• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Княжна Еўфрасіння Полацкая. Прадстаўніцай новае культуры ў Полацку была ўнучка князя Усяслава — княжна Прадслава, якая радзілася каля 1110 г. і пры хрышчэнні прыняла імя Еўфрасінні. Рана стаўшы манашкаю, княжна Еўфрасіння Полацкая пасялілася пры саборнай царкве, дзе займалася перапісваннем кніг. 3 прычыны вялікага попыту на царкоўныя кнігі княжна Еўфрасіння залажыла жаночы манастыр Св. Спаса1, у якім сама была ігуменняй. Манашкі манастыра займаліся перапісваннем кніг і навучаннем дзетак. Разам з гэтым, дзеля падрыхтоўкі духавенства, Еўфрасіння залажыла і мужчынскі манастыр, які быў пабудованы крыху раней, чымся жаночы манастыр. Пад канец свайго жыцця княжна Еўфрасіння зрабіла вандроўку ў Ерусалем, дзе яна і памерла (у 1173 г.).
    Смаленская асвета. Галоўным асяродкам беларускай асветы быў Смаленск. Яго культурнае значэнне трэба паставіць у цесную сувязь з яго геаграфічным палажэннем і выплываючымі адгэтуль эканамічнымі перавагамі. Візантыя і Захад са сваімі культурамі былі грунтам для смаленскае асветы. Ініцыятыва пашырэння апошняе выходзіла ад княжай улады. Смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч і яго наступнікі прыкладалі шмат старанняў у кірунку пашырэння школьнае асветы. Асвета распаўсюджвалася не толькі паміж пануючага стану (баяр, духавенства і купецтва), але часткова і ў народных гушчах. Пры пабудованых Расціславам цэрквах і манастырах збіраліся рукапісы, перакладаліся і перапісваліся скарбы грэцкае і балгарскае мудрасці. Сам Расціслаў быў вельмі «учен всякіх наук, і к ученію своіх братьев і многіх людей понуждал», будуючы на гэта школы і ўтрымліваючы на свае княжыя сродкі грэцкіх і лацінскіх настаўнікаў, не жадаючы мець невучонага духавенства. Раман Расціславіч патраціў на школы ўсе свае сродкі. Давыд Расціславіч гэтаксама «любіў кнігі чытаць і памяць вострую меў». Асяродкамі асветы былі манастыры, багатыя сваімі кнігазборамі. Гэтак, у Смаленскім манастыры была багатая і разнастайная па сваім складзе бібліятэка. Гэткія ж кніжныя багацці знаходзіліся ў манастырах «Чэснага Крэста і Смаленскім Багародзіцкім». У бібліятэках Смаленска знаходзіліся ўсе кнігі Святога Пісьма, лічныя тлумачэнні на Святое Пісьмо, у паасобку Іаана Златавуста, творы святых айцоў: Васіля Вялікага, Яфрэма Сірына, Златавуста і інш., а гэтаксама разнастайная жыццёўная літаратура.
    Школа. Манастыры з іх багатымі кніжнымі скарбніцамі былі рассаднікамі асветы. Яны з’яўляліся вышэйшымі школамі, дзе навучаліся грэцкае мове і тлумачэнням Святога Пісьма. Аб адным з вучыцялёў — Грыгору — успамінаецца ў лісце Клімента Смаляціча прасвітару Фаме. Былі гэтаксама і ніжэйшыя школы, куды бацькі прыводзілі сваіх дзяцей «кнігам учіці». Школьная асвета развівалася пад грэцкім уплывам. Гандлёвыя сувязі з немцамі і сужыццё з імі ў Смаленску, дыпламатычныя зносіны з Рыгай выклікалі канеч-
    1 Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі мапастыр.
    ную патрэбу выкладаць у школах лацінскую мову. Дагавор 1229 г. быў пераложаны на смаленска-полацкую гутарку з лацінскага чарнавіка і нямецкага перакладу.
