• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Паходы на ўсход. Палітыка князёў у адносінах да камскіх балгар і Хазарыі гэтаксама вызначалася гавдлёвымі інтарэсамі. Ужо Алег у 913 г. зрабіў свой знамяніты паход да Каспійскага мора і даволі паграбіў хазараў. Ігар, Святаслаў, Уладзімір не раз хадзілі паходам на камскіх балгар. У 1006 г. Уладзімір зрабіў з камскімі балгарамі дамову, паводле якой рускія купцы атрымалі права свабоднага праезду ў балгарскія гарады з пячацямі сваіх пасаднікаў. Балгарскія купцы атрымоўвалі права прыязджаць на Русь для гандлю толькі па гарадах. У 965 г. Святаслаў знішчыў Хазарскае царства і сталіцу Ітыль. Распачаўся яго заняпад, а разам з гэтым і заняпад усходняга гандлю.
    Унутраная палітыка. Уваходзячы ў склад Кіеўскай дзяржавы, славянскія пляменні мусілі плаціць дань. Гэтак, драўляне плацілі Алегу «по черне куне», севяране сталі плаціць меншую дань, чымся хазарам. Радзімічы плацілі тую самую дань, што і хазарам. Пры Ігару драўляне паўсталі, але пасля гэтага на іх была паложана болыпая дань, чымся тая, якую яны плацілі Алегу. Пры Вользе «деревская земля» папала ў поўную залежнасць ад Кіева. Вольга ўстанаўляла свае «уставы і урокі». Святаслаў падбіў вяцічаў і налажыў на іх дань. Іх паўстанне пры Уладзіміру закончылася няўдачай. Княжая дань збіралася дваякім чынам: або насяленне само прывозіла належную дань, што называлася «повозом», або самі князі ездзілі па дань па гарадах. Гэткі спосаб збору дані называўся «полюдьем». Паездка Ігара за зборам дані ў драўлянскую зямлю закончылася для князя смерцю. Паяўленне вандроўнікаў у стэпах і напады іх на гандлёвыя шляхі прымушалі князёў прымаць меры да аховы гандлёвых шляхоў. Гэтак, печанегі, якія паявіліся ў 915 г., заняўшы ўсе стэпы ад Дона да Карпат, нападалі на
    гандлёвыя караваны і затрымлівалі тавараабмен з Візантыяй. Ігар і Святаслаў не раз ваявалі з печанегамі. Калі Святаслаў, наладзіўшы мір з I. Цымісхіем, вяртаўся дамоў, на яго напалі печанегі на Дняпроўскіх парогах і забілі (972). Уладзімір «безперестані» ваюе з печанегамі. Ён будуе крэпасці па Дзясне, Остры, Трубежы, Суле і Стужы з мэтай абароны Кіеўскай дзяржавы ад печанегаў.
    Гандаль з Візантыяй. Гандлёвыя зносіны ГІрыдняпроўя з Візантыяй — вельмі даўняга пахаджэння. Сярэднедняпроўскія славяне з даўных-давён гандлявалі з грэцкімі гарадамі на паўночным беразе Чорнага мора: Белгарадам — на Днястры; Корсунем, Танаісам — ля вусця Дона; Алешшам — на Дняпры; Таматархай — на Таманскім паўвостраве. Насяленне Прыдняпроўя з даўных-давён адчувала патрэбу ў солі, што здабывалася ў ліманах Чорнага мора. Пасля ўтварэння Усходняй Рымскай Імперыі славяне сярэдняга Дняпра наладжваюць беспасярэднія гандлёвыя зносіны з Візантыяй, якая дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу дасягнула значнага росквіту і багацця. Суседства з усходнім светам і развіццё гандлёвых сувязей з Усходам былі галоўнымі крыніцамі багацця Візантыі, якая ў VIII ст. была ядыным пасрэднікам усходнеазіяцкага гандлю з заходнімі народамі. У Візантыю прывозіліся індыйскія і кітайскія тавары праз Хазарыю, Дон, паўночнае ўзбярэжжа Чорнага мора і сярэднеазіяцкую гандлёвую дарогу. Праз Візантыю еўрапейскія вырабы накіроўваліся на ўсход на славяна-рускую поўнач. Візантыя была знаным спажывецкім рынкам, на якім быў асаблівы попыт на прадметы роскашы і рознага гатунку сырэц. Вырабы з слановай косці, золата, шкла, візантыйская мазаіка, кераміка, дасканалыя шаўковыя матэрыі знаходзілі збыт на захадзе і на поўначы. Індыйскія і кітайскія тавары, прыправы, каштоўныя каменні, жомчуг, каралі і шоўк у вялікай колькасці прывозіліся ў Візантыю па старых шляхах. Адзін з іх — ад Персідскае затокі праз Месапатамію, Егіпет і Сірыю — быў захоплены арабамі з канца VII ст. Другі шлях ішоў з Азіі праз Алтай, Туркестан, Хіву, Хазарыю і Басфор Камерыйскі, а адтуль морам у Візантыю. Сістэма візантыйскае гандлёвае і прамысловае палітыкі з часоў Юстыніяна (527—565) была пабудована на прынцыпе манаполіі і дробнай рэгламентацыі. Нягледзячы на існаванне апошняй, прамысловасць дасягнула значных вынікаў. Манаполія на збожжа, віно, масла, соль і іншыя прадметы першай неабходнасці вельмі цяжка адгукнулася на насяленні дзякуючы надужыццям з боку адміністрацыі. Вялікая колькасць налогаў, законных і незаконных збораў утварала шмат непрыемнасцей і перашкод для тавараабмену. Асабліва цяжка гэта адгукалася на чужаземцах, які.