалод пачаў сваё княжэнне з таго, што аднавіў барацьбу супроць Расціслава Глебавіча і яго братоў. Аднак захапіць Менск і аб’яднаць пад сваёй уладаю князю Рагвалоду не ўдалося. Сілы абодвух змагаючыхся бакоў былі аднолькавыя. Саюзнікі Рагвалода мала дапамагалі яму. Ваенныя ўмовы прычыніліся да таго, што была ўтворана варожая Рагвалоду партыя, якая і прагнала яго з Полацка. Палачане, жадаючы спынення грамадзянскай вайны, выбралі князем Усяслава Васільковіча Віцебскага, які знаходзіўся пад пратэктаратам смаленскіх князёў. 3 прыходам Усяслава ў Полацк Віцебск адышоў да Смаленскае зямлі (1165) і быў аддадзены Давыду Расціславічу. Палітычнае бяссілле Усяслава, які трымаўся толькі на Смаленску, заахвоціла Валадара Глебавіча падняць супроць яго рух. Барацьба закончылася ўдачна'. Усяслаў павінен быў уцякаць да Давыда2, але ненадоўга. Давыд хутка пасадзіў назад у Полацк свайго пасадніка. Саюз са смаленскімі князямі ўцягвае Полацкую зямлю ў сферу смаленскае замежнае палітыкі. Полацку прыходзілася прымаць удзел у барацьбе Рамана Расціславіча за Ноўгарад. Полацкай зямлі прыйшлося вытрымаць наступленне Ноўгарада па чале з Раманам Мсціславічам, якому Полацк не мог даць ніякага адпору. Аднак удзел Полацка ў кааліцыях супроць Ноўгарада прыпыняў ноўгарадскі гандаль. Гэткая палітыка не магла быць падарованай Полацку. Толысі энергічная абарона з боку Рамана Смаленскага выратавала Полацк ад загубы (1178). Полацкая зямля вызваляецца з-пад уплыву Смаленскае зямлі дзякуючы зацікаўленасці Давыда Расціславіча кіеўскімі справамі. По-
    1 1167 г.
    2Давыд Расціславіч, князь віцсбскі.
    ПОЛАЦКІЯ КНЯЗІ
    Ізяслаў ф 1001
    Усяслаў 11003
    — Брачыслаў (1003-1044) ' 1 Усяслаў (1044-1101)
    Барыс — Давыд — Глеб — Раман і	і
    — Расціслаў — Рагвалод — Святаслаў । ।
    Рагвалод Расціслаў — Усевалад	— Валадар	Васіль	Прадслава —
    ''г	,, 1	Еўфрасіння
    Глеб — Усяслаў	Усяслаў
    лацкія князі кіруюцца на прыхільнікаў смаленскіх князёў Ольгавічаў Чарнігаўскіх. Арыентацыя на Чарнігаў дала нікчэмныя практычныя вынікі. Аднак Давыду ўдалося хутка аднавіць свой уплыў у Полацкай зямлі, захапіўшы Віцебск і выпінявіны Заходняй Дзвіны. 3 канца XII ст. становішча Полацкае зямлі робіцца вельмі цяжкім з прычыны націску, які прыходзіцца пераносіць з боку немцаў і ліцвінаў. Поўная немагчымасць весці барацьбу ўласнымі сіламі і супольныя гандлёвыя інтарэсы са Смаленскай зямлёй прычыніліся да таго, што Полацк быў захоплен Мсціславам Давыдавічам (1222). Полацкая зямля падпала пад поўны пратэктарат Смаленска, і толькі палітычны заняпад апошняга даў магчымасць Полацкай зямлі вызваліцца аД Смаленска. Аднак узнаўленне незалежнасці не ўзмацніла становішча Полацка. Націскі немцаў і Літвы, няладзіца паміж князямі падрывалі самастойнае існаванне Полацкае зямлі.
    Чужаземцы і палачане. Ніжні бег Заходняй Дзвіны, які быў заняты літоўскімі і латышскімі пляменнямі — летголай па правым беразе Заходняй Дзвіны, курпамі — на паўвостраве тіаміж Балтыйскім морам і Рыжскаю затокай, фінскімі пляменнямі — лівамі на захад і эстамі на поўнач ад летголы, — знаходзіўся ў сферы ўплыву полацкіх князёў. Насяленне плаціла дань і дастарчала князям дапаможнае войска. Полацкія князі пабудавалі ў зямлі латышоў і ліваў крэпасці Кукенойс і Герцыку, у якіх знаходзіліся полацкія залогі. Адносіны з тубыльцамі былі добрыя. Полацкі ўплыў не сустракаў актыўнага адпору. Гэтак цягнулася да канца XII ст., калі ў палачан з’явіўся новы вораг — немцы.