• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    ўплыву суседніх ліцвінаў, пазнаёміўшых фінаў з жытам, лёнам, свіннёй і казой і з прыгатаваннем сена. Ліцвіны навучылі фінаў будаваць цёплыя хаты. Фінскі бог Грамавік называецца «Пуркінэ», што гэтаксама ёсць скутак культурнага ўплыву ліцвінаў, які адбіўся часткова і на мове заходніх фінаў. Грамадскія адносіны заходніх фінаў былі даволі прымітыўныя і не выходзілі за межы старажытнага радавога саюза.
    Культура ліцвінаў. Літоўская культура была вышэй за фінскую. Ліцвіны былі добра знаёмы з ральніцтвам, але пераважнай жыўнасцю была мясная. Адзін сучаснік XVII ст. — немец — цвердзіў, што «ліцвіны ядуць ваўкоў, лісіц, варон, соваў, сарок і ўсялякае іншае паскудства». Матэрыяльны быт ліцвінаў прымітыўны. Найболып пашыраным тыпам памяшкання была курная хата. Пад уплывам суседзяў славян ліцвіны навучыліся будаваць цёплыя хаты з шырокай рускай печчу (істуба). Хаты будаваліся з тоўстых плашак елкі. Жывёла знаходзілася разам з людзямі. Сацыяльна-палітычны быт ліцвінаў характарызуецца панаваннем радавых саюзаў з усімі выплываўшымі адгэтуль звычаёва-праўнымі поглядамі на жанчыну як на здабытак роду. Радавыя саюзы жылі паасобку адзін ад другога. Сучасная сяліба з’яўляецца паказальнікам паасобкавага жыцця радавых саюзаў. Што датыча рэлігіі, дык ліцвіны доўгі час заставаліся паганцамі. Яшчэ ў XVI ст. паганскія ўплывы былі вельмі моцныя на Жмудзі. Паганства ліцвінаў афармляла сябе пад уплывам суседзяў-фінаў і агульнаіндаеўрапейскага культу продкаў. Звычай частых гаданняў, прынашэнне ў ахвяру чорных курэй, парасят, бараноў і белых коней розным бажкам, культ мураўёў, змей, загаворы і заклінанні — скутак фінскага ўплыву. У ліцвінаў быў пашыраны культ жывёл, раслін і прадметаў, як, напрыклад, мядзведзяў, зайцоў, вужоў, жаб, каменняў, дубовых дрэваў — усё гэта ёсць выразны паказальнік рэлігійнага фетышызму. Культ продкаў выяўляўся ў выглядзе падтрыманпя безупыннага дамовага агню, у звычаях, звязаных з памінкамі нябожчыка, у легендах аб тым, што душы памёршых адпраўляюцца да іншых продкаў, у кульце вужа як увасаблення душы продка, які тоіцца ў хаце і ахоўвае яе. Старажытныя ліцвіны не ведалі ніякай рэлігійнай сістэмы. Уся рэлігія грунтавалася на прымітыўным абагаўленні сіл прыроды: сопца, месяца, зораў, агню, вады, грому і маланкі.
    3.	ДАГІСТАРЫЧНАЕ МІНУЛАЕ СЛАВЯН
    Прабацькаўшчына славян. Славяне з’яўляюцца часткай індаеўрапейскай сям’і і прыналежаць разам з ліцвінамі да ўсходняй яе групы. Славяне і ліцвіны спачатку жылі па-суседску. Можна меркаваць, што каля апошняга тысячалецця да Нараджэння Хрыстова (Н. X.) ліцвіны пачалі выасабняцца ад славянскіх пляменняў. Гэтае выасабненне ўжо зусім вызначылася ў першым веку пасля Н. X. Славянскія вандроўкі III і IV стст. пасля Н. X. канчаткова адасобілі славян ад ліцвінаў. Разам з тым гэтыя вандроўкі спрыялі і выасабненню паасоб-
    ных славянскіх народаў. Славянскае племя — спрадвечнае племя на тэрыторыі Еўрапейскай раўніны. Славяне не з’яўляюцца выхадцамі з Азіі, дзе даўней шукалі бацькаўшчыны ўсіх арыйцаў. «Началыіы летапіс» захаваў паданне аб супольным жыцці славян на Дунаі, адкуль распачаўся працэс рассялення славянства. Аднак летапісу нелыа прыдаваць вялікага значэння. Само слова «Дунай» не славянскага, а кельцкага пахаджэння. Паяўленне славян на Дунаі не было першапачатковым фактам у гісторыі славянскай каланізацыі. Славяне прыйшлі на Дунай, пакінуўшы сваю старую бацькаўшчыну. Чэшскі вучоны Нідэрле' лічыць, што тэрыторыя, якая была для славян прабацькаўшчынай, была мясцовасцю, багата зарослай лясамі: букам, дубам і бярозаю; была багата заалагічнымі і воднымі багаццямі і пазбаўлена ад усялякіх прыродных перагарод. Граніцай славянскай прабацькаўшчыны на паўднёвым захадзе было Карпацкае плоска-ўзвышша. Затым яна паварачвалася на захад у кірунку Віслы і на поўнач да вадазбору правага паўднёвага берага Прыпяці. Левыя прытокі Прыпяці — літоўскага пахаджэння. На паўночным усходзе граніца даходзіла на Дняпры да горада Магілёва. На ўсходзе славяне занялі вадазбор сярэдняга Дняпра, а на поўдні граніца перасякала вышнявіны рэк Серэта, Прута, Днястра, Паўднёвага Буга, даходзячы па Дняпры да ўтокі ў яго Псёла.
