Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Немцы. Вусце Заходняй Дзвіны было гандлёвым шляхам для палачан, падзвінскіх латышоў і купцоў з горада Вісбі на Готландзе. У 1158 г. любецкія купцы вынайшлі вусце Заходняй Дзвіны. Крыху пазней (1186) манах Аўгустынскага закона’ — канонік Мэйнгард накіраваўся ў новую краіну, каб пашыраць хрысціянства паміж тубыльцамі-паганцамі. Місіянерства закончылася
1 Слова «закон» ужываецца У. I. Пічэтам у зііачэіші «ордэн».
няўдачай, але сам Мэйнгард атрымаў годнасць біскупа Лівоніі. Яго заступнік абат Гертольд, стаўшы біскупам, пачаў шырока ўжываць збройнае сілы, але ў адной з боек з тубыльцамі быў забіты (1197). Яго месца было занята Альбертам, канонікам брэменскім, які гэтаксама атрымаў біскупскую годнасць. Ён сабраў на востраве Готланд каля 500 ваяк і на 30 караблях прыбыў у красавіку 1200 г. да берагоў Заходняй Дзвіны. У 1201 г. на рацэ Рызе, рукаве Заходняй Дзвіны, быў заложаны горад Рыга, які разросся з месца, прызначанага для рынку. Рознымі прывілеямі біскуп прыцягваў сюды новых каланістаў, якія шукалі гандлёвых выгоднасцей у гандлі з мясцовым насяленнем. У 1202 г. быў заснованы Закон братоў войска Хрыстовага, тае пастаяннае вайсковае сілы, на якую біскуп мог аперціся ў сваёй чыннасці. Закон падлягаў беспасярэдна біскупу. Азнакай прыналежнасці да новага Закона быў белы плашч з чырвоным крыжам і чырвоным мячом на левым плячы. Гэтак заснаваўся Лівонскі закон. Біскупскія казальнікі пранікалі ў глыб краіны ліваў і латышоў і пры дапамозе рыцараў наварочвалі апошніх да хрысціянства, не ганьбуючы ніякімі сродкамі. Але яны спатыкалі моцны адпор з боку латышоў і саюзных з імі полацкіх князёў. Крыху пазней паміж Нёманам і Віслай асталяваўся Тэўтонскі закон, які быў утвораны па ініцыятыве Конрада — князя мазавецкага для барацьбы з прусакамі, з якімі ён сам справіцца не меў магчымасці. Гэта дазволіла Тэўтонскаму закону думаць аб заваяваннях для сябе. Суседства з тэўтонамі мела вялікае значэнне для мечаносцаў. Палітычнае ўмацаванне мечаносцаў выклікала непрыязныя адносіны паміж Лівонскім касцёлам і Законам. Магістр стараўся падчыніць сабе Лівонскі касцёл. He адчуваючы сябе даволі сільным, магістр распачаў перагаворы з гэтае прычыны з Тэўтонскім законам, просячы ў яго дапамогі, але гэта не дало пажаданых вынікаў. Толькі ў 1237 г., калі мечаносцы на зваротным шляху пасля свайго пераможнага паходу на Літву былі разбіты ліцвінамі і земіголамі, а адначасна з гэтым выбухла паўстанне жмудзінаў і куронаў, — адбылося аб’яднанне двух Законаў у адзін. Паўстанне літоўскіх пляменняў пагражала Закону поўным зністажэннем. Каталіцкія біскупы — рыжскі, дэрпцкі і эзельскі — звярнуліся да папы з просьбай даць згоду на аб’яднанне абодвух Законаў. Пад уплывам небяспекі папа даў на гэта сваю згоду.
Палачане і немцы. Захват вусця Заходняй Дзвіны немцамі ўтварыў для Полацкае зямлі паважныя эканамічныя перашкоды. Далейшая агрэсіўная палітыка з боку Закона мечаносцаў прывяла да стычкі яго з полацкімі князямі. Пачалася ўпартая і працяжная барацьба, але вынік яе быў няўдачны для палачан. Яны ўтрацілі свае калоніі ў краіне латыпюў. Нават пратэктарат Смаленска не даў ніякае карысці. Полацкая і Смаленская землі, утраціўшыя сваю палітычную еднасць, не мелі сілы справіцца з тэхнічна лепш узброенымі і палітычна аб’яднанымі рыцарамі. Але саюз Полацка і Смаленска спыніў націск немцаў, аслабіў іх ваенную сілу і гэтым самым захаваў беларускія землі ад пагражаўшай германізацыі.
