• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    да не апускалі рук. Яны ў далейшым цягу вялі барацьбу з дзядзысам, і Усеваладу прыйшлося пайсці на значныя ўступкі — аддаць сваім пляменнікам тыя воласці, у якіх сядзелі іх бацькі. Смаленская зямля засталася ва ўладанні Усевалада, а Святаполк Ізяславіч атрымаў Тураў і Пінск. Пасля смерці Усевалада Святаполк Ізяславіч, Уладзімір Усеваладавіч, Алег і Давыд Святаславічы, Давыд Ігаравіч, Васілько Расціславіч сабраліся на з’езд у Любечы (1097), на якім прынялі пастанову, каб кожны князь трымаў сваю айчыну. Падзел Кіеўскай дзяржавы фактычна закончыўся. Краіны пачалі жыць сваім паасобным жыццём. Шэраг з’яў эканамічнага характару ў выглядзе скарачэння дняпроўскавізантыйскага гандлю прыспяшылі працэс распаду.
    Барацьба з полаўцамі. Знадворнае становішча Кіеўскае дзяржавы пасля смерці Яраслава было не надта добрым. Пры вялікім князю Ізяславу Кіеў стыкнуўся са стэпавымі драпежнікамі — полаўцамі, напады якіх станавіліся вельмі частымі. Уладзімір Усеваладавіч Манамах у сваім «Навучэнні» паведамляе, што полаўцы робяць набегі і забіраюць палонных «на всяко лето у веже своя».
    Барацьба Полацка з Кіевам. Склаўшыеся ў Кіеўскай дзяржаве ўнутрапыя і знадворныя акалічнасці былі прыняты пад увату Усяславам. Спачатку Усяслаў і кіеўскія князі жылі згодна. Але гэтая згода была кароткачасовая. Старэйшыя Яраславічы — Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, стараючыся захапіць у свае рукі ўладу над усёй Кіеўскай дзяржавай, не маглі пакінуць без увагі Полацка, самастойнае гіалажэнне якога пагражала гандлёвым шляхам з «вараг у грэкі». Стычка Полацка і Кіева была абсалютна няўхільнай з прычыны палітычных і эканамічных супярэчнасцей паміж імі. Напады полаўцаў прымусілі Усяслава пачаць барацьбу з Яраславічамі. Каб задаць Кіеву хутчэйшы ўдар, Усевалад пачаў вайну супроць Пскова, але гэты паход закончыўся няўдачна (1065). У наступным годзе Усяслаў ідзе на Ноўгарад. На гэты раз паход быў удачны. Ноўгарад быў узяты. Было забрана шмат палонных, жанчын і дзяцей, аграблен Сафійскі сабор. Гэты факт не мог прайці бяскарна для Усяслава. Яраславічы не маглі дапусціць умацавання Усяслава і паўтарэння набегаў на Ноўгарад, якія былі гэтак небяспечны для кіеўскага гандлю. Яраславічы ўтрох узімку (1067), калі палавецкія набегі фактычна былі немагчымыя, напалі на Полацкую землю. Яраславічы накіравалі свае сілы на Менск і аблажылі яго. Усяслаў не мог падаць у свой час дапамогі менчанам. Горад быў узяты, а насяленне было або перабіта, або забрана ў палон. Усяслаў, які спяшыў на дапамогу, сустрэўся з саюзнікамі-братамі на рэчцы Нямізе. У бойцы 3 сакавіка Усяслаў быў разбіты. Аўтар «Слова аб палку Ігараве» гэтак апісвае гэтую крывавую бойку: «На Немізе снопы стелют головамі, молотят хоролужнымі цепамі, на току жізнь кладут, веют душу от тела». «Крывавыя берагі Нямігі былі ўсеяпы не жытам, але касцьмі рускіх сыноў». Пасля гэтай бойкі на рэчцы Нямізе разбіты Усяслаў, падобліва, папрабаваў сабраць новае войска. У чэрвені ён быў у Воршы. Яраславічы запрапанавалі Усяславу прыехаць да іх у стан дзеля перагавораў і цалавалі крыж у той знак, што яны яму не прычыняць ніякае шкоды. Аднак
    Яраславічы не стрымалі свайго слова — яны задумалі пазбавіцца свайго небяспечнага праціўніка. Калі Усяслаў прыехаў у іх стан, Яраславічы яго звязалі і ў кайданах адаслалі ў кіеўскую турму.
