• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    1 5 сакавіка 1503 г.
    2 Аляксапдра.
    Смаленска былі захоплены Мсціслаўль, Крычаў і Дуброўе1. Галоўныя ваенныя сілы Масквы пасоўваліся ў кірунку Воршы і Барысава пад верхаводствам Міхайлы Глінскага. Недалёка ад Воршы сустрэліся маскоўскае і літоўскае войскі. Князь Глінскі распачаў перагаворы з Жыгімонтам I і хацеў перайсці на яго бок, але яго ўцечка не ўдалася. 8 верасня 1514 г. адбылася крывавая бойка. На гэты раз маскоўскае войска было разбіта літоўскім гетманам князем К. Астрожскім. Гэта спыніла далейшы рух Масквы ўглыб Беларусі, але не магло вярнуць Літве захопленых Масквою гарадоў. Дапамога крымскага хана Махмет-Гірэя не дала ніякай карысці з тае прычыны, што ён быў разбіты недалёка ад Тулы князямі Адоеўскім і Варатынскім. У літоўска-маскоўскія адносіны ўмяшаўся германскі імператар Максіміліян I, які прыслаў у Маскву ў якасці пасла Герберштэйна. Пасрэднііітва гэта закончылася нічым з тае прычыны, што Васіль III не хацеў аддаваць Смаленска. Вайна зноў распачалася. Уся Беларусь ад Смаленска да Вільні была спустошана. Жыгімонт I звярнуўся ізноў за пасрэдніцтвам да Карла V. У 1522 г. было завязана перамір’е на пяць год. Смаленск заставаўся за Масквою. У 1526 г. перамір’е было працягнута яшчэ на пяць год.
    Пятая вайна (1534—1537). У 1533 г. па смерці Васілія III зноў распачалася вайна, якая цягнулася каля чатырох год. Ліцвіпы спадзяваліся выкарыстаць партыйную барацьбу ў Маскве і захапіць Смаленск. Ім удалося толькі захапіць Гомель і Старадуб, але маскоўскае войска 27 лютага 1537 г.2 разбіла літоўскае войска каля Себежа. Жыгімонт адправіў пасольства ў Маскву. 25 сакавіка 1537 г. быў завязан мір на пяць год. Абодва бакі засталіся ў даваенным становішчы.
    Літва і татары. На паўднёвай граніцы Літоўска-Беларуская дзяржава суседзіла з татарамі. 3 распадам Залатой Арды і ўтварэннем Крымскага ханства паўднёвая граніца часта пераносіла набегі з боку крымскіх татар. Асабліва цяжкімі для Літоўска-Беларускае дзяржавы былі наезды Менглі-Гірэя пачынаючы з 1482 г. Апошні захапіў Кіеў і спаліў яго3. Уся Украіна была спустошана. Граніцы дзяржавы пасунуліся значна на поўнач. Крымскі князь быў верным саюзнікам Івана III і ў сваіх дзеяннях кіраваўся радай апошняга. Кіеўшчына, Валыншчына і Падолле падлягалі спусташэнням ад татар. Насяленне разбягалася. Мясцовасці з надзвычай уродлівай глебай фактычна былі выкрэслены з межаў дзяржавы. Урад не меў сілы арганізаваць абарону граніц. Татары цэлымі грамадамі забіралі палонных і прадавалі іх на рынках Усходу. Рускія рабы паяўляліся нават на рынках Фларэнцыі. Каб адкупіцца ад гэтых руйнуючых наездаў, вялікі князь выплачваў хану «дані і выезды», траціў вялікія грошы на прыём інагародных ханскіх паслоў. 3 1511 г. літоўскі князь выплачвае татарам штогод тры тысячы коп літоўскіх грошай. Вялікі князь стаў фармальным татарскім даннікам. Нягледзячы на акуратную выплату дані, і пры наступніку Менглі-Гірэя — Махмету-Гірэю літоўска-татарскія адносіны ўвесь час заставаліся напружанымі.
    1 Дуброўпа.
