Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Гарадзельская унія. Перамога літоўска-беларускага войска пад Грунвальдам падняла палітычнае значэнне Вітаўта, які пачаў старацца, каб вызваліцца ад Полыпчы. Каб перашкодзіць гэтаму, палякі павінны былі пайсці на ўступкі ў нацыянальна-палітычных адносінах і здаволіць вымаганні Вітаўта і мясцовага баярства. Увосень 1413 г. у Гародле на Заходнім Бугу быў падпісаны новы унітарны трактат, які цалкам змяняў умовы першых трох уній. Прысутнасць на з’ездзе літоўскага баярства і ваеннаслужылага класа падкрэслівала важнасць палітычнага моманту. Новая унія давала Літве права на самастойны дзяржаўны ўклад. Літва будзе мець свайго асобнага гаспадара, які знаходзіцца ў васальных адносінах да Полынчы. Аднак літоўскае магнацтва абавязвалася не выбіраць нікога гаспадаром, апрача таго, каго ім дасць Ягайла за парадай польскіх і літоўскіх прэлатаў і баяр. У свой чарод, у выпадку, калі б дынастыя Ягайлы перарвалася, новы кароль выбіраецца з ведама і ўдзелу Вітаўта, баяр і шляхты княства. Гарадзельская унія — вялікая палітычная перамога літоўскіх нацыяпалістаў, якія, аднак, не маглі здаволіцца гэтай перамогай і яўна імкнуліся да поўнага разарвашія з Полыпчай.
Праект каранацыі. Барацьба з немцамі падняла аўтарытэт вялікага князя Вітаўта. Дабіўшыся ад палякаў новае, больш выгоднае для Літвы дамовы з Полыпчай, літоўскае баярства і Вітаўт усё-ткі яўна імкнуліся да поўнага аддзялення ад Полыпчы і пастанавілі каранаваць Вітаўта каралеўскай каронай. Каранацыя была назначана ў Луцку на лета 1429 г. Палякі, жадаючы перашкодзіць планам Вітаўта, прапанавалі яму польскую карону, бо Ягайла згаджаўся адмовіцца ад трона. Аднак каранацыя не адбылася. У 1430 г. Вітаўт памёр. У момант смерці Вітаўта Літоўска-Беларуская дзяржава была фактычна незалежнай ад Польшчы.
1 15 ліпеня 1410 г.
Сацыяльна-палітычныя скуткі уніі. Адным з палітычных скуткаў апошняй уніі было ўстанаўленне выбіральнасці вялікакняскай улады. Уніі спрыяла тое, што на Літву пачала пранікаць польская шляхецкая культура ў выглядзе шляхецкіх прывілеяў 1387—1413 гг., паводле якіх баярства, прыняўшае каталіцызм, атрымлівала вельмі важныя індывідуальныя правы і вольнасці. Умацаванне літоўскай арыстакратыі выклікала апазіцыйны рух з боку беларускіх і ўкраінскіх землеўласнікаў; гэты рух меў вялікае значэнне для палітычных зносін паасобных краін.
Б) Нацыянальна-палітычная барацьба ў XV ст. і лёс уніі
Барацьба культур і нацыянальнасцей. Унія з Полынчай спрыяла пранікненню на тэрыторыю княства польскае культуры. Апошняя стыкнулася з культурай беларускай. Распачалася барацьба дзвюх культур, прычым станавілася відавочным, што вялікакняская ўлада становіцца на старану польскае культуры. Да барацьбы культур трэба далучыць і барацьбу нацыянальную. У Літоўска-Беларускай дзяржаве, у якой пануючай нацыянальнасцю была літоўская, большая частка насялення была беларускае нацыянальнасці. Тым часам прывілеі, наданыя літоўскім баярам у 1387—1413 гг., не былі распаўсюджаны на беларускіх і ўкраінскіх землеўласнікаў, а гэта выклікала з боку апошніх зусім справядлівае нездаваленне. Распараджэнне аб тым, каб ліцвіны прымусова прымалі каталіцкую веру, пацягнула за сабою забарону ўступаць у шлюб з рускімі. Беларуская або ўкраінская жанчына, якая выходзіла замуж за ліцвіна-католіка, пад пагрозай цялесных кар павінна была прыняць каталіцызм.