м прыходзілася і на сушы і на моры плаціць мытныя налогі і падлягаць агляду з боку пільных мытных ураднікаў. Спачатку гандаль ва ўсіх кірунках знаходзіўся ў руках грэкаў. У IX ст. становішча змянілася. Гандаль трапіў у рукі к чужаземцам, галоўным чынам арабам і італьянцам. Паўночны гандаль знаходзіўся ў руках славяна-рускіх. Арабскі пісьменнік Масуды называе Чорнае мора Рускім. На тэрыторыі сярэдняга і ніжняга Дняпра знаходзяць у магілах шмат прадметаў візантыйскага мастацтва з золата, серабра, медзі і жалеза, з каштоўнымі каменнямі, якія адносяцца да IV—V стст. У паганскіх магілах VIII—IX стст. былі
    знойдзены златаліты і залатыя шоўкавыя тканіны. Візантыйскія і арабскія пісьменнікі падаюць нямала вестак аб візантыйска-славянскім гандлі.
    Гандлёвыя дагаворы. Гандлёвыя сувязі Прыдняпроўя з Візантыяй з працягам часу сталі гэтак значны, што паявілася канечнасць іх упарадкаваць паасобнымі дыпламатычнымі актамі. Можна лічыць, што гандлёвыя дагаворы былі ўпершыню заключаны ў палове IX ст., хаця тэксты дагавораў не захаваліся. Першымі гістарычнымі дакументамі, якія датычаць гандлю, з’яўляюцца дагаворы Алега і Ігара з грэкамі. Алег завязаў спачатку дагавор у 907 г. з царамі Левам і Аляксандрам. Дагавор быў пацверджаны ў 911 і 912 гг. ГІаводле першага дагавора прыязджаўшыя купцы павінны былі затрымлівацца ў прадмесці манастыра св. Маммы і мелі права ўваходзіць у горад партыямі па 50 асоб, але без зброі і пад кантролем царскага чыноўніка. Яны мелі права купляць тавары, «неплотяче мыта ні в чем же». У часе побыту ў Канстанцінопалі купцы атрымліваюць у працяіу паўгода «месячное». Гандлёвы дагавор з 911 г. дапоўніў папярэдні трактат шэрагам артыкулаў, якія датычаць розных пытанняў грамадзянскага і крымінальнага права. Дагавор Ігара з Візантыяй, з царамі Раманам, Канстанцінам і Стэфанам (945) быў менш выгодным, чымся папярэднія трактаты. Дагавор пацвярджае права «вялікага князя і яго баяр пасылаць у Грэкі караблі з пасламі і гасцямі» «яко же ім установлено есть». Госці павінны мець адпаведныя вялікакняскія граматы. Прыехаўшыя без граматы могуць быць арыштаваны. Гасцям забараняецца зімаванне каля святога Маммы. Бязмытная купля тавараў адмяняецца. Купцы не маюць права купляць павалокі болей, чымся на 50 залатнікоў. У зваротную дарогу ад’язджаючыя атрымліваюць адпаведнае «брашно». Але рускі князь павінен быў адмовіцца ад правоў на Корсунь. Дагавор вялікага князя Святаслава з імператарам Іванам Цымісхіем быў завязаны пры такіх палітычных акалічнасцях, якія не спрыялі славянам (971). Дагавор пацвярджаў усе ранейшыя дагаворы, але Святаслаў павінен быў адмовіцца ад усякіх ваяўнічых намераў супроць Грэцыі, а гэтаксама ад пасягнення на Корсунь з наўкольнымі гарадамі і на Балгарыю. Паміж Святаславам і Візантыяй быў наладжаны аднабокі абаронны саюз. Святаслаў у выпадку нападу на Візантыю якога-колечы ворага быў абавязаны дапамагаць імперыі. Дагавор ставіў замежны гандаль у поўную залежнасць ад грэкаў. Спроба Святаслава захапіць сухаземную дарогу дзеля гандлю з Канстанцінопалем не ўдалася. Неспрыяльныя ўмовы гандлёвага дагавора павіішы былі зрабіць уплыў на адносіны да Візантыі наследнікаў Святаслава. Пытанне аб вызваленні замежнага гандлю ад дыктатуры грэкаў стала чарговым заданнем замежнай палітыкі.
