• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    князю Усяславу Брачыславічу, «які з’яўляўся ўвасабленнем ідэі незалежнасці Полацкай зямлі ад Кіева і палітычнага яе ўмацавання» (с. 65). На думку гісторыка, у барацьбе Полацка і Кіева «перамога... была на баку Усяслава» (с. 69). Трэба дадаць, што пры апісанні гераічнай асобы князя Усяслава Чарадзея У. I. Пічэта, магчыма, выкарыстоўваў пераклад «Слова аб палку Ігаравым» Янкі Купалы.
    Прычыну феадальных усобіц гісторык бачыў у паруілэнні спадчыннага права Яраславічамі, якія імкнуліся засяродзіць уладу ў сваіх руках. Аўтар выказаў меркаванне, што падзел Кіеўскай дзяржавы «бярэ пачатак у нормах агульнаславянскага сямейнага права» (с. 66). Аднак першаснымі ён лічыў эканамічныя адносіны: «Кіеўская дзяржава, зложаная з паасобных зямель-краін, звязаных з Кіевам толькі эканамічнымі адносінамі, была ўнутры вельмі слабай» (с. 65—66), і «шэраг з’яў эканамічнага характару ў выглядзе скарачэння дняпроўска-візантыйскага гандлю прыспяшылі працэс распаду» (с. 67).
    Шмат увагі У. I. Пічэта надаў дэталёваму разгляду палітычных падзей як на Полацкай зямлі, так і ў Кіеўскай дзяржаве. Пры гэтым ён не пазбегнуў пэўных гістарычных мадэрнізацый, што ўвогуле было характэрна для 1920-х гг. Напрыклад, барацьбу паміж князямі Яраславам і Святаполкам пасля смерці князя Уладзіміра Святаславіча (1015) гісторык назваў «грамадзянскай вайной» (с. 47), а падзеі паўстання ў Кіеве супраць князя Ізяслава Яраславіча (1068) «Кіеўскай рэвалюцыяй» (с. 68).
    Распавядаючы аб бітве на Нямізе, аўтар адзначыў цікавую дэталь — напад Яраславічаў адбыўся ўзімку 1067 г., «калі палавецкія набегі фактычна былі немагчымыя» (с. 67). Праўда, вынікі бітвы У. I. Пічэта разгледзеў згодна з тагачаснай традыцыяй, не заўважыўшы той акалічнасці, што калі б Усяслаў быў сапраўды цалкам разбіты, то Яраславічы не рушылі б далей на Полацк, не чакаючы лета, калі існавала пагроза набегаў полаўцаў. Прамаруджванне Яраславічаў, страта імі спрыяльнага моманту, мірныя перамовы, магчыма, сведчаць аб іншым выніку бітвы на Нямізе.
    Вельмі важным і істотным падаецца тое, іпто разгляд гісторыі беларускіх зямель — Полацкай, Смаленскай, Турава-Пінскай (менавіта іх вылучае У. I. Пічэта) — зноў жа ідзе ў агульным кантэксце славянскай гісторыі. Прычыны аслаблення Полацкай зямлі даследчык убачыў у вялікім напружанні сіл і сродкаў, людскіх рэсурсаў у змаганні за захаванне самастойнасці, кантроль над гандлёвымі шляхамі, барацьбе са Смаленскім княствам. У гэтых умовах «змяншэнне аўтарытэту княскай улады спрычынілася да ўмацавання народнага веча» (с. 70).
    Уплыў Тураўскай зямлі робіцца нязначным, на яго думку, з прычыны таго, літо «аслабелі культурныя і дыпламатычныя сувязі з Полыпчай» (с. 72). Геастратэгічнае становішча Тураўскай зямлі было для яе і плюсам, і мінусам. 3 аднаго боку, аддаленасць ад «пляцу барацьбы з палавецкімі і полацкімі франтамі» давала магчымасць умацаваць незалежнасць, з другога боку, тая ж аддаленасць прывяла да страты «даўнейшага эканамічнага і палітычнага значэння» (с. 72).
    Вельмі цікавым падаецца сцвярджэнне У. I. Пічэты аб тым, што на рэчцы Рось, якая ўпадае ў Дняпро, «зусім не было паселішчаў к часам Яраслава Першага»
    (с. 75). Гэты тэзіс мог бы моцна гіахіснуць канцэпцыю аб паўднёвым месцы паходжання назвы Рось (Русь), калі б існавалі больш дакладныя звесткі аб тым часе.
    У. I. Пічэта вызначыў акалічнасці і асаблівасці палітычнага развіцця Полацкай, Турава-Пінскай, Смаленскай зямель, прысвяціўшы апошняй немалы раздзел кнігі. Адзначым, што гісторыя Смаленскага княства гэтага перыяду ў параўнанні з гісторыяй Полацка альбо Турава значна менш вывучаецца ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі і ў падручніках яна ўзгадваецца толькі ўскосна. Таму вельмі карысна будзе азнаёміцца з ёй у працы У. I. Пічэты. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі тэкст дапоўнены генеалагічнымі табліцамі князёў смаленскіх і полацкіх.
