Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Быт скіфаў. Скіфы дзяліліся на дзве групы: на вандроўнікаў і на ральнікаў. Першыя жылі паміж Донам і Дняпром, карміліся вараным мясам, пілі кабылле малако і елі сыр з кабылляга малака. Усходнія скіфы займаліся гадоўляй жывёлы і паляўніцтвам. Статкі ў скіфаў складаліся з коней, авец і валоў. Скіфы палявалі на дзікоў і аленяў. Заходнія скіфы займаліся ральніцтвам, рыбацтвам, пчалярствам і часткай жывёлаводствам. Скіфы ўжывалі ў якасці жыўнасці хлеб, часнок, чачавіцу і проса. Збожжа вывозілася ў вялікай колысасці. Скіфскія звычаі былі суровыя і ваяўнічыя. 3 чэрапаў найболып выдатных ворагаў скіфы рабілі сабе кубкі, часамі аздаблялі іх золатам і карысталіся імі ва ўрачыстыя моманты. Хто забіў найбольшы лік ворагаў, той карыстаўся найбольшай павагай і пашанаю. 3 палітычнага боку скіфскія пляменні былі аб’яднаны дэспатычнай уладай цара, які вырашаў усе справы самаўладна і меў у сваіх руках неагранічанае права жыцця і смерці.
Рэлігія скіфаў. Рэлігія скіфаў для нас не зусім ясна. Грэцкаму пісьменніку Герадоту не ўдалося падмеціць сутнасць скіфскага культу. Можна думаць, што рэлігія скіфаў развілася з першапачатковага пакланення небу і зямлі і затым
1 Кургап Куль-Аба.
дайшла да ўвасаблення сіл і з’яваў прыроды ў паасобных боствах. Найбольшай пашанай карысталася багіня дамовага вогнішча і сямейнага дабрабыту. Затым ішло боства неба, багіня ўрадлівасці і ральніцтва, бог сонца і свету. У скіфаў не было ні святынь, ні прыслужнікаў культу. Старэйшыя ў родзе выступалі наперад пры рэлігійных урачыстасцях і прыносілі ахвяры. У ахвяру найчасцей прыносілі коней, якіх душылі пятлёй. Лепшую частку мяса і вантробы прыносілі ў ахвяру багам, а рэшту мяса смажылі. 3 вялікай урачыстасцю знатныя скіфы хавалі сваіх нябожчыкаў. Герадот апавядае, што памёршага цара, пасля таго як яму рабіліся розныя ўшанаванні, апушчалі ў выкапаную магілу і закопвалі разам з ім адну з яго жонак, а гэтаксама слуг, коней, лепшую жывёлу, залатыя прылады. Над магілай насыпаўся вялікі курган. Ужо генуэзскія каланісты XIV ст. ведалі аб багаццях, якія знаходзяцца ў скіфскіх магілах, і раскопвалі гэтыя магілы.
Іранскі ўплыў. Скіфы-сарматы мелі вялікі ўплыў на сваіх суседзяў — фінаў, славян і нават грэкаў. Іранцы пазнаёмілі фінаў з металамі — з меддзю, серабром, золатам, часткаю з ральніцтвам і свойскаю жывёлай — каровамі і авечкамі. Суседні элінскі свет, дзякуючы безупынным стычкам з іранскімі пляменнямі, падлягаў уплыву скіфаў. Грэкі страцілі чыстасць сваёй мовы, адзяваліся па-скіфску, носячы нагавіцы і плашчы чорнага колеру.
Вандроўкі готаў. Рух усходнегерманскага плямення готаў ад берагоў Балтыйскага мора на поўдзень у чарнаморскія стэпы быў выкліканы як ростам насялення, гэтак і націскам суседзяў — славян і германцаў. Рушыўшыся ад берагоў Балтыйскага мора, готы перайшлі праз непраходныя багны, праўдападобна, пінскага Палесся. У часе гэтае вандроўкі на плытах і пераправах загінула многа народу. Мінуўшы гэтыя небяспечныя месцы, готы прыйшлі ў краіну, празвапую імі Ошт; адгэтуль яны былі прымушаны пасоўвацца далей на поўдзень у чарпаморскія стэпы, дзе готы пражывалі ў працягу III—IV стст. у межах ад Дпяпра да Дуная і Карпат. Мясцовае іранскае насяленне, падобліва, было падбіта готамі. Рака Днестр дзяліла готаў на ўсходніх і заходніх — остготаў і вестготаў. Готы ўтварылі даволі значную дзяржаву і ваявалі з Рымам. Гоцкі ўплыў пашыраўся і на суседнія народы, паасобку і на славянскія пляменні. Гандлёвыя і вайсковыя зносіны з Візантыяй спрыялі хрысціянізацыі готаў. Масавае хрышчэнне готаў адбылося ў палове IV ст. Знаходзячыся ў чарнаморскіх стэпах, готы рабілі напады на суседнія народы і рабавалі іх. Гоцкая эміграцыя была штуршком для славянскай каланізацыі.