2. НАРОДНАЯ ГАСПАДАРКА
Агульны характар гаспадаркі. Прыродныя ўмовы беларускіх зямель спрыялі развіццю працоўнае энергіі ў насялення, хаця готае спрыянне было неаднолькавым у Полацкай і Тураўскай землях з адааго боку і ў Смаленскай — з другога. Выгоднае геаграфічнае палажэнне мела вялікае значэнне для развіцця гандлю, які, у свой чарод, рабіў вялікі ўплыў на развіццё народнае гаспадаркі наогул. Гандаль у XI— XIII стст. з’яўляўся галоўным нервам у народнай гаспадарцы Беларусі. Яго становішча рабіла вялікі ўплыў на палітычны стан тае або іншае з беларускіх краін.
Сельская гаспадарка. Ралыііцтва з’яўляецца старадаўнім заняткам усіх славян у эпоху да рассялення. Яно захавала сваё важнае значэнне і пасля каланізацыі, хаця атрымала далёка не аднолькавае распаўсюджанне. Прыродныя ўмовы Полацкае зямлі мала спрыялі развіццю ральніцтва. Магчымасць даставаць збожжа з Рыгі гэтаксама прыпыняла якасны і колькасны ўзрост ральніцтва. Попыт на хмель як на прадмет вывазу спрыяў развіццю хмеляводства. Выгаднейшымі для развіцця сельскае гаспадаркі былі ўмовы ў Смаленскай зямлі. Тут з даўных-давён сеялася жыта, пшаніца, ячмень, гарох, разводзілася капуста, хмель, лён, каноплі. Капуста, гуркі і буракі, культура якіх распаўсюдзілася ў Полацкай зямлі са Смаленска, былі запазычаны з Візантыі. Гандлёвыя зносіны з волжскімі балгарамі далі магчымасць атрымліваць і разводзіць грыку. У Смаленскай зямлі было значна пашырана садоўніцтва і гародніцтва. Сам Смаленск быў вельмі багаты садамі і гародамі. Полацкая зямля была бедная рагатай жывёлай і коньмі. Смаленская зямля пры адсутнасці рагатае жывёлы была багатая авечкамі і коньмі, якія набываліся ў вандроўпікаў. Віцябляне куплялі іх у смальнян. Каніна ўжывалася і дзеля яды. Тэхніка сельскае гаспадаркі была нізкая: панавала падсечная сістэма, але расчыстка лесу і меліярацыя балот пасоўвалася гэтак паспешна, што Смаленск вывозіў збожжа ў Рыгу, Ноўгарад і Полацкую зямлю. 3 прычыны нізкай тэхнікі і кліматычных умоў у Смаленскую зямлю часта наведваўся голад. Гэтак, быў голад паміж 1215—1220 гг., калі з прычыны засушша сады і нівы пазасыхалі. Але самым цяжкім часам быў двухлетні голад пасля Калкскага разгрому. У Смаленску памерла ад голаду да 30 тысяч чалавек. Паводле слоў летапісца, насяленне ўжывала чалавечае мяса, карысталася трупамі, ела каніну, сабачыну і кацячыну, а гэтаксама мох, сасну, крэйду, лісце. У гэты цяжкі момант «прыбыша немцы з-за морья с жытам і с мукою многа добра сотворіша». Адначасна з голадам пашыралася пошасць. Падобліва, голад і мор не раз наведваліся і ў Полацкую зямлю.
Здабывальная прамысловасць. Беларусь, багатая лясамі, давала шырокую магчымасць для заняткаў пчалярствам, прадукты якога паступалі на замежны рынак. У Смаленску было пашырана смалярства. Дзякуючы багаццю ў лясах розных звяроў насяленне займалася звералоўствам, прадукты якога паступалі гэтаксама на замежны рынак. У Смаленскай зямлі быў вялікі попыт на бабровыя футры, якія адсылаліся за грапіцу. Для ўнутранай прадукцыі ў Беларусі было развіта рыбацтва і лоўля птушак, асабліва цецерукоў.
