• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Гоцкі ўплыў. Ад готаў славяне навучыліся вырабляць зброю і розныя металічныя рэчы. Ад іх жа запазычаны словы «князь», «меч», «пенязь», некаторыя тэрміны земляробскага і жывёлаводчага быту — «скаціна», «асёл», «яблыка», «вярблюд», «піла». Готы пазнаёмілі славян са шклом.
    Грэцкія пісьменнікі аб культуры славян. Пракопій і імператар Маўрыкій Мудры, якія мелі магчымасць пазнаёміцца са славянамі ў VI ст., апісваюць іх як вельмі некультурных. Лінгвістычныя даныя, якія былі пададзены вышэй, даюць гюўнае права лічыць культуру славян больш высокай.
    4.	СЛАВЯНЕ Ў ЭПОХУ КАЛАНІЗАЦЫІ
    Усходнеславянская каланізацыя. Другі перыяд усходнеславянскай каланізацыі пачынаецца з VII ст. і цягнецца да канца X і пачатку XI ст. Каланізацыя развівалася ў трох кірунках: на паўночны захад у Палессе і Задняпроўе, поўдзень, паўночны ўсход і паўднёвы ўсход Усходне-Еўрапейскай раўніны. Праваднікамі каланізацыі былі рэкі, якія далі магчымасць славянам дабрацца да Дняпра і перабрацца ў вадазборы суседніх рэк. Упадак аварскае магутнасці, калі тэрыторыя Паўднёва-Усходнееўрапейскай раўніны асвабадзілася ад насельнікаў, дапамог развіццю тэмпу самой каланізацыі. Вялікая моц лясоў, што спатыкаліся на шляхах славянскае каланізацыі, прыпыняла працэс каланізацыі. Недахват крыніц не дазваляе намаляваць дакладны абраз славянскае каланізацыі. Даныя «Начальнага летапісу», весткі арабскіх і візантыйскіх пісьменнікаў X—XI стст. падаюць каштоўны матэрыял аб пазнейшай славянскай каланізацыі.
    Паўночна-заходняя каланізацыя. Славянскія пляменні, што знаходзіліся на сярэднім Дняпры, падняліся на поўнач да верхняга Падняпроўя, а адтуль — да Заходняй Дзвіны, заняўшы сярэднюю і верхнюю Дзвіну. Сярэдзінай Дзвіны цераз раку Вялікую славянскія каланісты дайшлі да Чудскага возера, а з верхняга Дняпра, дайшоўшы да вышнявіны Ловаці, уніз па апошняй спусціліся да возера Ільмень. Гэта тэрыторыя была занята крывічамі, якія ў пазнейшым часе каланізавалі паўночна-ўсходнюю частку еўрапейскай раўніны і гэтым самым з’явіліся асноўным ядром ва ўтварэнні велікарасійскага плямення. Крывічы раздзяліліся з часам на дзве галіны: заходнюю падзвінскую, з Полацкам у асяродку, і ўсходнюю, у якой асяродкам стаў з часам Смаленск.
    Палессе. Тэрыторыя на поўдзень ад крывічоў на правым баку Дняпра паміж Прыпяццю і Дзвіной была занята дрыгавічамі. Правы бераг ракі Прыпяці быў заняты драўлянамі, якія жылі тут здаўна. Суседзямі дрыгавічоў на захадзе былі ліцвіны, паціснутыя на захад прыйшоўшымі каланістамі, а суседзямі драўлян былі дулебы па рацэ Заходні Буг.
    Задняпроўе. 3 верхняга Дняпра славянскія каланісты пасунуліся на ўсход у вадазбор рэк Дзясны, Сейма, Сулы і Сожа. Гэтыя пляменні называліся севярансші і радзімічамі. Заняўшы вадазбор верхняй Волгі і верхняга Дняпра, славянскія пляменні пасунуліся на паўночпы ўсход да верхняй Акі. Каланісты верхняй Акі сталі называцца вяцічамі.
    Сярэдняе і ніжняе Падняпроўе. Сярэдняс Падняпроўе было занята палянамі, якія жылі ў стэпах. Спушчаючыся ўніз па Дняпры, славяне дайшлі да вусця Дняпра і пачалі называцца «ўлічанамі». 3 ніжняга Дняпра ўлічы, перайшоўшы Буг, занялі Днестр. Але адтуль раён іх пасялення дасягаў Дуная. Другая група чарнаморскіх усходніх славян называлася ціверцамі, якія занялі раку Днестр і даходзілі сваімі паселішчамі да самага мора.
