• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Эканамічны быт. Пераважным заняткам насялення было ральніцтва. У магілах славян гэтай эпохі знойдзены сярпы, зярняты жыта, аўса, ячменю і пшаніцы. Вяцічы на Ацэ (Оке) плацілі даніну хазарам па «шлягу от рала». Паводле дамовы Святаслава з Іванам Цімісхіем Візантыя павінна была дазволіць прывозіць да сябе збожжа. Гадоўля жывёлы мела другараднае значэнне. Багацце лясоў спрыяла распаўсюджанню пчалярства і паляўніцтва на пушных звяроў, дастарчаўшы футры. Геаграфічнае палажэпне ўцягвала славян у гандлёвыя зносіны з суседзямі. Вялікая колысасць на тэрыторыі скарбаў, у якіх мы знаходзім манеты і розныя прадметы мастацтва народаў паўднёвых, усходніх і заходніх, — сведчыць аб развіцці гандлю. Аб гэтым жа ўспамінаюць і арабскія пісьменнікі: Ібн Хордадбэ (IX ст.) — аб гандлі з Візантыяй; Ібн Фадлан (X ст.) — аб гандлі з балгарамі. Весткі летапісу аб рэчных шляхах у моры Каспійскае, Чорнае і Балтыйскае, паходы Аскольда і Дзіра на грэкаў (IX ст.), дамовы з грэкамі (X ст.) пацвярджаюць даныя аб значпым развіцці гандлю славян з сваімі суседзямі.
    Грамадскі ўклад. Сацыяльны лад вызначаўся прастатой свайго ўкладу, адсутнасцю няроўнасці, хаця ў параўнанні з папярэдняй эпохай ён стаў больш складаным. У гандлёвых гарадах спатыкаюцца «градскія старцы». Гэта былі людзі, якія паходзілі ад патомкаў радавых старшынь, або разбагацеўшыя купцы. Вольнае насяленне гарадоў, што займалася або рамяслом, або земляробствам, або гандлем, называлася людзямі. Нявольнае насяленне складалі рабы, «чэлядзь». Рабамі станавіліся палоннікі. Як сведчыць грэцкі імператар Маўрыкій (VI ст.), славяне не трымалі палоннікаў у вечнай няволі. Па ўплыве пэўнага тэрміну можна было выкупіцца на волю.
    Дзяржаўны ўклад. У дзяржаўных адпосінах кожнае племя складала асобнае пляменнае княжэнне. Летапіс паведамляе аб легендарных князях — Кію, Шчэку і Харыву, якія панавалі ў палян; гэта сведчыць аб тым, што і ў іншых пляменняў былі свае княжэнні «в Деревлех свое, а Дреговічі — свое, а Словене свое в Новогороде, а другое на Полоте, іже Полочане». У паходзе Алега на Канстанцінопаль (X ст.) прымалі ўдзел усе князі «под Олсгом сушчі». Ігар пасылае князёў у Грэцыю «ад усіх князёў і ад усіх людзей рускае зямлі». Кожнае племя было незалежным у адносінах да сваіх суседзяў і магло завязваць з імі дабрахоць мірныя і ваенныя адносіны: «жывяху Поляне і Деревляне і Север і Радімічі і Вятічі і Хрвате. Поляне быша обідіма Деревлянамі і інемі окольнымі».
    Веча. Найвышэйшая ўлада ў кожным пляменні прыналежала вечу — цэнтру пляменнай арганізацыі. Веча — старажытная ўстанова. Паводле слоў грэцкіх пісьменнікаў Маўрыкія, Пракопія (VI ст.) і Канстанціна Багранароднага (IX ст.), славяне вырашаюць усе справы на народных сходах. Летапіс паведамляе, што «Новгородцы бо із начала, і Смолняне і Кіяне і Полочане і вся власті (воласці) яко же на думу на вече сходятся». Веча вырашала і абгаварвала дзяржаўныя справы. Ва ўсіх важных выпадках звярталіся да веча. Аб такіх агульных пастановах летапісец адзываецца гэтак: «сдумавше поляне», «послаша древляне», «послаша ны деревска земля». Веча выбірала князёў. Пастановы веча пашыраліся і на прыгарады.