    Прадметы ўвозу і вывазу. Прамысловая Візантыя дастарчала славянам прадметы сваёй індустрыі і ўсходняе прадукцыі. 3 Візантыі вывозілі золата, павалокі, агародніну, віны і «всяко узорочье». Вялікая княгіня Вольга, вярнуўшыся дамоў з паездкі ў Канстанцінопаль, прывязла з сабой «дары многы золото і серебро, поволокы с сосуды разлічныя» (963). Паводле другіх вестак, Візантыя дастарчала славянам каштоўнае начынне, багатыя вопраткі, дываны, сукны, саф’ян, перац, а пасля прышчаплення тут хрысціянства — прадметы рэлігійнага
    культу: грэцкія кубкі, мармур, фарбы, мазаіку. Кіеўскія князі і купцы гандлявалі рабамі і прадметамі прамысловае гаспадаркі. Вольга абяцала візантыйскаму імператару прыслаць у падарунак «многы дары, челядь і воск і скору». Паводле слоў Святаслава, з Русі вывозіліся на Дунай «скора, воск, мед і челядь».
    Удзел беларускіх зямель у гандлі. Беларускія землі прымалі ўдзел у паходах на Візантыю і ў гандлі з апошняй. Калі ў часе свайго паходу на Канстанцінопаль у 907 г. Алег патрэбаваў ад грэкаў дані «по 12 грывен на ключ» і «уклады» на гарады, то Полацк паміж пералічаных гарадоў займае трэцяе месца. Смаленск прымаў удзел у візантыйскім гандлі з IX ст. На тэрыторыі Смаленскай краіны візантыйскія манеты пападаюцца не раней IX ст. Паасобныя прадметы, што знаходзяцца ў курганах крывічоў, як то: залаты пазумент, прывескі бітай работы, шкляныя пацеркі з пазалотай, талеркі з вобразам грыфона — сведчаць аб грэцкім гандлі. Імператар Канстанцін Багранародны ў сваім творы «Аб кіраванні імперыяй» паведамляе, што людзі з таварамі прыходзяць у Канстанцінопаль з Ноўгарада, Смаленска, Чарнігава, Любеча і Вышгарада. На тэрыторыі верхняга Прыднягіроўя былі знойдзены візантыйскага пахаджэння якары, канаты і жаглі. Ажыўленыя гандлёвыя зносіны Смаленска з Візантыяй вызначаюцца перш-наперш яго геаграфічным палажэннем на вялікім гандлёвым шляху.
    Іншыя паўднёвыя гандлёвыя шляхі ад Кіева. Кіеў знаходзіўся ў асяродку гандлёвага шляху. 3 Кіева цягнуўся вялікі гандлёвы шлях да Дона і Азоўскага мора, дзе пры вусці ракі Кубані ўтварылася Тмутараканскае княства па месцы ранейшай грэцкай калоніі. 3 Кіева ішла дарога і ў Крым, дзе знаходзіліся вялікія гарады — Херсанес (Корэ-сунь) і Судак (Сураж), адкуль купцы вывозілі соль, баваўняныя і шаўковыя тканіны, агародніну, віны, травы, прыпраўныя карэнні ў абмен на футры. Гэты шлях называўся саляным. Апрача гэтага з Кіева вёўся гандаль у Алешшы (Ольвіі). Значэнне Кіева як асяродка паўднёваславянскага гандлю вызначала яго палітычна пераважнае значэнне.