Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Заходні гандаль. Гавдлёвыя дарогі звязалі Кіеў з Заходняй Еўропай. 3 Кіева гандлёвыя шляхі ішлі і на Валынь і ў Галіччыну, адкуль адны гандлёвыя дарогі вялі ў Візантыю праз прыдняпроўскія або прыдунайскія гарады, значэнне якіх было справядліва ацэнена вялікім князем Святаславам: «Не любо ме есть в Кіеве быті, — перадае летапіс думку Святаслава, — хоіцу жіті в Переяславце на Дунае, яко то есть середа в земле моей, яко ту вся благая сходятся: от Грек — злата, паволока, віна, овошчеве разлічная, із Чех і Угор — серебро і камені, із Русі — скора, воск, мед і челядь». Іншыя гандлёвыя дарогі вялі ў Польшчу і ў Чэхію, куды рускія славяне вывозілі рабоў і коней, якія разам з валамі і авечкамі набываліся ў печанегаў. Заходнія гандлёвыя шляхі з Кіева праходзілі праз тэрыторыю дрыгавічоў. Яны ставілі апошніх у эканамічную і палітычную залежнасць ад Кіева. У сваю чаргу, гандлёвыя сувязі спрыялі матэрыяльнай і духоўнай культуры тэрыторыі Тураўскай краіны. Аб раннім развіцці заходняга гандлю сведчыць вельмі пашыраная назова старажытнай манеты «шэляг», якая ёсць не што іншае, як адменнік англасаксонскага шылінга. Росквіт заходняга гандлю Кіева адносіцца да пазнейшае пары. 3 беларускіх гарадоў падтрымлі-
ваў гандлёвыя сувязі з Захадам Полацк. Няўродлівая глеба і выгоднае геаграфічнае палажэнне па вялікім гандлёвым шляху спрыялі развіццю заходняга гандлю Полацка. Гандаль пачаўся, падобліва, яшчэ ў VIII ст. і вёўся ў двух кірунках: са скандынавамі і з Готландам. Скандынавы гандлявалі з палачанамі або беспасярэдна, або праз фінскія і латышскія пляменні, што жылі на рацэ Дзвіне і ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора. Скандынавы дастарчалі прадметы з бронзы і серабра, асабліва гэтак званыя фібулы, мячы і стрэлы. 3 Полацка гэтыя прадметы накіроўваліся на ўсход. Цэнтрам гандлю на востраве Готланд быў горад Візбі, заложаны ў VIII ст. Вялікая колькасць скарбаў з нямецкімі і англасаксонскімі манетамі сведчыць аб гандлёвых зносінах Полацка з востравам Готланд, які быў пасярэднікам у гандлі паміж Усходам і Захадам. Колькасць арабскіх манет IX, X стст. і заходнееўрапейскіх манет з’яўляецца відавочным пацвярджальным фактам. I гандлёвыя сувязі Смаленска з Захадам вельмі даўняга пахаджэння. У смаленскіх крывіцкіх і радзіміцкіх курганах спатыкаюцца бурштыновыя пацеркі і нашыйнікі, мячы скандынаўскага пахаджэння, манетныя скарбы ў складзе манет: англасаксонскіх, ангельскіх, дацкіх і нямецкіх. Самыя старажытныя манеты адносяцца да IX, а пазнейшыя — да X ст. Падобліва, беспасярэдныя гандлёвыя сувязі да пачатку XII ст. былі нязначны, бо гандлёвыя інтарэсы Смаленска былі згуртаваны на паўднёвых і ўсходніх рынках.
