• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Пачатак аб’яднання. Утварэнне болып буйных тэрытарыяльных аб’яднанняў пацягнула за сабой спробу палітычнага аб’яднання ліцвінаў, якая, аднак, закончылася няўдачна і звязана з імем Міндоўга, аднаго з найболын значных тэрытарыяльных князькоў. Міндоўгу ўдалося паставіць у залежнасць ад сябе большую частку Літвы. Нямецкая хроніка называе яго каралём літоўскім. Аснаўным ядром, вакол якога вырасла Літоўскае княства, была этнаграфічная Літва, якая займала правыя прытокі Нёмана, асабліва раку Вяллю. Міндоўг захапіў гэтак званую Чорную Русь, краіну на левых прытоках Нёмана з галоўным горадам Навагрудкам, які стаў цэнтрам утворанага Літоўскага княства. Гэтак старажытная Полацкая калонія склала частку новага Літоўскага княства. 3 Чорнай Русі Літоўскае княства пашыралася ва ўсе бакі, галоўным чынам на паўднёвы ўсход. Геаграфічнае палажэнне Чорнай Русі спрыяла таму, што яна стала цэнтрам Літоўскага княства. Утворанае Літоўскае княства к 1250 г. стала даволі грозным і сільным для суседзяў, якія ў свой чарод не маглі дапусціць палітычнага ўмацавання Літвы. Супроць Міндоўга ўтварылася кааліцыя ў складзе галіцка-валынскіх князёў на чале з Данілам Раманавічам, палякаў і Закона мечаносцаў. Унутры княства, дзякуючы барацьбе Міндоўга са сваімі сваякамі, утваралася вельмі напружаная атмасфера. Яго дзядзька Выконт і пляменнікі Таўцівіл і Эдзівіл уцяклі да галіцка-валынскіх князёў з просьбай аб дапамозе. Калі апошняя была абяцана, Таўцівіл адправіўся да магістра Лівонскага закона, дзе гірыняў каталіцызм і тым самым здабыў сімпатыю начальніка Закона. Галіцка-валынскія князі і нямецкі Закон знайшлі падтрыманне ў жмудзі і яцвягах, князькі якіх не хацелі падчыняцца цэнтралістычным імкненням Міндоўга. Каб аслабіць сваіх праціўнікаў, Міндоўг дабіўся асабістага спаткання з магістрам Закона і выказаў пажадапне ахрысціцца. Гэты палітычны манеўр, дзякуючы якому Міндоўг станавіўся пад апеку папы Інакенція IV, адхіліў стычку з грозным праціўнікам. Мала гэтага, па загаду папы кульмскі біскуп каранаваў Міндоўга каралеўскаю каронаю (1253). Пакуль вяліся перагаворы з Законам, галіцкі князь Даніла спустошыў значную частку Літвы і захапіў горад Горадню. Сама сталіца Літоўскага княства знаходзілася пад пагрозай. Аднак Міндоўгу ўдалося за пасярэдніцтвам сына Войшалка пагадзіцца з галіцкім
    князем. Войшалк адправіўся ў Холм, дзе прыняў хрысціянства паволе праваслаўнага абраду. Умовы міру з галіцкімі князямі былі даволі цяжкія. Чорная Русь пераходзіла на васальных правах да сына галіцкага князя — Рамана. Найвышэйшы суверэнітэт заставаўся за Міндоўгам. Аслабленне кааліцыі прымушала яцвягаў і жмудзь падчыніцца Міндоўгу. Пагадзіўшыся з галіцкімі князямі, Міндоўг, які ў працягу 10 год быў прыяцелем аб’яднанага Закона і якому ён выдаў граматы на яцвяжскія і жмудскія землі, раптам змяніў фронт у адносінах да Закона і, з прычыны яго агрэсіўных крокаў супроць жмудзі і яцвягаў, пачаў супроць Закона вайну, вярнуўшыся перад гэтым да паганства. Апынуўшыся на чале паўсталых ліцвінаў, жмудзі, яцвягаў і прусаў, Міндоўг разбіў Закон. Нарэшце аслабленая Полацкая зямля падпала пад уплыў Міндоўга. Літоўскі летапіс, гэтак званы «Быхаўца», называе Міндоўга самаўладцам усёй Літоўскай зямлі. Аб’яднаўчая палітыка Міндоўга выклікала пратэст з боку ірупы нездаволеных князёў, якія не хацелі быць падручнымі Міндоўга. Нездаволеныя зрабілі змову і, выкарыстаўшы тое, што Міндоўг пасля смерці сваёй жонкі ажаніўся з жонкай князя Даўмонта, пастанавілі пазбавіцца яго. Увайшоўшы ўночы ў яго пакой, змоўнікі пасеклі яго на часткі (1263). Маладое княства па смерці Міндоўга палітычна развалілася. Пачаліся ўнутраныя няладзіцы, якія пацягнулі за сабою аслабленне замежнага ўплыву дзяржавы. Зноў распачаліся наезды немцаў на літву і латышоў. Літоўскаму пляменню пагражала новая небяспека нацыянальнага падняволення.
