Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
1 «Сага нра гутаў».
сілы прымусіў славянскія пляменні аб’яднацца дзеля адпору. Утвораны саюз, у які ўвайшлі фінскія і славянскія пляменні — крывічы, ноўгарадскія і пскоўскія славяне, вызваліў славян ад выплаты дані. Варагі былі прагнаны за мора. Пляменні пачалі «самі в себе володеті». Ваенны саюз распаўся, і пачаліся міжпляменныя няладзіцы: «Вста род на род, і быша усобіцы в ніх і воеваті самі на ся почаша». Спаткаўшы адпор з боку саюза паўночна-заходніх славянскіх пляменняў, нарманы мелі большую ўдачу ў краіне палян, якія дзякуючы набегам вандроўнікаў адчувалі вялікія перашкоды ў сваім усходнім і паўднёвым гандлі і адчувалі патрэбу ў добра арганізаванай вайсковай сіле дзеля аховы гандлёвых шляхоў.
Варажскія князі. Унутраныя няладзіцы аслаблялі славян. Пры новым націску ворагаў атрымалі перамогу апошнія, і ў Ноўгарадзе, Ізбарску і Белавозеры з’явіліся варажскія князі Рурык, Сінявус і Трувар. Адначасна ў Кіеве аселі Аскольд і Дзір, якія звольнілі кіяўлян ад выплаты дані хазарам. Так утварыліся ў IX ст. два варажскія княствы: Ноўгарадскае і Кіеўскае. Паміж прадстаўнікамі гэтых княстваў не было ладу. Паўднёвыя варагі імкнуліся захапіць Полацк, a разам з гэтым захапіць важны гандлёвы шлях пад свой кантроль. Гэта, аднак, ім не ўдалося. Палачане ўсё-ткі мусілі перанесці на сабе ўвесь цяжар чужаземнага найсця. Барацьба за гандлёвыя шляхі прывяла да стычкі поўначы з поўднем. Прадстаўнік поўначы — Алег пакіраваўся водным шляхам на поўдзень. Паход быў удачны. Смаленск і Любеч прызналі ўладу Алега. Захапіўшы абманным спосабам Кіеў і забіўшы Аскольда і Дзіра, Алег пачаў кіраваць Кіевам. Полацкія крывічы і дрыгавічы ўвайшлі ў склад дзяржавы Алега. Крывічы прымалі ўдзел у паходах на «грэкі» Алега (907) і Ігара (944). Палітычнае становішча Полацка заставалася нязменным пры князях Ігару, Вользе і Святаславу, якія стараліся падчыніць усіх славян суверэнітэту кіеўскага князя. Паўстаўшыя пры Ігару драўляне былі зноў падбіты і абложаны данню вялікшай у параўнанні з тою, якую налажыў на іх Алег. Гэта выклікала новае паўстанне. У часе паходу Ігара па дань паўстаўшыя драўляне забілі Ігара; гэта выклікала крывавую помсту, якую ўчыніла жонка Ігара Вольга над драўлянамі за смерць мужа. Пры князю Святаславу ў склад Кіеўскае дзяржавы ўвайшлі вяцічы. Паўстаннс пры Уладзіміру закончылася няўдачай. Павярхоўны працэс аб’яднання не датычыў унутранага жыцця славянства. Пляменныя князі засталіся на сваіх пасадах. Алег у 912 г. зрабіў дамову з грэкамі ад свайго імя і ад «всех, іже суть под рукою его светлых бояр».
Выдзяленне Полацка. Палітычнае становішча Полацка змянілася пры Уладзіміру Святаславічу (X ст.). У Полацку з’яўляецца князь Рагвалод, які прыйшоў з Замор’я. Умацаванню палітычнай самастойнасці Полацка спрыяла тое, што ўлада кіеўскага князя была аслаблена дзякуючы дамовым сваркам паміж сынамі Святаслава Уладзімірам, Яраполкам і Алегам. Спачатку пачалася няладзіца паміж Алегам і Яраполкам. Перамог Яраполк. Алег быў забіты. Уладзімір, які княжыў у Ноўгарадзе, уцёк за мора. Атрымаўшы дапамогу ад варагаў, Уладзімір прагнаў з Ноўгарада пасаднікаў Яраполка, і грамадзянская вайна распачалася. У гэтай барацьбе абодва бакі хацелі ўвайсці ў саюз з Рагвалодам праз шлюб з яго дачкой — красуняй Рагнедай. Сам Рагвалод схіляўся
на бок Яраполка. Але перамог Уладзімір, пасля чаго паспяшыў заняць Полацк. Рагвалод быў забіты. Уладзімір ажаніўся з Рагнедаю. Затым Уладзімір пасадзіў Яраполка ў Кіеве. Сам Яраполк быў забіты здрадзіўшым яго Блудам. Палітычная самастойнасць Полацка была немагчымай пры эканамічнай сувязі з Кіевам. У Полацку былі пасаджаны «мужы» Уладзіміра. 3 часам, яшчэ пры жыцці, Уладзімір аддаў Полацкую землю Ізяславу — сыну Рагнеды. Полацкае княства стала зноў самастойным. Ізяслаў заставаўся іюлацкім князем да самай смерці.
