• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Грамадскі быт. Славяне перад рассяленнем жылі родамі, утворанымі з некалькіх праславянскіх сем’яў. Апошняя будавалася на прынцыпе патрыярхату. Словы «бацька», «маці», «брат», «сястра» і г. д. утварыліся яшчэ ў эпоху сумеснага жыцця ўсіх арыйцаў. Род супольна ўладаў усёй рухомай і нерухомай маёмасцю і кіраваўся сваім старшым у родзе: прадзед, дзед, бацька, старшы брат або старшы па выбары. Адносіны ўнутры роду вызначаліся звычаямі. Пастановы роду прымаліся на радавым сходзе — вечы. Пад уплывам каланізацыі распаліся старыя радавыя сувязі і замяніліся адносінамі па суседстве. Асновай грамадска-палітычнага быту славян стала грамада, якая злучала некалькі патрыярхальных сем’яў, звязаных суседствам і супольнымі эканамічнымі інтарэсамі. Утварэнне грамадскіх саюзаў не зністожыла радавых перажыткаў. Радавыя сувязі і адносіны захавалі сваю моц на працягу вельмі доўгага часу. У Беларусі, у Падзвінні і Прыдняпроўі радавыя сялянскія аб’яднанні захавалі сваю сілу яшчэ ў другой палове XVI ст. Славянскія каланісты былі ўзаемна злучаны геаграфічна, этнаграфічна і палітычна. Крывічы, дрыгавічы і радзімічы мелі поўную магчымасць падтрымліваць узаемныя зносіны і гэтым самым падрыхтоўваць будучае этнаграфічнае аб’яднанне. Еднасць мовы, быту, рэлігіі, заняткаў гэтаксама падрыхтоўвала аб’яднанне славян у этнаграфічныя камплекты. Суполыіыя ўмовы палітычнага жыцця паасобных груп усходняга славянства павінны былі мець значны ўплыў на далейшы працэс палітычнага аб’яднання ў адзіны этнаграфічна-палітычны арганізм.
    Культура славян пасля рассялення. Грамадская арганізацыя магчыма толькі тады, калі маецца тэрыторыя, з якою звязаны беспасярэдна ці пасярэдна сельскія грамады. У цэнтральных месцах грамад утварыліся ўмацованыя паселішчы, якія называліся гарадамі або гарадзішчамі. Асабліва шмат такіх ёсць на Украіне. Горад у простым сэнсе гэтага слова азначае месца, агароджанае або
    землянымі валамі, або дзеравяннымі сценамі, прызначанае для прытулку і абароны. Канечнасць захоўваць гарадскія фартыфікацыі ў добрым стане спрыяла ўтварэнню пэўных сувязей паміж грамадамі. Паступова гарады сталіся асяродкамі жыцця насялення ўсёй наўкольнай тэрыторыі. Гэткім чынам утварыўся ў палян Кіеў, у падзвінскіх крывічоў — Полацк, у прыдняпроўскіх — Смаленск, у севяран — Чарнігаў і Любеч, у дрыгавічоў — Тураў і Пінск. Сельскія грамады, звязаныя з тым або іншым горадам эканамічнымі і палітычнымі інтарэсамі, паволі пачалі вылівацца ў тэрытарыяльныя аб’яднанні, якія выходзілі за межы грамадскай арганізацыі. Утварыліся гэтак званыя гарадавыя воласці, якія былі першапачатковай стадыяй у пераходзе ўсходнеславянскіх пляменняў да больш развітых дзяржаўных арганізмаў, краін-земляў XI—XIII стст.
