Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
2. МІНУЛАЕ ТЭРЫТОРЫІ
Геалагічная будова. У большасці геалагічных перыядаў тэрыторыя Беларусі была морскім дном, хаця рэшткі гэтых адкладаў спатыкаюцца даволі рэдка. У паўночна-ўсходняй частцы тэрыторыі (былой Віцебскай і былой Магілёўскай губерняў) усюды спатыкаюцца ледавіковыя адклады, якія пакрываюць ніжэйпаложаныя пароды. Тут мае перавагу гэтак званая дэвонская фармацыя. Пласты яе цягнуцца ад Рыжскае затокі праз увесь вадазбор Заходняе Дзвіны. Мінеральны склад, які спатыкаецца ў краіне ўтвораў дэвонскае фармацыі, адзначаецца недахватам цвёрдых і разнастайных земных парод. Спатыкаюцца толькі вапнякі і пескавікі. У першых пападаюцца выкапні чарапашын, а ў другіх — рэшткі рыб. У паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі маюць перавагу абгаленні крэйдавай фармацыі. Апрача крэйдавых парод вядомы гэтаксама зеленавата-шэрыя гліністыя пяскі з рэшткамі цвёрдага скалкавага пескавіку. У Палессі крэйдавыя адклады складаюцца з даволі рыхлае крэйды са скалкамі і не прапушчаючых ваду белых крэйдавых мергеляў. Нарэшце, у паўднёвай частцы былой Магілёўскай губерні і Палесся спатыкаюцца глаўканітавыя і белыя кварцавыя пяскі з праслоямі цёмнай гліны; гэтыя пяскі з’яўляюцца выні-
кам утварэння трацічнай сістэмы з дамешкам крэйдавай фармацыі ў выглядзе кавалкаў крэйды, вымытай з крэйдавых парод. Ад геалагічнае будовы залежыць убогасць Беларусі карыснымі выкапнямі. На тэрыторыі маецца ў нязначнай колькасці жалезная руда, галоўным чынам у паўночнай частцы. У паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы тэрыторыі спатыкаецца ў вялікай колысасці балотная жалезная руда, аднак даволі дрэннага гатунку, а гэтаксама знаходзіцца гліна ва ўсходняй частцы тэрыторыі. Агірача гэтага ў паўночнай і ўсходняй Беларусі распаўсюджаны вапнякі і даламіты, а гэтаксама ёсць торф, асабліва ў паўночна-ўсходняй частцы Палесся. Нарэшце, у паўночнай частцы знаходзяцца мінеральныя крыніцы, пераважна жалезістыя, але невялікай вартасці. Агульны характар геалагічнае будовы меў для народнае гаспадаркі велізарнае значэнне.
Археалагічнае мінулае. Эпоха палеаліту. Археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Беларусі маюць сваю значную даўнасць. У параўнанні з археалагічнымі даследаваннямі поўдня і ўсходу Усходне-Еўрапейскай раўніны тэрыторыя Беларусі з’яўляецца мала даследаванай. Археалагічныя помнікі — матэрыял вялікай гістарычнай вартасці. Яны даюць магчымасць як пранікнуць далёка ў мінулае тэрыторыі, гэтак і намеціць асноўныя вехі ў яе гістарычнай эвалюцыі; адначасна з гэтым археалагічныя помнікі даюць багаты матэрыял, на падставе якога можна выявіць бытавы ўклад жыцця насялення. 3 археалагічнага боку найбольш даследаваны былая Віцебская губерня ў яе заходніх частках і Смаленская губерня. Рэшта тэрыторыі толькі пачынае даследавацца. Найбольш старажытнай эпохай з’яўляецца эпоха каменнага веку. Гэты апошні дзеліцца на палеаліт і неаліт. Характэрнай азнакай першага з’яўляецца ўжыванне прыладаў з неацесанага каменю, тады як у эпоху неаліту ўсе прылады адшліфованы. Эпоха палеаліту ў параўнанні слаба прадстаўлена на тэрыторыі Беларусі. Палеалітычныя прадметы знаходзяцца ў паўночнай і сярэдняй частках. У вадазборы верхняга Дняпра іх зусім не знаходзяць. Найбольшая колькасць прадметаў палеаліту прыпадае на Віцебскую губерню. Гэтак, у Себежскім павеце, на беразе возера Глубачынскага, знойдзен экзэмпляр адбіўнай скалкавай стралы. У Гарадоцкім павеце знойдзена мноства скалкавых нажоў. Скалкавыя прылады спатыкаюцца і ў іншых паветах: Веліжскім, Невельскім, Віцебскім на правым беразе Заходняй Дзвіны. Паасобныя прадметы палеаліту знаходзяцца і на тэрыторыі Меншчыны.
