• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    6.	ЗАКАНАДАЎСТВА
    «Руская Праўда». Да пачатку XI ст. славянскія праваадносіны вызначаліся звычаёвым вусным правам. 3 развіццём княжай улады побач са звычаёвым правам маюць месца судовыя пастановы князёў, паасобныя княжыя ўставы. 3 развіццём гандлёвых і культурных сувязей з Візантыяй пачало пранікаць у Кіеўскую зямлю і візантыйскае права. Грамадзянскія адносіны сталі больш складанымі. Паўстала канечнасць прывесці ў пэўны парадак і сістэму чыннае права. У XI ст. яно было запісана. Гэтак паявіўся «Устаў вялікага князя Яраслава Уладзіміравіча аб судах». «Руская Праўда» — помнік неафіцыяльнага пахаджэння, складзены ў перыяд XI—XIII стст. для патрэб бягучага судоўніцтва. «Руская ІІраўда» захавалася ў дзвюх рэдакцыях: кароткай і поўнай. Кароткая адносіцца да першай паловы XI ст. Поўная ўложана ў наступныя сталецці. Крыніцамі «Праўды» былі: звычаёвае права, уставы кпязёў, судовыя прыгаворы, візантыйскае права, пранікшае следам за хрысціянствам. Можна лічыць, што «Руская Праўда» была ўложана ў Кіеўскай зямлі.
    Змена правасвядомасці. Панаваўшая крывавая помста як з’явішча самасуду к XI ст. абярнулася ў крымінальнае пакаранне, якое вызначалася судом. Пакрыўджаны або яго крэўныя выконвалі судовую пастанову. Крывавая помста ўжывалася пры забойстве, цяжкіх пабоях і параненнях. Ужо ў першай палове XI ст. крывавая помста магла быць заменена грашовым штрафам. Пры сынах Яраслава крывавая помста была адменена і заменена грашовым штрафам, які складаўся з дзвюх частак: грашовае ўзнагароды «віры» на карысць князя і «головнічества» на карысць пакрыўджанага або яго сваякоў. «Віра» выплачвалася ў тым выпадку, калі ненаўмысна быў забіты волыіы чалавек. «Віра» была простая і падвойная. Апошняя, у ліку 80 грыўняў, выплачвалася за забойства баярына і княжага цівуна. У выпадку, калі на тэрыторыі «верві» было знойдзена цела забітага чалавека і праступнік не быў знойдзеным, то члены «верві» супольна выплачвалі «дзікую віру». Апрача гэтага насяленне «верві» магло прыняць удзел у выплаце «віры» і ў тым выпадку, калі праступнік быў знойдзены, але калі ён з’яўляўся членам грамады і не адмаўляўся ад выплаты «дзікай віры». Кругавая парука не пашыраецца на выплату «галоўніцтва». Па ўсіх іншых крымінальных праступках у карысць князя паступала «прадажа» і «ўрок» — у распараджэнне пакрыўджанага, вялікасць якіх залежала ад характару крымінальнага праступлення. Прыватныя адшкадаванні былі значна меншымі, чымся княжыя. Аднак за наўмыснае забойства, падпал і канакрадства вінаватая асоба выдавалася з жонкаю і дзецьмі на «поток» і разграбленне, гэта значыць абвяшчалася пазбаўленай правоў, а маёмасць падлягала канфіскацыі. Асноўны погляд на праступленне як на прычыненне матэрыяльнага ўшчэрбку адной стараной другой і на пакаранне як на адшкадаванне каштоўнасці панесенае страты захаваўся і ў дагаворы з немцамі 1229 г.
    Судоўніцтва. Суд адбываўся на княжым двары. Князь чыніў суд асабіста ці даручаў у часе сваёй адсутнасці гэту справу цівуну. У краінах судзілі прадстаўнікі княжай улады — пасаднікі, якія часта надужывалі свайго права. На судзе князя былі прысутны розныя службовыя асобы для выканання распараджэнняў суддзі, як, напрыклад, «отрокі», або «детскіе», «метальнік», і для запісу чыста судовых пастаноў. На карысць княжых ураднікаў паступала частка з княжых судовых штрафаў — «вір» і «продаж».
