• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    A. А. Яноўскі, А. Г. Зельскі
    Тэрыторыя і яе мінулае
    1.	АГУЛЬНЫ выгляд
    Рэльеф. Славянскія пляменні, якія асноўным ядром увайшлі ў склад беларускага народа, засялялі паўночна-заходнюю частку Усходне-Еўрапейскай раўніны, замкнёную ў чатырохкутніку рэк: Заходняй Дзвіны, Нёмана, Прыпяці, вышнявіны Дняпра з Бярэзінай. Паверхня першапачатковай беларускай тэрыторыі дзеліцца па свайму характару на дзве часткі: паўночную — узгоркавую і паўднёвую — нізінную. Паўночна-ўсходняя частка Беларусі з’яўляецца працягам Сярэднерасійскага ўзвышша. На паўночна-заходняй частцы раскінуты ВілейскаНёманскія ўзвышшы, якія з’яўляюцца водападзелам паміж вадазборамі Чорнага мора і Балтыйскага. На поўначы тэрыторыі цягнецца ў палуднікавым кірунку з поўдня і гіаўднёвага ўсходу на поўнач і паўночны захад ад Віцебска НевельскаВіцебская горная града, якая падымаецца над роўнем мора да 100—140 сажняў. Усходняя частка тэрыторыі, раскінутая ў паўднёва-заходняй частцы сярэднерасійскага ўзвышша, мае хвалістую паверхню, на якой сустракаюцца ўзвышшы да 147 сажняў вышыні над роўнем мора. Самае высокае ўзвыііппа «Окаўскі лес» злучае Валдайскае ўзвышша з Сярэднерасійскім узвышшам. Другая горная града цягнецца на паўднёвы захад ад Валдайскага ўзвышша і дасягае 100 сажняў вышыні над роўнем мора. Іншыя ўзвышшы падымаюцца на 120—140 сажняў над роўнем мора. Усе гэтыя ўзвышпіы з’яўляюцца водападзеламі паміж Волжскім, Заходне-Дзвінскім і Дняпроўскім рэчнымі вадазборамі. Паўднёвая частка беларускай тэрыторыі — гэта ёсць багніста-лясістая нізіна, гэтак званае Палессе. Толькі ўздоўж крутых і высокіх правых берагоў Прыпяці, асабліва каля Мазыра, знаходзяцца мясцовасці, якія крыху падымаюцца над аіульным роўнем; гэта, аднак, нязначна змяняе агульны характар мясцовасці.
    Абвадненне. Рэкі Беларусі прыналежаць да чатырох галоўных рэчных вадазбораў: Нёманскага, Заходнедзвінскага, Дняпроўскага і часткай — Волжскага. Першыя два рэчныя вадазборы ўваходзяць у склад вадазбору Балтыйскага мора. Два апошніх рэчных вадазборы з’яўляюцца часткамі вадазбораў Чорнага і Каспійскага мораў. Водападзеламі, як паміж морскімі, гэтак і паміж рэчнымі вадазборамі, з’яўляюцца ўзвышшы, раскінутыя на тэрыторыі. Вілейска-Нёманскія ўзвышшы аддзяляюць Балтыйскі вадазбор ад Чарнаморскага, «Окаўскі лес» з’яўляецца водападзелам паміж Дняпром з аднага боку і прытокамі Заходняе Дзвіпы і Волгі — з другога. Узвышша, што знаходзіцца на паўднёвы захад ад «Окаўскага лесу», з’яўляецца водападзелам паміж прытокамі Заходняй Дзвіны і Дняпром. Іншыя ўзвышшы аддзяляюць вадазбор Дняпра ад Ba-