    Кіеўская рэвалюцыя. У той час, калі Усяслаў сядзеў у кіеўскай турме, Кіеў перажываў цяжкі момант. Полаўцы напалі на Кіеўскую дзяржаву. Яраславічы былі разбіты і кінуліся наўцёкі. Полаўцы перайшлі на правы бераг Дняпра і ўсё спусташалі агнём і мячом. Ізяслаў не рабіў нічога дзеля абароны і нават не выдаў кіяўлянам зброі. Тады ўзбураны натоўп сабраўся каля турмы Усяслава, вызваліў яго і апавясціў яго сваім князем. Ізяслаў уцёк у Польшчу да караля Баляслава. Святаслаў і Усевалад не прымалі ніякіх крокаў супроць новага кіеўскага князя (1068). Аднак Ізяслаў, атрымаўшы дапамогу ад караля Баляслава, пайшоў паходам на Усяслава, які гэтаксама выйшаў з войскам і затрымаўся ў Белгарадзе. Ізяслаў меў у Кіеве даволі значны лік саюзнікаў. Усяслаў не мог спадзявацца, што яго становішча ў Кіеве ўзмоцніцца. 3 гэтае прычыны ён пакінуў кіяўлян і ўцёк у Полацк. Кіяўляне вярнуліся дамоў. Ізяслаў падступіў да Кіева і прымусіў насяленне здацца на яго волю. ГГрагнаўшы Усяслава з Кіева, Ізяслаў пастанавіў праследаваць яго ў самой Полацкай зямлі. У выніку гэтага Усяслаў быў выгнаны з Полацка, а яго месца занялі сыны Ізяслава, спачатку Мсціслаў, а пасля Святаполк.
    Барацьба за Полацк. Энергічны Усяслаў не мог пагадзіцца ні са сваім становішчам, ні з тым, што яго айчына папала ў залежнасць ад Кіеўскае дзяржавы. Усяслаў пачаў рыхтавацца да новае барацьбы. Сабраўшы войска, Усяслаў намерыўся ўдарыць Ізяслава па самым балючым месцы Кіеўскае дзяржавы — па Ноўгарадзе. Але паход на Ноўгарад закончыўся для Усяслава няўдачна (1069). Новая няўдача не паменшыла энергіі Усяслава. Яму зноў удалося сабраць войска, і на гэты раз ён прагнаў з Полацка пасаднікаў Ізяслава. Седзячы ў Полацку, Усяслаў сачыў за адносінамі паміж братамі. Няпэўнае становішча Ізяслава прымусіла Усяслава распачаць нейкія перагаворы з Ізяславам, якія дорага каштавалі апошняму. Святаслаў і Усевалад выгналі свайго брата з Кіева. Усё княжэнне Святаслава Усяслаў правёў спакойна ў Полацку. Аб’яднанне ўсёй Кіеўскай дзяржавы пад уладаю Усевалада было вялікай пагрозай для палітычнага існавання Полацкай зямлі. Канечна трэ было аслабіць кіеўскага князя. Унутранае і знадворнае становішча спрыяла гэтаму. Усяслаў зноў ухапіўся за свой выпрабаваны стратэгічны план — паход на Ноўгарад (1076). Усевалад адказаў двума паходамі на Полацк. Уладзімір Манамах разам з полаўцамі зрабіў летні паход супроць Полацка. А Святаполк Ізяславіч напаў на Полацк з Ноўгарада ўзімку ў гэтым жа годзе. Уся Полацкая зямля была спустошана. Тады Усяслаў накіраваўся на землі Манамаха ў Смаленск. Уладзімір Манамах са сваёй чарнігаўскаю дружынаю, не адкладваючы, пайшоў на выручку Смаленску. Але Усяслаў паспеў у час адысці. Тады Уладзімір Манамах пайшоў следам за ім, спустошыў Полацкую зямлю і спаліў гарады Лукомль, Лагойск і Друцк. Відавочна, Усяслаў на гэта адказаў нейкім зваротным манеўрам, бо Уладзімір Манамах падступіў да Менска з вялікім войскам з чарнігаўцаў і