    2 1536 г.
    31 верасня 1482 г.
    Е) Нацыянальны склад Літоўска-Беларускай дзяржавы
    Беларусы і ліцвіны. Склад насялення Вялікага княства Літоўскага з нацыянальнага боку адзначаўся вялікай разнастайнасцю. 3 далучэннем да ўласна Літвы беларускіх і ўкраінскіх зямель літоўская нацыянальнасць у дзяржаве складала значную меншасць і распылялася ў масе славянскага насялення. Юрыдычнае становішча абедзвюх нацыянальнасцей было далёка не аднолькавым. Літоўскія і беларуска-ўкраінскія землеўласнікі аж да прывілея 2 мая 1447 г. не былі раўнапраўны. Прывілей 1447 г. ураўняў у правах літоўскую і беларуска-ўкраінскую шляхту, але захаваў канфесіянальны артыкул, якім істотна абмяжоўваліся палітычныя правы беларуска-ўкраінскіх землеўласнікаў.
    Палякі. Палякі былі прышлай нацыянальнасцю і ў агульнай масе насялення складалі мізэрную меншасць. Найбольшай паланізацыі падлягала Падляшша. Літоўскія нацыяналісты баяліся эміграцыі ў Літву іншых нацыянальнасцей і патрабавалі ад сваіх вялікіх князёў адпаведных гарантый. Артыкулы прывілеяў 1447 і 1492 гг., увайшоўшыя ў Статут 1529 г. і забараняўшыя раздаванне пасад і зямель нетубыльцам, былі пакірованы супроць палякаў. Вельмі значны працэнт польскіх выхадцаў давала каталіцкае духавенства.
    Вялікарасійцы. Паяўленне вялікарасійцаў у Літве звязана з умацаваннем улады маскоўскіх цароў і іх супроцьфеадальнай палітыкай. Пакрыўджаныя і нездаволеныя феадалы-князі ўцякалі ў Літву і знаходзілі тут сабе прыпынак. Асабліва быў значны наплыў эмігрантаў-феадалаў у эпоху Лівонскае вайны, калі тэрор Івана Грознага прымушаў значную колысасць феадальных князёў і баяр пакідаць родную зямлю. Гэтыя вялікарасійскія феадальныя элементы распыляліся ў моры беларуска-ўкраінскай шляхты, падлягаючы культурнаму ўплыву апошняй. У часе Лівонскай вайны і акупацыі Беларусі тут асела значная колькасць вялікарасійцаў, атрымаўшых зямельныя надзелы ад Івана Грознага. 3 выхадам маскоўскіх войск былі прымушаны выйсці і новыя землеўласнікі, але пэўная частка вялікарасійцаў усё ж такі засталася.
    Яўрэі. Яўрэі гэтаксама нацыянальнасць прышлая. З’яўленне іх у Літве трэба аднесці да XIV ст. Яўрэі прыйшлі з Нямеччыны праз Полыпчу. Галоўным рухоўнікам яўрэйскай эміграцыі з’яўляўся гандлёвы капітал, які прымушаў іх пасоўвацца на ўсход па сырыя прадукты для еўрапейскага рынку. Яўрэі аселі перш-наперш у гарадах: Бярэсці, Троках, Горадні. Вялікія князі, адчуваючы патрэбу ў прышлым яўрэйскім капітале, выдалі яўрэйскім грамадам прывілеі, якія вызначалі іх праўнае становішча ў Літоўска-Беларускай дзяржаве. У 1388 г. ад Вітаўта атрымалі прывілей трокскія і берасцейскія яўрэі, а ў 1389 — горадзенскія. Пры вялікім князю Аляксандру Казіміравічу адбыўся грандыёзны яўрэйскі пагром, які прымусіў Жыгімонта I выдаць яўрэям у 1507—1514 гг. пацвярджальныя прывілеі, знайшоўшыя адбітак і ў Статуце 1529 г. Яўрэі займалі ўпрывілеяванае становішча. Складаючы паасобны стан, выасабнены ад літоўскай і беларускай нацыянальнасцей, яўрэі мелі шэраг правоў і вольнас-
    цей. Незачэпнасць асобы яўрэя забяспечваецца тым, што за забойства яўрэя хрысціянін падлягае пакаранню, а яго маёмасць канфіскуецца. У выпадку забойства яўрэя, калі маецца падазрэнне, а няма сведак, гаспадар выступаў абаронцам яўрэя. За забойства хрысціяніна яўрэй падлягае кары смерці. «Обліченіе» яўрэя в «забітіі дітяті хрістіянскіе» павінна быць даведзена шасцю сведкамі: трыма з хрысціян і трыма з яўрэяў. Яўрэі мелі права ўладаць рухомай і нерухомай маёмасцю, маглі вольна наладжваць свае набажэнствы. Зборы яўрэяў абаронены законам ад нападаў з боку хрысціян. Яўрэі мелі права займацца гандлем без усякіх агранічэнняў.