Апрацоўчая прамысловасць. Аб тым, ці мела месца ў Полацкай зямлі апрацоўчая прамысловасць, няма ніякіх даных. Апрацоўка прадуктаў прызначалася для ўнутранага спажыцця, калі не лічыць апрацоўкі фініфці ў Полацку. У смаленскіх курганах знаходзіцца многа рэчаў чужаземнага пахаджэння. Але і ўласная прамысловасць дала значныя вынікі. У XII ст. быў распаўсюджаны выраб жалезных і медных рэчаў: вагаў, гір, званоў, — які пашырыўся пад уплывам замежных майстроў. Катляры і кавалі выраблялі пікі, мячы, шчыты, кальчугі, шоламы, наканечнікі стрэл. Значна быў пашыраны саматужны выраб абрусоў, карунак, а гэтаксама палатняных тканін. Гэтым займаліся пераважна жанчыны. У XIII ст. смальняне ўмелі плавіць золата і серабро.
Візантыйскі гандаль. Развіццё гандлю з Візантыяй у XI—XIII стст. спатыкала сур’ёзныя перашкоды з тае прычыны, што стэпы былі заняты вандроўнікамі. 3 моманту татарскага найсця і пасля захвату Канстанцінопаля крыжакамі адпраўленне гандлёвых караванаў на поўдзень па Дняпры стала зусім немагчымым. Распачаўся заняпад гандлю. Кіеў утраціў сваё эканамічнае і палітычнае значэнне, але на Смаленску заняпад візантыйскага гандлю адгукнуўся карысна. Распачаў развівацца гандаль з Захадам, вынікам чаго з’яўляецца эканамічны і палітычны росквіт Смаленска. Прадметы вывазу і ўвозу былі тыя самыя, што і ў папярэднія эпохі, далучаючы сюды прадметы царкоўныя: царкоўнае начынне, свяшчэнныя вопраткі, абразы, ладан, грэцкія кубкі, мармур, фарбы, фініфць. На апошнюю быў асаблівы попыт, бо ёю аздабляліся абразы ў Смаленску і іншых гарадах. 3 Грэцыі прыязджалі гэтаксама майстры і архітэктары дзеля будавання мураваных цэркваў.
Гандаль з Усходам. Гандаль Смаленска з Паваложжам па гандлёвых шляхах праз Сож і Дзясну дасягнуў значнага пашырэння. Гандаль меў караванны характар. Удзельнікі арганізоўвалі таварыствы з супольным капіталам. Караваны ахоўваліся ўзброенымі людзямі. Смальняне прывозілі на продаж футры: саболлі, вавёрчыны, кунічыны, гарнастаевы, лісічыны, бабровыя, заяччы, коззі скуры, рыб’і зубы, бабровую струю, юхць, авец, рагатую жывёлу, бурштын, кальчугі, арэхі, бярозавы лес, мёд, воск, нявольніц. Зброя перакуплялася ў скандынаваў, а бурштын у ліцвінаў. Балгары ў неўраджайныя для Полацкай і Смаленскай зямель гады прадавалі ў вялікай колькасці збожжа, а гэтаксама мускус, а звычайна — камфару, карыцу, паўднёвыя фрукты, ваўняныя тканіны, жаночыя ўбёры і каштоўныя каменні: шмарагд, рубін, туркус і жомчуг. Таварнай менавой манетай з’яўлялася арабская дырхема. Пасярэднікамі ва ўсходнім гандлі былі яўрэі, якія жылі ў XII ст. у Смаленску. Дзякуючы гандлю яны патрапілі сабраць вялікую колысасць залатых і срэбных манет. Беспасярэдні гандаль з арабска-мусульманскім светам спыніўся ў XI ст. Балгары з’яўляліся пасярэднікамі паміж Еўропаіі і Азіяй. Паходы кіеўскіх князёў на «булгар» у XI— XII стст. прычынілі вялікую шкоду ўсходняму гандлю, але зусім яго не прыгіынілі. Гандаль Смаленска з балгарамі фактычна спыніўся толькі ў палове XIII ст. з часоў найсця татар.
