Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Д) Замежная палітыка Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XV і першай палове XVI ст.
Літва і Масква. Адначасна з утварэннем Літоўска-Беларускае дзяржавы ўтваралася і ўмацоўвалася Маскоўская дзяржава, якая вырасла з маленькага ўдзелыіага княства і займала вельмі выгоднае геаграфічнае палажэнне. Маскоўскае княства павялічвалася гэтак жа шпарка, як і суседняе з ім ЛітоўскаБеларускае княства. Масква ў канцы XV ст. аб’яднала вакол сябе ўсю Вялікаросію. Падлегласць Маскве паасобных краін замацоўвалася прызнаннем з боку насялення маскоўскае адміністрацыі. Вярхі грамадзянства, якія не асабліва імкнуліся ўзалежніць сябе ад Масквы і баранілі сваю феадальную самастойнасць, часта пазбаўляліся сваёй маёмасці і прымушаліся высяляцца на тэрыторыю Маскоўскае дзяржавы. Маскоўскае княства будавалася на прынцыпе цэнтралізацыі, гэта значыць на прынцыпе, процілежным таму, на якім будавалася Літоўска-Беларуская дзяржава.
1 Акт дзяржаўнай уніі 23 кастрычніка 1501 г. (Мслыііцкі акт) нс быў ратыфікаваны соймам ВКЛ.
Масква і літоўска-беларускія князі. Суседства Літвы з моцнай Масквой спрыяла палітычным планам літоўска-беларускіх князёў. Яны шукалі ў маскоўскага князя дапамогі і знаходзілі ў Маскве ласкавы прыём, атрымлівалі там зямельныя фундацыі. Тое, што літоўска-беларускія князі звярталіся за дапамогаю да Масквы, давала повад маскоўскаму вялікаму князю ўмешвацца ва ўнутраныя адносіны Літоўска-Беларускай дзяржавы. Ускосны ўдзел Масквы ў дамове князёў 1481 г. не падлягае сумненню. Падтрымліваючы ўдзельных князёў і ўмешваючыся ва ўнутраныя справы княства нібыта з мэтай абароны рускай нацыянальнасці і праваслаўнай веры, Масква ўвесь час шукала поваду, каб захапіць беларускія краіны, праз якія ішоў гандлёвы шлях да Балтыйскага мора, гэтак канечна патрэбнага для Масквы. Працяглая барацьба Масквы з Літвою за Беларусь — гэта барацьба за берагі Балтыйскага мора. Літоўска-беларускія князі спадзяваліся ў саюзе з Масквой захаваць свае ўдзелыіыя княжэнні. 3 гэтай мэтай яны паддаваліся пад уладу Масквы. Князі Варатынскія, Вяземскія, Бялеўскія, Мязецкія ў перыяд 1487—1493 гг. здрадзілі Літве, перайшоўшы на старану Масквы, якая з гэтага моманту глядзела на ўладанні паддаўшыхся ёй князёў як на айчыну маскоўскага князя.
Літва і феадальныя князі ў Вялікаросіі. Рост Маскоўскага княства прычыніўся да загубы феадальна-ўдзелыіага ладу. Гандлёвая арыстакратыя Ноўгарада і ўдзельныя князі шукалі ў Літве дапамогі супроць цэнтралістычнае палітыкі маскоўскага князя. Панёсшы няўдачу ў сваіх планах, удзелыіыя князі знаходзілі сабе прытул пры двары вялікага князя, які ласкава спатыкаў усіх уцекачоў і надзяляў іх зямелыіымі фундацыямі. Асабліва значпым быў пацяг на Літву з боку ўдзельных князёў у эіюху тэрору Івана IV.