    Судаводства. Зварот да княжага суду і яго органаў меў для прыватных асоб факультатыўны характар. Княжы суд быў як бы трацейскім судом, да якога пакрыўджаная старапа звярталася толькі тады, калі пакрыўджаны і адказчык самі не маглі прыйсці да той ці іншай згоды. Пакрыўджаная асоба — ісцец — звычайна сам праводзіў судовае следства, якое адбывалася такім чынам, што ісцец або «заклікаў на таргу», або збіраў гэтак званы «свод». У першым выпадку, калі праз тры дні пасля «закліча» абвешчаная рэч знаходзілася ва ўласнасці пабочнае асобы, то гэтая асоба прызнавалася адказчыкам. У другім выпадку, г. зн. пры дапамозе «свода», асоба, ва ўладанні якой быў знойдзены шуканы прадмет і якая не давяла законнае крыніцы яго пахаджэння, — прызнавалася злодзеем, і ёй трэ было адпаведным фармальным спосабам адкінуць ад сябе абвіна-
    вачанне ў зладзействе. У выпадку, калі прыватная асоба шукала беглага халопа, то княжая адміністрацыя была абавязана прыйсці на дапамогу гэтай асобе тым, што прызначала ісцу «отрока» з той умовай, каб плаціць апошняму пэўнае вынагараджэнне. Пры разглядзе справы суддзя кіраваўся фармальнымі меркаваннямі — данасцю праступлення і яго відавочнасцю. У такім выпадку сведак не дапытвалі. Але калі справа датычыла праступленняў супроць здароўя і чэсці або забойства, калі праступнік быў схоплены на месцы, тады канечна трэ было дапытваць сведак, але паказанні сведак і ісца павінны былі быць зусім падобнымі. У выпадку калі адказчык прыцягваўся да адказу на падставе пабочных даных, то вінавачаны павінен быў адкінуць ад сябе абвінавачанне ў праступленні, выставіўшы сем сведак «добрага павядзення». Калі адказчык не мог выставіць гэтае колькасці сведак, то ён падлягаў выпытам жалезам і вадоіі або прыносіў прысягу, у залежнасці ад праступлення. Нарэшце, меў месца судовы паядынак. Існаванне апошняга ў XI і XII стст. не падлягае сумненню, хаця ў «Рускай Праўдзе» няма аб ім успамінаў. Судовы разгляд даваў фармальныя даныя для вынясення прыгавору, які прыводзіўся ў выкананне або стараной, якая выйграла справу, або прадстаўнікамі ўлады — князем і яго пасаднікам, якія тут жа спаганялі з адказчыка належныя ў іх карысць грашовыя штрафы.
    7.	ДУХОЎНАЯ КУЛЬТУРА
    Гістарычныя творы. Самым старажытным гістарычным творам з’яўляецца гэтак званы «Начальны летапіс», які захаваўся не ў першапачатковым выглядзе, а ў спісках пазнейшага часу. Гэткімі з’яўляюцца спіскі Лаўрэнцеўскі і Іпацеўскі, абодва з канца XIV ст. Першы атрымаў сваё найменне ад імя яго пісца Лаўрэнта, які перапісаў свой спісак у 1377 г. для суздальскага князя Дзмітрыя Канстанцінавіча. Другі названы па месцы свайго пахаджэння ў Іпацеўскім манастыры ў Кастраме. Абодва спіскі ў пачатковай частцы падобныя паміж сабою, але затым істотна разрозпіваюцца: Лаўрэнцеўскі летапіс складаецца з дзвюх частак — гэтак званай «Повесті временных лет», якая заканчваецца 1110 годам, другая частка заканчваецца 1308 годам і галоўным чынам змяшчае ў сабе апісанне падзеяў Ростава-Суздальскае зямлі; а Іпацеўскі летапіс складаецца з трох частак — «Повесті временных лет», «Кіеўскага летапісу» да 1260 г., «Галіцка-Валынскага летапісу» з 1201 па 1292 г. уключна. Першая частка абодвух спіскаў — «Се повесті временных лет, откуда есть пошла Русская земля, хто в Кіеве нача первее княжіті і откуда Русская земля стала есть» — прадстаўляе сабою складаны гісторыка-літаратурны твор. Спачатку былі пашыраны вусныя расказы аб мінулым. 3 паяўленнем пісьменства павінны былі паявіцца першыя пісьмоўныя запісы. Разам з гэтым у царкоўна-дружынных станах былі ў модзе і апавяданні царкоўнага характару, як, напрыклад, «Похвала благоверной княгіне Ольге», «Сказаніе об убіеніі Боріса і Глеба», якія адбівалі на сабе самастойнасць літаратурнае творчасці старажытнарускага княства. Гэта былі матэрыялы для
