• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Дружына. Княжая дружына складала вышэйшы стан у дынастычнай дзяржаве. 3 нацыянальнага боку склад дружыны быў даволі пярэсты. Асноўным ядром дружыны былі спачатку нарманы, да іх з часам далучыліся розныя аматары прыгодаў і пашукальнікі шчасця, як то: ліцвіны, фіны і славяне. Дамова
    Алега з грэкамі, у якой пералічаны дружыннікі, пасланыя Алегам дзеля завязання дамовы, сведчыць аб нацыяналыіай разпастайнасці ў асяроддзі дружыннікаў.
    Усе гэтыя: Каралі, Фарлов, Інегелд, Верэмут, Рулаф, Туды, Руалд, Карн, Фрэлав, Руар, Актэву, Труон, Лідульфост, Стэнір — прыналежалі да нарман. У дагаворы Ігара спатыкаюцца паміж дружыннікаў славяне і яцвягі. У летапісе гэтаксама спатыкаюцца чыста славянскія іменні дружыннікаў: Вышата, Блуд, Сінысо, Свянельд. У князя Барыса Уладзіміравіча ўлюбёнцам-дружыннікам быў «угрын». Князь Глеб Уладзіміравіч быў забіты дружыннікам «торчыном» па пахаджэнні. Дружыннікі — бліжэйшыя спадручныя князя, з якімі ён адбывае свае паходы і бароніць гандлёвыя шляхі. Спаміж дружыннікаў выдзяляліся асобы, якія былі найбольш блізкімі да князя: Свянельд — пры Ігару, Блуд — пры Яраполку, Дабрыня — у князя Уладзімфа. Спаміж дружыннікаў назначаліся пасаднікі ў падлеглыя князям гарады. Гэтак, пры заваяванні Смаленска і Любеча Алег пакінуў у іх сваіх пасаднікаў. Дружына харчавалася і жыла на кошт князя. Дружына дзялілася на дзве групы: старэйшую і малодшую. Першая, з’яўляючыся бліжэйшым дарадчыкам князя, складала яго асноўную ваенную сілу. Другія, вядомыя пад назовай «детскіе», «отрокі», «гріді», адбывалі розную службу пры княжым двары. Гэтак, калі Вольга частавала драўлянскіх старшын, то за сталом прыслужвалі «отрокі»; падарункі, прысланыя грэкамі князю Святаславу, былі схованы «отрокамі». 3 малодшай дружыны з часам можна было перайсці ў старэйшую, у баярства.
    Земскія баяры. Побач з дружыннікамі трэба паставіць земскіх баяр, вядомых у «Начальным летапісе» пад назовай «градскіх старцев», «нарочітых людей». Гэта прадстаўнікі гарадскога грамадства, магчыма, патомкі радавых старэйшын, асобы, якія карысталіся аўтарытэтам у грамадства або дзеля свайго становішча, або з прычыны свайго багацця, дзякуючы якому паасобныя разбагацеўшыя асобы маглі заняць у гарадскім грамадстве выдатнае становішча. Гэтая радавая або купецкая арыстакратыя мела вялікае значэнне, напрыклад драўлянская — у барацьбе з Кіеўскай зямлёй, «нарочітые люді» — у горадзе Белградзе ў часе яго аблогі праз печанегаў у 997 г., калі за парадаю аднаго старца была адложана здача горада печанегам. Уладзімір Святаславіч, абгаварваючы пытанне аб прыняцці хрысціянства, меў нараду з гарадскімі старцамі.
    Пачатак злучэння. Дружынны і земскі баярскі элемент быў супроцьпастаўлены адзін другому. Адзін блізкі да князя, другі — да насялення. 3 працягам часу адбываецца працэс збліжэння дружынных элементаў з земскімі, якія пачалі ўваходзіць у склад княжай дружыны. Гэты паварот стаў асабліва прыметны пры Уладзіміру Святаславічу і яго сыну Яраславу.
    Гараджане. Другую групу гарадскога насялення складалі «госці», купцы, якія прымалі ўдзел у замежным гандлі. У дагаворы Ігара купцы прыгадваюцца як члены пасольства, якія завязалі дагавор з грэкамі. Рэшта гараджан займаліся ралыііцтвам, а часткаю — рамёсламі.
    Сельскае насяленне. Вольныя насельнікі, што жылі ў вёсках, называліся смердамі; яны займаліся ральніцтвам і іншымі промысламі і плацілі дань князям.