    Быт. Славянскія пляменні мелі «обычаі своі і законы отець своіх і предаыія, каждый свой норов». Найбольш культурнымі, паводле летапісу, з’яўляюцца паляне, якія мелі «стыденіе к снохам своім і сестрам і к матерям своім» і якія жаніліся, прыводзячы нявесту ў дом жаніха, а не «ўмыкаючы» яе. Драўляне, радзімічы, вяцічы, севяране, крывічы, што жылі сярод лясоў, былі культурна адсталымі: яны хапалі нявест у часе ігрышчаў і скокаў. Дазвалялася і мнагажонства. Нябожчыкаў палілі, а сабраны попел усыпалі ў начынне і ставілі яго на слупах пры дарогах. 3 прычыны слабасці дзяржаўнай улады была распаўсюджана крывавая помста. Летапісец паведамляе, uno драўляне «убіваху друг друга». Паводле «Сагі Ольва», «у Холмградзе кожны, забіўшы другога чалавека без суду, караўся смерцю». Крывавая помста пачала замяняцца выкупам, і к палове XI ст. сістэма штрафу аканчальна ўсталявалася. Сыны Яраслава Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, сабраўшыся разам, «отложыша убіеніе за голову но кунамі ся выкупаті», гэта значыць адмянілі крывавую помсту, замяніўшы яе грашовым штрафам.
    Б) Утварэнне дынастычнае дзяржавы
    Суседзі славян VIII—IX стст. Нарманы. Суседзямі славян на паўночпым захадзе былі нарманы, вядомыя ў летапісе пад назовай «варагаў», — выхадцы са Скандынаўскага паўвострава. Розныя ўмовы прымушалі насяленне да эміграцыі. Пералюдненасць утварала невыгодныя ўмовы для жыцця, прымушала насельнікаў пакідаць бацькаўшчыну і шукаць шчасця ў іншых старонках. Дзя-
    куючы ўтварэнню дынастычных дзяржаў у Швецыі, Нарвегіі, Даніі паасобныя ўладары сталі падданымі сваіх каралёў. Гэта прымусіла паасобных уладароў, якія не жадалі пагадзіцца з такім палітычным становішчам, пакінуць бацькаўшчыну. Прычынілася да гэтага і права першародства. Пакінутыя без зямельнага надзелу, малодшыя ў сям’і былі прымушаны шукаць сабе сродкаў у чужых краях. Нарманская каланізацыя развівалася ў двух кірунках: адна частка варажскіх выхадцаў накіроўвалася на захад, пераважна ў Англію і паўночную Францыю. Нарманы ў працягу двух сталеццяў наводзяць жудас на еўрапейскія землі сваімі разбойніцкімі набегамі. На сваіх вузкіх, але доўгіх лодках, аднолькава прыгодных да плавання на жаглях і на вёслах, яны паднімаліся ўверх па рэчках і дашчэнту спусташалі наўкольныя мясцовасці. Другая частка пасоўвалася на ўсход Еўропы па рэчных дарогах і шляхах. Па вялікім водным шляху нарманы пасоўваліся ў бок славян і ў Візантыю. Паўночныя сагі добра ведаюць усходні шлях у Міклаград (Царград), Гордарык (Ноўгарад) і Холмград (Кіеў). Нарманы паяўляліся ў Візантыі то ў якасці ваяк на службе імператара, то ў якасці купцоў. Відавочна, па дарозе ў Канстанцінопаль пэўная частка нарманаў заставалася ў славянскіх гарадах, якія адчувалі патрэбу ў ваеннай сіле. Стычка славянскага і нарманскага светаў з’явілася пачаткам дынастычнага аб’яднання славянства.
    Хазары. Тэрыторыя хазараў. Цюркскае племя хазары, заняўшы ніжнюю Волгу, пашырыла паступова сферу свайго ўплыву на ўвесь Каўказ. У VIII ст. арабы выцеснілі хазараў з Закаўказзя, і каўказскія горы былі на поўдні ўскрайнім пунктам іх уплыву. Хазары падбілі прамысловае насяленне Падоння і Прыазоўя і распаўсюдзілі свой уплыў на Крымскі паўвостраў. Сталіцай Хазарскага царства быў горад Ітыль, пабудованы ля вусця Волгі.
    Эканамічны быт. Хазары займаліся ральніцтвам і культурай вінаграду. Гадоўля жывёлы гэтаксама была значна пашырана. У іх руках быў згуртованы ўвесь усходні гандаль. Апрача гэтага хазары гандлявалі з Балгарыяй, Крымам, Персіяй, Візантыяй. Крэпасць Саркел на тым месцы, дзе збліжаюцца Волга і Дон, была асяродкам візантыйскага гандлю. Нягледзячы на шырокае развіццё гандлю, галоўным чынам усходняга, хазары заставаліся напаўвандроўным народам. Рыба і рыс былі галоўнай іх жыўнасцю. Багатыя гарады ўлетку звычайна пуставалі. Жыхары, як толькі пачыналася вясна, высяляліся ў стэпы і толысі ўвосень варочаліся назад у горад.
    Палітычны ўклад. Начальнік дзяржавы называўся «каган». Улада яго была неабмяжованая і наследніцкая. Яго асоба лічылася святой. Кіраўніцтва дзяржавай знаходзілася ў руках намесніка.
