• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Зністажэнне ўдзельнага ладу. У адносінах да ўдзельных князёў Вітаўт у далейшым цягу праводзіў палітыку Ягайлы. Гэткім чынам Скіргайла, галоўная апора Ягайлы, прымушаны быў расстацца з Полацкім і Трокскім княствамі. Свідрыгайла Альгердавіч, што сядзеў на Віцебскай зямлі, павінен быў пакінуць княжы пасад. Уладзімірская зямля была адобрана ад Фёдара Любартавіча, Ноўгарад-Северская — ад Карыбута. 3 Кіева быў выгнаны Уладзімір Альгердавіч. Сыны Карыята Гедзімінавіча гіавінны былі расстацца з Падольскай зямлёй. Выгнаныя існязі атрымалі ўдзелы ў іншых месцах, але ў часовае ўладанне. 3 князёў-айчыннікаў яны ператварыліся ў слуг вялікага князя, захаваўшы некаторыя княжыя правы. Самастойнасць удзельных княстваў знікла. Насяленне краін заставалася верным Вітаўту, бо краіны атрымалі ўстаўныя граматы, забеспячаўшыя ім унутраную аўтаномію. Гэтыя граматы атрымалі пацвярджэнне пры Казіміру, Аляксандру, Жыгімонтах. Аўтэнтыкі грамат Вітаўта не захаваліся. Улада вялікага князя была неагранічана і датычыла ўсіх бакоў жыцця гаспадарства. Каля вялікага князя знаходзілася «рада», як бы курыя васалаў, у якой прымалі ўдзел асобы са складу буйных землеўласнікаў. Рада мела дарадчае значэнне. Запрашэнне ў раду залежала ад волі вялікага князя. Адначасна
    са зністажэннем удзелаў у краіны былі назначаны намеснікі вялікага князя, а ў лічныя гаспадарскія двары для загадвання гаспадаркаю, а гэтаксама для суду над мясцовым насяленнем і збору падаткаў былі пасаджаны намеснікі і цівуны. Эксплуатацыя гаспадарскіх двароў давала вялікаму князю значныя сродкі. Гэта ўзмацняла матэрыяльнае становішча і павялічвала ўладу і значэнне вялікага князя. Існаванне буйіюга княскага і панскага землеўладання і паяўленне страціўшых права пераходу сялян спрыяла зараджэнню сацыяльнага феадалізму.
    Царква і дзяржава. Паяўленне ў зямлі прусаў Тэўтонскага закона пацягнула за сабою гвалтоўнае пашырэнне хрысціянства. Паганская Літва моцна трымалася за веру продкаў і пры першай жа магчымасці варочалася зноў да старое веры. Паўстанцы забівалі каталіцкіх місіянераў, вырэзвалі каталіцкае духавенства, разбурвалі касцёлы. Літоўскія паганцы глядзелі на каталіцызм як на прыладдзе палітычнага і эканамічнага падняволення. 3 пашырэннем каталіцызму ўводзілася царкоўная дзесяціна як прымусовы збор, абавязковы для ўсіх. Кейстут увесь час заставаўся на чале паганскае партыі, якая бараніла нацыянальную незалежнасць. Пры Алыерду папа Грыгоры IX звярнуўся з лістом да літоўскіх князёў з мэтай пераканаць іх прыняць хрысціянства. Аднак каталіцызм усё-ткі хаця і паволі, але распаўсюджваўся паміж літоўскай арыстакратыі. Гэткім чынам прыняў каталіцызм ваявода Алыерда Гаштольд, які залажыў францішканскі манастыр, разбураны гарадской паганскай партыяй у часе паходу Альгерда на Маскву. Духавенства было замучана. Калі Альгерд вярнуўся дамоў, то, наводле слоў летапісца, было пакарана смерцю да пяцісот чалавек. Францішканскі манастыр быў зноў адбудованы, але не на старым месцы, а па-за горадам. Геаграфічнае суседства, эканамічныя і палітычныя зносіны з беларусамі спрыялі дабравольнай хрысціянізацыі Літвы. Праваслаўе пранікла ў сферу княжай і часткай баярскай арыстакратыі. Паводле слоў польскага храніста Стрыйкоўскага, ці не ўсе князі Гедзімігіавічы прынялі хрысціянства паводле праваслаўнага абраду. Энергічнымі місіянеркамі былі абедзве жонкі Альгерда: Марыя Віцебская і Юліяна Цвярская. Палац князя стаў штабам праваслаўя. Пры падтрыманні ўлады і на яе сродкі будаваліся святыні. У царкоўных адносінах праваслаўная царква падлягала маскоўскаму мітрапаліту. Гэтая залежнасць пры напружаных адносінах з Масквой прымушала клапаціцца аб асобым мітрапаліту для Літвы. Альгерд пасылаў жалабу ў Канстанціпопаль на мітрапаліта Аляксея з просьбай назначыць асобнага праваслаўнага мітрапаліта для Літвы. У 1373 г. патрыярх Філафей паслаў інака Кіпрыяна, родам серба, каб выясніць непаразуменні паміж Алыердам і мітрапалітам Аляксеем. На просьбу Альгерда Кіпрыян атрымаў годнасць мітрапаліта і пасяліўся ў Кіеве (1374). Аднак пасля смерці мітрапаліта Аляксея Кіпрыян заняў маскоўскую мітрапаліцкую кафедру, пакінуў Кіеў і выехаў у Маскву. Літва апынулася зноў у залежнасці ад Масквы ў царкоўна-рэлігійных адносінах. Праваслаўныя цэрквы і манастыры надзяляліся багатымі зямельнымі фундацыямі.
