• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Выдзяленне Смаленскае зямлі. Смаленская зямля дзякуючы свайму геаграфічнаму палажэнню была звязана з сярэднім Прыдняпроўем бліжэй, чымся Полацкая зямля, якая знаходзілася крыху далей. Уяўляючы сабой адасобненую тэрыторыю, Смаленская зямля знаходзілася ў залежнасці ад кіеўскіх князёў, для якіх Смаленск як гандлёвы і стратэгічны пункт меў вельмі важнае значэнне. Пры жыцці Яраслава Уладзіміравіча Смаленск атрымаў у князі яго сына Вячаслава, які фактычна быў пасаднікам кіеўскага князя. Вячаслаў застаецца ў Смаленску і пасля смерці бацысі на правах краіннага князя. Пасля яго смерці старшыя браты перадалі Смаленск Ігару Уладзіміра-Валынскаму, а пасля смерці апошняга Смаленскае княства апынулася ў руках старэйшых трох братоў, якія падзялілі паміж сабой даходы з багатае краіны. Пасля таго як Ізяслаў быў выгнаны з Кіева і кіеўскі пасад перайшоў да Святаслава, Усевалад атры-
    маў у кампенсацыю Смаленск, куды паслаў у якасці пасадніка свайго сына Уладзіміра Манамаха. У часе барацьбы Святаполка Ізяславіча і Уладзіміра Манамаха з Алегам Святаславічам Смаленск пазбавіўся ўплыву Уладзіміра Манамаха і заклікаў да сябе князем брата Алега — Давыда, які быў да апошняга часу князем у Ноўгарадзе. Аднак Смаленск не доўга жыў самастойным жыццём. Любецкі з’езд вярнуў Смаленск Уладзіміру Манамаху, куды быў пасланы на княжэнне Святаслаў Уладзіміравіч. Калі кіеўскі пасад быў заняты Уладзімірам Манамахам (1113—1125), Святаслаў быў пераведзены ў Пераяслаў, а на яго месца быў пасланы Вячаслаў Уладзіміравіч. Аднак апошні княжыў нядоўга. Уладзімір Усеваладавіч лічыў за лепшае трымаць у Смаленску пасаднікаў, але наследнік Манамаха на кіеўскім стале, Мсціслаў Уладзіміравіч, быў прымушаны адправіць на княжэнне аднаго з сваіх сыноў — Расціслава (1127), які з’явіўся пачынальнікам роду паасобнай галіны смаленскіх князёў.
    Смаленск меў важнае значэнне ў барацьбе з Кіевам Усяслава Полацкага, які імкнуўся захапіць гэтак важны з эканамічнага і стратэгічнага боку горад. У 1073 г. Усяславу ўдалося захапіць Смаленск, але паход Уладзіміра Усеваладавіча з Чарнігава на Смаленск прымусіў Усяслава пакінуць горад, спаліўшы яго перад тым. I ў барацьбе Глеба Усяславіча цэнтрам яго стратэгічнае ўвагі быў Смаленск, які яму ўдалося захапіць. Але Глеб быў прымушаны пакінуць горад з тае прычыны, што Уладзімір Манамах аблажыў яго. Вызваліўшы Смаленск з-пад улады менскага князя, Уладзімір Манамах адышоў да самага Менска. He маючы сіл абараніць Менск, Глеб быў прымушаны прыняць усе ўмовы Манамаха. Дзякуючы гэтаму Смаленская зямля пашырылася праз далучэнне Воршы і Копыся, якія мелі вялікае стратэгічнае значэнне на заходняй мяжы Смаленскае зямлі (1112). Спроба полацкіх князёў далучыць Смаленск да сваіх земляў закончылася няўдачай. Але гандаль, які развіваўся з Захадам па Заходняй Дзвіне, у значным стопні спрыяў цеснаму эканамічнаму і палітычнаму збліжэнню з суседняй Полацкай зямлёй. Палітычнае выдзяленне Смаленскае зямлі з складу Кіеўскае дзяржавы было фактарам, які змяншаў ранейшы антаганізм паміж Смаленскай і Полацкай землямі.