    Перыяд другой паловы XII — пачатку XIII ст. у палітычным развіцці Полацкага княства У. I. Пічэта выклаў дастаткова сціпла. Неаднаразова ён згадаў «пратэктарат» Смаленскага княства над Полацкам, на самай жа справе такога прамога падпарадкавання не існавала. Большага можна было б чакаць ад аўтара і пры апісанні ўзаемаадносін палачан і немцаў. Так, барацьба палачан з Лівонскім ордэнам амаль не адзначана, хаця пэўныя зрухі ў вывучэнні гэтага пытання ў той час ужо былі зроблены'.
    Затос разгляд развіцця народнай гаспадаркі ў XI—XIII стст. уражвае сваёй дакладнасцю і грунтоўнасцю. Цікава, што болып увагі гісторык надаў стану гаспадаркі Смаленскай зямлі, яе эканамічнаму развіццю, гандлю і інш. Падаецца не зусім зразумелым аўтарскае сцвярджэнне: «...ці мела месца ў Полацкай зямлі апрацоўчая прамысловасць, няма ніякіх даных» (с. 85). Калі пад «апрацоўчай прамысловасцю» гісторык разумеў рамесніцтва, то гэты тэзіс ніяк не стасуецца з тым, аб чым ён піша ніжэй (аб вырабе розных рэчаў: вагаў, мячоў, тканін і г. д.).
    Разглядаючы гісторыю XI—XIII стст., У. I. Пічэта шмат увагі надаў праблемам дзяржаўнага і грамадскага ладу, асаблівасцям узаемаадносін веча і князя. Ролю веча ў Полацку і Смаленску ён вызначыў як першасную. Разам з тым аўтар падрабязна асвятліў пытанні арганізацыі заканадаўства і права.
    Як і яго сучаснікі і калегі (У. М. Ігнатоўскі, М. В. Доўнар-Запольскі), У. I. Пічэта даў грунтоўны агляд культурнага развіцця беларускіх зямель у XI—XIII стст. Пры гэтым ён лічыў, што «галоўным асяродкам беларускай асветы быў Смаленск» (с. 98). Гэтая думка супярэчыць яго выказванням аб тым, што Полацкая дзяржава стала незалежнай ужо ў XI ст., а Смаленская — толькі ў XII ст. Яна адрозніваецца ад меркаванняў У. М. Ігнатоўскага, які лічыў калыскай беларускай культуры Полаччыну, і М. В. Доўнар-Запольскага, які вылучаў тры цэнтры: Тураў, Смаленск, Полацк2. Цікава, што з’яўленне моўных адметнасцей на беларускіх землях У. I. Пічэта аднёс да XIII ст. (1229), называючы іх «смаленскаполацкай іугаркай» (с. 99). Вельмі нязвыклым для тагачаснай гістарыяграфіі з’яўляецца раздзел, прысвечаны палітычнай думцы XI—XIII стст. Гэтага мы не сустрэнем ні ў папярэднікаў У. I. Пічэты, ні ў далейшых навуковых распрацоўках.
    1 Гл.: Ластоўскі В. Ю. Кароткі нарыс гісторыі Бсларусі. Вілыія, 1921.
    2 Ігііатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Бсларусі. Мн., 1992. С. 52; Доўпар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. С. 49.
    У чацвёртай частцы «Гісторыі Беларусі» разглядаецца гісторыя Вялікага княства Літоўскага. Характарызуючы літоўскія плямёны, У. I. Пічэта перыядычпа выкарыстоўваў назву «літвіны». Магчыма, гэта было зроблена ім наўмысна, каб паказаць адрозненне тых гістарычных літоўцаў ад жыхароў тагачаснай Літоўскай рэспублікі (летувісаў).
    Канцэпцыя У. I. Пічэты аб генезісе ВКЛ не вызначаецца арыгіналыіасцю: распад радавых адносін у літоўскіх плямён, іх палітычнае аб’яднанне пад ціскам знешняй небяспекі (барацьба з суседзямі, асабліва з Лівонскім ордэнам), падпарадкаванне Міндоўгам часткі Літвы, захоп ім Чорнай Русі з цэнтрам у Навагрудку, далучэнне аслабелай Полацкай зямлі і г. д. (с. 107—108). Відавочна, што тут У. I. Пічэта пайшоў следам за сваім настаўнікам — буйнейшым даследчыкам гісторыі ВКЛ М. К. Любаўскім'. Пэўнае адрозненне ёсць толысі ў тым, што У. I. Пічэта акцэнтаваў увагу на тэрытарыяльна-этнічным характары гістарычнай Літвы.