    полаўцаў. Уладзімір Манамах узяў горад Менск і паступіў надзвычай люта: «не пакінулі ні чалядзінца, ні скаціпы, усё разграбілі, папалілі», — гэтак паведамляе аб гэтым сам Мапамах у сваім «Навучэнні» (1083). Спустошыўшы Полацкую зямлю і пабіўшы менчан, Уладзімір Манамах вярнуўся ў Кіеў. Далейшая барацьба паміж Полацкам і Кіевам была немагчымай. Усевалад і Уладзімір Манамах былі заняты сваімі сваркамі са сваякамі і барацьбой з полаўцамі. Усяслаў быў занадта слабы, каб у далейшым цягу весці барацьбу. Абодва бакі змарылі сябе і не дасягнулі пажадапых мэтаў. Але перамога ўсё-ткі была на баку Усяслава, бо Полацкая зямля захавала сваю незалежнасць; але і Усяслаў не мог прычыніць істотнай шкоды Кіеўскай дзяржаве. Эпоха Усяслава — гэта вельмі выдатны момант у гісторыі Полацкай зямлі, калі яе магутнасць дасягнула вялізнага значэння. Зразумела, што барацьба Усяслава з кіеўскімі князямі вялася пры няўхільным падтрыманні з боку насялення Полацкай зямлі, бо ў праціўным выпадку Усяслаў не меў бы ні людзей, ні сродкаў на працяг вайны, у якой побач з удачамі былі і значныя няўдачы. Эпоха Усяслава — гераічны перыяд у гісторыі Полацкае зямлі. Пасля смерці Усяслава пачынаецца палітычны заняпад Полацкае зямлі (1101).
    Распад Полацкай дзяржавы. Пасля смерці Усяслава Полацкая дынастычная дзяржава была падзелена паміж яго сынамі, якія мелі роўнае права на пэўную долю ў бацькаўскай спадчыне. Дзякуючы падзелу Полацкай зямлі паміж шасцю сынамі (Рагвалод, Давыд, Барыс, Расціслаў, Глеб і Раман) яна дзеліцца на ўдзелы, паміж якіх Полацк і Менск займалі першае месца. Еднасць замежнай гіалітыкі полацкіх князёў знікла. Полацкі Давыд кіруецца на Кіеў, прымае ўдзел не толькі ў паходзе супроць полаўцаў (1103), але і выступае ў саюзе з кіеўскімі князя.мі супроць свайго брата Глеба Менскага (1104). А апошні рабіў напады на смальнян і Тураўскую зямлю. Войска, якое паслаў Святаполк Ізяславіч, спачатку нічога не дабілася. Глеб у далейшым цягу праводзіў палітыку свайго бацькі. Нягледзячы на тое, што Кіеўскі пасад дастаўся Уладзіміру Манамаху, які быў заінтарасованы ў незачэпнасці кіеўскіх і смаленскіх сваіх уладанняў, і што полацкія князі былі выкінуты з Вялікага воднага шляху, — Глеб не пакідаў сваіх агрэсіўных намераў. У 1116 г. Глеб напаў на Тураўскую і Смалснскую землі, захапіў Смаленск і спаліў Слуцк. Тады Уладзімір Манамах арганізаваў кааліцыю князёў супроць Глеба. Вячаслаў Уладзіміравіч Смаленскі заняў Воршу і Копысь. Брат яго Яраполк разграбіў Друцк; сам Уладзімір, вызваліўшы Смаленск, пакіраваўся на Менск, дзе засеў Глеб. He маючы сілы абараніць Менск, Глеб распачаў перагаворы з Уладзімірам Манамахам. Глеб згадзіўся быць «паслушным» Уладзіміру Манамаху і зноў атрымаў сабе на княжэнне Менск, але Ворша і Копысь засталіся за Смаленскам. Менск быў пазбаўлены магчымасці рабіць уплыў на кіеўскі гандаль. 