    Выдзяленне Турава-Пінскай зямлі. Тураўская зямля спачатку знаходзілася ў беспасярэдняй залежнасці ад Кіева. Геаграфічнае палажэнне Тураўскай зямлі прымушала кіеўскіх князёў не выпушчаць з сферы свайго ўплыву гэтак важную ў эканамічных і стратэгічных адносінах тэрыторыю. 3 гэтае прычыны Уладзімір Першы пасадзіў тут на правах пасадніка свайго старшага сына Святаполка. Гэтаксама паступіў і Яраслаў Уладзіміравіч, паслаўшы ў Тураў свайго старэйшага сына Ізяслава. Сам Ізяслаў кіраваў Тураўскай зямлёй праз сваіх пасаднікаў. Для Ізяслава Тураўская зямля мела вялізнае значэнне як простая дарога ў Польшчу, па якой ён мог падтрымліваць ажыўленыя зносіны з апошняй і ў важны момант атрымліваць ваенную дапамогу ад польскага караля. Усевалад не цікавіўся Туравам і аддаў горад на княжэнне Яраславу Ізяславічу, пасля смерці якога там асеў яго брат Святаполк, бліжэйшы кандыдат на кіеўскі пасад. Стаўшы вялікім князем, Святаполк пакінуў за сабою Тураў. Але
    значэнне Турава змяншаецца з тае прычыны, што аслабелі культурныя і дыпламатычныя сувязі з Польшчай. Барацьба з вандроўнікамі, прыцягваючы да сябе ўвагу кіеўскіх князёў, якія гераічнымі стараннямі хацелі абараніць найважнейшыя інтарэсы Кіеўскае зямлі, адцягнула ўвагу кіеўскіх князёў ад Турава. Аднак Уладзімір Манамах трымаў Тураў у поўнай ад сябе залежнасці. Але на пачатку княжэння Мсціслава Уладзіміравіча на тураўскім пасадзе з’яўляецца малодшы яго брат Вячаслаў на правах самастойнага тураўскага князя, які зрабіўся зусім незалежным ад Кіева. Новае становішча Тураўскае зямлі ўмацавалася ў часе княжэння Мсціслава, замежная палітыка якога была пакіровапа ў бок полаўцаў і Полацкае зямлі. Тураўская зямля знаходзілася воддаль ад пляцу барацьбы з палавецкімі і полацкімі франтамі, магла ўмацаваць сваё становішча, але страціла сваё даўнейшае эканамічнае і палітычнае значэнне.
    Вынікі. У палове XII ст. усе тры беларускія зямлі канчаткова выдзеліліся са складу Кіеўскае дзяржавы. Кожная з іх пачала жыць сваім уласным палітычным жыццём.Тэта выдзяленне ўжо было вызначана геаграфічным палажэннем кожнае краіны, але эканамічны і палітычны крызіс, які ў XII ст. перажывала Кіеўская дзяржава, прымусіў кіраўнікоў кіеўскага пасаду лічыцца з краіннымі арганізмамі і тым выдзялепнем, якое фактычна адбылося. Агульны ўклад эканамічнага і палітычнага жыцця ў Кіеўскай зямлі, гэтак балючы для яе ў другой палове XII і першай чвэрці XIII ст., утвараў цяжкія ўмовы жыцця для насялення Кіеўскай зямлі. Гэтая акалічнасць прымушала насяленне падацца ўгору па Дняпры ў Смаленскую зямлю. Гэты прыплыў насялення быў адпой з крыніц таго эканамічнага і палітычнага росквіту, які гэтак характэрны для Смаленскае зямлі ў другой палове XII—XIII ст.
    Беларускія землі ў эпоху самастойнасці
    1.	ГІСТОРЫЯ СМАЛЕНСКАЕ, ТУРАЎСКАЕ I ПОЛАЦКАЕ ЗЯМЕЛЬ
    Заняпад Кіеўскае дзяржавы. К пачатку XII ст. Кіеўская дзяржава была аслаблена як унутры, князёўскімі спрэчкамі, гэтак і знадворку, асабліва барацьбою з полаўцамі. Пачынаўся заняпад Кіеўскае дзяржавы. Ратаваць Кіеў прабавала кіеўскае народнае веча, якое спачатку выбрала на кіеўскі пасад Уладзіміра Манамаха, а потым яго сына Мсціслава. Бацька і сын прытрымліваліся адной палітыкі. Яны імкнуліся адбудаваць палітычную еднасць Кіеўскае дзяржавы і звярнулі асаблівую ўвагу на барацьбу са стэпамі. Уладзімір Манамах, злучыўшы ў сваіх руках айчыну (Пераяслаў, Смаленск, Тураў) і наследдзе Святаполка Ізяславіча (Кіеў, Ноўгарад), меў даволі сілы, каб абараніць Кіеўскую дзяржаву ад унутранага і знадворнага распаду. Пры Уладзіміру Манамаху спыніліся спрэчкі паміж князямі. Упартая барацьба полацкіх князёў закончылася поўнай няўдачай. Валынскія князі дзякуючы крэўным сувязям з Уладзімірам Манамахам знаходзіліся пад яго пратэктаратам, а пасля таго як валынскі князь Яраслаў Святаполкавіч, які адважыўся падняць паўстанне супроць Манамаха, загінуў, Валынь і Кіеў злучыліся ў адных руках. Мсціслаў у далейшым цягу праводзіў палітыку свайго бацькі. Ён дабіў полацкіх князёў і паслаў у Полацк свайго сына Ізяслава. 