Палітычныя партыі. На нацыяналыіа-культурным грунце ў асяроддзі літоўскіх і беларуска-ўкраінскіх землеўласнікаў утварылася дзве партыі — літоўска-беларуска-ўкраінская і літоўска-польская, паміж якімі ў хуткім часе павінна была распачацца барацьба. Па смерці бяздзетнага Вітаўта ЛітоўскаБеларускі вялікакняскі пасад заставаўся вакантным. Палякі, забыўшы аб уніі 1413 г., хацелі забраць вялікае княжэнне ў свае рукі, а гэта пацягнула б за сабою тое, што Вялікае княства ўтраціла б дзяржаўную самастойнасць. Літоўскае баярства стаяла на сваім ранейшым палітычным поглядзе і з мэтай абароны самастойнасці княства старалася зблізіцца з беларускімі і ўкраінскімі князямі і баярамі. Абодва бакі сабраліся на з’езд і насупроць уніі 1413 г. выбралі брата Ягайлы Свідрыгайлу вялікім князем. Свідрыгайла ў гэты час княжыў у Бранску і Ноўгарад-Северску і быў перакананым праціўнікам уніі. 3 гэтага пункту погляду Свідрыгайла быў пажаданым і для ліцвінаў. Беларуска-ўкраінскія землеўласнікі бачылі ў новым вялікім князю прадстаўніка сваіх нацыянальных інтарэсаў і з гэтае прычыны яго падтрымлівалі. Пагаджэнне на асобе Свідрыгайлы не пагадзіла, аднак, літоўскай і беларуска-ўкраінскай нацыянальнасцей. Ліцвіны хацелі захаваць пры новым вялікім князю сваё пануючае становішча. Палякі павінны былі пагадзіцца з актам абрання Свідрыгайлы вялікім князем.
Разарванне саюзу паміж ліцвінамі з аднаго боку і беларусамі і ўкраінцамі — з другога. Саюз літоўскіх і ўкраінскіх землеўласнікаў быў нетрывалым. Ліцвінам не падабалася тая перавага, якую новы вялікі князь удзяляў беларуска-ўкраінскай арыстакратыі. Польскае духавенства баялася ўмацавання беларуска-ўкраінскага элементу, варожага да каталіцызму. Свідрыгайла ўсе пасады і ўрады пачаў раздаваць беларусам і ўкраінцам. Літоўскія баяры спалохаліся ўмацавання беларускае нацыянальнасці і ўтраты свайго палітычнага ўплыву. Гэта падпхнула іх на збліжэнне з палякамі, якія стараліся ўзнавіць унію і забраць у свае рукі Валыншчыну і Падолле, дзеля таго што Свідрыгайла не хацеў пушчаць у падольскія і валынскія гарады польскіх намеснікаў. Распачатая барацьба была спачатку выгодна для Свідрыгайлы.
Абранне Жыгімонта Кейстутавіча. Каб аслабіць беларуска-ўкраінскі элемент, ліцвінам прыйшлося пайсці на дзяржаўны пераварот', запрапанованы палякамі. Была зроблена змова, каб захапіць Свідрыгайлу. Кіраўніком змовы быў кандыдат літоўска-польскай партыі — Жыгімонт Кейстутавіч. Змова не ўдалася. Змоўнікам удалося затрымаць у Ашмянах толькі сям’ю Свідрыгайлы. Сам жа Свідрыгайла знайшоў сабе прытулак у Полацку. Жыгімонт Кейстутавіч быў абвешчаны вялікім князем, а літоўскія дзеячы павінны былі пайсці на ўступкі гіалякам і згадзіцца на аднаўленне уніі.
Унія 1432 г. Прапануючы ліцвінам унію, палякі мелі на ўвазе складзеную палітычную кан’юнктуру і запрапанавалі ліцвінам унію ў духу уніі 1401 г. Жыгімонт прызнаваўся дажывотным сукіраўнічым Ягайлы, да якога пераходзіць Вялікае княства пасля смерці Жыгімонта. Наследнікі Жыгімонта атрымлівалі толысі свае айчынныя ўладанні. Падолле ўступалася Полыпчы. Далучэнне Валыні ставілася ў залежнасць ад смерці Жыгімонта. Унія 1432 г. з’яўляецца поўнай капітуляцыяй ліцвінаў перад палякамі. Уся папярэдняя барацьба літоўскіх сепаратыстаў была закасована адным махам.