Усходні гандаль. Гандлёвыя сувязі Прыдняпроўя і Падзвіння з Усходам — старажытнага пахаджэння. Яшчэ ў 1707 г. у Кіеве быў знойдзены скарб з 2380 куфіцкімі манетамі. У пазнейшым часе, асабліва ў XIX ст., археолагі ў далейшым цягу знаходзілі манеты ўсходняга пахаджэння, галоўным чынам арабскія. На тэрыторыі Полацкае зямлі гандаль з арабамі праз балгар наладзіўся ўжо ў VIII ст. Арабскія манеты, знойдзеныя на тэрыторыі Меншчыны і Віцебшчыны, адносяцца да VIII ст. У Смаленскай зямлі і Смаленску арабскія манеты адносяцца да VIII—X стст. Усе арабскія манеты былі знойдзены на берагах рэк Заходняй Дзвіны і Дняпра. Некаторыя манеты былі біты ў Афрыцы і Гішпаніі. Усе гэтыя манеты сваёй старажытнасцю не пазней 1012 г. Вялікая колькасць арабскіх манет у Смаленшчыне сведчыць аб тым, якое вялізнае значэнне меў для смаленскіх крывічоў арабскі гандаль. Перад ім на другі план адступаў гандаль з Захадам. Значная колькасць усходніх слоў у стараславянскай мове гэтаксама сведчыць аб значных гандлёвых сувязях з Усходам. Гандлёвыя сувязі з Усходам падтрымліваліся ў двух кірунках: па сярэдняй і ніжняй Волзе з балгарамі і хазарамі і праз Каспійскае мора — з Далёкім Усходам. Для прыдзвінскіх і прыдняпроўскіх славян гандаль з Паваложжам меў пераважнае значэнне. Гандаль з Далёкім Усходам з прычыны геаграфічных умоў не мог атрымаць шырокага развіцця. Гандлёвы шлях на Волгу ў Балгарыю і Хазарыю ішоў у двух кірунках: з Смаленска патраплялі на Аку або Волгу праз правую прытоку Волгі — Вазузу. Ноўгарадцы падтрымлівалі гандлёвыя сувязі з Усходам звычайна гэтай дарогай. Другі шлях, праходзіўшы праз зямлю радзімічаў, ішоў праз Дзясну і Сож у Паваложжа. Гандаль Прыдняпроўя і Прыдзвіння з хазарамі і балгарамі пачаўся адначасна, але гандлёвыя сувязі з балгарамі трывалі даўжэй,
чымся з хазарамі. У канцы X ст. пачынаецца заняпад хазарскага гандлю. Гандаль жа з балгарамі ў далейшым цягу развіваецца аж да татарскага найсця і гэтым самым спрыяе значнаму развіццю беларускага заходняга гандлю. Сталіца Хазарыі мела вялізнае гандлёвае значэнне ва ўсходнім сярэдневякоўі. Хазары падтрымлівалі гандлёвыя сувязі з Візантыяй і Крымам, а гэтаксама з персамі, арабамі і Туркестанам. Энергічныя балгары спушчаліся на купецкіх караванах да Ітыля і назад. У сталіцу балгарскага царства ішлі гандлёвыя караваны з Туркестана, Персіі і Арабіі. Балгары скуплялі ўсе тавары ад усходніх купцоў і не прапушчалі іх далей на Захад. Хазарскі і балгарскі гандаль з’явіліся пасярэднікамі паміж Усходам з аднаго боку і славяна-фінскімі пляменнямі з другога: славяна-балгарскія і хазарскія гандлёвыя зносіны вельмі ранняга пахаджэння, быць можа з паловы VIII ст. У першай палове IX ст., паводле вестак араба Хордадбэ, славянскія купцы часта наведваліся ў Хазарыю, што пацвярджаецца нумізматычнымі скарбамі VIII і IX стст. Знахаджэнне ў Прыбалтыцы і на тэрыторыі паўночна-ўсходняй Русі манет волжскіх балгар VIII— X стст. сведчыць аб старажытнасці славянскіх гандлёвых сувязей з сярэднім Паваложжам. Аб гандлі славян з Далёкім Усходам паведамляе арабскі пісьменнік Ібн Хордадбэ, які адзначае, што гандаль вёўся не толькі на ўзбярэжжы Каспійскага мора, але што славянскія купцы гэтаксама беспасярэдна ездзілі ў Багдад. Па гэтай дарозе славянскія купцы ў пазнейшую пару (XIV ст.) праніклі ў Індыю. Гандаль з Усходам меў караванны характар. Купецтва дзеля гандлю складала асаблівыя гандлёвыя грамады з супольным капіталам. Купцы выязджалі ў дарогу ўзброенымі і ў дарозе займаліся паляўніцтвам, рыбацтвам і грабежніцтвам фінскіх паселішчаў.
