• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Паход на Корсунь. Гандлёвыя зносіны, што існавалі паміж Кіевам і Візантыяй, былі аднака важны як для славян, так і для Візантыі. Аднак візантыйскі ўрад рабіў кіеўскаму гандлю розныя перашкоды. Асабліва гэта мела месца з тых часоў, калі князь Святаслаў панёс няўдачу на Балканскім паўвостраве. 3 гэтым не маглі пагадзіцца ні кіеўскі ўрад, ні кіеўскія купцы — дружыннікі. Уладзімір у 985 г., карыстаючыся барацьбою балгарскага цара Сымона з грэкамі, у саюзе з балгарамі выступаў супроць грэкаў. Пры дапамозе кіеўскіх войск грэкі былі разбіты пры Сардзіку, і дзякуючы гэтаму адчыніўся шлях за Балканы. Паход за Балканы не адбыўся з тае прычыны, што грэкі паспяшылі заключыць мір з Сымонам Балгарскім. Нягледзячы на гэта, становііпча візантыйскага імператара было вельмі цяжкім. Вайскаводца Варда Фока падняў паўстанне. Імператар Васіль і яго брат не мелі магчымасці змагацца з мяцежнікам і звярнуліся за дапамогаю да кіеўскага князя. Уладзімір згадзіўся даць на дапамогу войска пры ўмове, што браты выдадуць за яго сваю сястру Ганну. Імператар згадзіўся, але з той, аднак, умовай, каб Уладзімір ахрысціўся. Кіеўскі князь выпаўніў усе прынятыя на сябе ўмовы. На дапамогу імператару быў пасланы шасцітысячны аддзел войска, які дапамог Васілю ўсмірыць паўстанне. Аднак імператар і яго брат адмовіліся выдаць за яго сваю сястру. Гэтая адмова прымусіла князя Уладзіміра паслаць ваенную экспедыцыю ў Крым на Корсунь — выдатнейшы цэнтр грэцкага гандлю на паўночным беразе Чарнаморскага ўзбярэжжа. Аблога Корсуня закончылася для Уладзіміра ўдачна. Корсунь быў узяты. Катастрафічнае становішча Візантыйскае імперыі прымусіла цара Васіля распачаць перагаворы з Уладзімірам і згадзіцца на выпаўненне раней падпісанага абавязання — выдаць за Уладзіміра сястру Ганну. Апошняя прыехала ў Корсунь, дзе і адбыўся шлюб яе з Уладзшірам. Заваёваны Корсунь быў звернуты імператарам «за вено», у якасці выкупу за жонку, а сам Уладзімір, забраўшы з сабою абразы і царкоўнае начынне, у таварыстве з грэцкім духавенствам пакіраваўся ў Кіеў.
    Хрышчэнне кіяўлян. Калі Уладзімір вярнуўся з Корсуня, то ў Кіеве адбылося прымусовае хрышчэнне кіяўлян, якіх пазганялі на бераг Дняпра. Гэтае прымусовае хрышчэнне не спаткала з боку паганскай партыі ніякага афіцы-
    яльнага пратэсту. Паганскія балваны былі паскіданы, а на месцы паганскіх святынь Уладзімір пачаў будаваць хрысціянскія цэрквы. Адначасна з прыняццем хрысціянства ў Кіеве была ўстаноўлена царкоўная іерархія. Прадстаўнікамі духавенства былі грэкі і балгары. У царкоўна-адміністрацыйных адносінах новая царква знаходзілася ў залежнасці ад канстанцінопальскага патрыярха, які імкнуўся праводзіць царкоўную палітыку ў інтарэсах візантыйскага ўрада. Афіцыяльнае засваенне хрысціянскай веры сведчыла аб слабасці арганізацыі паганскай партыі, якая не магла папхнуць народную масу на пратэст супроць учынкаў князя ў імя абароны паганства. Але прыняцце хрысціянства не азначала яшчэ адмовы ад прывычных паганскіх вераванняў і абрадаў, якія мелі і ў далейшым вялікі ўплыў на хрысціянскія абрады. Зністожанае афіцыяльна паганства было яшчэ вельмі блізкім для насялення і рабіла вялікі ўплыў на ўспрыманне новых догматаў і царкоўных абрадаў, уносячы ў хрысціянскі культ нямала паганскіх прадстаўленняў і абрадаў.
