Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Культурныя сувязі. Геаграфічнае палажэнне і гандлёвыя шляхі вызначалі культурныя сувязі Беларусі да паловы XI ст. Вялікая колькасць арабскіх манет, якія былі знойдзены на тэрыторыі крывічоў, радзімічаў і якія адносяцца да VIII— IX стст., сведчыць аб ажыўленых гандлёвых сувязях з Усходам. Вялікая колькасць знойдзеных у курганах прадметаў усходняга пахаджэння сведчыць аб тым, як на тэрыторыю Беларусі пранікаў усходні ўплыў. Гэты ўплыў адбіўся не толькі на матэрыяльным быце ядра беларускага плямення. Духоўная культура развівалася незалежна ад уплыву Усходу. Гандлёвыя сувязі і палітычныя адносіны з Кіеўскай зямлёй з’яўляліся правадніком візантыйскага ўплыву, які найбольш поўна адбіўся на рэлігійных вераваннях і больш познім росквіце духоўнага жыцця Беларусі. Праз гандаль з Захадам на тэрыторыю Полацкай і Смаленскай краін пранікала не толькі матэрыялызая, але і духоўная культура Захаду, якая знайшла свой адбітак у духоўным жыцці беларусаў у пазнейшую гістарычную пару. Культурныя ўплывы дзякуючы тэрытарыяльнаму палажэнню Беларусі закраналі неглыбока асновы духоўнага развіцця беларускага народа. Адсутнасць на тэрыторыі Беларусі чужых славянству этнічных элементаў мела пэўны асноўны ўплыў на чыстату ў этнічных адносінах беларускага плямення.
Беларускія землі ў ХІ-ХІІІ стст.
1. УТВАРЭННЕ САМАСТОЙНЫХ ЗЯМЕЛЬ-КРАІН
Тэрыторыя зямель. Полацкая зямля займала значную тэрыторыю, раскінутую ў вадазборы верхняй і сярэдняй Заходняй Дзвіны і часткай — у вадазборы ракі Дняпра. Болыпай часткай тэрыторыя Полацкай зямлі з’яўляецца раўнінай, толькі ў паўднёвай і паўночнай частках перарэзанаю вялікімі ўзгор’ямі. Раўніннасць тэрыторыі і вялікая колькасць рэчак спрыялі шырокаму развіццю каланізацыі ўнутры самой зямлі. 3 IX ст. на тэрыторыі выраслі буйныя гарадскія асяродкі, як то: Полацк, Віцебск, Рша, Лукомль, Менск, Заслаўе, Друцк, Копысь, Барысаў, Няміга, Лагожск, Гарадзец. Разам з гэтым каланізацыя накіроўвалася і ў зямлю латышоў па ніжняму берагу Заходняй Дзвілы, дзе вырас шэраг гарадоў: Герцыка, Рэчыца, Куконойс. Уся тэрыторыя краіны была пакрыта лясамі і балотамі. 3 эканамічнага боку, дзякуючы геаграфічнаму палажэнню на гандлёвых шляхах да Балтыйскага мора, Полацкая зямля складала адно цэлае разам са Смаленскай зямлёй, тэрыторыя якой была раскінута на вышнявінах Волгі, Заходняй Дзвіны і Дняпра. Геаграфічнае палажэнне тэрыторыі Смаленскай зямлі было вельмі выгодным, бо тут знаходзіўся цэнтр скрыжавання гандлёвых шляхоў з поўначы на поўдзень, «з вараг у грэкі», і з усходу на захад ад Камскай Балгарыі да вусця Заходняй Дзвіны. Забяспечаная з усходу Чарнігава-Северскай і Ростава-Суздальскай землямі, Смаленсжая зямля не падлягала тым нападам, ад якіх так шмат цярпела Кіеўская краіна. Лясы, азёры, балоты, рэкі і рэчкі ў вялікай колысасці пакрывалі тэрыторыю Смаленшчыны. Па вялікіх рэках цягнуліся галоўныя гандлёвыя шляхі на поўдзень да Кіева па Дняпры і на захад да вусця Заходняй Дзвіны. Глеба ў Смаленскім княстве была няўродлівая. У лясах знаходзілася пімат розных звяроў: ласёў, вепрукоў, лісоў, курэй, барсукоў, баброў. 3 прычыны свайго геаграфічнага палажэння Смаленску прыходзілася падтрымліваць самыя цесныя зпосіны з Кіевам. Апрача Смаленска — старажытнага цэнтра, крыху пазней выраслі гарады Дарагабуж, Тарапец, Белы, Мажайск, Клін, Вязьма. Ужо ў XII ст. у Смаленскай зямлі налічвалася да 25 гарадоў і 30 сёл. К палове XIII ст. іх стала значна болей. Смаленская зямля ў палове XII ст. мела ў сваім складзе ўсю сучасную Смаленскую губерню, часткі Пскоўскай, Віцебскай, Калужскай і Цвярской. ТураваПінская краіна займала Прыпяць з яе левымі і правымі прытокамі і ў вялікай колькасці была пакрыта лясамі, рэкамі і балотамі. Тураўская зямля знахадзілася на водным гандлёвым шляху па Прыпяці з Кіева ў Польшчу. Апрача Турава, вядомага з канца X ст., у працягу XI—XIII стст. паявіліся
гарады Пінск, Мазыр, Рагачоў, Небль, Здзітаў, Случаск, Чартарыск, Рэчыца, Клечаск, якія сведчылі аб гаспадарчай культуры краю.