3 такімі дамовамі Глеб не мог пагадзіцца. У 1119 г. пачынаецца новая вайна. Уладзімір Манамах зноў пайшоў на Менск і забраў горад. Сам Глеб, папаўшы ў палон, быў прывезены ў Кіеў. Менск падчыніўся Манамаху, які аддаў яго аднаму са сваіх сыноў. Падчыніўшы сабе Менск, Уладзімір Манамах не дабіўся згоды ў Полацкай зямлі. Давыд
    Полацкі, трымаючыся кіеўскай арыентацыі, перастаў слухацца князя Мсціслава Уладзіміравіча, які ў жніўні 1127 г. арганізаваў карную княжую экспедыцыю супроць Давыда. Князі з войскам пакіраваліся ў розныя пункты Полацкае зямлі. На Заслаўе пайшлі чатыры князі на чале з Вячаславам Уладзіміравічам Тураўскім. Ізяслаў Мсціславіч пайшоў на Лагожск. Расціслаў Мсціславіч Смаленскі пакіраваўся на Друцк. Апрача гэтага на Полацкую зямлю напаў Усевалад Мсціславіч Ноўгарадскі. Полацкая зямля з усіх бакоў была акружана ворагам. Капітуляцыя была няўхільная. Полацкае веча пастанавіла прынесці ў ахвяру Давыда і прагнала яго з Полацка, пасадзіўшы на яго месца Рагвалода. Мсціслаў згадзіўся з гэткай пастановай і завязаў з палачанамі мір. Але і новы князь Рагвалод не лічыў барацьбу скончанай. Полацкія князі ў 1129 г. адмовіліся ісці на полаўцаў, як гэтага вымагаў ад іх Мсціслаў. Калі закончылася барацьба з полаўцамі, Мсціслаў пакіраваўся супроць полацкіх князёў. Князі Давыд, Расціслаў, Святаслаў Усяславічы, Іван і Васіль Рагвалодавічы з жонкамі і з дзецьмі былі захоплены і высланы ў ссылку ў Канстанцінопаль. Полацкая зямля была аддадзена Ізяславу Мсціславічу. Кіеўскі князь Мсціслаў святкаваў на сваім баку поўную перамогу. Зруйнованая і спустошаная працяжнымі войнамі Полацкая зямля не магла даць ніякага адпору. Палітыка Уладзіміра Манамаха і яго сына Мсціслава, якія імкнуліся да таго, каб захапіць у свае рукі ўсю Кіеўскую дзяржаву, часова дала дадатныя вынікі. Пасля смерці Мсціслава, калі ўнутры Кіеўскай дзяржавы пачаліся няладзіцы, Ізяслаў Мсціславіч пакінуў свой Полацкі ўдзел і пакіраваўся на поўдзень. У Полацкую зямлю пачынаюць варочацца з Грэцыі ранейшыя князі. У выніку гэтага ўся Полацкая зямля, апрача Воршы і Копыся, была вызвалена з-пад кіеўскіх князёў. Прыбыўшыя князі падтрымлівалі прыяцельскія адносіны як з Манамахавічамі, гэтак і з Ольгавічамі Чарнігаўскімі, галоўнымі княскімі фаміліямі, паміж якімі ўвесь час вялася безупынная вайна навокал Кіева за ўладу і ўплыў. Барацьба Полацка і Кіева траціла сваё значэнне, бо Кіеўская дзяржава з прычыны заняпаду кіеўскага гандлю пачала паступова схіляцца да заняпаду. Змяншэнне аўтарытэту княскай улады спрычынілася да ўмацавання народнага веча.