    Царква і дзяржава. Паяўленне новай грамадскай арганізацыі ў выглядзе царквы высоўвала пытанне аб яе юрыдычным палажэнні. 3 гэтай мэтай пры Уладзіміру быў апублікованы «Устав о церковных судех», які хаця і не з’яўляецца помнікам афіцыйнага пахаджэння, але адбівае на сабе тое праўнае палажэнне, якое новая царква займала ў дынастычнай дзяржаве, як у адносінах да княжае ўлады, так і ў адносінах да грамадства. Царкоўпы статут забяспечвае неўмяшальнасць кпяжае ўлады ў царкоўныя суды. Справы аб разводзе (роспуск), «смільнае» (валакіты аб пасагу), «заставанне» (блуд), «пашыбанне» (сваркі) паміж мужам і жонкаю з прычыны маёмасці, бойкі і лаянка бацькоў з дзяцьмі, выкапванне з магіл нябожчыкаў, вырубанне прыдарожных крыжоў — падлягаюць царкоўнаму суду. У гэтых справах (рэлігійных, сямейных і звычаёвых) царкоўнаму суду падлягае ўсё грамадства; але царкоўныя станы, як то ігумен, non, дыякан і хто ў клірасе — чарнец, чарніца, пападдзя, праскурніца, паповіч, лечац, прашчэннік, задушны чалавек (вольнаадпушчаны па духоўнай), манастырэве, больніцы, гасцініцы «страннопрыімніцы», якія знаходзіліся пад апекай царквы, падлягалі суду мітрапаліта або біскупа. У царкоўным статуце знайшлі адбітак візаптыйскія царкоўна-юрыдычныя погляды, якія пры пасярэдніцтве царкоўнай іерархіі пачалі пранікаць у свядомасць вярхоў хрысціянскага грамадства. На карысць царквы была ўстаноўлена дзесяціна.
    Асвета. Побач з хрысціянствам паяўляецца ў Кіеве асвета і пісьмепства візаптыйскага пахаджэння ў балгарскім перакладзе. Паяўляюцца пераклады Святога Пісьма. Канечнасць мець граматнае рускае духавенства прымусіла Уладзіміра прыняць шэраг мер асветнага характару. Уладзімір пачаў збіраць дзяцей баярства, «нарочітые чаді», і аддаваў іх па адукацыю да грэцкіх настаўнікаў. Гэтакі быў пачатак граматнасці.
    Хрысціянізацыя Полацкай зямлі. Хрысціянства пашыралася з Кіева па гандлёвых дарогах. Распаўсюджанне хрысціянства мела павярхоўна-прымусовы характар. Наколькі шііарка гіасоўвалася знадворная хрысціянізацыя, сказаць цяжка, бо крыніцы аб гэтым не ўспамінаюць, але заснаванпе Полацкай
    епархіі адносіцца да часоў Уладзіміра Святаславіча. Ізяслаў Полацкі быў ахрышчаны яшчэ Уладзімірам. Падобліва, хрысціянізацыя Полацкай зямлі пасоўвалася вельмі павольна, бо ў «Начальным летапісе» ёсць успаміны аб нейкіх «валхвах», якія мелі ўплыў на народныя масы яшчэ ў XI ст. Тэрыторыя першапачатковага біскупства (епіскапіі) не выходзіла за межы горада, і ўся ўвага біскупскай і княжай улады згуртоўваецца пераважна на аздабленні і пабудове святынь, якія з’яўляліся знадворнымі паказчыкамі поспехаў новае рэлігіі. У царкоўна-адміністрацыйных адносінах Полацкае біскупства, захоўваючы сваю самастойнасць, залежала ад кіеўскага мітрапаліта.
    Хрысціянізацыя Смаленскай зямлі. Павярхоўны працэс хрысціянізацыі Смаленскай зямлі адбываўся такім жа шляхам, як і ў Полацкай зямлі. Хрысціянства тут прышчаплялася з часоў Уладзіміра Першага. Уся розніца была ў тым, што ў Смаленску не было самастойнага біскупа. Смаленская зямля ў царкоўных адносінах залежала ад пераяслаўскага біскупа. Утварэнне ў Смаленску самастойнай епархіі адносіцца толькі да 1137 г.
    Хрысціянізацыя Тураўскай зямлі. Паяўленне хрысціянства ў ТураваПінскай зямлі гэтаксама адносіцца да часоў Уладзіміра Першага. Хрысціянства паяўляецца ў гарадах, але наколькі паспешна адбываўся працэс хрысціянізацыі — на гэта станоўчага адказу даць нельга. У Тураве з часоў Уладзіміра Псршага была самастойная біскупская кафедра, якая знаходзілася ў царкоўна-адміністрацыйнай залежнасці ад кіеўскага мітрапаліта. Паяўленне ў Тураве самастойнага біскупа «Начальны летапіс» адносіць да часоў Уладзіміра Першага (1005).