Кіеўская дзяржава. Полацкая зямля не ўвайшла ў склад Кіеўскае дзяржавы. Яраславу Першаму прыйшлося пайсці на пэўныя ўступкі князю Брачыславу (1029) і тым самым прызнаць самастойнасць Полацкае зямлі. Ад геаграфічнага палажэння залежалі далейшыя ўзаемныя адносіны паміж полацкімі і кіеўскімі князямі, якія ніяк не маглі дапусціць існаванне незалежнай ад Кіева краіны, раскінутай на важным гандлёвым шляху з поўначы на поўдзень. Барацьба за гандлёвыя шляхі вызначала ўсе ўзаемныя адносіпы паміж Полацкай зямлёй і Кіеўскай дзяржавай. Абедзве стараны карысталіся ўсімі палітычнымі сродкамі, якія маглі прывесці даўную барацьбу Полацка з Кіевам да памысных вынікаў для аднае з ваюючых старон. Барацьба становіцца асабліва напружанай пры Усяславу Брачыславічу (1044—1100), які з’яўляўся ўвасабленнем ідэі незалежнасці Полацкае зямлі ад Кіева і палітычнага яе ўмацавання.
Усяслаў Брачыславіч. Аб асобе князя Усяслава захавалася няшмат летапісных і літаратурных вестак. Адзначаючыся вялікім розумам, энергіяй і працаздольнасцю, князь Усяслаў рабіў вялікае ўражанне на сучаснікаў. Яго праціўнікі ў асобе аўтара «Начальнага летапісу» папракалі полацкага князя крыважэрнасцю і лютасцю. Народная фантазія атуліла асобу князя Усяслава элементамі паэтычнага вымыслу. Захаваўшаеся ў летапісе паэтычнае падапне акружае пахаджэнне князя Усяслава цудоўнымі акалічнасцямі. Паданне кажа, што ён радзіўся ад чараўніцтва і што ў яго на галаве была пляма, якая за нарадай чараўнікоў была пакрыта павязкай. Сама пляма на галаве мела нейкую чароўную моц. Аўтар «Слова аб палку Ігаравым» дае дасканалую характарыстыку полацкага чарадзея: «Князь Усяслаў людзям суд даваў, князям гарады парадкаваў, а сам воўкам бегаў. 3 Кіева да петухоў ён дабягаў да Тмутаракані, воўкам перасякаючы шлях Вялікаму Хорсу. У Полацку звоняць завутраню ў святой Сафіі, а ён у Кіеве звон чуе. Хаця і вешчая душа ў целе, але часта беды пераносіць». Князь Усяслаў прадстаўляецца аўтару «Слова» ў такім выглядзе, што можа быць узорам для наследавання іншым. Насяленпе Полацкай зямлі глядзела на князя Усяслава як на свайго абаронцу. Вось менчане, абложаныя Яраславічамі, доўга бараніліся, не жадаючы здавацца, і чакалі дапамогі ад полацкага князя. Энергія і спрытнасць князя Усяслава знайшла сабе адбітак у працяжнай гераічнай барацьбе з Яраславічамі. Гэтая барацьба высока падняла аўтарытэт полацкага князя і Полацкай зямлі, і ў той жа час яна не адпавядала тым рэальным сродкам, якія былі ў насялення. 3 гэтае прычыны тая працяжная барацьба, якую ўвесь час падтрымліваў князь Усяслаў, павінна была закончыцца поўнай няўдачай і прывесці Полацкую зямлю да эканамічнага і палітычнага заняпаду, ставячы яе на палажэнне ўтаразначнай краіны. Палітычным замыслам Усяслава адпавядалі і палітычныя адносіны да Кіеўскае дзяржавы.