Тураў і Смаленск. Дрыгавічы знаходзіліся з самага пачатку ў сферы ўплыву кіеўскага князя. Аднак і тут меў месца працэс утварэння ў паасобныя княствы. Дрыгавічы, падобліва, выдзеліліся ў часе грамадзянскай вайны пасля смерці Святаслава. Пры Уладзіміру I Тураўская зямля зноў была далучана да Кіева. Уладзімір пасадзіў свайго старшага сына Святаполка, але гэтая акалічпасць сведчыла аб палітычнай сувязі дрыгавічоў з Кіевам, якія мелі да яго эканамічны нахіл. Смаленская зямля застаецца ў беспасярэднай залежнасці ад кіеўскіх князёў, якія кіравалі ёю праз свайго намесніка. Пасля таго як Уладзімір ахрысціўся, ён пасадзіў у Смаленску свайго сына Станіслава, але дзякуючы эканамічнай залежнасці ад Кіева смаленскі князь не меў ніякага палітычнага значэння, а быў проста тытулованым пасаднікам кіеўскага вялікага князя.
Новая грамадзянская вайна. Па смерці Уладзіміра Святаславіча (1015) выбухнула новая грамадзянская вайна. У ёй гірымалі ўдзел сыны Уладзіміра. Тураўскі князь Святаполк паспяшыў умацавацца ў Кіеве зараз жа па смерці бацькі. Супроць Святаполка выступіў яго брат Яраслаў, што сядзеў у Ноўгарадзе і пасварыўся з сваім бацькам за дань, якую трэба было ноўгарадцам плаціць Кіеву. Барацьба поўначы і поўдня вымагала напружання абедзвюх ваюючых старон. Святаполк апіраўся на ўласную партыю ў Кіеве, набіраючы войска з дрыгавічоў і драўлян. Яраслаў знайшоў падтрыманне з боку варагаў і ноўгарадцаў. Грамадзянская вайна закончылася на яго карысць. Перамога дынастычнага аднадзяржаўя прывяла да стычкі Яраслава з Мсціславам Тмутараканскім і Брачыславам Ізяславічам Полацкім.
Згода з Брачыславам і Мсціславам. Палітычнае ўмацаванне Яраслава не магло не адгукнуцца на становішчы ГІолацка. Жадаючы папярэдзіць заняцце Полацка Яраславам, Брачыслаў напаў на Ноўгарад. Шмат палонных і вялікая здабыча дасталася ў рукі Брачыслава, які паспяшыў вярнуцца дамоў. Па дарозе, аднак, Брачыславу прыйшлося сустрэцца з Яраславам на рэчцы Судоміры’. У гэтай стычцы Брачыслаў быў разбіты. Адбітыя палонныя і награбленая маёмасць былі звернуты ў Ноўгарад. Брачыслаў уцёк у Полацк. Разбіўшы гэтак Брачыслава, Яраслаў пачаў шукаць з ім згоды. Палітычнае становішча Полацкае зямлі засталося без змены, але тэрытарыяльна яна павялічылася далучэннем Віцебска і Усвята. Дзякуючы гэтаму верхняе Падзвінне і волакі паміж Дняпром і Дзвіной знаходзіліся пад кантролем Брачыслава (1021). Мсціслаў распачаў барацьбу з Яраславам у саюзе з хазарамі і касогамі. Спа-
1 Бітва па рацэ Судоме (Судаміры) — 1021 г.
чатку захапіць Кіеў не ўдалося. Мсціслаў мусіў здаволіцца Чарнігавам. Яраслаў, які знаходзіўся ў Ноўгарадзе, выступіў супроць брата ў саюзе з варагамі. Стычка братоў пры Ліствене (1026) закончылася перамогай на баку Мсціслава. Яраслаў быў прымушаны зрабіць згоду з братам. Кіеў застаўся за Яраславам, а землі на ўсход ад Дняпра былі аддадзены Мсціславу. Такая палітыка Яраслава, сведчачы аб яго ваеннай слабасці, узмацняла абодвух супраціўнікаў кіеўскага князя. Мсціслаў хутка захварэў і памёр (1032). Уся паўднёвая Русь ізноў была аб’ядпана пад уладай аднае асобы. Становішча Полацкай зямлі засталося без змены. Брачыслаў памёр у 1044 г.