    Рабы. Нявольнае насяленйе складалі рабы, аб якіх ужо ўспаміналася ў дагаворах з грэкамі. Палон з’явіўся галоўнай крыніцай рабства. Рабы, уцёкшыя ў Грэцыю, павінны быць выданы, калі іх знойдуць, і пры гэтым не вымагаецца ніякага судовага следства.
    Д) Дзяржаўны ўклад
    Княжая ўлада. Улада князя мела аднаасабовы характар. Барацьбой за самаўладства тлумачацца ўсе княжыя ўзаемаадносіны ў перыяд IX—XI стст. Алег, Ігар, Вольга і Святаслаў кіравалі самаўладна Кіеўскай дзяржавай. Па смерці Святаслава засталіся тры сыны: Яраполк, Уладзімір і Алег. Грамадзянская вайна закончылася перамогай на баку Уладзіміра, які згуртаваў у сваіх руках кіраўніцтва ўсёй Кіеўскай дзяржавай. Барацьба, якая распачалася па смерці Уладзіміра Святаславіча паміж Святаполкам і Яраславам, закончылася перамогаю на баку апошняга. Новая барацьба з братам Мсціславам Тмутараканскім прымусіла Яраслава раздзяліць уладу з братам, па смерці якога кіраўніцгва ўсёй Кіеўскай краінай зноў было зіуртована ў адных руках. Нарманскія князі, прыбыўшы ў славянскія гарады, засталі тут ужо асталяванае гарадское жыццё, з формамі якога яны не маглі не лічыцца.
    Веча. У гарадах мы бачым народнае веча, якое разглядаецца летапісцам як форма славянскага жыцця, якая існавала «ізначала». Пры пэўнай слабасці княжае ўлады і пры нязначным аб’яднанні ў палітычных адносінах паасобных краін з Кіевам народнае веча павінна было іграць у жыцці краін вялікую ролю, хаця канечнасць абароны гандлёвых шляхоў ад нападу вандроўнікаў у значнай меры спрыяла палітычнаму ўмацаванню ўлады кіеўскага князя, нягледзячы на існаванне князёў і ў іншых землях.
    Кіраўніцтва дзяржавай. Князь глядзеў на Кіеўскую дзяржаву праз вузкую прызму сваіх дынастычных інтарэсаў. Для кіеўскага князя гарады і землі з’яўляюцца крыніцай даходаў. Насяленне разглядаецца як аб’ект вызыску з боку княжай улады. Князь кіраваў землямі, назначаў у гарады пасаднікаў «своіх мужей» (Смаленск, Любеч, Полацк).
    Княжая дума. Пры князю знаходзілася рада з дружыннікаў, гэтак званая «дума». Баяры-дружыннікі, што прымалі ўдзел у нарадах князя з баярамі, называліся «баярамі думаюшчымі». Уладзімір Святаславіч меў звычай раіцца са сваёй дружынаю, «думая о строе земленом і о ратех і уставе земском». Часамі ў склад «думы» ўваходзілі і пабочныя асобы: «градскіе старцы» — пры Уладзіміру, пасаднікі іпшых гарадоў. Дума прымала ўдзел у вырашэнні розных пытанняў, запрапанованых князем на разгляд. Гэтак, Уладзімір аддаў пад суд баяр сваю жонку Рагнеду за замах на забойства. Баяры параілі не забіваць Рагнеды, а адаслаць яе разам з сынам Ізяславам у Полацк. Зразумела, пастановы княжай думы мелі выключна дарадчы характар, але князь з імі не мог не лічыцца; гэтак, рада баяр адносна Рагнеды была Уладзімірам выканана.
    Крыніцы даходаў. Галоўнай крыніцай княскіх даходаў была дань, якая або прывозілася выплатчыкамі дані («павоз»), або сам князь ездзіў па яе па гарадах («походы на полюдье»), Дані былі разнастайныя па велічыні. Гэтак, Ігар
    вызначыў такія дані ў Драўлянскай зямлі, што яны выклікалі паўстанне. Гэтак жа паступала Вольга і сын Святаслаў. Па дань князі ездзілі ўзімку на санях. Апрача гэтага на карысць князя ішлі судовыя падаткі, розныя аброкі і даходы ад эксплуатацыі розных прамысловых рубрык.