    Рэлігія хазараў. Спачатку хазары былі паганцамі. У VIII ст. ад крымскіх яўрэяў хазары перанялі іудзейскую веру, тады ж у Хазарыі пачало распаўсюджвацца і магаметанства, якое, аднак, не мела ваяўнічага характару. Гандлёвыя і палітычныя сувязі з Візантыяй і хрысціянскім усходам спрыялі пашырэнню тут хрысціянства. Хазары вызначаліся веразноснасцю. У Ітылі для людзей кожнае рэлігіі былі асобныя суды, два для магаметан, два для іудзеяў, два для хрысціян і адзін для славян-паганцаў.
    Хазары і славяне. Хазары, займаючы дарогу, па якой паасобныя пляменні пасоўваліся з Азіі ў Еўропу, з’явіліся абаронцамі славян ад знадворных ворагаў. Раннія гандлёвыя сувязі спрыялі ўзаемнаму збліжэнню. 3 працягам часу паляне, радзімічы, вяцічы і севяране трапілі пад уладу хазарскага хана і пачалі плаціць яму дань. Хазарскі гандаль і палітычная залежнасць ад хана прычыніліся да палітычнага аб’яднання ўсходняга славянства. Славяне плацілі хазарам дань: паляне і севяране — «по белке» з кожнага дома, радзімічы — «по шлягу», вяцічы — «по шелегу от рала». Славяне, што прыязджалі ў Хазарыю, карысталіся там свабодаю. Яны захоўвалі свае рэлігійныя абрады, свой суд.
    Заняпад Хазарскага царства. Унутраныя няладзіцы спрычыніліся да аслаблення Хазарскага царства. У Хазарыі пачало бракаваць сіл спыняць націск азіяцкіх вандроўных ордаў. У палове IX ст. прарваліся ўглыб чарнаморскіх стэпаў венгры. У канцы IX ст. венгры прайшлі на захад каля Кіева і прынялі ўдзел у барацьбе грэкаў з балгарамі. У 70—80-х гг. гэтага ж стагоддзя прыйшлі і печанегі. Спыніўшыся ў чарнаморскіх стэпах, яны занялі абшары паміж Донам і Дунаем. Гэта прымусіла славянскіх каланістаў пакінуць вадазбор ніжняга Дона, ніжняга Дняпра, паўднёвага Буга, ніжняга Днястра. Частка славянскіх пасяленцаў была зністожана вандроўнікамі. Раён славянскай аселасці звузіўся. Толькі на Чарнаморскім і Азоўскім узбярэжжах засталося крыху заселеных месц. На Таманскім паўвостраве, на нізоўях Кубані захавалася славянская калонія Тмутаракань. У 915 г. печанегі прыйшлі «первое на рускую землю». Заняўшы стэпы, вандроўнікі перагарадзілі «вялікі водны шлях» і значна скарацілі паўднёвы гандаль.
    Нарманы і славяне. Нарманы спачатку праніклі на тэрыторыю Біарміі узбярэжжа Белага мора і Завалочча, што цягнулася ад ракі Анегі да Пячоры і далей да Уральскага хрыбта. Жыхары Біарміі гандлявалі з нарманамі футраным таварам у вымену на золата і серабро. Па рацэ Волзе скандынаўскія выхадцы пакіроўваліся на ўсход у бок Вялікіх Балгар, дзе мянялі свае металічныя вырабы на прадукты мясцовага краю. 3 пашырэннем эміграцыі нарманы пачалі пранікаць на тэрыторыю славян па рэчных шляхах, якія вялі з Балтыйскага мора. Адна частка варагаў пакіроўвалася ў чарнаморскія стэпы па дарозе ў Канстанцінопаль, водным шляхам «з вараг у грэкі». Другая частка пранікала на тэрыторыю славян па рацэ Заходняй Дзвіне. Готландская «Гутасага»1 сведчыць аб тым, што адважныя готландскія маракі пранікалі ў Візантыю па Дзвіне. Готландскія выхадцы паехалі па вадзе, што завецца Дзвіна, і ўгору праз Русаландыю так далёка яны ехалі, што прыехалі ў Грыкландыю (Грэцыю). Тут прасіліся ў грэцкага консула дазволу пасяліцца. Першая стычка славян з нарманамі была няўдачнай для першых. Крывічы, ноўгарадскія славяне і фінскія пляменні былі прымушаны заплаціць дань заморскім выхадцам, накшталт таго, як паляне, севяране і вяцічы плацілі дань хазарам. Толькі дрыгавічы былі пакуль што свабодны ад чужацкае няволі. Націск чужаземнай