Кіеўская дзяржава пасля смерці Яраслава Першага. Дынастычная дзяржава Яраслава Першага пасля яго смерці (1054) падлягае ўнутранаму раскладу. Кіеўская дзяржава, зложаная з паасобных зямель-краін, звязаных з Кіевам
толькі эканамічнымі адносінамі, была ўнутры вельмі слабай. Землі-краіны маглі вызваліцца з-пад уплыву Кіева, як толькі спыніцца ці аслабее эканамічны пацяг да Кіева. Гэтае з’явішча рэзка праявілася крыху пазней, але пачатак тут быў зроблен тады, калі сам Яраслаў падзяліў Кіеўскую дзяржаву. Гэты падзел меў такі характар: старшы сын Ізяслаў атрымаў Кіеў, Святаславу быў адданы Чарнігаў і Усеваладу — Пераяслаў, Вячаслаў атрымаў Смаленск і Ігар — Уладзімір-Валынск. Старэйшы ўнук Расціслаў Уладзіміравіч атрымаў Ростаў. Апрача гэтага ў руках Ізяслава знаходзіўся Ноўгарад. Святаславу была дабаўлена Мурама-Разанская зямля. А ўладанне Усевалада павялічылася Суздалем і Белавозерам. Паводле Яраслававага тэстамента Ізяслаў як старэйшы член княжай сям’і быў пастаўлены на «отца место», што павінна было забяспечыць Кіеўскую дзяржаву ад распаду. Тэстамент Яраслава сведчыць аб адасобненасці краін адна ад другой і аб самастойнасці іх унутранага жыцця. Паяўленне ў краінах мясцовых дынастый павінна было спрыяць яшчэ большаму замацаванню адасобненасці. Сама ідэя падзелу дзяржавы бярэ пачатак у нормах агульнаславянскага сямейнага права. Апошняму добра вядома непадзельная калектыўная ўласнасць, якая ў выпадку падзелу паміж суўласнікамі дзеліцца на роўныя долі. Кіеўская дзяржава разглядалася як супольная ўласнасць усёй княжай сям’і, на чале якой стаяў Яраслаў. Раз кожны член княжай сям’і мае права на долю ў спадчыне, то ўсе долі павінны быць роўныя, бо правы ўсіх членаў аднакія. Нарушэнне правоў аднаго з сунаследнікаў выклікае канечнасць узнаўлення нарушанага права. Адгэтуль бяруць свой пачатак непаразуменні ў княжай сям’і, якія прыходзіцца развязваць аружжам. Агульныя нормы славянскага права не выконваліся старшымі Яраславічамі. Ідэя адзінства княжай сям’і выявілася нежыццёвай. Пасля смерці братоў Вячаслава і Ігара Яраславічы далучылі іх часткі да сябе. Кіеўская дзяржава апынулася ва ўладанні брацкага трыумвірату: Ізяслава, Святаслава і Усевалада. Кааліцыя Святаслава і Усевалада прымусіла Ізяслава пакінуць Кіеў. Кіеўскай дзяржавай кіравалі два браты. У 1075 г. Святаслаў памёр. На чале Кіеўскай дзяржавы апынуўся Усевалад. Але часы самаўладства прамінулі. Усеваладу прыйшлося пагадзіцца з паяўленнем у Кіеве Ізяслава. Наследдзе Яраслава апынулася ў руках двух братоў — Ізяслава і Усевалада. Кіеўская дзяржава была падзелена наступным чынам: Ізяслаў атрымаў Кіеў, Ноўгарад, Валынь і Тураў — тэрыторыю, якая прылягае да вадазбору правага берага Дняпра, за выключэннем Ноўгарада як ключа ад шляху з «вараг у грэкі»; Усевалад атрымаў Псраяслаў, Чарнігаў, Смаленск, Растоў, Суздаль. Калі памёр Ізяслаў (1077), то Усевалад сеў «на столе отца своего і брата». Уся Кіеўская дзяржава была аб’яднана пад уладаю Усевалада (1079). Такая палітыка Яраславічаў, у паасобку Усевалада, парушала агульныя нормы славянскага права. Князі, пазбаўленыя сваіх айчын, не маглі з гэтым пагадзіцца і пачалі са зброяй у руках дабівацца, каб парушанае права было ўзноўлена. Алег Святаславіч у кааліцыі з полаўцамі і стрыечным братам Барысам Усяславічам пачаў барацьбу супраць Усевалада. Першы перыяд барацьбы быў няўдачны для кааліцыі (1079), але пляменнікі Усевала-