    Татары. Татарскі элемент паяўляецца ў Літве з часоў няўдачнае бойкі Вітаўта на рацэ Ворскле. Вялікакняскія прывілеі вызначылі праўнае і павіннасцевае палажэнне татар. Усе паасобныя прывілеі былі аб’яднаны ў прывілеі Жыгімонта II Аўгуста (1568). Татары мелі права ўладаць зямлёю і адбываць ваенную службу, не мелі права займаць адміністрацыйныя і судовыя пасады, не прымалі ўдзелу ў сеймікавых нарадах, не мелі права мець хрысціянскіх падданых.
    Немцы. Немцы з’яўляюцца на тэрыторыі Беларусі з XIII ст., калі пасля заснавання Рыгі былі завязаны прамыя гандлёвыя зносіны з Віцебскам і Смаленскам. 3 утварэннем Літоўска-Беларускае дзяржавы і ўпадкам Тэўтонскага закона нямецкія каланісты асядалі ў гарадах, дзе займаліся гандлем і рамёсламі, а гэтаксама станавіліся арандатарамі гаспадарскіх лесных добр і падрадчыкамі па іх распрацоўцы. Нямецкі элемент быў нязначны, і да паловы XIV ст. ён не рабіў на шляхецкі стан ніякага культурнага ўплыву.
    Ж) Краінныя канстытуцыі
    Апублікаванне прывілеяў. Беларускія і ўкраінскія землі, уваходзіўшыя ў склад Літоўска-Беларускай дзяржавы, атрымалі ад вялікіх князёў прывілеі, якія астаўлялі за краінамі іх унутраную аўтаномію і вызначалі адносіны краін да цэнтральнае ўлады, што распараджалася фармальным суверэнітэтам над усімі краінамі дзяржавы. Прывілеі ў той жа час ахоўвалі мясцовае права. Публікацыя прывілеяў злучана са зністажэннем палітычнага феадалізму праз Вітаўта. Нацыянальна-палітычная барацьба пры Казіміру прымушала яго выдаваць пацвярджальныя прывілеі, якія не аднакроць пацвярджаліся аж да самай Люблінскай уніі 1569 г.
    Чатыры групы прывілеяў. Краінныя прывілеі дзеляцца на чатыры групы. Да першай прыналежаць прывілеі Полацкай, Віцебскай і Смаленскай зямель. Прывілеі Жмудскай зямлі, Дарагічынскага і Бельскага павета складаюць другую і трэцюю групу. Да чацвёртай трэба аднесці прывілеі Кіеўскай і Валынскай зямель.