Рух гунаў. У канцы IV ст. у Еўропу з Азіі хлынула хваля вандроўных татарскіх народаў, вядомых пад назовай гунаў. Яны падбілі ўсходніх готаў. Заходнія готы перайшлі за Дунай, у межы Візантыйскай імперыі. Зруйнаваўшы гоцкую дзяржаву, гуны рушыліся ў Панонскую нізіну і залажылі вялікую дзяржаву, якая дасягнула найбольшай магутнасці пры Атылу. Рымскія пісьменнікі падаюць некаторыя весткі аб гунах.
Быт гунаў. Пісьменнік Аміян Марцэлін апісвае гунаў як агідлівую брыдоту, з каранастым станам і грубой шыяй, зусім безбародых. Гуны не маюць ста-
лых памяшканняў і жывуць ванлроўным жыццём. Адзежа гунаў зроблена з палатна або скуры і надзяваецца праз голаў. Носяць яе датуль, пакуль яна не пашарпаецца так, што сама зваліцца з плеч. На галовы надзяваюць футраныя шапкі, а ногі абвіваюць казлінаю скураю. Страву ядуць нявараную і непрыпраўленую. Гуны не маюць ядынай царскай улады, але падлягаюць паасобным верхаводцам. Гуны надта спрытныя коннікі і вельмі трапныя стралкі.
Лёс гунаў. Гунская дзяржава развалілася пасля смерці Атылы (453). Падбітыя гунамі народы паўсталі і прагналі гунаў з Паноніі. Частка гунаў перайшла на правы бераг Дуная і пасялілася ў Дабруджы. Другая частка рассеялася ў чарнаморскіх стэпах. Падобліва, што суседнія з гунамі славянскія пляменні прызнавалі ўладу Атылы.
Балгары. Следам за гунамі ў чарнаморскіх стэпах паяўляюцца балгары. Першыя весткі аб іх маюцца з канца V ст. У VI ст. балгары жылі на Азоўскім узбярэжжы па Доне і Кубані. У VII ст. балгарская арда распадаецца на некалькі орд. Заходнія балгары перайшлі Дунай і разам са славянамі рабілі напады на Візантыйскую імперыю. Падбіўшы славян, балгарская арда растварылася ў славянскім моры. Усходнія балгары пасяліліся пры ўтоцы Камы ў Волгу, дзе ўтварылі ў IX—X стст. вялікую дзяржаву. Другая частка ўсходніх балгар спынілася на Паўночным Каўказе.
Авары. У VI—VII стст. у чарнаморскіх стэпах паяўляюцца авары, якіх начальны летапіс называе «обрамі». Авары рабілі напады на славянскія пляменні, што жылі каля Карпат. Авары не раз перапраўляліся праз Дунай і рабілі набегі на Візантыйскую імперыю.
Першапачатковыя весці аб славянах. Славянскія пляменні прыналежаць да сям’і індаеўрапейскіх народаў. Рымскі пісьменнік Пліній і грэцкі географ Пталемей ведалі аб славянах і называлі іх «венетамі», жывучымі паміж Віслай і Балтыйскім морам. Пталемей называе славян мнагалюдным народам. Пісьменнік VI ст. Іярдан называе славян «венетамі», але дзеліць іх на дзве часткі: уласціва славян ад Дуная да Днястра і на поўнач да Віслы, і антаў — ад Днястра да Дняпра. У VI ст. славяне, што жылі на Дунаі, робяць напады на Візантыйскую імперыю. Грэцкія пісьменнікі VI ст. Пракопій і імператар Маўрыкій падаюць каштоўныя весці аб славянах. Трэба лічыць даведзеным, што ў VI ст. славянства раздзялілася на дзве галіны: заходнюю — славян, і ўсходнюю — антаў.