Эпоха неаліту. Помнікі неалітычнага перыяду прадстаўлены болып багата. Яны спатыкаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі, хаця размеркаваны няроўна. На поўнач ад левага берага Заходняй Дзвіны прадметы эпохі неаліту пападаюцца невялікімі групамі. На тэрыторыі на поўдзень ад Заходняй Дзвіны неалітычныя прадметы спатыкаюцца гусцей. Вялікая майстэрня каменных прыладаў была знойдзена каля злучэння рэк Нарвы і Бабра ў Гарадзеншчыне. Гэткае размеркаванне прадметаў неаліту сведчыць аб тым, што частка насялення жыла вандроўным жыццём, а другая — аселым. Неалітычныя становішчы былі раскінуты на берагах рэк, азёр, дзе можна было знайсці рыбу для жыў-
насці і скалку для вырабу прыладаў. Разам з гэтым спатыкаюцца прадметы неалітычнай эпохі, зробленыя з такіх гатункаў каменю, якія не спатыкаюцца ў паўночнай частцы Беларусі, а гэтаксама пацеркі і чарапашыны, што сведчыць аб развіцці тавараабмену з суседзямі. Прадметы неаліту з’яўляліся прыладамі для барацьбы з жывёлаю і дзеля паляўніцтва. Апрача гэтага, да неаліту адносяцца: долаты, рубілы, сякеры, сярпы, жорны і інш. У эпоху неаліту ўжо было вядома ганчарнае рамясло. У паўднёвай частцы Беларусі была знойдзена магіла з чатырма глінянымі пасудзінамі. Пахаванне нябожчыкаў у эпоху каменнага веку яшчэ не мела пэўнай усталенай формы. Існуюць магілы дваякага тыпу пахавання: адны — вынік трупаспаленпя, другія — вынік трупазакапання.
Металічная эпоха. Помнікі бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі спатыкаем даволі рэдка. У паўночнай частцы тэрыторыі зусім не знойдзена помнікаў гэтае эпохі. У Смаленшчыне, у гэтак званым Гнездаўскім могільніку, знойдзена некалькі невялікіх выпуклых гузікаў, рэшткі доўгага, падобнага да чаравіка, бронзавага футляра, бронзавая спражка, бронзавы персцень, прасунуты ў загнуты канец дроту, кавалак бронзавай чатырохкутнікавай бляшкі, загнутай дужкай, з чатырма цвічкамі на канцах. Наогул, бронзавыя помнікі Смаленшчыны нязначны. Болып помнікаў бронзавага веку спатыкаецца на Меншчыне. Прадметы металічнай эпохі належаць да жалезнага веку; гэты век папераджаўся гэтак званай «пераходнай эпохай», калі побач з прадметамі жалезнымі ўжываліся і каменныя прылады. Пераход ад каменнага перыяду да жалезнага веку адбываўся вельмі паволі. Помнікі металічнага перыяду не адносяцца раней X—XI стст. Да іх адносяцца: пацеркі са шкла, нашыйныя ланцугі з буйных або дробных колак, пакручастыя наручнікі, сякеры, пікі, нажы, мячы, металічныя бляшкі, жалезныя астрогі, жалезныя цвікі, вянкі на голаў, ланцужкі на шыю, фібулы, пярсцёнкі, паясы, кальчужныя тканіны, прасніцы. Ад эпохі металічнага веісу захавалася значная колькасць курганоў, могільнікаў. Раскопкі высвятляюць форму пахаваішя нябожчыкаў. У раёне Заходняй Дзвіны пераважна палілі трупы. У раёне Прыпяці і Бярэзіны пераважна закопвалі трупы ў зямлю. У раёне верхняга Дняпра і Сожа шмат дзе часцей закопвалі трупы, чымся палілі. Немагчыма азначыць, да якога народа прыналежаць раскіданыя па тэрыторыі могільнікі. У кожным выпадку яны былі не славянскія і не латышскія. Латышы называюць гэтыя магілы чужымі. Разам з гэтым па левых прытоках Заходняй Дзвіны, а гэтаксама ў Горадзеншчыне, Віленшчыне знаходзяцца ў вялікім ліку курганы, у якіх труны пароблены з каменных пліт. Побач з гэткімі магіламі спатыкаюцца курганы, абложаныя каменнямі, а на Бярэзіне каля Барысава — нават з каменным скляпеннем. Каменныя магілы знойдзены каля ракі Бабра і на правым беразе Заходняй Дзвіны, у вельмі, аднак, нязначным ліку. Гэтыя курганы адносяцца да культуры нейкага іншага народа ў параўнанні з курганамі і магіламі першага тыпу.