Літва і Ноўгарад. Паміж Ноўгарадам і Літвой былі даўнейшыя гандлёвыя сувязі. Літоўска-беларускае купецтва старалася праз Ноўгарад падтрымліваць беспасярэднія гандлёвыя зносіны з нямецкімі купцамі, памінаючы Закон, які займаў вусце Нёмана і Заходняй Дзвіны. Літоўскія вялікія князі не маглі дапусціць залежнасці Ноўгарада ад Масквы і не раз спрабавалі захапіць яго. У 1444 г. вялікі князь Казімір спрабаваў заняць Ноўгарад. Васіль Васільевіч звярнуўся за дапамогай да татар, якія спустошылі Смаленскую зямлю. Казімір быў прымушаны выйсці з Ноўгарадсжай зямлі. Паходы на Ноўгарад Васіля Цёмнага (1441—1456), у часе якіх на Ноўгарад накладвалася значная кантрыбуцыя, прымусілі ноўгарадцаў звярнуцца за дапамогай да Літвы. У 1457 г. былі пасланы ў Кракаў паслы для перагавораў аб падданстве. Цэнтралістычная аб’яднаўчая палітыка Івана III (1462—1505) прымусіла ноўгарадскую арыстакратыю звярнуцца за дапамогай да Літвы. На гэты раз дамова адбылася. Вялікі князь абяцаў бараніць ноўгарадцаў ад маскоўскага князя, а Ноўгарад далучаў да Літвы. Яму была пакінута ўнутраная аўтаномія і незачэпнасць праваслаўнае веры. Вялікакняскі намеснік павінен быў быць праваслаўным. У Ноўгарадскай зямлі забараняецца будаваць касцёлы і прымушаць прымаць каталіцызм. Казімір паслаў у Ноўгарад намеснікам Міхайлу Алелькавіча, будучага ўдзельніка змовы 1481 г. Саюз Літвы і Ноўгарада не даў апошняму пажаданых вы-
нікаў. Літва не магла даць ніякай рэальнай дапамогі ў барацьбе Ноўгарада з Масквою. Гэты саюз толькі прыспяшыў захоп Ноўгарада маскоўскім князем (1470).
Літва і Масква. Літоўскія князі з таго моманту, як распачаўся рост Маскоўскага княства, адносіліся да яго з пэўным падазрэннем. Казімір у далейшым цягу праводзіў палітыку Ягайлы і Вітаўта. Рост Масквы быў занадта небяспечным для Літоўскага Вялікага княства і пагражаў еднасці і цэласці дзяржавы. Ужо ў 1445 г. Казімір пасля няўдалага Ноўгарадскага паходу адправіўся на Маскву. У бітве з маскоўскім войскам Казімір быў разбіты і павінен быў вярнуцца дамоў. У 1449 г. абодва суседы завязалі мірную дамову і абавязаліся мець супольных ворагаў і прыяцеляў і жыць у згодзе. Абодва бакі не выпаўнілі гэтае дамовы. Сілы Масквы і Літвы покуль што ўраўнаважваліся. Іван III да самай смерці Казіміра не распачынаў вайны супроць Літвы. Аднак пытанне аб Беларусі становіцца чарговым пытаннем замежнай палітыкі Масквы з часоў Івана III. Масква пачынае выяўляць прэтэнзіі на Кіеў, Полацк, Віцебск як на «айчыны прабацькоў». Гэтая нацыяналістычная ідэалогія будавалася на матэрыяльным фундаменце. Маскве патрэбны былі гандлёвыя шляхі на Захад. Гэта выклікала барацьбу паміж Масквой і Літвой'. Іван III у саюзе з крымскім ханам Мсчіглі-Гірэем напаў на Літву (1493). Былі захоплены гарады Мцэнск, Хлепня і Рагачоў. У 1494 г. былі захоплены Вязьма, Дарагабуж. Літва была прымушана пайсці на згоду з Масквой. Паводле дагавору да Масквы адыходзілі ўладанні пагранічных чарнігава-северскіх князёў: Новасільскіх, Адоеўскіх, Варатынскіх, Вяземскіх, Перамышльскіх, Бялеўскіх. Каб утрываліць мір, дачка Івана III павінна была выйсці замуж за вялікага князя Аляксандра, але гэта не наладжвала добрасуседскіх адносін; хутчэй наадварот, гэта давала повад для ўмяшання ва ўнутраныя справы з прычыны нібыта прымушання вялікай княгіні Алены да каталіцызму, хаця ў рэчаістасці гэткага прымусу не было. Апрача гэтага ліцвіны не прызнавалі новага тытулу вялікага князя «Всея Русі».
Другая вайна (1501—1504)2. У 1500 г. перайшлі на службу ў Маскву шэраг князёў — патомкаў выхадцаў з Масквы. Гэта былі князь Сымон Іванавіч Бельсісі, князь В. I. Шамячыч, князь С. I. Мажайскі, якія паддаліся з гарадамі Рыльскам, Ноўгарад-Северскім, Чарнігавам, Старадубам, Гомелем, Любечам. Уся Чарнігава-Северская зямля паддалася Маскве. Распачынаецца вайна. Казанскія татары былі на баку Масквы. Войска заняло Серпейск, Мцэнск, Масальск, Бранск. 14 ліпеня3 літоўскае войска на рэчцы Ведрашы каля Дарагабужа пад верхаводствам князя Астрожскага было ўшчэнт разбіта, a 14 лістапада была разбіта пад Мсціслаўлем другая армія літоўская1. Нарэшце, Менглі-Гірэй утаргнуўся ў межы Вялікага Княства з поўдня. Тагды магістр Лівонскага закона Плетэнберг, баючыся найсця маскоўскіх войск, завязаў саюз з Літвой. Але
1 Перпіая вайпа Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім (1492—1494).