    Прадстаўнікі смаленскае асветы. Асветніцкі pyx XII—XIV стст. даў значныя вынікі. Ён высунуў з царкоўна-дружыннага асяроддзя шэраг выдатных дзеячаў, якія вызначаліся самастойнасцю і адвагаю думкі ў сваіх творах і выклікалі вялікае абурэнне паміж паасобных прадстаўнікоў царкоўна-дружыннага грамадства. Да больш ранніх прадстаўнікоў смаленскай асветы трэба аднесці Клімента Смаляціча, які ў 1147 г. быў выбраны саборам рускіх біскупаў на кафедру кіеўскага мітрапаліта без зацвярджэння яго канстанцінопальскім патрыярхам. На мітрапаліцкі пасад Клімента абрала нацыянальная партыя, нездаволеная з грэцкае іерархіі і жадаючая вызваліцца з-пад яе ўплыву. Вялікі князь кіеўскі Ізяслаў Мсціславіч падтрымліваў кандыдатуру Клімента. Палітычныя ўмовы прымушалі князя Ізяслава не раз пакідаць Кіеў. Разам з Ізяславам пакідаў мітрапаліцкую кафедру і Клімент, якая ўрэшце была занята прадстаўніком грэцкае партыі — кандыдатам патрыярха — Іаанам. Летапісец называе Клімента «кніжнікам і філосафам». Ліст Клімента да прасвітара Фамы малюе перад намі і асобу самога аўтара, і характар смаленскае асветы ў царкоўна-дружынных станах. Ліст Клімента быў напісаны ў адказ на ліст Фамы, які адносіўся адмоўна да таго, што Клімент заняў мітрапаліцкую кафедру, і абвінавачваў новага мітрапаліта ў хцівасці да славы. Клімент дапускаў магчымасць іншасказнага тлумачэння Святога Пісьма, тады як Фама ўпіраўся выключна на літаральным тлумачэнні тэксту. Клімент быў знаёмы з візантыйскай славеснасцю і не баяўся адсылацца на Гамэра, Арыстоцеля і Платона, хаця ў гэты час яшчэ самыя творы грэцкіх філосафаў не былі вядомы. Клімент мог пазнаёміцца з імі толькі з твораў айцоў царквы.
    Аўраам Смаленскі. Выдатным прадстаўніком смаленскай асветы з’яўляецца Аўраам — манах смаленскага Багародзіцкага, а затым і Крэставаздзвіжанскага манастыроў. Ён выйшаў з той жа царкоўна-філасофскай школы, што і Клімент. Стаўшы духоўнікам, Аўраам прыцягваў сваімі казаннямі і тлумачэнпямі Святога Пісьма вялікую колькасць слухачоў. Нездаволеныя з яго поглядаў прыходзілі да Аўраама, каб весці спрэчкі, але апошнія канчаліся заўсёды няўдачна для яго праціўнікаў. Тлумачэнне Святога Пісьма, якое дазваляў сабе Аўраам, для часткі духавенства паказалася ерэтычным. Аўраам быў прыцягнуты да суду на двары ўладыкі ў прысутнасці князёў, баяр, ігуменаў, папоў, царкоўнікаў. Свецкая партыя стаяла за Аўраама. Царкоўнікі былі супроць, і Аўрааму прыйшлося часова прыпыніць сваю наўчальную дзейнасць. Аўраам быў добра знаёмы з творамі айцоў царквы, як то Яфрэма Сірына, Іаана Златавуста, жыццём Феадосія Пячэрскага. Ён быў знаёмы і з апакрыфічнай літаратурай — гэтак званымі галубінымі кнігамі. Калі Аўраам быў пастаўлены ігуменам гэтага ж Багародзіцкага манастыра, то тут шырока было наладжана перапісванне кніг.
    Кірыла Тураўскі. Ураджэнец Турава, сын багатых бацькоў, Кірыла рана пастрыгся ў манахі ў тым самым Зарубскім манастыры, які быў у гэты час цэнтрам смаленскай асветы. Па сваім веку Кірыла з’яўляецца малодшым сучаснікам (радз. 1131—1134) Клімента Смаляціча. Кірыла прытрымліваецца аскетычнага погляду на жыццё. Прызнае сімволіка-алегарычнае тлумачэнне Святога Пісьма, выяўляе дасканалую знаёмасць з візантыйскаю літаратурай, якая ў перыяд XI—XII стст. перажывала эпоху свайго росквіту. Пры ўкладанні сваіх казанняў і наўчэнняў Кірыла Тураўскі карыстаецца правіламі візантыйскае рыторыкі. Кірылу былі вядомы і ўзоры візантыйскае свецкае літаратуры. Ён быў дасканала знаёмы з творамі Іаана Златавуста, Кірылы Александрыйскага, Грыгора Багаслова, Епіфанія Кіпрскага. Добрая знаёмасць з царкоўнай літаратурай не перашкаджае, аднак, Кірылу заставацца таленавітым самабытным царкоўным казальнікам. Уся асветніцкая дзейнасць Кірылы адбылася ў Тураве, дзе ён займаў біскупскую кафедру. Мова Кірылы вобразная і паэтычная.
    Вынікі. Беларуская духоўная культура ад XI—XIV стст. мела царкоўны характар, але яна была далёкай ад царкоўнае артадаксальнасці ў справе тлумачэння Святога Пісьма. Культурныя зносіны з Захадам, асабліва ў Смаленску, дзякуючы яго гандлёвым сувязям, з’яўляліся праваднікамі свежае крытычнае думкі, якая гэтак выразна выступае ў дзейнасці галоўных вучоных прадстаўнікоў беларускае асветы. Беларускія царкоўна-дружынныя станы, распараджаючыся вялікімі матэрыяльнымі сродкамі, маглі цалком аддаваць сябе культурнай працы і гэтым самым выяўляць свае багатыя духоўныя сілы і магчымасці.
