Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Адносіны да немцаў. Барацьба з немцамі, якая вылілася ў такія вострыя формы пры Гедзіміну і якая ў значнай меры спрыяла аб’яднанню паасобных краін, займала выдатнае палітычнае месца і пасля смерці закладчыка Літоўскага княства. Закон не мог пагадзіцца з умацаваннем свайго суседа і амаль не штогод рабіў набегі на літоўскія землі, дзе спатыкаў адпор з боку кіраўнікоў абароны княства. Барацьба з Законам адбывалася з пераменным поспехам, прыносіла то перамогі, то паражэнні для літоўскае стараны, але ўрэшце Літве пры дапамозе беларускага войска ўдалося спыніць націск Закона на Літву. Барацьба з Законам, узмацняючы палітычна Цэнтральную Літву, самым цесным чынам злучала акраіны з цэнтрам. Асабліва цяжкім было становішча маладое дзяржавы пасля смерці Гедзіміна, калі Вілыія знаходзілася пад уладай яго малодшага сына Яўнута. У 1345 г. Закон задумаў вялікі паход на Літву. У гэтым паходзе павінны былі прыняць удзел і ваенныя сілы Заходняй Еўропы ў асобе каралёў венгерскага і чэшскага, а гэтаксама і іншых герцагаў і графаў. Становішча Літвы пры слабым вялікім князю было вельмі цяжкім. Канечна трэба было прыняць надзвычайпыя крокі супроць пагражаючай небяспекі. Усе гэтыя ўмовы
спрычыніліся да дынастычнага перавароту — Яўнут быў выгнаны з Вільні Кейстутам і стольны горад перададзены Алыерду. Абодва браты пачалі энергічна рыхтавацца да адпору наезнікаў-рыцараў. Абарона граніц удалася, а ўсё нямецкае і саюзнае войска было разбіта1. Спроба Закона падбіць сабе Літву закончылася поўнай няўдачай. Закону прыходзілася змяняць сваю тактыку ў адносінах да Літвы і спрабаваць дабіцца свайго павольным паступовым пранікненнем у глыб Літвы. Закон распачаў энергічна будаваць замкі з тою мэтай, каб адсюль нападаць на Літву. Са свайго боку і Літва пачала будаваць крэпасці. Былі пабудованы замкі ў Вільні, Троках, Крэве, Лідзе. Уся абарона заходніх краін ад немцаў знаходзілася ў руках Кейстута — брата Альгерда.
У працягу 1345—1382 гг. тэўтонскія рыцары зрабілі шэсцьдзесят шэсць нападаў на Літву, а ліцвіны — трыццаць шэсць нападаў на Прусію. У гэты ж перыяд часу лівонскія рыцары нападалі трыццаць разоў на Літву, а ліцвіны — дзесяць разоў на Лівонію. У часе аднаго з такіх нападаў Кейстут трапіў у палон і быў адвезены ў замак Марыенбург, адкуль яму ўдалося ўцячы. Удалая барацьба Кейстута з немцамі павялічвала палітычны ўплыў новае дзяржавы і ўзмацняла аўтарытэт вялікага князя літоўскага.
Літва і Паўночна-Усходняя Русь. Утварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы адбывалася адначасна з утварэннем Вялікарускае дзяржавы — Маскоўскага княства, умацаванне якога не адпавядала інтарэсам Вялікага княства Літоўскага. Інтарэсы абедзвюх дзяржаў стыкаліся на верхнім Дняпры, куды пакіроўвалася маскоўская палітыка, у Ноўгарадзе, дзякуючы гандлю якога Літва магла падтрымліваць гандлёвыя сувязі з Захадам. Умацаванне ў Ноўгарадзе маскоўскага ўплыву істотным чынам павінна было адгукнуцца на гандлёвых сувязях Літвы з Захадам. Каб аслабіць Маскоўскае княства, Літва старанна шукае сабе саюзнікаў, падтрымлівае ўсе супроцьмаскоўскія сілы, не заўсёды лічачыся з іх геаграфічным палажэннем і запраўднай магчымасцю даць істотнае падтрыманне.