3 чарнігаўскімі князямі бацька і сын жылі згодна і трымалі іх у пэўнай ад сябе палітычнай залежнасці. Еднасць Кіеўскае дзяржавы была адбудована дзякуючы той ваеннай палітыцы, якой прытрымліваліся Уладзімір і Мсціслаў і якая дзякуючы перавазе рэальных сіл дала гэткія дадатныя вынікі. Але эпоха ранейшае тэрытарыяльнае еднасці ўжо мінула. Сам Мсціслаў павінен быў палічыцца з краіннымі настроямі. Адбіткам уплыву гэтых краінных настрояў было тое, што сын Расціслаў быў пасланы ў Смаленск, а брат Вячаслаў — у Тураў. Полацкім князям удалося вызваліцца з-пад уплыву Яраполка Мсціславіча (1132—1139). Унутры самой сям’і Манамаха пачаліся спрэчкі. Змагаліся дзядзысі Яраполк і Юры з пляменнікамі Мсціславічамі. Барацьбу Юрыя Уладзіміравіча з пляменнікам Ізяславам Мсціславічам выкарысталі чарнігаўскія князі. Усеваладу Ольгавічу ўдалося захапіць Кіеўскі пасад (1139—1146). Але брат яго Ігар не меў сілы ўтрымаць за сабою Кіеў. Кіяўляне перайшлі на бок Ізяслава Мсціславіча. Ігар быў забіты. Але Ізяслава Мсціславіча не хацеў прызнаць Юры Даўгарукі, якому ўдалося прагнаць пляменніка з Кіева і самому сесці на бацькаўскі пасад (1154—1159). Барацьба за Кіеў дасягнула незвычайнага напружання, калі сын яго Андрэй пайшоў пахо-
    дам на Кіеў і, зруйнаваўшы яго, вярнуўся назад у Ростава-Суздальскую краіну (1169). Кіеў утраціў сваю панаднасць. На яго пасадзе паяўляюцца смаленскія, валынскія і чарнігаўскія князі. Кіеўская дзяржава развалілася. Захват Канстанцінопаля крыжакамі (1202) спыніў кіеўскі гандаль, а разам з гэтым сісасаваў палітычны ўплыў Кіева. Але канчатковы ўдар Кіеву задалі татары (1240).
    Барацьба з гюлаўцамі. Уладзімір Манамах і яго сын энергічна абаранялі Кіеўскую зямлю ад полаўцаў. Звычайна князі рыхтаваліся ў паход узімку і стараліся напасці на палавецкія землі ўвесну. Барацьба ў XII ст. была няўдачная. Левы бераг Дняпра безупынку падлягаў нападам. У 1223 г. полаўцы былі ўшчэнт разбіты татарамі на рацэ Калцы і ўцяклі на Каўказ, часткай у Венгрыю і за Дунай у Візантыю. Чарнігаўская, Кіеўская і Пераяслаўская землі найбольш цярпелі ад палавецкіх набегаў. Кіеўскія князі ўмацоўвалі левы і правы берагі Дняпра, будавалі гарады па Суле: Белая Вежа, Усевалаж, Бахмач, Гарадок, Прылук, Перавалока, Пірацін. Па Псёле і Ворскле аселае насяленне спатыкалася рэдка. На правым беразе Дняпра ўмацаванні будаваліся па рацэ Росі, на якой зусім не было паселішчаў к часам Яраслава Першага. Барацьба са стэпамі напружыла страшэнна фізічныя сілы насялення, аслабляючы яго вытворчую энергію; але адваяваць ад вандроўнікаў стэпы гэтак і не ўдалося.
    Эканамічныя вынікі. Захват стэпаў праз вандроўнікаў меў нязмерна важпае значэнне як для эканамічнага жыцця Кіева, гэтак і для яго палітычнае вагі. Палітычныя ўдачы Кіева залежалі ад становішча замежнага гандлю, усе канцы якога перапляталіся ў Кіеве. Калі вандроўнікі занялі стэпы, то паўсталі значныя перашкоды для гандлёвых зносін з Візантыяй. Кіеўская зямля апынулася адрэзанай ад Тмутаракані — важнага цэнтра чарнаморскага гандлю. 3 прычыны скарачэння апошняга разрываліся эканамічныя сувязі краін з Кіевам. Эканамічнае выасабненне пацягнула за сабой палітычнае выдзяленне. Смаленск, Полацк, Тураў дзякуючы эканамічнаму аслабленню Кіева здабывалі сабе палітычную незалежнасць. Татарскае найсце на Кіеў у 1240 г., якое зруйнавала Кіеўскую зямлю, канчаткова пахіснула чарнаморскі гандаль. Кіеў утраціў усялякае эканамічнае і палітычнае значэнне.