Славянскія вандроўкі. Славянскія пляменні распачалі вандроўку пад уплывам гоцкай эміграцыі, якая прайшла па сярэдзіне славянскай прабацькаўшчыны. Готы раздзялілі славянскую сям’ю на дзве групы: заходнюю і ўсходнюю. Першыя павінны былі пасунуцца на захад да Віслы і Эльбы і на паўднёвы захад прабацькаўшчыны за Карпаты к Дунаю. Усходняя галіна славянства пасунулася на ўсход к Дняпру і спусцілася на поўдзень да вадазбораў вялікіх чарнаморскіх рэк. 3 утварэннем гоцкай дзяржавы славяне ўваходзілі ў яе склад і знаходзіліся пад уладай остготаў. Распад гоцкай дзяржавы і ўтварэнне гунскага царства адпаведным чынам адгукнуліся на славянах і аптах. Распад гун-
скай дзяржавы вярнуў славянскім пляменням палітычную свабоду. Заходнеславянская галіна пасунулася далей к Дунаю. На сярэднім Дунаі заходнеславянскія пляменні стыкаліся з паўднёваславянскімі. Каланізацыйная хваля ўсходнеславянскай галіны не пашырылася на чарнаморскае ўзбярэжжа. Паміж абедзвюма славянскімі галінамі не заўсёды былі добрыя суседскія адносіны. У 534 г. паміж славянамі і антамі, недзе каля Дуная, адбылася спрэчка, быць можа, за непадзеленую дабычу. Анты былі пераможаны.
Усходнія славяне і авары. У палове VI ст., калі авары пасоўваліся з прыкаспійскіх стэпаў на захад, адбылася стычка паміж аварамі і антамі і пры гэтым не без уплыву суседняй Візантыі. Тэрыторыя антаў была вельмі спустошана. Авары падбілі сабе антаў і разам з імі рабілі напады на балгар і Візантыйскую імперыю. Аднак гэтая залежнасць была не даволі моцнай і сталай. У другой чвэрці VII ст. аварская арда пачынае занепадаць. Пры Карлу Вялікім франкі задалі аварам агюшні ўдар. Вызваленне ад авараў і пераход славян на Балканскі паўвостраў далі магчымасць антам заняць левы бераг Дуная.
Культура славянства перад каланізацыяй. На падставе славянскай лінгвістыкі магчыма пабудаваць даволі дакладнае прадстаўленне аб матэрыяльным быце славян. Яны былі знаёмы з ральніцтвам (жыта, пшаніца, ячмень, проса, авёс, лёп, каноплі). У славян была свая земляробская тэрміналогія: араць, ратай, піва, ралля, леха. Славяне мелі і земляробскія прылады: саху, барану, плуг, сярпы, косы, граблі. Ведалі мельніцы, умелі звязваць збожжа ў снапы і малаціць. Славяне ўмелі гіячы хлеб. Ім было вядома агародніцтва і садоўніцтва (боб, гарох, чачавіца, хмель, рэпа, мак, часнок, яблыкі, грушы, чарэшні, вішні, арэхі). Спаміж свойскае жывёлы славянам былі вядомы быкі, валы, каровы, цяляты, коні, кабылы, вепры, свінні, парасяты, бараны, авечкі, ягняты, гусі, вуткі, куры і галубы. Елі славяне мяса, пілі малако, умелі вырабляць сыр і масла, ужывалі яйкі і шэрсць жывёлы для свае патрэбы. Займаліся пчалярствам (пчала, борць, мёд, воск), паляўніцтвам (бабры, куніцы, ваўкі, мядзведзі, зайцы, ласі, алені) і рыбацтвам (ласосі, шчупакі, асятры, угры, акуні і інш.). Славяне ўмелі вырабляць скуры, умелі карыстацца шэрсцю, вырабляць рэчы з гліны і дзерава (цясаць, цясло, долата, струг, клешчы, піла, кола, вось, човен, лодка, бочка, бодня, дзяжа, вядро, збан, карыта). Славяне мелі паасобныя памяшканні (дамы, хаты (ізбы), сцены, кроквы, вокны, дзверы). Славянам былі вядомы металы: золата, срэбра, медзь, жалеза. Агульнаславянскімі з’яўляюцца словы «кузнец», «кавач», «залатар»; назовы аружжа — «кап’ё», «шчыт», «суліца», «сякера», «лук» з «цяціваю», «страла», «броня», «шолам», а гэтаксама металічныя аздобы — «персцень», «абручы», «грыўні» і музычныя інструманты — «бубны», «гуслі». Дзеля гандлёвага карыстання ўжываліся словы «торг», «мера», «локаць».
Іранскі ўплыў на славян. Скіфа-сармацкая культура мела ўплыў на культуру славян. Словы «курган», «шатры», «бугар», «чартог», «сабака», «тапор», «кура» — іранскага пахаджэння. Прадметы-аздобы — шыйныя грыўні, званочкі, бранзалеты — гэтаксама вынік іранскага ўплыву.