    Суседзі славян. Паўночныя суседзі. Суседзямі славян на паўночным захадзе было германскае племя готаў. Да II ст. пасля Н. X. готы паспелі ўжо аб’яднацца, мелі моцную княжую ўладу і дасягнулі даволі значнага культурнага развіцця. Гоцкая металічная культура была даволі добрага гатунку. Готы выраблялі пераважна зброю. Яны складалі ўсходнюю частку германскага плямення і засялялі ўзбярэжжа Балтыйскага мора на ўсход ад Віслы. Готы былі сціснуты з усходу славянамі, з другога боку суседнія германскія пляменні перашкаджалі ім пасоўвацца на захад. У пачатку II ст. колькасць насялення готаў значна павялічылася. Готы прымушаны былі шукаць выхаду для свайго павялічанага насялення. Гэтак падгатаўляўся паток гоцкай эміграцыі, якая мела вялікі ўплыў на славянскія вандроўкі.
    Паўднёвыя суседзі славян. Грэцкая каланізацыя. Элінскі свет даволі paua знайшоў паўночныя берагі Чорнага мора. Магчыма, што грэкі прыйшлі сюды следам за фінікіянамі і малаазійскімі карыйцамі, якія мелі тут вялікія гандлёвыя сувязі. Грэцкая каланізацыя пачалася з VII ст. Грэкі выбіраліся на поўнач па жывёлу, рыбу, хлеб, футры, шэрсць, мёд, воск, ільняныя і канапляныя тканіны. Асаблівае значэнне меў гандаль збожжам. У IV ст. да Н. X. палова збожжа прывозілася ў Грэцыю з поўначы, з берагоў Чорнага мора. А Грэцыя пасылала сюды віно з астравоў Хіоса, Тадоса і Радоса. Ганчарныя (керамічныя) вырабы прыбывалі з Афін і Карынфа, а гэтаксама металічныя, залатыя і срэбныя аздобы і розныя прадметы роскашы. Партыйная барацьба ў гарадах, знадворныя мітрэнгі, пералюдненне спрыялі пашырэнню каланізацыйнай дзей-
    1	Нідэрлс Любар (1865—1944), чэпіскі археолаг, этпограф і гісторык-славіст. У 1898 — 1929 іт. прафссар Пражскага упівсрсітэта. Аўтар прац «Чалавецтва ў дагістарычпыя часы», «Славяпскія старажытпасці» і ішп.
    насці грэкаў. Каланізацыйную палітыку пачалі гарады Мілет у Малой Азіі і Мегара ў Еўропе. Мілету прыпісваюць заснаванне 80 калоній. Мілет заснаваў Ольвію на правым беразе Буга, Тыру на Днястроўскім лімане, а на паўднёвым узбярэжжы Крыма — Феадосію і Пантыкапею (Керч) і Фанагорыю на процілеглым беразе супроць Пантыкапеі. Выхадцы з Мегарскай калоніі — Гераклеі — заснавалі Херсанэс. Побач з развіццём Афінскае дзяржавы ўсё ўзбярэжжа Чорнага мора як культурна, гэтак палітычна і эканамічна папала ў сферу ўплыву Афін. Адначасна з упадкам палітычнага ўплыву Афін у III—II стст. у калоніях узмацняецца ўплыў Малой Азіі і Александрыі. У I ст. да Н. X. асталёўваецца рымскі ўплыў, які змяняецца візантыйскім.