    Між іншым, прыкладна той жа канцэпцыі прытрымліваўся і У. М. Ігнатоўскі, які, верагодна, таксама карыстаўся працамі М. Любаўскага і нават запазычыў яго недакладнасць, змясціўшы тэрыторыю Чорнай Русі на правыя (правільна — на левыя) прытокі Нёмана. Прыкладна на тых жа пазіцыях стаяў і М. В. Доўнар-Запольскі2.
    Аднак тут неабходна заўважыць, што і У. М. Ігнатоўскі, і М. В. ДоўнарЗапольскі, і У. I. Пічэта падкрэслівалі характар збудаванай дзяржавы як не проста літоўскай, але літоўска-беларускай. У. I. Пічэта, у прыватнасці, звязваў працэс станаўлення дзяржавы з імёнамі вялікіх князёў Войшалка (1263—1267) і Віценя (1295—1316) (с. 108—109). Аўтар падкрэсліваў, што працэс аб’яднанпя зямель у адну дзяржаву не быў заваёвай, таму што князі ВКЛ абмяжоўваліся «павярхоўным прызнаннем сваёй улады» і ва «ўнутраным кіраўніцтве далучаныя землі захоўвалі сваю самастойнасць» (с. 113). На думку даследчыка, Вялікае княства Літоўскае ўяўляла сабой «федэрацыю краін, звязаных з цэнтрам вельмі нетрывалымі вузламі» (с. 114), г. зн. федэратыўную дзяржаву. Пры гэтым У. I. Пічэта адзначыў, што этнічныя літоўцы ў ёй складалі мешпасць, «распыленую ў моры беларускага народа» (с. 114). Менавіта таму аўтар назваў ВКЛ Літоўска-Беларускай дзяржавай.
    Вялікае значэнне У. I. Пічэта надаў адносінам Літоўска-Беларускай дзяржавы з яе суседзямі — з Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі, Маскоўскім княствам, Польшчай. Пры гэтым значна больш увагі аўтар звярнуў на разгляд адносін з паўночна-ўсходняй Руссю — з Ноўгарадам, Цвер’ю і Масквой ужо з XIV ст. Аўтар неаднаразова падкрэсліў, што інтарэсы ВКЛ і Вялікага княства Маскоўскага (ВКМ), ці, як прынята называць у сучаснай расійскай гістарыяграфіі, Княства ўсяе Русі, сутыкнуліся за гандлёвыя шляхі. Менавіта ў гэтым ён бачыў пачатак працяглага канфлікту.
    ' Любавскйй М. К. Очсрк нсторнн Лнтовско-Русского государства до Люблшіской унніі включнтелыю. М., 1910; Е/.о же. Областпое дслепнс н местпос управлснне ко временм нздапня первого Лнтовского статута. М., 1893.
    г Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Бсларусі. С. 73; Доўпар-Запольскі М. В. Гісторыя Бсларусі. С. 54.
    Разглядаючы адносіны ВКЛ з Польшчай, У. I. Пічэта прывёў не толькі палітычныя, але ўскосна і эканамічныя прычыны збліжэння дзяржаў: «калі немцы захапілі вусце Віслы і Нёмана, то абедзве дзяржавы папалі ў поўную эканамічную залежнасць ад Тэўтонскага закона» (с. 119). Што ж тычыцца ўмоў Крэўскай уніі, то даследчык назваў іх «дэкларацыяй, ажыццяўлепне якой было немагчыма» (с. 119). Аб Віленска-Радамскай уніі гісторык слушна заўважыў, што яна была вынікам паражэння войск Вітаўта на рацэ Ворскле ў 1399 г. Пры гэтым ён быў цвёрда перакананы, што «ў момант смерці Вітаўта Літоўска-Беларуская дзяржава была фактычна незалежнай ад Полыпчы» (с. 121).
    Некаторыя паведамленні У. I. Пічэты досыць спрэчныя і маюць шэраг недакладнасцей, якія могуць заблытаць непадрыхтаванага чытача, як, напрыклад, пра «пагром над усімі рускімі» (с. 120) у ВКЛ падчас канфрантацыі Вітаўта з Масквой. Тут, відавочна, маецца на ўвазе загад Вітаўта перабіць маскоўскіх купцоў з прычыны парушэння міру князем Васілём Дзмітрыевічам. Недакладным з’яўляецца і паведамленне У. I. Пічэты аб міжнацыянальнай барацьбе ў XV ст. літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў (с. 122—124). Сёння ўжо дакладна вядома, што падзел у ВКЛ адбыўся не на этнічнай (у той час гэтаму не надавалі такой вялікай увагі), а на рэлігійнай глебе. Разлом, які прывёў да грамадзянскай вайны 1432—1439 гг., адбыўся праз адсутнасць палітычных і эканамічных правоў у шляхты праваслаўнага веравызнання, у адрозненне ад каталікоў, якія іх мелі. На першы план у аўтара выступае выключна этнічны (нацыянальны) элемент, хаця ён не абыходзіць увагай і рэлігійны.