Літва і Ноўгарад. Пасля таго як Кіеўская дынастычная дзяржава развалілася, Ноўгарад стаў незалежнай гарадской рэспублікай, у якой арыстакратыя буйнога капіталу мела вялікае палітычнае значэнне ва ўнутранай палітыцы гарадской рэспублікі. Развіццё замежнага гандлю і каланізацыя ноўгарадскім баярствам вялізных абшараў, дасягаўшых за Урал, спрыяла награмаджэнню гандлёвага капіталу ў руках зямельнай і грашовай арыстакратыі і пацягнула за сабою пагаршэнне ў сацыяльных адносінах. Сацыяльная барацьба аслабляла палітычнае значэнне Ноўгарада і адчыняла шлях для чужаземнага ўплыву на палітыку ноўгарадскага ўрада. Маскоўскае княства, якое паступова палітычна ўмацоўвалася, у сваёй тэрытарыяльнай экспансіі і барацьбе з Цвер’ю немінуча павінна было стыкнуцца з Ноўгарадам. Масква старалася рабіць уплыў на ноўгарадскую ўнутраную палітыку. Масква старалася папаўняць княжы скарб
1 Перамога бсларуска-літоўскага войска „ад крыжакамі на рацэ Стрэве (прыток Нсмана)
2 лютага 1348 г.
тым спосабам, што накладвала на Ноўгарад кантрыбуцыю, што ўпершыню зрабіў князь Сымон Горды. Гэткая палітыка Масквы выклікала ў Ноўгарадзе апазіцыю, у склад якой уваходзіла зямельная і грашовая арыстакратыя. He разлічваючы на свае ўласныя сілы, ноўгарадская арыстакратыя шукала падтрымання і дапамогі ў літоўскага князя, хаця геаграфічная аддаленасць Ноўгарада ад Літвы з’яўлялася істотнай перашкодай да актыўнага ўмяшання ў ноўгарадскія справы, нягледзячы на зацікаўленасць літоўскага купецтва ў падтрыманні з Ноўгарадам беспасярэдніх гандлёвых сувязей. Праціўнікі багатых класаў, трымаўшых у эканамічнай ад сябе залежнасці гарадскую беднату — «чорных людзей», арыентаваліся на Маскву, спадзеючыся зменшыць сваю эканамічную залежнасць. Літоўская арыентацыя не дала ноўгарадскім пануючым класам якіх-колечы палітычных пераваг. Сымон Горды, уступіўшы на тэрыторыю Ноўгарада, сабраў з некаторых краін дань, і літоўская партыя не мела сілы перашкодзіць Маскве пажывіцца коштам суседняй Ноўгарадскай рэспублікі. Маскоўская інтэрвенцыя павялічыла палітычны ўплыў маскоўскае партыі. Тады літоўская партыя звярнулася за дапамогай да Альгерда, які ўступіў на тэрыторыю Ноўгарада з вялікім войскам. Літоўская інтэрвенцыя абнадзеіла літоўскую партыю. Ноўгарад захваляваўся, партыйная барацьба незвычайна напружылася. Літоўская партыя святкавала на сваім баку перамогу. Прадстаўнік маскоўскае партыі — пасаднік Яўстафі Двараніцаў быў забіты. Тады літоўская партыя распачала перагаворы з Альгердам. Атрымаўшы вялікую нагароду за інтэрвенцыю, Альгерд вярнуўся ў Літву. Палітычны ўплыў часова заставаўся на баку літоўскае партыі.
Літва і Цвер. Цверскае княства, раскінутае на верхнім беіу Волгі, на вялікім гандлёвым шляху з Ноўгарада на ўсход, у момант палітычнага ўмацавання Масквы было адным з найболып эканамічна сільных і палітычна ўплывовых княстваў Суздальскае Русі. Палітычнае і эканамічнае ўмацаванне Масквы дало ноўгарадскаму гандлю іншы кірунак на Маскву, што, зразумела, аслабляла Цверскае княства. Барацьба Масквы і Цверы за вялікакняскі ярлык немінуча вяла да стычкі адной стараны з другой. Інтэрвенцыя Івана Каліты ў цверскія справы палітычна абяссіліла цверскага князя і эканамічна зруйнавала Цверскую зямлю. Агрэсіўная палітыка Масквы ў адносінах да Цверы набыла яшчэ вастрэйшы характар пры Дзмітрыю Данскім (1361—1389), які ўмяшаўся ў цверскія ўдзельныя спрэчкі і падтрымліваў князя Васіля Міхайлавіча Кашынскага ў яго прэтэнзіях на цверскі пасад. Супарам Кашынскага князя ў барацьбе за цверскі пасад быў Міхаіл Аляксандравіч, князь Мікулінскі, стаўшы цверскім князем пасля Васіля Міхайлавіча (1368). Дзмітры Іванавіч запатрабаваў ад Міхаіла Аляксандравіча, каб той пакінуў цверскі пасад, але на гэта атрымаў катэгарычную адмову. Пачалася барацьба Масквы з Цвер’ю. Цверскі князь звярнуўся за дапамогаю да свайго зяця Альгерда, які, не адкладваючы, з вялікім войскам уступіў у межы Маскоўскага княства і стаў спусташаць апошняе. Літоўская інтэрвенцыя закончылася разгромам Масквы. Войска князя Дзмітрыя было разбіта ў дзвюх крывавых бітвах. Дарога на Маскву была ад-