Прадметы вывазу і ўвозу. Праз хазараў і балгар прывозіліся да славян індыйскія і кітайскія баваўняныя і шаўковыя тканіны, дываны, перац, прыправы, каштоўныя каменні, залатыя і срэбныя рэчы, асабліва паясы і конскія ўбёры, дамаскія шаблі, нажы і інш. Смальняне і ноўгарадцы прадавалі арабскім, хазарскім і балгарскім купцам розныя футры: саболлі, вавёрчыны, кунічныя, гарнастаевыя, ліссі, бабровыя, заячыя, коззі скуры, бабровую струю, юхт, авец, рагатую жывёлу, бурштын, арэхі, бярозавы лес, мёд, воск і славянскіх нявольніц. У галодныя гады балгары дастарчалі смальнянам збожжа. Беларускія купцы асабліва цанілі перлы зялёныя, якія былі нацыянальнымі беларускімі ўбёрамі смаленскіх жанчын. У курганах Віцебшчыны і Смаленшчыны, а гэтаксама ў Даніі і Швецыі былі знойдзены ў вялікай колькасці: граненыя карніёлі акруглай формы, шкляныя пацеркі, нашыйныя бранзалеты, пярсцёнкі, запясці, нашыйнікі — усё вырабы ўсходняе арабскае культуры. Гэтаксама ў літоўскіх курганах было знойдзена шмат прадметаў усходняе работы, якія папалі туды праз гандаль са смальнянамі і сведчаць аб каланізацыі беларусамі-смальнянамі тэрыторыі, заселенай літоўскімі пляменнямі. Гэта каланізацыя мела зусім спакойны характар і не спатыкала з боку ліцвінаў ніякага актыўнага адпору.
Значэнне ўсходняга гандлю. Смальняне, з’яўляючыся пасярэднікамі паміж Усходам і Захадам ва ўсходнім гандлі, выдзяляліся ў складзе Кіеўскае дзяржа-
вы. Вялізнае эканамічнае значэнне Смаленска і яго гандлёвыя сувязі з Ноўгарадам паднімалі палітычную вагу Смаленскае зямлі і гэтым самым падрыхтоўвалі будучы эканамічны і палітычны росквіт Смаленскага княства.
Печанегі і цюркі. Хазарскае царства дзякуючы свайму геаграфічнаму палажэнню мела для славян вялізнае стратэгічнае значэнне. Хазары, стрымліваючы націск азіяцкіх народаў, далі магчымасць славянскім плямёнам каланізаваць узбярэжжа Чорнага і Азоўскага мораў, якое мела вялікае гандлёвае значэнне. Славянскія каланісты заснавалі на Таманскім паўвостраве славянскую калонію Тмутаракань, праз якую праходзіў гандлёвы шлях на Судак. Аслабленне Хазарскага царства і далейшы заняпад апошняга адчынілі свабодны доступ азіяцкім народам, у паасобку печанегам, якія ўжо ў IX ст. вандравалі паміж Волгаю і Уралам. Пад націскам хазараў яны падаліся на захад, адапхнулі вепграў і занялі стэпы ад вусця Дона да Дняпра. Каланізаваўшы чарнаморскія і прыазоўскія стэпы, яны сагналі мясцовае славянскае насяленне, якое было прымушана падацца на поўнач. Прыблізіўшыся да межаў Кіеўскае дзяржавы, печанеті захапілі паўднёвыя гандлёвыя шляхі і гэтым самым прычынілі вялікі ўшчэрбак паўднёваму гандлю. Адначасна напады печанегаў на пагранічныя мясцовасці набылі пастаянны характар. Уладзімір Святаславіч быў прымушаны будаваць гарады па рэчках Дзясне, Астры, Трубежы, Суле і Стужы. Яраслаў Уладзіміравіч у далейшым цягу праводзіў палітыку свайго бацькі, умацаваўшы рэчку Рось. У пачатку XI ст. цюркі прагналі печанегаў з паўднёвых стэпаў. Барацьба з вандроўнікамі, якая вымагала вялікага напружання матэрыяльных і духоўных сіл, падарвала эканамічную моц і еднасць Кіеўскае дзяржавы і, змяншаючы палітычнае значэнне Кіева, падрыхтавала выдзяленне беларускіх краін са складу Кіеўскай дзяржавы. Набегі гіечанегаў і цюркаў зусім не закраналі ўсходняга гандлю смальнян і ноўгарадцаў, эканамічнае зпачэнне якіх усё павялічвалася. 3 свайго боку смальнянам удалося наладзіць зносіны з печанегамі, адкуль Смаленская краіна атрымлівала коней і рагатую жывёлу. Дзякуючы гэтаму смальняне сталі дастаўцамі рагатае жывёлы і коней для ўсёй Беларусі.
Г) Грамадства ў эпоху дынастычнае дзяржавы
Склад грамадства. У эпоху дынастычнае дзяржавы не было станаў як групы асоб, якая сваімі правамі і прывілеямі адрознівалася б ад іншае групы. Грамадства дзялілася па месцы свайго замяшкання на дзве групы: на гарадское і на сельскае. 3 другога боку, усё грамадства ў юрыдычных адносінах падзялялася на волыіых і нявольных. У свой чарод, у гарадскім грамадстве было дзве катэгорыі асоб. Адна катэгорыя складала княжае грамадства — дружыну. У другую ўвайшлі ўласна гарадскія элементы — гэтак званая земшчына.