    Дамовая дынастычная барацьба. Па смерці Міндоўга ў Літве ўтварыліся дзве партыі: адна нацыянальная, якая моцна трымалася літоўскае старасвеччыны і паганства, другая паддавалася беларускаму ўплыву. Прадстаўнік першае партыі — Транята, брат Міндоўга, быў хутка забіты1. На чале беларускай партыі стаяў сын Міндоўга Войшалк, які люта расправіўся з забойцамі свайго бацькі. Князь Даўмопт быў прымушаны эміграваць у горад Пскоў, дзе і быў у працягу трыццаці пяці год князем2. Каб умацаваць свой уплыў і забяспечыць сябе супроць немцаў, Войшалк стараўся аб’яднаць сваё княства з Галіцыяй і Валыншчынай. Аднак гэта палітыка не дасягнула сваёй мэты і прывяла Войшалка да барацьбы, які ў 1268 г. пасля смерці Шварна Данілавіча3, быўшага князем літоўскім з часоў удалення Войшалка ў манастыр, зноў вярнуўся на літоўскі пасад. Барацьба, якая распачалася паміж Левам Данілавічам і Войшалкам, скончылася забойствам Войшалка1. Пасля смерці апошняга перамога была на баку нацыянальнае партыі, прадстаўніком якой з’явіўся Трайдзень Рамундавіч (1270—1282), князь Альшанскі, які ў працягу трох год упарта змагаўся з галіцка-валынскімі князямі. Пасля таго як з апошнімі была заключана згода, Трайдзень ваяваў з палякамі і немцамі за прусаў. Гэтую барацьбу выкарыстаў Даўмонт і заняў часова Полацк. Калі Трайдзень быў забіты, Даўмонт з палачанамі і пскавіцянамі спрабаваў захапіць Літоўскае княства, але гэтая спроба закончылася няўдачаю. Распачалася анархія, якая спрыяла ўмацаванню немцаў.
    1 1264 г.
    2Даўмонт, у хрышчэнпі Цімафсй, князь пскоўскі (1265 1299).
    3 1270 г.
    ’ 9 снсжпя 1268 г.
    Утварэнне Літоўска-Беларускага княства. Націск немцаў спрыяў адраджэнню аб’яднаўчых імкненняў паміж ліцвінамі. Ініцыятыва ішла ад жмудзінаў, найбольш цярпеўшых ад нападу тэўтонска-лівонскіх рыцараў, якіх падтрымлівалі палякі. Увасабленнем гэтага настрою з’явіўся Віцень (1295—1316), якому ўдалося аб’яднаць у сваіх руках Жмудзь, Літву і Чорную Русь. Дзякуючы гэтаму Віцень мог даць адпор немцам і гэтым самым умацаваць сваю маладую дзяржаву. 3 імем Віценя звязан шэраг паходаў супроць немцаў, у якіх перамогі змяняліся няўдачамі, узмацняўшымі еднасць Літоўскага княства. У 1314 г. мечаносцы выступілі супроць ліцвінаў і, спусташаючы ўсё на сваім шляху, дайшлі да Навагрудка, які спалілі, а жыхароў перабілі. У гэты момант ліцвінам удалося зайсці ў тыл немцам, якія дзякуючы гэтаму былі прымушаны адступіць. Пабачыўшы, што па дарозе ўсе склады зніштожаны, рыцары пачалі шпарка адступаць. Гэтае адступленне хутка перайшло ў навальныя ўцёкі. Пасля смерці Віценя, забітага громам, аб’яднаўчая палітыка не прыпыняецца. Дзякуючы спрыяючым знадворным умовам сыну Віценя — Гедзіміну (1316—1341) удалося не толысі ўмацаваць Літоўска-Беларускае княства, але і пашырыць яго на ўсход коштам суседніх беларускіх і ўкраінскіх зямель, у далучэнні якіх Гедзімін бачыў новую сілу дзеля барацьбы з тэўтона-лівонскімі рыцарамі. Пашырэнне тэрыторыі новага княства адбывалася даволі шпарка. Суседнія краіны, адчуваючы патрэбу ў больш дужых абаронцах, ахвотна прызнавалі над сабою верхаводства вялікага князя. Полацкая зямля была далучана да Літвы яшчэ да Гедзіміна’. Шлюб Алыерда з Марыяй, дачкой віцебскага князя, перадаў Літве Віцебскую зямлю (1320). Альгерд стаў княжыць у Віцебску. У хуткім часе і менскі князь стаў падручным літоўскага князя (1326). Гэткім чынам уся Полацкая зямля да пачатку XIV ст. увайшла ў склад тэрыторыі новага князя. Пры Гедзіміну турава-пінскія князі, якія стараліся вызваліцца ад галіцка-валынскіх князёў, наладзілі зносіны з літоўскім князем і прызналі яго суверэнітэт. Адначасна была далучана і Берасцейская зямля з гарадамі Бярэсце, Камянец, Кобрын, Дарагічын і Мельнік, князі якой стараліся вызваліцца ад галіцка-валынскіх князёў. Уплыў Гедзіміна пашырыўся і на ўкраінскія землі, Кіеў і Пераяслаў. У палове XIV ст. дзяржава Гедзіміна пашыралася на ўсход да Сожа, Бярэзіны і ніжняй Прыпяці. Гэткае пашырэнне вяло да немінуючай стычкі са Смаленскай зямлёй. Пры сыну Гедзіміна — Альгерду (1345—1377) пашырэнне тэрыторыі адбывалася ў далейшым цягу. Увага Альгерда была звернута на ўкраінскія землі. Альгерд выгнаў з Кіева князя Фёдара Святаславіча і пасадзіў у ім свайго сына Уладзіміра. Пераяслаўская зямля, якая цягнулася да Кіева, падпарадкавалася Літве. Скарыстаўшы з няладзіц у Ардзе, Альгерд задаў татарам вялікае паражэнне на Сініх Водах (1363), пасля якога ўсходняе Падолле было занята сынамі Карыята Гедзімінавіча. Няладзіцы ў Ардзе далі магчымасць Альгерду пашырыць сваю ўладу на Чарнігава-Северскія землі, унутры якіх адбываліся звычайныя бязладдзі (1356). Найбольш буйныя гарады — Чарнігаў і Труб-
    1 1307 г.
    чэўск, Бранск і Ноўгарад-Северскі былі перададзены сынам Альгерда, а Старадуб — аднаму з яго пляменнікаў. Рэшта гарадоў засталіся з ранейшымі князямі (Навасільскімі, Бельскімі, Адоеўскімі і г. д.). Нарэшце Валынская зямля была захоплена Любартам Гедзімінавічам, зяцем аднаго з валынскіх князёў. За Валынь распачалася працяглая барацьба з Казімірам, каралём польскім. Паводле дамовы 1366 г. Літве былі звернуты Луцкая, Уладзімірская, Бельская і Холмская землі, але літоўскія князі Холма і Бельза прызнавалі сябе васаламі польскага караля. Польска-літоўскія адносіны нядоўга былі мірнымі. Узнавілася барацьба за галіцка-валынскае наследдзе, якая закончылася толькі ў 1382 г., калі памёр Людовік Венгерскі, наследнік Казіміра, доўга і ўпарта ваяваўшы з Літвой. К гэтаму часу ўся Валынь, за выключэннем Холма і Бельза, увайшла ў склад уладанняў Любарта Гедзімінавіча. Нарэшце вадазбор верхняга Дняпра быў далучаны да Літвы пасля таго, як Вітаўт захапіў Смаленск (1404). Дзякуючы пашырэнню тэрыторыі новаўтворанае дзяржавы палітычным цэнтрам маладога княства стала Вільня, пабудованая пры ўтоцы Вяллі ў Нёман. Заснаванне Вільні легенда прыпісвае князю Гедзіміну. Палітычнае ўмацаванне Вільні — вынік яе геаграфічнага палажэння. 3 Вільні было выгадней і лягчэй сачыць за палітыкай Закона ў адносінах да Літвы. Праз Вільню праходзіць гандлёвы шлях да Балтыйскага мора, які меў вялікае значэнне для яе эканамічнага і палітычнага развіцця. Рака Вялля злучала ўсходнія прыдняпроўскія і прыдзвінскія краіны з заходняй часткай дзяржавы — уласна літоўскай. Вільня стала столыіым горадам новае дзяржавы, у якім знаходзіліся ўсе ніці абароны граніц ад бліжэйшых суседзяў — немцаў і татараў. Палітычнае падвышэнне Вільні азначала заняпад Кіева як цэнтра эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця прыдняпроўскага і часткай прыдзвінскага славянства. Палітычнае ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага знайшло свой адбітак у тытуле вялікага князя, які пачаў цяпер называцца «Літоўскім, Жмудскім і Рускім».