Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
1 Віцебск (Вмдебск), Внтьбсск.
2 Усвяты (Вгсвяч).
3 Емянец.
' Нскалач (Нсклоч).
5 Стрэчаў (Стрежев).
G Оріпа.
7 Друцк.
8 Гарадзсц (Городец).
9Герцыкс (Герсікс, Гарцыкс).
10 Кукенойс (Кукейнос, Кокііесе).
ціліся да вышнявін Бярэзіны і Свіслачы па левым беразе сярэдняй Бярэзіны. У XII—XIV стст. крывічы спусціліся ўніз па Бярэзіне да Бабруйска (1387) і па Свіслачы да яе вусця, дзе быў пабудован горад Свіслач, які ўспамінаецца першы раз у 1349 г.
Граніцы каланізацыі падзвінскіх крывічоў. На захадзе крывічы гранічылі з ліцвінамі і немцамі. Крывіцкая каланізацыя пакіравалася за мяжу літоўскага плямення ўглыб яго тэрыторыі. На ўсходзе крывічы гранічылі са Смаленскай зямлёй. На поўначы каланізацыя дайшла да ракі Вялікай. На поўдні крывічы падышлі да дрыгавіцкай каланізацыі на сярэднім бегу Бярэзіны, вышнявінах Птыча, прытокі Прыпяці.
Рассяленне дрыгавічоў. Рака Прыпяць была занята дрыгавічамі, якія каланізавалі верхні і сярэдні яе бег. У «Начальным летапісе» маецца параўнаўча мала вестак аб заселеных цэнтрах той тэрыторыі, якая ў палітычных адносінах склала Турава-Пінскую краіну. Утварэнне гарадскіх паселішчаў адносіцца да вельмі ранняга часу. Цэнтрам дрыгавіцкай тэрыторыі быў Тураў — вядомы з 980 г. На вышнявінах Прыпяці, пры ўтоцы ў яе Піны, вырас Пінск, аб якім успаміпаецца ў 1097 г. Абодва гэтыя гарады кантралявалі гандлёвы шлях, што злучаў Дняпро з прывіслянскай воднай артэрыяй праз Заходні Буг. На ўсход ад Турава знаходзіўся Мазыр на паўднёвым беразе Прыпяці, вядомы з 1155 г. У куце гіаміж Прыпяццю і Дняпром знаходзіўся гарадок Брагін на рацэ Брагінцы, вядомы з паловы XII ст. Паўночнымі гарадскімі цэнтрамі былі Клічэск і Случэск (Слуцк). Першы ўспамінаецца ў летапісе пад 1127 г., а другі — пад 1116 г. Дрыгавіцкая каланізацыя на захадзе стыкнулася з валынскай каланізацыяй, а на паўночным захадзе сваёй тэрыторыі пранікла і на ўласна літоўскую зямлю.
Каланізацыя верхнедняпроўскіх крывічоў. Дняпроўскія крывічы каланізавалі занятую фінскімі пляменнямі тэрыторыю. Цэнтрам крывіцкіх грамадскіх паселішчаў быў Смаленск, раскінуты на вялікім гандлёвым шляху, што цягнецца з краіны азёр у сярэдняе і ніжняе Падняпроўе, адтуль у Грэцыю. Другі гандлёвы шлях праходзіў з верхняга Падзвіння ў Паваложжа, і Смаленск стаў перадавальным пунктам для збыту тавараў Усходу на Захад і наадварот — для перадачы заходніх тавараў на Усход. 3 вышнявін Дняпра крывічы праніклі ў вадазбор Сожа — углыб зямлі радзімічаў. Блізасць вадазбораў Дняпра і Волжска-Окскага дала магчымасць развівацца каланізацыі крывічоў ва ўсходнім кірунку па рацэ Угры і яшчэ далей на ўсход. Паселішчы крывічоў маглі даходзіць ва ўсходнім кірунку да сярэдняга бегу ракі Масквы. Летапіс паведамляе аб вялікай колькасці гарадскіх паселішчаў на тэрыторыі дняпроўскіх крывічоў. Весткі аб апошніх маюцца і ў «Устаўной грамаце князя Расціслава Мсціславіча», дадзенай ім смаленскай епархіі ў 1150 г. Крывіцкая тэрыторыя, стаўшая тэрыторыяй Смаленскай зямлі, была, як відаць, даволі густа заселена. На тэрыторыі знаходзілася да 60 гарадоў. На гюўначы краіны на галоўным гандлёвым шляху знаходзіўся Тарапец, які празываўся ў старажытнасці Крывітэпск. На паўднёвы захад ад Тарапца, гэтаксама на вялікім водным шляху, — Жыж-
чы на беразе возера. На паўночны захад ад Смаленска знаходзілася Каспля, там, дзе пачынаецца заходні шлях. На гэтым жа шляху на паўднёвы захад ад Смаленска знаходзіліся Лодэйніцы. Дарога ў Суздальскую зямлю ішла або праз Вазузу-Волгу, або праз Вязьму. На гэтых гандлёвых шляхах знаходзіліся гарады Саладоўнічаў і асабліва важны ў гандлёвых і палітычных адносінах — Вязьма. Гэтаксама на волаках паміж вышнявінамі Масквы і Протвы знаходзіўся шэраг гарадскіх паселішчаў: Балонеск, Ветца і Вышняе-Глінска. Увесь бег Масквы быў даволі густа заселены. Цэнтралыіым пунктам гэтай часткі Смаленскай зямлі быў горад Мажайск на рэчцы Маскве, утрачаны смальнянамі ў 1303 г. На поўдні і на паўднёвым усходзе тэрыторыі выраслі Прапойск1, Крычаў і Зара, які быў скрайнім пагранічным горадам. Тэрыторыя Смаленскай зямлі на захадзе гранічыла з Полацкай зямлёй, на ўсходзе і паўночным усходзе — з Ростава-Суздальскім краем, на паўднёвым захадзе — з Турава-Пінскай зямлёй і на поўдні — з Северскай зямлёй.