    Духоўная культура. Рэлігія. Рэлігійныя погляды ўсходняга славянства былі агульнаарыйскага пахаджэння, і яны складаліся пад уплывам тых сіл прыроды, якія дапамагалі славяніну ў яго гаспадарчай дзейнасці. Фетышызм быў першай формай рэлігійнае свядомасці славянства і выражаўся ў агульным распаўсюджанні культу лесу і вады. Славяне пакланяліся азёрам, балотам, студням, гаям і дрэвам. Другім момантам у рэлігійнай свядомасці славянства было развіццё анімістычнага погляду на прыроду. Славянам пачало здавацца, што ўся прырода ажыўлена. Кожны прадмет, кожная праява прыроды былі адухоўлены, і ў кожным з іх бачылася прысутнасць жывога духа. Гэтыя духі маглі перасяляцца ў іншыя формы. Духі маглі прыняць форму звяроў, людзей або мяшаную. Да ліку духаў прадметаў або праяў прыроды адносяцца русалкі, лесавікі, вадзянікі. Адначасна з развіццём культу продкаў і прадстаўлення аб душах памершых паяўляюцца духі радавыя або сямейныя. Дамавы род, раджаніца — былі духамі радавымі і сямейнымі. I матэрыяльная культура мела сваіх духаў-апекуноў. Жытні дзед і палявік былі апекунамі ральніцтва і жывёлаводства. Маюцца і злыя духі, якія прыносяць людзям няшчасці: упыры, ваўкалакі, дэманы, трасцы. 3 працягам часу рэлігійнае развіццё славян значна пасунулася наперад. У славян паявіліся свае вышэйшыя боствы. Агульнараспаўсюджаным культам быў культ Перуна — бога грому і бліскавіцы, уладара неба, Дажбог і Вялес, якія ўвасабляюць сабою бога сонца як крыніцу жыцця на зямлі людскога і жывёльнага, Сварожыч — бог агню. Вышэйшыя боствы — гэта богі паганскай інтэлігенцыі-арыстакратыі. Славянская народная маса знаходзілася на ніжэйшым стопні рэлігійнага развіцця. Палітычнае аб’яднанне ўсходняга славянства ў X ст. было прычынай таго, што культы мясцовых вышэйшых бостваў былі перанесены ў Кіеў.
    Культ. Паганскі культ не атрымаў глыбокага развіцця. У славян не было ні святынь, ні духоўнікаў, ні балваноў. Апошнія паяўляюцца ў Кіеве толькі ў палове X ст., безумоўна пад уплывам хрысціянства. Паганскі культ быў вельмі просты і складаўся з прынясення ахвяр дзе-колечы ў лесе або каля рэчак ці азёр. Прыслужнікамі культу выступалі ад імя сям’і бацькі, ад імя грамады, воласці — прадстаўнікі апошняй. У X ст. паяўляюцца прарокі-чараўнікі, якія мелі вялікі ўплыў на грамадства: ім прыпісваецца асаблівая моц у зносінах з боствам.
    Замагільнае жыццё. Славяне былі перакананы, што жыццё чалавека не канчаецца адначасна са смерцю: душа пераносіцца ў невядомую краіну. Адгэтуль утварыўся звычай пакідаць пры нябожчыку ўсе тыя рэчы, якія асабліва былі яму дорагі; на магіле наладжваліся памінкі, у часе якіх нябожчыка пацяшалі ядою, пітвом і песнямі. Культ продкаў — гэтаксама вынік веры ў замагільнае жыццё. Аднак гэтае рэлігійнае прадстаўленне ў паганскую эпоху не дасягнула значнага развіцця. Замагільнае жыццё прадстаўлялася славянам як зямное.
    Пахавальныя абрады. Славянам былі вядомы дзве формы пахавання сваіх нябожчыкаў: трупаспаленне і трупапахаванне. Першая форма была пераважнай у крывічоў, радзімічаў, вяцічаў, севяран, якія, паводле слоў летапісу, наладзіўшы памінкі па нябожчыку, «творяху краду веліку», клалі на вогнішча нябожчыка, а потым, сабраўшы рэшткі, укладвалі іх у урну і ставілі іх над магілаю. Разам з нябожчыкам палілі і яго дамовы скарб, калолі коней і жывёлу, а часамі і людзей. Арабскі пісьменнік Ібн Фадлан, апісваючы пахаванне багатага славяніна, кажа, што разам з нябожчыкам была спалена забітая няволыііца (рабыня), якая згадзілася памерці разам са сваім гаспадаром. На тэрыторыі дрыгавічоў пераважнай формай было трупапахаванне. Нябожчыка ў труне або проста без труны клалі на зямлю, пасыпаную попелам і белаю глінаю, а пасля над ім будавалі драўляны зруб.
    Паганскія святы. Славяне мелі свае святы, якія ўтварыліся пад уплывам прыроды, а дзеля гэтага былі злучаны з кругазваротам года. Пачатак сонечнага года адзначаўся святам, вядомым пад назовай Коляды. У палове зімы святкаваліся провады зімы — Марэны, якія супадаюць цяпер з масляніцай. Увесну святкавалася Радуніца — «Красная горка», у часе якой вадзілі на зялёнай свежаіі траве карагоды, пелі песні, «умыкалі» нявест. Заканчываліся веснавыя святы «Русаліямі», ахвярованымі ўшанаванню дрэваў, траў, красак, калі і душы нябожчыкаў выходзілі з магілы, каб павесяліцца з жывымі. У канцы чэрвеня, калі летні дзень дасягаў найболыпай даўжыні, адбывалася свята ў чэсць Купалы і Ярылы, у аснове якіх было пакланенне богу кахання. Дзяўчаты плялі вянкі і кідалі іх у ваду, гадалі аб сваі.м лёсе, вадзілі карагоды, спявалі песні, скакалі праз агонь.