Гандаль з Захадам. Заходні гандаль для Полацка і Смаленска заўсёды меў нязмерна важнае значэнне. Але ён стаў пераважным з таго моманту, калі распачаўся заняпад дняпроўска-візантыйскага гандлю. Грашовыя скарбы, якія спатыкаюцца на тэрыторыі Полацкае зямлі, сведчаць аб развіцці гандлю з Скандынавіяй і Готландам. Калі немцы захапілі вусце Заходняй Дзвіны, гандлёвыя зносіны часова прыпыніліся, але энергічныя немцы паспяшылі іх зноў наладзіць. Ужо ў канцы XII ст. нямецкія купцы паяўляюцца ў Полацку і Смаленску. Барацьба палачан з немцамі не магла не перашкаджаць гандлю па Заходняй Дзвіне. 3 гэтае прычыны немцы стараліся заключыць з палачанамі гандлёвыя дамовы. Ужо ў 1210 г. была завязана гандлёвая дамова паміж Рыгай і Полацкам, быць можа, пры ўдзеле Віцебска і Смаленска. Калі Полацк папаў пад пратэктарат Смаленска, то пры ўдзеле смальнян, псковічаў і ноўгарадцаў зноў была зроблена спроба прагнаць засеўшых ля вусця Заходняй Дзвіны немцаў. Пачатак вайны быў вельмі ўдачны, але Калкскі пагром прымусіў як найхутчэй распачаць мірныя перагаворы. У 1229 г. Мсціслаў Давыдавіч Смаленскі паслаў у Рыгу і на Готланд «умна мужа Пантелея і своего лучшего попа Еремея» для завязання гандлёвае дамовы з немцамі. Дамова была завязана ад імя Мсціслава і ад імя полацкага і віцебскага князёў. Гандлёвая дамова пералічае пункты, з якімі Полацк, Віцебск і Смаленск мелі гандлёвыя сувязі: Рыга, востраў Готланд, Любек, Сест, Мюнстар, Грунінген, Дортмунд і Брэмен. Падобліва, тут у дамове пералічаны не ўсе пункты, з якімі прыдзвінскія гарады мелі гандлёвыя сувязі. «Тарговая Праўда»' ў 1229 г. змяшчае ў сабе пастанову адносна гандлю, грамадзянскага і крымінальнага права. Гандлёвыя адносіны грунтуюцца на прынцыпе ўзаемнасці і раўнапраўя старон, а гэтаксама бязмытнасці. Немцы атрымліваюць права вольнага праезду па Дзвіне ў Смаленск, а гэтаксама і па тэрыторыі Смаленскае зямлі. У XIII ст. нямецкія купцы паяўляюцца ў Суздалі, але татарскі пагром у 1237 г. спыніў гандлёвыя наезды немцаў у Суздаль. Галоўным цэнтрам гандлю для смальнян быў горад Рыга. У канцы XIII ст. тут жыло да 80 рускіх сямей, якія займалі асобную вуліцу і мелі ўласную царкву і больніцу. Рускія карысталіся ў Рызе ўсімі грамадзянскімі правамі. Аналагічным было становішча немцаў у Смаленску. Рускія мелі права карыстацца берагамі Заходняй Дзвіны і Балтыйскага і Нямецкага мораў для гандлю сваім таварам. Немцы карысталіся такімі ж правамі па Дзвіне і Дняпры. Немцы і смальняне карысталіся правам вырубаць будаўнічы лес для напраўкі суднаў, а калі ад вышнявін Заходняй Дзвіны немцы пераязджалі на конях, то карысталіся выганамі для іх. Немцы спыняліся ля вусця рэчкі Смядыні, каля БарысаГлебскага манастыра, а адгэтуль тавары перавозіліся на нямецкі двор, дзе знаходзілася нямецкая кірха. Немцы прывозілі прадукты апрацоўчай праі^Іысловасці: серабро і золата ў злітках, начынне, рукавіцы, палатно, сукно іпрскае і трырскае, шкарлат, панчохі, імбір, мігдал, вандзоную сёмгу, траску, салодкія віны, соль, а часамі і збожжа. Са Скандынавіі смальняне атрымлівалі