    Прывілеі першай групы. Прывілеі Полацкай і Віцебскай зямель амаль што тыя самыя як па свайму зместу, гэтак і па аб’ёму тых праў, якія надаюцца землям. Прывілеі Смаленскай зямлі значна вузей па свайму зместу. Пацвярджаль-
    ныя прывілеі былі выданы тром беларускім землям па просьбе насялення ўсіх паасобных зямель. Беларускія краінныя прывілеі бароняць правы ўсяго насялення. Яны носяць усестанавы характар. Найвышэйшым кіраўніком усёй зямлі з’яўляецца ўсестанавы краінны збор. На ім прысутнічаюць духоўная і свецкая арыстакратыя, дробныя землеўласнікі, «чорныя людзі» і ўсё паспольства. Склад краіннага збору аднакі ва ўсіх землях. Ён дэмакратычны. Станавасць покуль што да пачатку XVI ст., к моманту выдачы прывілеяў, яшчэ не пранікла глыбока ў нетры грамадзянства. Ад імя ўсёй зямлі краінны збор мае права зварачацца з просьбай да вялікага князя. Віцебскі і Полацкі краінныя зборы маюць права абіраць кандыдатаў на пасаду ваяводы, які павінен быць зацверджаны самім гаспадаром. Апошні абавязаны ўхіліць ваяводу ад пасады, калі яго «обмовят» перад гаспадаром. У Смаленскай зямлі ваявода назначаецца па волі гаспадара, але ўсё правінцыяльнае кіраўніцтва знаходзілася ў руках тубыльчага баярства — «по старому». Гэта ахоўвала краіны ад наплыву чужаземцаў. Прадстаўніком усёй зямлі з’яўляўся князь. У яго адсутнасць функцыі вялікага князя выпаўняюць ваяводы, якія кіруюць судовымі справамі і абавязаны ў сваіх судовых пастановах меркавацца мясцовым правам. Суд адбываецца на месцы. He дазваляецца выклікаць на суд гаспадара ў Літву. На судзе ваяводы Віцебскай зямлі прысутнічаюць князі, баяры і мяшчане, «досмотревшы с которымі» ваявода выносіць судовую пастанову. У Смаленскай зямлі ваявода судзіць з «окольнічімі і іншымі вряднікамі». Усе гэтыя прысутныя на судзе асобы з’яўляюцца абаронцамі мясцовага права і звычаяў. Краінныя прывілеі забяспечваюць насяленню асабовую незачэпнасць. Справа павінна разглядацца «на явном суде хрістіанском». Ніхто не можа быць пазбаўлены маёмасці, як толькі па суду. Жонка і дзеці не адказны за праступленні мужа, і наадварот, калі толькі яны самі не былі паведамлены аб праступленні і не прымалі ў ім удзелу. Жыхары зямлі маюць права выязджаць у Літву (Віцебская), і «куды кто хочет без кождое зачепкі» (Полацкая). Выезд павінен быць яўны, а не тайны. Выязджаючы грамадзянін мае права распараджацца сваёй маёмасцю як яму даспадобы. Гаспадар не можа «вступатіся» ў зробленыя распараджэнні. Віцебскі, Полацкі і Смаленскі краінныя прывілеі забяспечваюць насяленню права свабоднага распараджэння сваёй маёмасцю. Вымарачныя маёмасці «безадшчіна» і «отмернгчіна» зусім не спадаюць на гаспадара (Полацкая і Віцебская). Па смерці мужоў удоў нельга па няволі выдаваць замуж. Запісаная мужам маёмасць застаецца ў распараджэнні ўдавы нават у тым выпадку, калі яна выходзіць зноў замуж. Краінныя прывілеі забяспечвалі насяленню старадаўнае працэсуальнае права, гандлёвы суд, асобу і маёмасць ад уціску мясцовай адміністрацыі і вызначалі абавязкі насялення па адбыванню дзяржаўных падаткаў. Прывілеі пацвярджалі правы царквы і духавенства і замацоўвалі паасобныя грамадзянскае і крымінальнае права. Краінныя прывілеі разглядаюць воласць-зямлю як асобную частку ў дзяржаве, звязаную публічна праўнымі адносінамі з літоўскімі вялікімі князямі, якія абяцаюць не раздаваць нікому валасцей і гарадоў па прыватнаму праву. Краінныя прывілеі сведчаць аб актыўным палітычным жыцці беларускіх