    Паўднёва-ўсходняя каланізацыя. Арабскія пісьменнікі адзначаюць, што славянскія паселішчы знаходзіліся на ўсход ад Дняпра і на поўдзень ад Сулы. Падымаючыся ўверх па рацэ Сейм, славянскія каланісты праз раку Сасну маглі прабрацца на Дон, а вышнявінамі Псёла і Ворсклы дайсці да вышнявіны Данца. У X ст. севяране дабраліся да вусця ракі Кубані, якое з’яўлялася выдатным гандлёвым пунктам паміж грэцкімі гарадамі і волжскімі хазарамі, і залажылі на месцы старой калоніі — Фанагорыі — новую, вядомую пад назовай Тмутаракань. Пашырэнне каланізацыі на паўднёвы ўсход было магчыма толысі дзякуючы таму, што хазары, заняўшыя ніжнюю Волгу, ахоўвалі шляхі ад азіяцкіх вандроўнікаў.
    Тры групы славянскіх пляменняў. Усходнеславянскія пляменні дзеляцца на тры групы: на заходнюю і паўночна-заходнюю (крывічы, дрыгавічы, радзімічы), паўднёвую (паляне, драўляне) і паўночна-ўсходнюю, якая каланізавала міжрэчча Акі і Волгі ўжо ў пазнейшыя гістарычныя часы — X—XIII стст. Гэтыя тры групы з’яўляюцца ядром трох народаў — беларускага, украінскага і вялікарускага. Самы працэс утварэння нацыяналыіасцей адносіцца да пазнейшых часоў, але ўжо ў момант каланізацыі існавалі асаблівасці ў мове і звычаях паасобных пляменняў.
    Матэрыяльная культура славян. Даныя мовы сведчаць аб значным матэрыяльным і культурным развіцці славян эпохі да рассялення. Зробленыя археалагічныя раскопкі і прадметы, знойдзеныя ў курганах, пацвярджаюць дагіыя мовы. На падставе гэтага матэрыялу трэба адмовіцца ад погляду некаторых гісторыкаў, галоўным чынам нямецкіх, аб малым культурным развіцці славян. На новых месцах славяне займаліся ральніцтвам, гадоўляй жывёлы, рыбацтвам, пчалярствам. Прамысловасць здабываючая была пануючай, і сама гаспадарка дзякуючы вялікай прасторы і малой залюдненасці тэрыторыі адзначалася надзвычайнай экстэнсіўнасцю. У драўлянскіх і дрыгавіцкіх магілах археолагі знаходзілі жалезныя сярпы і рэшткі збожжа (жыта, ячменю і пшаніцы). Абрабляючая прамысловасць была слаба развіта. Славяне былі знаёмы з ткацкім, ганчарным і бандарскім рамяслом. Найбольш былі пашыраны два агюшнія. Вельмі пашыраны былі вёдры са срэбнымі ручкамі, знойдзеныя ў дрыгавіцкіх магілах, якія ўжываліся як чары для напояў, а гэтаксама глінянае начынне, якое, аднак, даволі рэдка спатыкаецца ў курганах дрыгавічоў і радзімічаў і надта часта ў крывічоў. Апрача гэтага апошнім былі вядомы металы: бронза, жалеза, срэбра, медзь і золата. У курганах спатыкаецца шмат металёвых рэчаў: цвікоў, жалезных клямраў, спражак, нажоў, астрог, сякер, сковак, стрэл, шпілек, звычайна жалезных. Спатыкаюцца гэтаксама срэбныя бранза-
    леты, пярсцёнкі, спражкі, срэбная аздоба з падвескамі. Медзь і жалеза трапляюцца ў злітках. Мабыць, у крывічоў было пашырана кавальскае рамясло. На тэрыторыі радзімічаў і крывічоў былі знойдзены бурштыновыя і шкляныя пацеркі. Нямнога знойдзена аружжа, за выняткам крывічоў, як то: пік, мячоў, шчытоў, кальчуг, шоламаў, сковак і стрэл.