    5.	КАЛАНІЗАЦЫЯ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ I ЎТВАРЭННЕ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА
    Рассяленне падзвінскіх крывічоў. Славянскае племя крывічы, заняўшае сярэдні бег Заходняй Дзвіны, паволі рассялялася ў вадазборы ракі і межах той тэрыторыі, якая ў палітычных адносінах з часам утворыць Полацкую зямлю. Слядамі гэтага каланізацыйнага працэсу з’яўляюцца весткі аб населеных пунктах. Самым старажытным славянскім паселішчам быў горад Полтеск’ (Полацк), аб якім успамінаецца ў летапісе пад 862 годам. Займаючы выгоднае
    1 Полотеск, Полотьск.
    геаграфічнае палажэнне, Полацк стаў цэнтрам для падзвінскіх крывічоў. Адарваныя летапісныя весткі не даюць магчымасці адтварыць гістарычна дакладны малюнак каланізацыйнага працэсу. Каланізацыя з Полацка пайшла ў розных кірунках і перш-наперш уверх і ўніз па Заходняй Дзвіне. На верхняй Дзвіне пры ўтоцы рэчкі Відзьбы пабудаваўся Відбеск', аб якім успамінаецца ў летапісе пад 1021 годам. Падобліва, што адначасна з гэтым былі каланізованы і правыя прытокі Заходняй Дзвіны. Ранні ўспамін летапіса аб паселішчы Усвяч2 пры возеры тае ж назовы (1021) і Еменец3 (1186) пацвярджае выказаную вышэй дагадку. Забяспечваючы сабе вышнявіну Заходняй Дзвіны, падзвінскія крывічы каланізавалі і левыя прытокі Заходняй Дзвіны. У летапісе ўспамінаюцца Неклач1 (1128) пры возеры тае ж назовы, з якога бярэ пачатак рака Палота, Стрыжаў5 (1127) падобліва пры возеры Стрыжэва. К палове XI ст. каланізацыя на паўднёвы ўсход дайшла да Ршы6 на Дняпры (1067) і Копыся (1059). Каланізацыйны рух на захад ад гэтых гарадоў завяршыўся пабудовай каля Лукомльскага возера горада Лукомля на рацэ Уле; аб гэтым успамінае Уладзімір Манамах у яго навучэнні. На поўдзень знаходзіўся Дрютьск7. К пачатку XII ст. увесь бег Бярэзіны быў захоплены крывіцкай каланізацыяй; тут пабудаваўся горад Барысаў, вядомы з 1127 г. На паўднёвы захад ад Барысава быў пабудован горад Менск (1067) і на паўночны захад ад Менска на вышнявіне Свіслачы — Заслаўе, вядомае з 1127 г. На захад ад Менска каланізацыя перакінулася на рэчку Бярэзіну, прытоку Нёмана. У летапісе пад 1162 г. спатыкаецца назова гарадка Гарадзец. На гэтай граніцы знаходзіўся Гарадзец8 (Горадня), аб якім успамінаецца ў «Слове аб палку Ігаравым», але дзе ён знаходзіўся — невядома. Гэта быў пагранічны пункт на літоўскай граніцы. Быць можа, заходнія паселішчы, занятыя полацкімі крывічамі, былі яшчэ раней заснованы ліцвінамі, але ў X—XIII стст. гэтыя паселішчы мелі зусім славянскі характар. Літоўскія пляменні аславяніліся. Даволі рана пачалася каланізацыя крывічамі ніжняга бегу Дзвіны. Археалагічныя раскопкі сведчаць аб тым, што да XIII ст. каланізацыя паміж літоўска-латышскіх пляменняў ішла паспешна. Мажліва, што каланізацыя паміж латышоў была асабліва энергічнай у княжую эпоху, калі полацкім князям праз вусце Заходняй Дзвіны прыходзілася падтрымліваць гандлёвыя зносіны з Заходняй Еўропай. Герцыка9, Куко-Нойс10, здаецца, рана папалі ў сферу ўплыву крывічоў. Стаўшы асяродкам невялікае акругі, Полацк з часам зрабіўся цэнтрам цэлае краіны і ў той жа час быў ключом заходняга гандлю для ўсёй тэрыторыі. Займаючы сярэдні бег Дзвіны, полацкія крывічы на поўдні спус-