Беларуская зямля ў складзе Кіеўскай дзяржавы. Утварэнне варажскіх княстваў у Тураве і Полацку не мела вялікага ўплыву на ўнутраную пабудову славянскіх пляменняў. Увойсце беларускіх зямель у склад Кіеўскай дзяржавы прымусіла іх прыняць удзел у той замежнай і гандлёвай палітыцы, якую праводзілі кіеўскія князі. Гандлёвыя шляхі і гандлёвыя сувязі звязвалі самым цесным чынам беларускія княствы з эканамічным і палітычным асяродкам поўдня — Кіевам. Эканамічная залежнасць ад Кіева вызначыла палітычнае становішча паасобных земляў. Імкненне да самастойнасці з боку апошніх, напрыклад Полацка, прымушала князёў вызваляцца ад эканамічнай залежнасці ад Кіева і захапляць пад свой кантроль галоўныя гандлёвыя шляхі. 3 другога боку, князі не маглі дапусціць значнага палітычнага ўмацавання кіеўскага князя. Гэта прымушала полацкіх князёў пільна сачыць за тым, што робіцца ў Кіеве, і адпаведным чынам на гэта рэагаваць.
В) Гандлёвыя сувязі Беларусі
Замежная палітыка. Візантыя. Варажскія конунгі ў Кіеве — Аскольд і Дзір пакіраваліся на поўдзень да Канстанцінопаля. 3 гэтага моманту паходы кіеўскіх князёў на Візантыю сталі звычайнай з’явай у палітыцы кіеўскіх князёў, бо непаразуменпі гапдлёвага характару паміж Візантыяй і Кіевам можна было развязваць толькі зброяй. Аснавальнік Кіеўскае дынастычнае дзяржавы — Алег адправіўся ў паход на Грэцыю з мноствам «вараг, славені, чуді і крывічы і мерю і поляне і северу і древляне і родімічы і хорваты і дулебы і тыверцы». Паход закончыўся ўдачна. Алег запатрабаваў «даті воем на две тысячі кораблей по двенадцать грівн на ключ і потом даяті уклады на рускіе города: первое на Кіев, также на Чернігов і на Переяславль і на Полтеск і на Ростов і на Любечі і прочая города, по тем бо городам седаху князья под Ольгом суіце». У 912 г. Алег паслаў паслоў у Візантыю, каб наладзіць згоду паміж «хрістіаны і Русью», дзеля якой мэты было паслана спецыяльнае пасольства ад «Олега Велікого князя Руского і от всех, іже суть под рукою его светлых бояр». Мірныя адносіны з Візантыяй былі нарушаны пры Ігару (941). Паход закончыўся поўнай няўдачай. У 944 г. Ігар, сабраўшы вялікае войска ў складзе варагаў і Русі, «пойде на Греков в лодьях і на конех, хотя мстіті за себя». Паход закончыўся ўдачна. Ігар, «взем у Греков злато і паволокі на вся воя», вярнуўся дамоў. У 945 г. была зроблена новая дамова з грэкамі. Ігаравы паслы
былі прадстаўнікамі «от Ігоря Велікого князя Руского і от всея княжья і от всех людей Руское землі». У 967 г. вялікі князь Святаслаў па прапазіцыі Нікіфара Фокі распачаў барацьбу з балгарамі і перамог іх. Застаўшыся ў горадзе Пераяслаўлі, атрымліваў дань ад ірэкаў. Дварцовы пераварот 10 снежня 970 г. аддаў уладу Івану Цымісхію. Апошні, каб вызваліць Візантыю з-пад уплыву славян, распачаў з Святаславам барацьбу, якая закончылася для кіеўскага князя няўдала. Святаслаў быў прымушаны зрабіць мірны дагавор з I. Цымісхіем у 971 г. Апошні паход у X ст. быў наладжан Уладзімірам Святаславічам.
Прычыны паходаў. Паўтаральнасць паходаў на Візантыю была выклікана канечнасцю наладзіць гандлёвыя справы Кіева, якія спатыкалі шмат перашкод з боку Візантыі. Гэта акалічнасць папхнула Святаслава на барацьбу з балгарамі з той мэтай, каб заўладаць шляхам на Канстанцінопаль. Вынік гэтага паходу быў няўдачны. Грэкі выявілі сябе даволі сільнымі, каб адкінуць ад Канстанцінопаля адарванага ад Кіева Святаслава. Каб прымусіць грэкаў не перашкаджаць гандлёвым адносінам, Уладзімір уступіў у саюз з балгарамі для барацьбы з грэкамі. Злучанымі намаганнямі балгар і рускіх славян грэкі былі разбіты, а ў 989 г. Уладзімір адабраў ад Візантыі Корсунь — важны гандлёвы пункт на паўднёвым узбярэжжы Крымскага паўвострава. У XI ст. ваенных стычак паміж Візантыяй і Кіеўскай дзяржавай не было. У 1043 г. рускія атрымалі права свабодна гандляваць з Грэцыяй.