    2.	МАГНАЦКАЯ ФЕАДАЛЬНАЯ МАНАРХІЯ
    А)	Літоўска-польскія уніі
    Першая унія. Літоўска-Беларуская дзяржава суседзіла з Полыпчай, з якой літоўскія вялікія князі падтрымлівалі прыяцельскія сувязі. Паяўленне немцаў павінна было спрыяць яшчэ большаму збліжэнню гэтых дзяржаў з тае прычыны, што на іх тэрыторыі распачаўся націск з боку немцаў і што кожная ў паасобку дзяржава не магла ўстаяць супроць гэтага націску. Калі немцы захапілі вусце Віслы і Нёмана, то абедзве дзяржавы папалі ў поўную эканамічную залежнасць ад Тэўтонскага закона. Такім чынам, эканамічныя і нацыяналыіа-палітычныя чыннікі падымалі пытанне аб больш цесным палітычным збліжэнні абедзвюх дзяржаў. Палякі са свайго боку стараліся ажыццявіць свае даўнейшыя дыпламатычныя планы — далучыць да Полыпчы Валыншчыну. Польскія дыпламаты вельмі добра разумелі, што літоўскі ўрад дабрахоць не аддасць Валыншчыны. Збліжэнне Літвы з Польшчай абяцала вярнуць Жмудзь, якую ўступіў Ягайла немцам, а гэтаксама знайсці ў Полыпчы падтрыманне ў барацьбе з нездаволенымі ўдзельнымі князямі. 3 мэтай ажыццяўлення сваіх планаў дыпламаты запрапанавалі вялікаму князю Ягайлу ажаніцца з польскай каралевай Ядвігай і аб’яднаць дзве дзяржавы ў адну. Ягайла прыняў гэтыя ўмовы, і 14 жніўня 1385 г. у Крэве была падпісана першая унітарная дамова. Ягайла абавязваўся паводле гэтай дамовы прыняць каталіцызм і хрысціць сваіх братоў, баяр і свой народ; вярнуць адабраныя ад Польшчы землі, заплаціць дзвесце тысяч фларынаў няўстойкі быўшаму жаніху Ядвігі і на «вечныя часы далучыць да Польшчы літоўскія і рускія землі». Акт Крэўскай уніі быў падпісаны Ягайлам і яго братамі за сябе і за тых удзельных князёў, якія адсутнічалі пры гэтай дамове. Пасля каранацыі Ягайлы ўдзельныя князі павінны былі прынесці прысягу ў вернасці польскай кароне.
    Востраўская дамова. Крэўская унія юрыдычна спыняла самастойнае існаванне Літоўска-Беларускай дзяржавы, але фактычна ўсе ўмовы уніі з’явіліся толькі дэкларацыяй, ажыццяўленне якой было немагчыма ў той момант, калі апошняя была задумана. Літва захавала сваю самастойнасць і злучалася з Полыпчай толькі персанальна праз вялікага князя Ягайлу, які адначасова стаў і польскім каралём. Літоўскія баяры — буйныя землеўласнікі на чале з Вітаўтам — распачалі барацьбу супроць уніі. Палякам прыйшлося палічыцца з гэтым нацыянальна-палітычным настроем літоўскіх магнатаў і пайсці на ўступкі. 5 жніўня 1392 г. у Востраве была заключана новая дамова. Вітаўт прызнаваўся вялікім князем і адначасна васалам польскага караля. Улада Вітаўта захоўвала часовы характар. Па смерці Вітаўта ўсе яго ўладанні пераходзяць да караля і яго наследнікаў і да кароны польскай. Аднак Вітаўт мала звяртаў увагі на свой васалітэт у адносінах да Полыпчы і глядзеў на сябе як на самастойнага гаспадара.
    Унія 1401 г1. Востраўская дамова з’яўляецца значнай перамогай літоўскіх сепаратыстаў. Барацьба за поўнае вызваленне ад Польшчы была прыпынена дзякуючы таму разгрому, які нанеслі Вітаўту татары на рацэ Ворскле (1399). Палякі выкарысталі гэтае становішча і запрапанавалі падпісаць новую унію, якая паўтарала ўмовы уніі 1392 г. Вітаўт ад свайго імя, князёў і баяр павінен быў даць абавязанне памагаць палякам ва ўсім і пасля смерці Вітаўта не шукаць новага гаспадара, паміма польскага караля. Палякі абяцалі не выбіраць новага караля без згоды Вітаўта і ліцвінаў. Дзеля большай трываласці уніі унітарны акт быў падпісаны князямі і баярамі.