    пазнейшага летапіснага апавядання. 3 прыпяццем хрысціянства паўднёвыя славяне мелі магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі хронікамі візантыйскага пахаджэння, якія былі пераложаны спачатку на балгарскую мову. Дзякуючы гэтаму хроніка Іаана Малалы даволі рана зрабіла сабе доступ у кіеўскія царкоўна-дружынныя станы. 3 XI ст. творы грэцкіх пісьменнікаў ужо самастойна перакладаюцца на царкоўнаславянскую мову. 3 гістарычных хронік былі пераложаны дзве хронікі: Георгія Сінкела і Георгія Амартала. На падставе апошняй была ўкладзена новая гістарычная праца — гэтак званы «Хронограф по велікому ізложенію», у якую былі ўстаўлены гатаксама падзеі, якія мелі адносіны да гісторыі Русі. Існаванне ў эпоху Уладзіміра Першага і Яраслава адукаваных кніжнікаў, агульныя палітычныя і культурныя поспехі Кіеўскай дзяржавы спрыялі ўзнікненню «Повесті временных лет» у першай рэдакцыі, у якой галоўпае месца было адведзена рускай гісторыі. Паяўленне гэткага летапіснага збору адносіцца да часоў Ізяслава Яраславіча, к пачатку другой паловы XI ст. Нацыянальнае летапісанне, якое з’явілася працягам першага летапіснага збору, звязана з імем Нестара — манаха Кіева-Пячэрскага манастыра, аўтара «двух жітій»: «Жітія Боріса і Глеба» і «Жітія Феодосія». Нестар жа ўкладаў новую рэдакцыю «Повесті временных лет», з якой ігумен Выдубіцкага манастыра Сільвестр у 1116 г. спісаў копію. «Повесть» у новай рэдакцыі змяшчае ў сабе матэрыялы размаітага характару: вусныя і пісоўныя апавяданні, запазычаныя з грэцкіх хронік, жыццё Уладзіміра, жыццё Кірылы і Мяфодзія, аповесць аб Барысу і Глебу, навучанне Феадосія, дагаворы кіеўскіх князёў з грэкамі і інш. Апавяданне ў летапісе вядзецца па гадах; спатыкаюцца гады пустыя. Падходзіць аўтар да здарэнняў, якія ён апісвае, з рэлігійна-маральнага пункту пагляду. На гэтых здарэннях адбіваецца то благаслаўляючая, то караючая рука Бога. Аўтар апісвас гістарычныя падзеі з той мэтай, каб даць рэлігійна-маральнае навучэнне і перасцярогу грамадству. «Начальны летапіс» выяўляе сабою матэрыял першазначнай важнасці для даследавання гістарычных лёсаў беларускага народа ў эпоху існавання зямель як самастойных палітычных адзінак. Мясцовыя беларускія летапісы гэтай жа эпохі не захаваліся, хаця няма ніякага сумнення ў тым, што яны існавалі. Цэлы шэраг даных аб падзеях у Полацкай і Смаленскай землях чыста мясцовага характару, і пры гэтым вылажаных з вялікай дакладнасцю, мог трапіць у першапачатковы збор і яго працяг — «Кіеўскі летапіс» — толысі з мясцовых летапісных крыніц.
    Новая культура. Хрысціянізацыя Кіеўскай дзяржавы і ўваходзячых у яе склад беларускіх зямель палажыла пачатак новай культуры, адбіццём якой з’явілася пісьменства, шпарка развітае ў XI ст. Новая культура была рэлігійнай у сваёй істоце. Прадстаўнікамі яе былі асобы галоўным чынам спаміж чорнага духавенства, якія мелі магчымасць, дзякуючы матэрыяльнай забяспечанасці, цікавіцца літаратурнымі працамі. Адначасна з хрысціянствам паяўляецца ў вялікай колысасці перакладная візантыйская гістарычная і царкоўна-наўчальная літаратура, паводле ўзораў якой пачалі ўзнікаць і арыгінальныя рускія царкоўна-літаратурныя творы.