2 Другая вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім кпяствам Літоўскім (1500—1503).
3 1500 г.
4 Група войск кпязёў М. Іжаслаўскага і А. Дашковіча 14 лістапада 1501 г.
гэта не палепшыла замежнага становішча Літвы. I Полыпча, насупроць дамовы 1501 г., не давала ніякай дапамогі. Пры такіх умовах Літва была прымушана завязаць мір з Масквой (25 сакавіка 1503 г.)1. Масква атрымала тэрыторыю верхняй Акі і частку Чарнігава-Северскай зямлі з гарадамі: Чарнігаў, Старадуб, Пуціўль, Рыльск, Ноўгарад-Северскі, Гомель і інш. Ад Смаленскай і Віцебскай земляў былі адцягнуты Дарагабуж, Белы, Тарапец. Усяго адышло 19 гарадоў, 70 воласцяў, 22 гарадзішчы і 13 сёл. Гэтак пачаўся падзел Беларусі.
Трэцяя вайна з Масквою (1507—1508). Калі маскоўскі пасад заняў Васіль III (1505—1533), вялікі існязь Аляксандр паслаў пасольства, патрабуючы вярнуць адданыя Маскве гарады. Маскоўскі князь адказаў на гэта тым, што «он чужіх волостей не держіт, а держіт своі». У 1506 г. памёр вялікі князь Аляксандр. Зараз жа Васіль III напісаў сваёй сястры Алене ліст, у якім раіў, каб яна пераканала біскупаў, радных паноў і земскіх людзей, «что бы похотелі его государству служіть», абяцаючы пры гэтым захаваць каталіцкую веру. Алена адказала, што ў Літве абіраецца Жыгімонт Казіміравіч. Новы вялікі князь, знайшоўшы сабе саюзніка ў асобе новага крымскага хана — Менглі-Гірэя, які быў нездаволены з паходу маскоўскага князя на казанскіх татар, а гэтаксама другога саюзніка ў асобе лівонскага магістра, — са згоды сойма, быўшага ў Вільні, адправіў паслоў, патрабуючы, каб маскоўскі князь вярнуў забраныя Іванам III гарады. Васіль III адказаў, што ён трымае толькі тыя, «которымі его благославіл сам Бог і наш покойный родітель». Васіль выказваў пажаданне падтрымліваць згоду з Літвой, але так, як гэта яму будзе выгодпа. Распачатыя перагаворы былі спынены, і ў канцы красавіка маскоўскае войска было ў межах Літвы. Жыгімонт I памыліўся ў сваіх саюзніках. Крым і Лівонія не падалі яму ніякай дапамогі. Васіль III знайшоў саюзніка ў асобе князя Міхайлы Васільевіча Глінскага, які займаў выдатнае месца пры двары нябожчыка князя2. Глінскі стаяў на чале беларускай партыі, варожай ліцвінам. Пры Жыгімонту I становішча яго пагоршала. Літоўская партыя зноў умацавалася. Князь Глінскі ўтраціў свой уплыў пры двары. Глінскі, выехаўшы ў свой маёнтак, распачаў перапіску з маскоўскім князем. Спадзеючыся на дапамогу апошняга, князь Глінскі падняў паўстанне, маючы на ўвазе ўтварэнне новае Беларускае дзяржавы. Паўстанне закончылася няўдачай. Беларуская шляхта засталася вернай Жыгімонту I. Тады Глінскі перайшоў на бок Масквы і пачаў спусташаць літоўскія землі. Бачачы бесскутэчнасць барацьбы, Жыгімонт I завязаў 19 верасня 1508 г. мір з Васілём III. Масква і Літва заставаліся пры сваіх ранейшых уладапнях.
Чацвёртая вайна з Масквою (1512—1522). Нягледзячы на перамір’е, абодва бакі рыхтаваліся да вайны. У 1512 г. маскоўскае войска ўрываецца ў Беларусь. Цэнтрам ваенных дзеянняў з’яўляецца Смаленск як ключ да шляху к Балтыйскаму мору. 30 ліпеня 1514 г. маскоўскае войска заняло Смаленск. Пасля