    Характар хрысціянізацыі. Прымаючы хрысціянства павярхоўна, народныя гушчы заставаліся вернымі традыцыям паганства. Яно жыве ў глыбіне свядомасці народа; само хрысціянства апаганьваецца і прыстасоўваецца да простага светаразумення. Царква з павярхоўнага боку перамагла народную масу, але дух гэтай масы застаўся непарушны. Царква, нават апіраючыся на свецкую ўладу, была бяссільна што-колечы зрабіць у гэтым кірунку, за выключэннем царкоўных пракляццяў і знадворна-фармальных забарон.
    Ж) Праўныя погляды
    Крыніцы права. Славянскія праваадносіны вызначаліся звычаёвым правам. Славянскія юрыдычныя звычаі гэтай эпохі знайшлі сабе адбітак у дагаворах Алега і Ігара з грэкамі, у запісках арабскіх вандроўцаў (Ібн Даста), у кароткай рэдакцыі «Рускай Праўды», якая адносіцца да часоў Яраслава Мудрага.
    Панаванне крывавай помсты. Істотнасць прастадушнае славянскае правасвядомасці вылілася ў формы крывавай помсты, але гэткая адплата ў эпоху дынастычнае дзяржавы ўжо не мела зусім свабоднага характару. Неабмяжованая асабістая або грамадская помста ўжо адышла ў краіну мінулага. 3 развіццём пасярэдніцкай судовай чыннасці князёў крывавая іюмста замянялася сістэмаю кампенсацый, судовых штрафаў. Паводле кароткай рэдакцыі «Рускай Праўды», крывавая помста агранічваецца межамі сям’і. Пры адсутнасці мсціўцаў выплачваецца за галаву 80 грыўняў. Крывавая помста канчаткова знікла ў палове
    XI ст. Пры сынах Яраслава мае пераважнае месца сістэма кампенсацый, штрафаў. Матэрыялізацыя погляду на карныя праступкі — безумоўна вялікі крок наперад у народнай правасвядомасці.
    Судовыя органы. Найвьппэйшым судовым органам было народнае веча. Ісландская «Сага аб Олафе, сыне Трыгвіевым», апавядаючы аб праступку, учыненым Олафам, падае наступнае: у Ноўгарадзе гэтак сурова захоўвалася грамадская бяспека, што кожны, забіўшы іншага чалавека, без суду караўся смсрцю. Цяпер збегся народ, згодна з іх звычаямі і законамі, шукаць Олафа, дзе ён схаваўся, і хацеў пазбавіць яго жыцця, як загадваў закон. Ібн Даста падае весткі аб судзе пляменнага князя, да якога зварачаюцца патрабуючыя суду асобы. Калі цар выносіць прыгавор, то тое, піто ён загадае, выконваецца. 3 утварэннем дынастычнае дзяржавы побач з уладай пляменных князёў трэба паставіць уладу кіеўскага князя і яго органаў, якія судзілі ў тым выпадку, калі да яго звярталіся заінтарасованыя асобы.
    Судовы працэс. Калі ёсць даныя (відавочныя довады, прызнанне праступнікаў), якія сцвярджаюць факт праступлення, то не вымагаецца ніякіх дакументаў, пацвярджаючых праступленне. Гэтак, калі хто-колечы з’явіцца ў суд акрываўлены або з сінякамі ад пабояў, то ён можа не прадстаўляць сведак. Толькі пры адсутнасці адпаведных пераконваючых даных вымагаецца, каб на суд прыводзіліся сведкі. У шэрагу судовых довадаў выдатнае месца займала прысяга і судовы паядынак. Аб прысязе як форме судовага доваду гаворыцца ў дагаворы Алега з грэкамі. Ібн Даста адзначае, што паміж славян быў пашыраны судовы паядынак: у выпадку, калі бакі нездаволены з вынесенай пастановы, то, па прыгавору цара, аканчальная пастанова вырашаецца аружжам.
    Сістэмы злачынстваў. У дагаворы з грэкамі праступленне называецца «проказой» і «согрешеніем»; праступнік называецца «татем» і «злодеем». У дагаворах прызнаецца кара за наступныя праступленні: забойства, цялесныя пабоі, кража, спроба на грабежніцтва, грабежніцтва і невыкананне распараджэнняў улады.