    дазбору Волгі. На поўначы тэрыторыі цячэ рака Заходняя Дзвіна, аддзеленая шэрагамі ўзгоркаў ад вадазбору ракі Нёмана і Валдайскімі гарамі ад вадазбору рэк Вялікай і Ловаці. Дняпро цячэ амаль што па сярэдзіне тэрыторыі, а паўднёвая частка тэрыторыі абвадняецца Прыпяццю. Вадазборы рэк значна прыбліжаюцца адзін да другога. Нязначная вышыня ўзгоркаў не перашкаджала зносінам і ўзаемнаму ўплыву паміж усімі насельнікамі тэрыторыі. Правыя прытокі Заходняй Дзвіны — Дрыса, Аболля, Усвяча — збліжаюць Заходнедзвінскі вадазбор з вадазборам Чудскага і Ільменскага азёр. Левыя прытокі — Лучэса, Каспля, Ула — злучаюць Заходнюю Дзвіну з вадазборам Дняпра. Вышнявіны Заходняй Дзвіны, падыходзячы вельмі блізка да вышнявін Волгі, злучаюць вадазборы гэтых рэк. Левай прытокай — Улою — Заходняя Дзвіна злучаецца з Бярэзінай. Левай прытокай Заходняй Дзвіны — Дзіснай і правай прытокай Віліі — Жымянай злучаюцца вадазборы Заходняй Дзвіны і Нёмана. Дняпроўскі вадазбор ракой Бярэзінай і яе прытокай Поняй праз Вілію збліжаецца з вадазборам Нёмана. Вышнявіны Дняпра злучаюць вадазбор Дняпра і Волгі разам з Акой. Прыпяць сваім вусцем звязваецца з сярэднім Дняпром, а сваімі вышнявінамі праз сваю прытоку Піну і Мухавец, прытоку Заходняга Буга, прыбліжаецца да Віслянскай воднай артэрыі; рэчкай Ясельдай праз Шчару, прытоку Нёмапа, Прыпяць злучаецца з вадазборам Нёмана. Дзякуючы гэтаму вадазборы Балтыйскага і Чорнага мораў былі вельмі блізкія паміж сабой. Тэрыторыя Беларусі багата азёрамі і балотамі. Ва ўсходняй частцы тэрыторыі азёр нямнога. Найбольш значнымі з азёр з’яўляюцца: возера Лубань (73,9 квадратных вёрст) у паўночнай частцы тэрыторыі, возера Князь (49,5 квадратных вёрст) у паўднёвай частцы. Балоты пераважна спатыкаюцца ў заходняй і паўднёвай частках тэрыторыі.
    Глеба. У стасунку да глебы тэрыторыя Беларусі прыналежыць да нечарназемнай паласы і азначаецца вялікай разнастайнасцю ў залежнасці ад паасобпых раёнаў. Наогул жа на тэрыторыі Беларусі спатыкаюцца глебы суглінкавыя, балотныя (багністыя), пясчаныя, патрабуючыя або значнага ўгнаення, або зусім непрыгодныя для сельскай гаспадаркі.
    Клімат. У стасунку да клімату тэрыторыя Беларусі прыналежыць да мернай паласы, у якой пяма раптоўных пераходаў ад дзеннай гарачыні да ночнага холаду. Кліматычныя ўмовы залежаць ад палажэнпя Беларусі ў паўночна-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны. Пераважным ветрам трэба тут лічыць паўночна-заходні, які прыносіць з сабою значную колькасць вільгаці і павышае зімовую тэмпературу. Сярэдняя гадавая тэмпература хістаецца паміж +4,5 °C ва ўсходняй, +5 °C у паўночнай і +6 °C у заходняй частках тэрыторыі. Поры года не размяжованы раптоўна адна ад другой і вызначаюцца вялікай нясталасцю. Часта бывае, што ў маі і чэрвені паяўляюцца халады, якія значна шкодзяць расліннасці. Лета бывае то засушлівым, то надта дажджыстым. Гэткая самая і восень. Зіма бывае або снежнай і цёплай, або бясснежнай і халоднай. Болыпую частку года неба бывае пакрыта воблакамі. Найбольшая колысасць воблачнасці прыпадае на зімовыя месяцы: лістапад,
    снежань і студзень. У летнія месяцы воблачнасць найменшая. Што датыча вільгаці, то ўся тэрыторыя Беларусі даволі ёю багата. Першае месца ў гэтых адносінах займае Палессе. Найбольшая колькасць атмасферных ападаў прыходзіцца на летнія месяцы.