    Гандаль. Крывічы, радзімічы і дрыгавічы не жылі замкнёнымі пляменнямі. Яны падтрымлівалі гандлёвыя зносіны з суседзямі. У курганах археолагі знаходзілі вагі і вагавыя каменні. Відавочна, ужо паспела выдзеліцца асобная грамадская група, якая спецыяльна займалася гандлем. Балтыйскае мора і вусці рэк, што ўліваюцца ў яго, былі багаты бурштынам. Гэта было ўжо вядома фінікіянам, а затым грэкам і рымлянам; аб гэтым сведчаць знаходжваныя манеты афінскія, егіпецкія, кірэнскія, сіракузскія, македонскія і рымскія. Арабскія манеты — дырхемы, знойдзеныя ў Віцебскай губерні VIII—IX стст. і ў Віцебску X ст., сведчаць аб гандлі з арабамі. Ёсць знаходкі дырхем на водападзеле паміж сістэмаю рэк Дняпра і Заходняй Дзвіны, а гэтаксама ў самой Смаленшчыне — VIII, IX, X стст. Гандаль з усходам адбываўся па Дзвіне, Каспіі, Дняпры, Вязьме, Маскве, Ацэ, Волзе, Каме. Гандлёвымі зносінамі з азіяцкімі культурнымі краямі тлумачыцца прысутнасць у курганах радзімічаў і крывічоў бронзавых лямп усходняга стылю, ядвабных тканін і каштоўных каменняў. Тэрыторыя крывічоў была, мабыць, асяродкам усходняга гандлю, пасрэднікамі якога былі валожскія балгары. Можна спадзявацца, што крывічы гэтаксама рана наладзілі гандлёвыя зносіны з Грэцыяй. He падлягае сумненню, што ў пачатку IX ст. зносіны крывічоў з грэкамі на Дняпры зусім наладзіліся. I заходні гандаль мае вельмі ранняе пахаджэнне. На тэрыторыі крывіцкага плямення былі знойдзены ў значнай колькасці манеты англасаксонскія, ангельскія, дацкія, нямецкія. Знойдзеныя на гэтай жа тэрыторыі мячы скандынаўскага пахаджэння сведчаць аб гандлёвых зносінах з Захадам.
    Унутраны гандаль. Загранічны гандаль дапамагаў развіццю ўнутранага гандлю. Пашыранасць аздобаў срэбных, бронзавых (пярсцёнкі, шпількі, завушніцы), фарфоравых і шкляных сведчыць аб унутраным гандлі.
    Дамовы быт. Павярхоўны выгляд славян. Арабскі пісьменнік Ібн Фадлан апісвае славян як народ дужы, спрытны, высокі, з светлымі валасамі, з загарэлым, але прыгожым тварам. Адзенне мужчын вызначалася прастатою і складалася з кашулі, падпяразанай поясам, і нагавіц. Канечнай прыналежнасцю вопраткі былі раменныя паясы з жалезнымі або бронзавымі спражкамі. Жаночая вопратка была больш багатай. Тут мы бачым каралі з пацерак шкляных, карнеолевых, аметыставых, бронзавых, срэбных. На руках насілі бранзалеты і пярсцёнкі, якія часамі вызначаліся надта далікатнай работаю. Бяднейшыя жанчыны насілі пацеркі з гліны. Усходні і візантыйскі гандаль даваў магчымасць багатым апранацца ў дарагія тканіны, ядвабы і златаліты, што ў гэту эпоху не было яшчэ надта пашырана. Звычайна на адзенне ўжывалася льняная тканіна. У курганах захаваліся рэшткі футраных і войлачных шапак.
    Характар славян. Славяне былі жыццярадасным народам, любілі спевы, музыку і танцы, надта густавалі віно, якое пілі ўдзень і ўночы, як піша аб гэтым арабскі пісьменнік Ібн Фадлан. Гасціннасць і пашана да чужаземцаў звярнулі на сябе ўвагу як усходніх арабскіх, гэтак і нямецкіх пісьменнікаў.
    Сямейны быт. Славянская сям’я стала патрыярхальнай яшчэ перад рассяленнем. Гэткай яна засталася і пасля рассялення. Улада мужа і бацькі была вельмі значнай. Становішча жанчыны было залежнае. На яе глядзелі як на ўласнасць мужа, і бывалі выпадкі, калі жонак пасля смерці мужа забівалі. Распаўсюджанне мнагажонства гэтаксама сведчыць аб тым, што кабета была ў залежным стане. У эпоху панавання радавога ладу ў часе ігрышч «умыкалі» (хапалі) нявест, і гэта форма шлюбу была пераважнай. Летапісец адзначае, што такая форма шлюбу была ў радзімічаў, вяцічаў і севяран. Трэба, аднак, ведаць, піто такая форма шлюбу ў пэўныя эпохі мела месца ўсюды. Адначасна з тым як радавы лад развальваўся, «умыканне» нявест адбывалася са згодай жаніха і нявесты, і пры гэтым выплачваўся пасаг бацькам нявесты. Нарэшце, калі радавы лад зусім адмёр, звычайнай формай шлюбу былі ўводзіны нявесты ў дом жаніха. Летапісец адзначае, што такая форма шлюбу была ў палян.