    Замежная палітыка. Вітаўту прыходзілася весці барацьбу на чатыры фронты: з палякамі, татарамі, немцамі і Масквой. Барацьба з палякамі вылівалася ў формы барацьбы за змену ўмоў Крэўскае уніі 1385 г. і дала дадатныя вынікі. Дамова з палякамі ў Гародле на Заходнім Бугу (1413) забяспечвала Літве ўнутраную аўтаномію пад суверэнітэтам Польскае дзяржавы. Няўдачнай была барацьба з татарамі. Тахтамыш, выгнаны кіпчацкі хан, звярнуўся да Вітаўта з просьбай аб дапамозе. Вітаўт даў на гэта сваю згоду з той умовай, што хан яму дапаможа супроць Масквы. Выйшаўшы з вялікім войскам на дапамогу Тахтамышу, Вітаўт сустрэўся з войскам Эдыгея на рацэ Ворскле (1399). Бітва закончылася поўным разгромам. Даволі складаныя і заблытаныя былі адносіны з суседнімі вялікарускімі землямі. Вітаўт думаў пры дапамозе татар захапіць Ноўгарад, Смаленск, нават Маскву. Барацьба на ўсходзе закончылася тым, што Смаленск быў захоплен Вітаўтам (1404). У 1405 г. былі спустошаны пскоўскія землі. Ноўгарадцы і пскавічане звярнуліся да Масквы за дапамогай. Вялікі князь Васіль Дзмітравіч выступіў супроць свайго цесця Вітаўта. У адказ на гэта ў Літве ўчынілі пагром над усімі рускімі2. Удзельныя князі, уцякаўшыя з Літвы, знаходзілі ў Маскве гасцінны прытулак і атрымлівалі гарады. Аднак ваеннай стычкі паміж абодвума князямі не адбылося. У 1409 г. на рацэ Угры быў завязаны мір. Пасля смерці Васіля Дзмітравіча (1425) Вітаўт распачаў зачэпныя крокі ў адносінах да Пскова і Ноўгарада. У 1426 г. была спустошана ўся Пскоўская краіна, галоўным чынам пры дапамозе татар. Спроба захапіць умацованыя пункты Апочку, Вароніч закончылася няўдачай. У 1428 г. Вітаўт ваяваў з Ноўгарадскай зямлёй, дзе адбывалася якраз барацьба дзвюх партый — літоўскай і маскоўскай. Абапіраючыся на першую, Вітаўт утаргнуўся ў межы Ноўгарадскае краіны і аблажыў Порхаў, які быў узяты і павінен быў выплаціць 5 тысяч рублёў кантрыбуцыі і тысячу рублёў за палонных. Усходняя палітыка Вітаўта была не ажыццёўлена. Адносіны да немцаў заставаліся ўвесь час напружанымі. Жмудзь, аддадзеная Ягайлам крыжакам, безупынку паўставала. Жмудзіны, у якіх немцы адбіралі жанок, бралі заложнікаў, захаплялі рыбныя і звярыныя промыслы і забаранялі гандаль з суседзямі, чакалі дапамогі ад Вітаўта. Літве патрэбна была Жмудзь як шлях да мора, дзеля ўзнаўлення спыненых
    1 Віленска-Радамская унія.
    2 Гаворка ідзе аб маскоўскіх купцах.
    гандлёвых сувязей, але першы перыяд вайны закончыўся няўдачна. Паводле дамовы з немцамі 1404 г. Жмудзь заставалася за імі. Паўстанні ў Жмудзі не спыняліся. Вітаўт насупроць сваіх абяцанняў увесь час дапамагаў гераічным жмудзінам. Вялікі магістр Ульрых фон-Юнгінген адзначаўся вялікай ваяўнічасцю і рыхтаваўся даць ліцвінам рашучы бой. Да 1409 г. Вітаўт стараўся ўхіляцца стычак з Законам. Згода з маскоўскім вялікім князем дазволіла Вітаўту распачаць больш смелыя крокі. 8 ліпеня 1410 г. пад асабістым верхаводствам Ягайлы і Вітаўта ўтаргнулася ў Прусію іх войска. Рашучая бойка адбылася пад Грунвальдам (Танэнберг), у якой Закон быў разбіты нашчэнт’. У часе бітвы быў забіты сам вялікі ічагістр. Беларускія палкі, асабліва смальняне, былі прычынай удачы гэтай бітвы. Закон атрымаў пад Грунвальдам рашучы ўдар. Торунскі мір 1 лютага 1411 г. перадаваў Жмудзь Літве і абавязваў Закон выкупіць палонных сумаю ў сто тысяч коп багемскіх грошай. У 1422 г. ваенныя дзеянні распачаліся нанова, але закончыліся поўнай няўдачай для немцаў. Мір у Велуне, заключаны ў маі 1423 г., быў невыгодным для Закона.