Утварэнне беларускага народа. Беларускі народ утварыўся ў выніку ўзаемнага ўплыву пекалькіх пляменняў. Падзвінскія і падняпроўскія крывічы, радзімічы, дрыгавічы, часткаю драўляне склалі асноўнае этнаграфічнае ядро беларускага народа. Гэтае выдзяленне продкаў беларусаў з агульнаславянскага жыцця і ўваход з часам паасобных беларускіх краін у склад Літоўска-Беларускае дзяржавы прычыніліся да ўтварэння асобнае беларускае мовы і беларускага народа, які зарадзіўся ў вадазборы Заходняй Дзвіны і Нёмана і ахапіў агромную тэрыторыю. Калі цэнтральная частка гэтае тэрыторыі (Віленшчына, поўнач Меншчыны, былая Магілёўская губерня, поўдзень Смаленскай губерпі) з’яўляецца па мове чыста беларускай, то ў паўднёвай частцы Меншчыны адбываецца збліжэнне беларускае мовы з украінскай, у той час як у паўночнай паласе тэрыторыі (паўночны захад Смаленскай, паўднёвы захад Цвярской, Віцебская і поўдзень Пскоўскай губерні) беларускія гаворкі збліжаюцца з паўднёвавелікарасійскімі гаворкамі. Беларускі народ як выдзеленая этнаграфічная адзінка ўтварыўся ў перыяд XIII—XV стст. Тэрмін «Белая Русь» не атрымаў яшчэ зусім правільнага тлумачэння. Найперш ён спатыкаецца ў пямецкіх пісьменнікаў XIV ст. На нямецкай мове называлі тэрыторыю Weisse Russen, a на лацінскай у польскіх кроніках — Alba Russia. У суседняй Маскве тэрмін «Белая Русь» пачынае ўжывацца ў часы Івана III (1462—1505). Тэрмін «белы», паводле думкі адных вучоных, азначае «незалежны», «свабодны». Белая Русь — свабодная Русь, незалежная, не падбітая татарамі. Іншыя ставяць эпітэт Белая Русь у залежнасць ад павярхоўнага выгляду беларусаў. Белы колер — найбольш пашыраны колер у беларусаў, якія апраналіся ў старажытнасці ва ўсё белае. Акадэмік Ламанскі2 лічыць, што тэрмін Белая Русь — агульнанароднага пахаджэння і што ён ужываўся ў палове XIII ст.3
1 Слаўгарад.
2Ламанскі У. I. (1833—1914), расійскі гісторык, славіст, прафссар Пецярбургскага універсітэта (1865—1899), акадэмік (1900), рэдактар (з 1890) часопіса «Жнвая старшіа» этнаграфічпага аддзяленпя рускага геаграфічпага таварыства.
3XV-XVI стст.
6. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАГА ПЛЯМЕННЯ ДА ПАЛОВЫ XI СТАЛЕЦЦЯ
А) Эпоха пляменных саюзаў
Раздзельнасць пляменняў. Славянскія пляменні, з якіх утварыўся беларускі народ, па свайму геаграфічнаму становішчу былі адасобнены адны ад другіх. Заходнія крывічы, заняўшы верхнюю і сярэднюю Заходнюю Дзвіну з яе прытокамі, пасоўваліся ў сваім каланізацыйным працэсе на захад і паўднёвы захад у бок Балтыйскага мора і сярэдзіны Нёмана. Усходнія крывічы з вышнявін Дняпра пасоўваліся на ўсход, захапіўшы з часам сваёй каіланізацыяй вялізныя абшары аж да вышнявін ракі Волгі і ракі Масквы. Дрыгавічы, асеўшы на Прыпяці і яе левых прытоках, былі прывязаны да сярэдняга Дняпра і да вадазбору верхняга Нёмана і Заходняга Буга. Радзіміцкая каланізацыя не мела ніякіх самастойных вынікаў. Радзімічы папалі ў сферу ўплыву крывічоў, якія не спатыкалі ніякае перашкоды для сваёй каланізацыі ў вадазборы Дняпра і Сожа. Геаграфічная раздзельнасць вызначыла палітычную самабытнасць славянскіх пляменняў, якія былі незалежны адно ад другога: «Жывяху в міре поляне і деревляне і север і радімічі і вятічі». Кожнае племя мела свае звычаі і законы: «отец своіх і преданія, кождо свой нрав». У кожным племені быў свой цэнтральны горад, навокал якога адбываўся працяглы працэс пляменнага аб’яднання. Апрача старшых гарадоў на тэрыторыі існавалі і прыгарады. Арабскія пісьменнікі IX—X стст. называюць тэрыторыю, занятую славянамі, «краінай гарадоў». Нарвежская «Сага Ольва»' называе гэту тэрыторыю Гардарыкіяй.
Шляхі зносін. Праз тэрыторыю, занятую крывічамі і дрыгавічамі, праходзілі важнейшыя водныя шляхі, быўшыя і каланізацыйнымі дарогамі, і гандлёвымі шляхамі. Гэтак званы «вялікі водны шлях з вараг у грэкі» праз Няву, Ладажскае возера, Волхаў, возера Ільмень, раку Ловаць злучаў Ноўгарад з сярэднім Дняпром і яго эканамічным цэнтрам — Кіевам, а гэтаксама Балтыйскае мора з Чорным. 3 Падзвіння некалькі шляхоў цягнулася ў бок Пскова і Ноўгарада. Падзвінне праз Касплю злучалася з верхнім Дняпром, адкуль ішла дарога на ўсход праз Вязьму і раку Маскву да рынкаў сярэдняе і ніжняе Волгі. Гэтай дарогай азіяцкія тавары маглі беспасярэдна адпраўляцца на ўсход. Вялікая колькасць знойдзеных на гэтай дарозе арабскіх дырхем сведчыць аб ажыўленым тавараабмене Азіі з Еўропай. Падняпроўе праз Прыпяць і прытоку Ясельду злучалася з Заходнім Бугам і вадазборам Віслы. Палітычныя лёсы крывічоў і дрыгавічоў у значнай меры залежалі ад гэтых гандлёвых шляхоў на іх тэрыторыі.
Гарадавыя краіны. Пляменнае згуртаванне заходніх крывічоў навокал Полацка, усходніх — навокал Смаленска, дрыгавічоў — навокал Турава як гарадоў, раскінутых на галоўных гандлёвых шляхах, з працягам часу вылілася
1 «Сага пра Хрольва Псшахода».
ў новую палітычную фармацыю, гэтак званую «гарадавую краіну». Па водных шляхах вёўся ажыўлены гандаль. У гарадах пачало збірацца шмат прышлага люду. Умацованыя пляменныя асяродкі сталі эканамічнымі цэнтрамі. Эканамічныя сувязі злучалі цэнтр краіны з ускрайкамі. Прыгарады з’явіліся гэткімі злучальнымі сувязямі. Гэтак паўсталі Полацкая, Смаленская, Тураўская, Кіеўская, Ноўгарадская і іншыя краіны. Утварэнне гарадавых краін спрыяла распаду пляменных саюзаў, паасобныя часткі якіх цягнуліся да сваіх эканамічных цэнтраў з прычыны геаграфічнага палажэння, а не дзеля пляменнай прыналежнасці. Гэткім чынам заходнія паселішчы смаленскіх крывічоў і паўночная частка дрыгавічоў цягнуліся да Полацка. Частка радзімічаў увайшла ў склад Смаленскай краіны. Паўночныя паселішчы верхнедняпроўскіх крывічоў цягнулі да Ноўгарада. Паўночна-заходнія паселішчы драўлян цягнулі да Турава, а паўднёва-ўсходняя частка драўлян і паўднёвая частка крывічоў увайшла ў склад Кіеўскай краіны. Дзякуючы ўтварэнню гарадавых краін палітычная адасобненасць адной краіны ад другой стала яшчэ больш значнай. Побач з гэтым адбываўся працэс этнаграфічнага аб’яднання крывічоў і дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў, вызначыўшы ў далейшым падзел беларускага народа на дзве галіны — заходнюю і ўсходнюю; у той жа час намячалася эканамічная залежнасць Смаленскай і Полацкай краін ад Ноўгарадскай і Кіеўскай земляў, што мела ўплыў і на палітычныя лёсы першых дзвюх краін.