    Е) Хрысціянізацыя Беларусі
    Пачатак хрысціянізацыі Кіеўскай зямлі. Гандлёвыя сувязі паміж Візантыяй і Кіевам спрыялі пашырэшпо хрысціянства, якое распаўсюджвалася спачатку паміж князёўскіх дружыннікаў. У часы князя Ігара ўжо ў Кіеве быў даволі значны лік хрысціян-варагаў. У дамове Ігара з грэкамі хрысціяне і паганцы разглядаюцца як раўнапраўныя староны. Пры завязанні дамовы з грэкамі частка паслоў прыносіла прысягу паводле хрысціянскага абраду. Пры княгіні Вользе хрысціянізацыя грамадства стала яшчэ больш значнай. Сама Волыа прыняла хрысціянства па сваёй уласнай ахвоце. Летапісныя драбніцы аб хрышчэнпі Вольгі не заслугоўваюць увагі, бо ў іх шмат легендарнага. Візантыйскі імператар Канстанцін Багранародны, які пакінуў падрабязнае апісанне прыйма княгіні Вольгі ў Канстанцінопалі, нічога не кажа аб нібыта адбыўшымся хрышчэнні Вольгі ў візантыйскай сталіцы. Прыняцце хрысціянства было яе асабістай справай. Дзяржаўная ўлада фармальна прытрымлівалася паганства. Гандлёвыя зносіны Кіева з Тмутараісанню, дзе хрысціянізацыя мела ўжо значныя вынікі, гэтаксама спрыялі пранікненню хрысціянства ў Кіеў.
    Паганская партыя. Пашырэнне хрысціянства выклікала натуральна рэакцыю супроць яго. Князь Святаслаў, які доўга ваяваў з Візантыяй за гандлёвыя шляхі, адносіўся да хрысціянства больш чымся ўсяроўна. Нездаволенасць візантыйскай палітыкай прычынілася да ўзмацнення паганства і ўтварэння нацыяналыіай паганскай партыі, па чале якой стаяў сам князь Святаслаў. Пасля смерці Святаслава паганская партыя ўскладала надзеі на Уладзіміра, у той час як хрысціянская партыя падтрымлівала князя Яраполка. Барацьба паміж братамі Уладзімірам і Яраполкам была не толькі барацьбою асоб, але і дзвюх рэлігійна-палітычных партый. Перамога Уладзіміра азначала адначасна і перамогу паганскай партыі. У Кіеве быў пабудованы балван-Пярун як знадворны адбітак сілы і магутнасці паганства. Аднак паганская партыя памылілася. Уладзіміру прыйшлося не толькі самому прыняць хрысціянства, але і афіцыяльна падтрымліваць і пашыраць апошняе. Грунт для прыняцця хрысціянства быў падрыхтаваны ўсім папярэднім ходам візантыйска-славянскіх адносін.
    Апавяданне аб хрышчэнні Уладзіміра. Летапіснае апавяданне аб хрышчэнні Уладзіміра дае нам падрабязны малюнак самога факта. У гэтым працэсе апавяданне адзначае тры моманты. Спачатку да Уладзіміра прыйшлі паслы — казалыпкі балгарскія, нямецкія, хазарскія і грэцкія. Кожны з іх хваліў сваю веру. Уладзімір застаўся нездаволеным ні іудзействам, ні магаметанствам; больш за ўсё яму спадабалася казанне грэцкага філосафа, асабліва калі апошні развінуў перад ім малюнак страшнага суда. Затым Уладзімір паслаў сваіх мужоў
    для азнаямлення з рознымі рэлігіямі. Грэцкае праваслаўнае набажэнства больш за ўсё спадабалася паслам. Паслы раілі Уладзіміру прыняць хрысціянскую веру, падкрэсліваючы пры гэтым, што яе прыняла і яго бабка Вольга. Схіліўшыся на бок хрысціянства, Уладзімір адправіўся ў паход на Корсунь і аблажыў яго. Тут жа, пад Корсунем, дзякуючы цуду, адбылося хрышчэнне Уладзіміра, следам за якім адбыўся і шлюб Уладзіміра з сястрою візантыйскіх імператараў Васіля і Канстанціна — Ганнай. Гэтае апавяданне, у якое ўвайшлі тры легенды, падае толькі тры верыгодныя факты: хрышчэнне Уладзіміра, паход на Корсунь і шлюб з Ганнай. Гандлёвыя сувязі Кіева з Усходам, Захадам і Візантыяй рабілі з Кіева цэнтр, дзе сутыкаліся прадстаўнікі розных рэлігійных кірункаў, і кожны кіяўлянін меў гюўную магчымасць пазнаёміцца ў Кіеве з сутнасцю тае ці іншае рэлігіі. Уладзімір хрысціўся па ўласнай ініцыятыве, і само хрышчэнне адбылося не ў Корсуні, а каля Кіева, за два гады да паходу на Корсунь.