Грамадзянская барацьба. Існаванне дзвюх палітычных партый пры двух гаспадарах выклікала грамадзянскую вайну. Жыгімонт Кейстутавіч пачаў шукаць прыхільнікаў паміж беларускага элементу. У дзень завязання уніі, 15 жнівеня2 1432 г., Свідрыгайла3 і Ягайла апублікавалі прывілей, які пашыраў правы і вольнасці літоўскай шляхты і на беларускую арыстакратыю і баярства. Прывілей меў вузкае тэрытарыяльнае значэнне і не пашыраў свайго ўплыву на Полацкую, Віцебскую, Смаленскую, Чарнігава-Северскую, Кіеўскую землі, Вальшшчыну і Падолле. Беларуска-ўкраінскія магнаты засталіся вернымі Свідрыгайлу. Буйныя магнаты Літвы і Жмудзі і дробны ваеннаслужылы клас Падляшша, ацаніўшы польскія прывілеі, сталі на старану Жыгімонта. Перавага ў бітвах была на баку Свідрыгайлы. Спачатку ваенныя дзеянні былі ўдалыя для Свідрыгайлы. Нават літоўскія магнаты пачалі вагацца ў сваёй вернасці Жыгімонту. Каб выратаваць сваю палітыку, Жыгімонт Кейстутавіч апубліка-
1 1 всрасіія 1432 г.
2 Памылка, правілыіа — 15 кастрычпіка.
3 Памылка, правілыіа — Жыгімонт.
ваў 6 мая 1434 г. новы прывілей, які надаваў Літве і літоўскай Беларусі новыя правы і вольнасці. Гэта ўтрымлівала літоўска-беларускіх магнатаў на баку Жыгімонта. Беларуска-ўкраінскі элемент з працягам часу ахаладзеў да свайго верхаводцы. Свідрыгайла шукаў дапамогі ў немцаў, крымскіх татар, рымскага папы, якому абяцаў падчыніць праваслаўную царкву. Спаленне ў 1431 г. у Віцебску мітрапаліта Гарасіма, западозранага ў здрадзе, гэтаксама мела ўіілыў на адносіны да Свідрыгайлы беларускіх магнатаў і землеўласнікаў. А пасля таго, як Свідрыгайла быў разбіты пад Вілкомірам у 1435 г.’, ад яго адпала ўся Беларусь. Яму заставаліся покуль што вернымі ўкраінскія землі. Разумеючы сваё цяжкае становішча, Свідрыгайла ў 1437 г. з’явіўся ў Кракаў і запрапанаваў стаць палоннікам Польшчы з усімі сваімі падданымі, замкамі, местамі і сёламі. Па смерці Свідрыгайлы айчына і ўсе ўладанні яго павінны былі перайсці да Полыпчы. Палякі не прынялі гэтай прапазіцыі, бо мелі Валыншчыну і Падолле ў сваіх руках паводле дагавору з Жыгімонтам. У 1439 г. Свідрыгайла быў зіюў разбіты, і яму прыйшлося ўцякаць у Малдавію. Украінскія землі прызналі вялікага князя Жыгімонта. Грамадзянская вайна спынілася.
Разарванне паміж ліцвінамі і палякамі. Няўдача Свідрыгайлы і поўная перамога літоўскага нацыянальнага элементу рабілі непатрэбнай унію з Польшчай. Сам Жыгімонт Кейстутавіч быў лішнім. Магнаты яго ненавідзелі, як спадручнага Польшчы і як кіраўніка, які стараўся ў сваёй палітыцы апірацца на дробную шляхту. Літоўскія магнаты не маглі дараваць свайму вялікаму князю зробленых ім буйных тэрытарыяльных саступак і зрабілі супроць яго змову, у выніку якой Жыгімонт Кейстутавіч быў забіты2. Перад літоўскімі магнатамі адчыняўся новы шлях у справе барацьбы за аўтаномію і за вяртанне аддадзеных Полыпчы ўкраінскіх зямель.
В) Літва і краіны ў XV ст.
Палітыка магнацтва. Паміж мапіатамі-змоўнікамі не было еднасці адносна найболып пажаданага кандыдата на вялікакняскі гтасад. Адны былі згодны прызнаць Свідрыгайлу, іншыя высоўвалі кандыдатуру Міхайлы — сына забітага Жыгімонта. Былі і такія, якія высоўвалі кандыдатуру Уладзіслава Трэцяга. Найболып значная, аднак, партыя падтрымлівала кандыдатуру малалетняга сына Ягайлы — Казіміра, якому было толькі 13 год. Для магнатаў гэта кандыдатура была найболып даспадобы. У выпадку абрання Казіміра на вялікакняскі пасад унія з Польшчай была б разорвана, а магнаты, апынуўшыся ля ўлады, маглі б надаць палітыцы ўрада пажаданы для сябе кірунак. Да караля Уладзіслава было паслана ўрачыстае пасольства, але Польскі кароль згаджаўся паслаць брата ў Літву толькі намеснікам, апіраючыся ў гэтым на ўмовы уніі 1432 г. Калі Казімір прыбыў у Літву, то яго імя аб’яднала ўсё літоўскае маг-