Першыя насельнікі. Азначыць нацыянальнасць першых насельнікаў вельмі трудна. Магчыма думаць, што найбольш старажытнымі насельнікамі былі
фіны, мова якіх прыналежыць да ўрала-алтайскай групы моваў. Фінскае племя дзеліцца на дзве галіны: заходнюю і ўсходнюю, і спрадвеку жыло на тэрыторыі Усходне-Еўрапейскай раўніны ад Балтыйскага мора да вусця Енісея. Пад уплывам славянскай каланізацыі фінскія пляменні не раз пераходзілі з месца на месца. Фінскія пляменні, што жылі на тэрыторыі Беларусі, прыналежаць да заходняй галіны. Геаграфічная наменклатура дазваляе пабудаваць гэты вывад. Паміж вялікай колькасці неславянскіх геаграфічных назоваў у раёне паўночнага Падзвіння і верхняга Падняпроўя спатыкаецца шмат назоваў рэк з канчаткам на -ва, -за, -ма, -га, -са, -ша (Вязьма, Орша, Костра, Протва, Лучэса, Дрыса, Волга, Нічэсма, Велеса і г. д.), якія ўсе фінскага пахаджэння. Даследаванне Люцынскага могільніка і параўнанне яго з могільнікамі на тэрыторыі фінскага плямення ліваў, а гэтаксама археалагічныя раскопкі на поўдзень і паўднёвы ўсход ад Люцына і па Дзвіне, ніжэй Полацка, сведчаць аб падабенстве з пахаваннем Люцынскага могільніка. Апрача геаграфічнай наменклатуры фінскага пахаджэння маецца вялізная колькасць назоваў не фінскага характару, але безумоўна чужацкіх і вельмі дзіўнагучных назоваў, як напрыклад: Жакта, Докша, Кадосна, Гардосна, Семта, Дунгіты, Обачы, Рычы, Чамнасы. Гэткія назовы спатыкаюцца ў Падзвінні і ў верхнім Падняпроўі, але найбольш іх у раёне левых прыток Прыпяці і на сярэдзіне Заходняй Дзвіны. Гэтаксама і прытокі Бярэзіны: Мрой, Гнюта, Нача, Усяж, Зор — чужаземнага пахаджэння. На тэрыторыі паміж Прыпяццю і Бярэзінай пападаюцца гэтаксама чужаземныя назовы: Іпа, Ола, Пютча, Даколька. У даліне ракі Нёмана гэтыя чужаземныя назовы з’яўляюцца пануючымі. Сама Прыпяць з правымі прытокамі — Стаход, Стыр, Гарынь, Весялуха, Жалобніца, Случ, Быстрыца, Млынка, Струбля, Плотніца, Балотніца, Зімуха і інш. — славянскага пахаджэння. Можна дзеля гэтага думаць, што другімі прыходцамі на тэрыторыю Беларусі былі ліцвіны, якія жылі ў дагістарычныя часы значна далей на ўсход ад сваёй гістарычнай айчыны і ў IV ст. прымуіпаны былі пасунуцца на захад. Курганы, раскопаныя ў Калужскай губерні на рацэ Протве, і па форме пахавання — закапанне трупаў, і па прадметах культуры тыя самыя, што і курганы рэк Нёмана і Заходняй Дзвіны, літоўскае пахаджэнне якіх не выклікае жаднага сумнення (сякеры, засцежкі, спражкі, пікі, падвескі, персцяні з рэзьбай, сярпы, бранзалеты — усе прадметы зроблены надта дасканала). Далейшы рух ліцвінаў на захад у межы Ковеншчыны, Горадзеншчыны і Віленшчыны злучан з напорам славянскага плямення з вадазбору Прыпяці на поўнач па Бярэзіне і Дняпры. Фінаў і ліцвінаў змянілі славяпе, якія занялі тэрыторыю з даволі значнай культурай.
Культура фінаў. Фіны, жывучы ў лясах, пераважна па берагах рэк, займаліся звералоўствам; скура ўжывалася на вопратку і дзеля вымены. Земляробства знаходзілася яшчэ ў зачатковым стане. Ад суседніх іранскіх пляменняў, што жылі на гюўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны, фіны пазнаёміліся з металамі і меддзю. У фінскіх магілах знаходзяць наступныя прылады: нажы, сякеры, мячы, стрэлы, молаты, лемяхі. Заходнія фіны падлягалі значнаму культурнаму