чынена. Альгерд свабодна заняў Маскву і размясціўся пад сценамі Крамля. Аднак Альгерд хутка пакінуў Маскву з прычыны стратэгічных меркаванняў. Праз год князь Дзмітры Іванавіч зноў распачаў барацьбу за Цвер, а гэта пацягнула за сабою новую стычку з Алыердам, гэтаксама хутка падышоўшым да Маскоўскага Крамля. Паход да Масквы князя Уладзіміра Андрэевіча Серпухоўскага прымусіў Альгерда завязаць мір з Масквой на ўмовах неўмяшання літоўскага князя ў цверскія справы (1371). Тады цверскі князь пастанавіў арыентавацца на Залатую Арду і дабіўся ад хана ярлыка на Уладзімірскае вялікае княжэнне. Але гэтая перамога над Масквой была кароткачасовай. Дзмітры Маскоўскі паспеў задобрыць хана і атрымаць ад яго вялікакняскі ярлык. Пачалася новая барацьба з Цвер’ю, у якой браў удзел князь Алыерд з братам Кейстутам. На гэты раз літоўская інтэрвенцыя закончылася няўдачна. Саюзнікі былі разбіты пры сяле Любуцеку (Калужская іуб.), і Алыерду прыйшлося завязаць мір на ўмовах папярэдняе згоды (1372). Перамога ў Цверы засталася за Масквой.
Літва і Масква. Няўдалая інтэрвенцыя Алыерда ў маскоўска-цверскія адносіны не аслабіла напружаных адносін паміж Масквой і Літвой. Паліі ычнае ўмацаванне Масквы было небяспечным для Літоўскага княства. 3 гэтае прычыны, калі Маскве пагражала небяспека ад Мамая, то Ягайла запрапанаваў сваю дапахмогу хану, які і прыняў гэту прапазіцыю. Але Ягайла спазніўся к моманту рашучай стычкі князя Дзмітрыя Маскоўскага з Мамаем на Кулікоўскім іюлі. Вялікі князь літоўскі знаходзіўся толькі ў пяцідзесяці вёрстах ад месца стычкі. Даведаўшыся аб тым, што Мамай разбіты, Ягайла паспешна адступіў (1380). Масква, разбіўшая татар, пакінула за сабой беларускія гарады Старадуб і Трубчэўск, захопленыя маскоўскім князем з прычыны ўцечкі ў Маскву князя Андрэя Алыердавіча і пераходу да маскоўскага князя Дзмітрыя Альгердавіча, які не пажадаў даць ваеннага адпору маскоўскаму націску. У рэзультаце барацьба Літвы з Масквою дала маладой Літоўска-Беларускай дзяржаве адмоўныя вынікі.
Структура новае дзяржавы. Літоўскае княства, пашырыўшы свае тэрытарыяльныя граніцы коштам суседніх беларускіх і часткаю ўкраінскіх зямель, разраслося ў вялікую Літоўска-Беларускую дзяржаву, якая абымала вадазборы верхняй і сярэдняй Заходняй Дзвіны, Нёмана, Заходняга Буга, Дняпра і верхняй Акі (гэта знача ўсю Літву і Беларусь, значную частку Украіны і невялікую частку Велікаросіі). Агулыіы працэс далучэння беларускіх і ўкраінскіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага вызначаў узаемныя адносіны Літвы і далучаных краін. Літоўскія вялікія князі абмяжоўваліся толькі павярхоўным прызнаннем сваёй улады. Ва ўнутраным кіраўніцтве далучаныя землі захоўвалі сваю самастойнасць. Князі дома Рурыкавічаў больіпай часткай засталіся на сваіх княжых пасадах, стаўшы толькі васаламі вялікага князя, абавязанымі яму ваеннай службай. Удзельныя князі кіравалі разам са сваімі баярамі, складаўшымі княжую раду. Паасобныя землі, як Чарпігава-Северская, Палессе і часткай Валынская, былі падзелены на дробныя