    Расліннасць і жывёльнасць. Тэрыторыя Беларусі — гэта краіна лясоў, раскінутых на ўзвышшах і на нізінах — паміж балот. Лясы Беларусі маюць характар мяшаных лясоў. У ігластых лясах найчасцей спатыкаецца хвоя, а ў ліставых лясах — вольха, бяроза, асіна. Апрача гэтага растуць ясень, клён, ясакар, бук, ліпа, дуб, рабіна, вяз. Даволі часта спатыкаюцца хмызнякі, заросшыя барбарысам, баярышнікам, шыпшынай, чарніцай, брусніцай, калінай, цярноўнікам, малінай, парэчкамі. Распаўсюджаны і садовыя фруктовыя гатункі, як яблыні, грушы, слівы, вішні. Тэрыторыя багата травяной расліннасцю. Усяго спатыкаецца да 900 відаў раслін, якія адносяцца да расліннасці сухіх лугоў, леснай, травяной, воднай і балотнай, а гэтаксама да расліннасці ўзараных лугоў. Паміж травяністых раслін звяртаюць на сябе асаблівую ўвагу лекавыя травы: крываўнік, буквіца, чарада, клін, падтыннік, малочніца, сардэчнік і інш. Жывёльнасць Беларусі ў даўнейшыя часы была вельмі багатай і разнастайнай. Спатыкаліся тут дзікія каты, расамахі, буры мядзведзь, ласка, барсук, рысь, воўк, ліса, куніца, тхор, выдра, гарнастай, норка, вавёрка, бабры. Капытныя жывёлы былі прадстаўлены выміраючымі зубрамі, ласямі, дзікамі і звычайнай свойскай жывёлай. Незвычайна багата тэрыторыя птушкамі, паміж іх нямала драпежных, як напрыклад: арлы, беркуты, арляняты, крыкуны, белахвосты, сокалы, ястрабы, сычы, совы, пугачы і соўкі. Вельмі багата прадстаўлены вераб’іныя гатункі; спатыкаем тут начніц, стрыжоў, ластавак, удодаў і інш. Багата спатыкаецца тут і спеўных птушак — дразды, пеначкі, малінаўкі, пліскі, чыжы, шчыглы. Паміж лазячых птушак маюцца зязюля, дзяцел, круцігалоўка. Курыны род прадстаўлен глушцамі, цецерукамі, курапаткамі, перапёлкамі. Распаўсюджаны і цыбатыя птушкі: жураўлі, буслы, чыбісы, шэрыя чаплі, дзергачы, лысухі, водныя куркі. Плывуны-птушкі прадстаўлены чайкамі, шэрымі гусямі, дзікімі качкамі і інш. У параўнанні нямнога на тэрыторыі гадаў, паміж якіх найчасцей спатыкаюцца яшчаркі, вужы, сліўні і гадзіны. Незвычайна багата царства рыб: акунь, судак, ёрш, бычкі, язі, ментузы, сом, карп, шчупак, карась спатыкаюцца ўсюды. У Заходняй Дзвіне апрача гэтага — ласосі, міногі, калюшкі, быстранкі, а ў Прыпяць часамі заплываюць асятры, чарнаморскія селядцы, сцерлядзі.
    3 прычыны мноства лясоў на тэрыторыі Беларусі багата маецца шасціножак, галоўным чынам двукрылых — камароў і мошак.
    Уплыў прыроды на гісторыю. Геаграфічныя варункі маюць вялікі ўплыў на гістарычнае жыццё народа. Адсутнасць горных перашкод спрыяла аб’яднанню насялення і зносінам. 3 другога боку, вялікая колькасць лясоў з’яўлялася часткова перашкодай рассяленню насялення па ўсёй тэрыторыі. Блізкасць аднаго рэчнага вадазбору да другога давала магчымасць насяленню перасоўвацца па рэках і дзякуючы гэтаму даволі хутка каланізаваць тэрыторыю. У той самы час тыя ж водападзелы служылі як этнаграфічнымі граніцамі беларуска-
    га плямення, гэтак і палітычнымі граніцамі ўтвараючыхся палітычных арганізмаў. Аднак невыгодным з надворнага боку для тэрыторыі было тое, што яе граніцы былі пазбаўлены значных прыродных перашкод. Тэрыторыя была даступна розным чужаземным нападам і найсцям. Злучаная сваімі рэчнымі вадазборамі з Балтыйскім морам, тэрыторыя Беларусі з’яўляецца пляцам барацьбы чужаземных дзяржаў за берагі Балтыйскага мора. Беларусь не раз была спустошана вайной, а гэта прыпыняла яе эканамічнае і культурна-сацыяльнапалітычнае развіццё. Пад уплывам і ў залежнасці ад прыроды ўтвараўся і першапачатковы эканамічны быт народа і ўвесь уклад яго жыцця. Прымітыўная эксплуатацыя (выкарыстанне) прыродных багаццяў будзе на працягу доўгага часу падставай народнае гаспадаркі. Злучанасць галоўных рэчных вадазбораў з Балтыйскім морам прымусіць Беларусь стыкацца з іншымі народамі, з якімі на тэрыторыі Беларусі будзе наладжвацца гандаль і культурна-эканамічныя зносіны. 3 другога боку, блізкасць вадазбору верхняга Дняпра да вадазбору Волгі і Дона дасць магчымасць насяленню прымаць удзел ва ўсходнім гандлі і разам з гэтым быць перадавальнікам усходніх тавараў на Захад. У залежнасці ад палажэння тэрыторыі знаходзяцца і культурна-палітычныя сувязі і адносіны Беларусі ў гістарычныя часы. Суседства з болын дужымі эканамічнымі і палітычнымі арганізмамі, як Полыпча і Масква, з’яўлялася значнай перашкодай на шляху нацыянальна-культурнага і палітычнага развіцця беларускага народа. На тэрыторыі Беларусі стыкнуцца польскі і велікарасійскі культурныя ўплывы. Нацыянальна-культурнае і палітычнае адраджэнне пачнецца пазней і будзе адбывацца болып павольным тэмпам, чымся ў іншых краях.