    Гістарычныя лёсы калоній. Тыра — свабодная незалежная рэспубліка з народным соймам, сенатам і 4 архонтамі на чале — захавала сваю незалежнасць да паловы I ст. пасля Н. X., калі яна перайшла пад уладу Рыма. Цэнтрам грэцкага гандлю была Ольвія, якая праіснавала да III ст. пасля Н. X. і зусім занялала дзякуючы найсцю вандроўных ордаў, што змянілі скіфскія пляменні. 3 часам у Ольвіі была пастаўлена рымская залога. Херсанэс перажыў звычайны лёс усіх чарнаморскіх калоній — росквіт і заняпад. Стаўшы ў візантыйскую эпоху асяродкам грэцкае культуры, Херсанэс меў вялікі ўплыў на культурпае развіццё ўсходняга славянства пасля яго рассялення. Пантыкапея стала сталіцаю Баспорскага царства, якое пашырыла свой уплыў і на вусце Дона з калоніяй Танаіс. Сельскагаспадарчая культура ў Баспорскім царстве атрымала вялікае развіццё. Вёскі былі асяродкам збожжавай прадукцыі, а гарады з’яўляліся месцамі для гандлю і прамысловасці. Гандаль і рыбацтва павялічвалі эканамічнае значэнне Пантыкапеі. У II ст. да Н. X. Баспор паддаўся рымскаму ўплыву. Затым ён папаў у сферу візантыйскага ўплыву. У VII ст., калі на ніжняй Волзе з’явіліся хазары, на Баспоры асталявалася ўлада хазар. Фанагорыя пачала называцца Таматархі. А славяне пазней называлі гэту мясцовасць Тмутаракань.
    Уплыў грэцкай культуры. Народы, што жылі ў чарнаморскіх стэпах і былі беспасрэднымі суседзямі славян, вынеслі на сабе ўплыў грэцкай культуры. Археалагічныя раскопкі сведчаць аб прысутнасці тут мноства прадметаў грэцкага вырабу, як ганчарных, гэтак і металічных. Сфера грэцкага ўплыву даходзіла да сярэдняга Дняпра, дзе была знойдзена пасуда артыстычнай работы і розныя ювелірныя рэчы.
    Іранскія пляменні. Чарнаморскія стэпы спрадвеку былі заселены. Грэцкія пісьменнікі Гамер, Гесіёд і Герадот падаюць даволі дакладныя аб іх весткі. Самымі старажытнымі насельнікамі былі кімерыйцы — народ вандроўны, які карміўся малаком. У V ст. да Н. X. чарнаморскія стэпы былі заняты скіфскімі пляменнямі, якія знаходзіліся ў пастаянных зносінах з грэцкімі каланістамі. Скіфскія пляменні — іранскага пахаджэння і былі выхадцамі з Сярэдняй Азіі. Скіфскія курганы поўдня Расіі і Сярэдняй Азіі разам з Сібір’ю змяшчаюць у сабе аднастайныя помнікі.
    Тэрыторыя скіфаў. Зямля скіфаў, паводле слоў Герадота, прадстаўляла сабою раўніну, багатую травой і добра абводненую. Па ёй цякуць рэкі: пяці-
    вусцевы Істр (Дунай), за ім Тырас (Днестр), Гіпаніс (Буг), Барысфен (Дняпро), Танаіс (Дон). Найболыііае значэнне для Скіфіі меў Дняпро. Ён даваў статкам вельмі багатыя пасбішчы, выборную рыбу; вада яго вельмі прыемна на смак і адзначаецца чыстатою. Уздоўж яго цягнецца вельмі добрая ворная зямля або расце вельмі высокая трава там, дзе глеба не засяваецца; у яго вусці багата асядае солі; у ім ловяцца на саленне вялікія рыбы без хрыбетніка — асятры. У III ст. скіфы былі падбіты сарматамі. Скіфы растварылі сябе і сваю культуру паміж прыходцаў-заваявалыіікаў. Частка скіфаў патрапіла выасабніцца ад сарматаў і затрымалася на Каўказе. На месца сарматаў у I ст. пасля Н. X. паяўляюцца аланы, якіх змяняюць готы, гуны.
    Скіфа-сармацкія курганы. На тэрыторыі старажытнай Скіфіі ад вусцяў Дуная і Дняпра, уверх па Бугу, па Дняпры і яго прытоках да мястэчак Смелы і Ромнаў Палтаўскай губерні, да Харкаўскай губерні, па Таўрыцкім паўвостраве, па Доне і берагах Азоўскага мора, па Кубані і яе прытоках — знаходзіцца вялікая колысасць курганоў. Скіфы-сарматы хавалі сваіх нябожчыкаў у старанна зробленых магілах, якія характарызуюць быт багатых ваяк. Раскопкі скіфасармацкіх магіл пачалі адбывацца даўно. Паміж раскопаных курганоў выдатнае месца займае Кульобская магіла’, раскопаная ў 1831 г. недалёка ад Керчы, а гэтаксама Чартамлыцкі курган каля мястэчка Нікопаля ў Екацерынаслаўскай губерні, раскопаны ў 1862 г. Абедзве магілы адносяцца да III—I стст. да Н. X. У апошнія часы многа археалагічнага матэрыялу далі раскопкі ў Крыме. Скіфская культура знаходзілася пад моцным уплывам суседняга грэцкага свету. Залатыя вырабы і вазы, зіюйдзеныя ў магілах, — грэцкага пахаджэння. У паўночных магілах знойдзена шмат прадметаў, зробленых непрактычнаю рукою, дзе чуецца часткаю перайманне грэцкіх прадметаў. Гэта былі пачаткі самастойнай скіфскай культуры.