    8.	ПАЛІТЫЧНЫЯ ТЭОРЫІ
    Візантыя і палітычныя ідэі. Адначаспа з прыняццем хрысціянства з Візантыі пачалі пранікаць на Русь і палітычныя ідэі. Галоўным правадніком палітычных ідэй было духавенства, якое прывезла з сабой кнігі Старога і Новага Завету, а гэтаксама і працы айцоў царквы. Царкоўная літаратура навучала аб тым, што княжая ўлада ўстаноўлена Богам і што трэба слухацца зямное ўлады. 3 другога боку, з Візантыі пранікалі на Русь і творы візантыйскай палітычнай літаратуры, у якіх выкладаліся розныя погляды на характар улады візантыйскага імператара і на межы гэтае ўлады.
    Найбольш старажытныя палітычныя помнікі. Першым помнікам палітычнае літаратуры з’яўляецца «Царкоўны ўстаў князя Уладзіміра». Адзначаючы юрыдычнае палажэнне царквы, устаў абмяжоўвае граніцы княжай улады неўмяшаннем апошняй у судовую юрысдыкцыю царквы, бо «сіх судов не подобает судіті князю, ні боярам, ні судіям іх». Адмаўленне ўмешвацца ў царкоўныя суды даецца ад імя самога князя, яго дзяцей, унукаў і ўсяго княжага роду.
    «Начальны летапіс». Аўтар летапісу дае два ўзоры князёў: справядлівага і несправядлівага. Першы любіць праўду, рупіцца аб правасуддзі і аб кіраўніцтве. Справядлівы князь пасылаецца Богам на зямлю як довад прыхільнасці Бога да зямлі, «ашче бо кая земля управітся пред Богом». Несправядлівы князь пасылаецца Богам як пакаранне за грахі народа, калі людзі «злі і лукаві бывают». Гэткі князь знаходзіцца ў атачэнні дурных дарадчыкаў, «несмысленых» або «младых». Дарадчыкі захопліваюць уладу ў свае рукі і карыстаюцца ёю ў сваіх уласных інтарэсах. Скуткам такога кіраўніцтва з’яўляецца крыўда народа, для якога зачынены шлях да княжае праўды. Справядлівы і несправядлівы князі аднолькава адказны перад Богам за «погубленныі душі крестьянскі». Залічэнне князёў да тае ці іншае групы залежала гэтаксама і ад кіеўскага патрыятызму, які заўважваецца ў летапісца. Гэта перашкаджала аўтару быць адносна аб’ектыўным. Аўтар летапісу вельмі адмоўна адносіцца да Усяслава Полацкага, як да ўпартага і мнагалетняга ворага Кіеўскае дзяржавы. Тым часам аўтар «Слова аб палку Ігараве» прызнае яго разумным і энергічным: «людям судяша, князем угоды рядяша», годным узорам для наследавання сучаснікаў аўтара. Але смаленскія князі — Расціслаў і яго нашчадкі — справядлівыя князі. Кіеўскі летапіс выхваляе іх за разнастайныя маральныя якасці і цноты. Усе яны «нііцелюбівы, хрістолюбівы», любілі будаваць святыні, дапамагаць цэрквам і манастырам, шанавалі духавенства і манахаў.
    9.	КУЛЬТУРНЫЯ ЎПЛЫВЫ
    Смаленскі царкоўна-дружынны стан развіваўся пад уплывам двух фактараў: культурнага ўплыву Візантыі і Захаду. Візантыя перадала разам з хрысціяпствам увесь свой загіас царкоўна-паўчалыіай літаратуры, якая зрабіла вялікі ўплыў на светагляд, склад мыслі і духоўныя настроі прадстаўнікоў смаленскае інтэлігенцыі. Візантыйская царкоўная культура не магла пранікнуць у гушчы народу. Яна зачапляла толькі вярхі грамадства. Захад меў болып шырокі ўплыў. Зносіны з чужаземцамі мелі надта дадатны ўплыў на характар і звычаі смальнян, на развіццё культуры наогул. Існаванне ў Смаленску неправаслаўнае царквы сведчыць аб рэлігійнай веразноснасці. У дагаворы Мсціслава Давыдавіча мы заўважваем болып гуманнасці ў параўнанні з «Рускай Праўдай». Напрыклад, абраза жанчыны вольнай ці нявольнай караецца штрафам. У першым выпадку накладваецца штраф у 5 грывен серабра, а ў другім — толькі адна грыўня серабра. Чужаземцы карысталіся ў Смаленску вялікім аўтарытэтам. Калі разглядалася справа Аўраама, то яго абаронцай выступіў нехта Лука Прусін, падобліва, выходца з Заходняй Еўропы. Чужаземным уплывам агорнута легенда аб святым Меркурыю, ваяру-багатыру, які выратаваў Смаленск у 1239 г. ад татар. Для смальнян Захад з’яўляецца сімвалам культуры і асветы. Усход жа — сімвал гвалту і барбарства. Заходні ўплыў