Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
Л) Царква і дзяржава
Становішча праваслаўнай царквы і ўтварэнне самастойнае мітраполіі. Імкненне Альгерда ўнезалежніць праваслаўную царкву ад Масквы ў царкоўна-рэлігійных адносінах не збылося, дзякуючы таму што літоўска-беларускі
мітрапаліт Кіпрыян заняў мітрапаліцкую кафедру ў Маскве. Залежнасць літоўска-беларускай праваслаўнай царквы ад маскоўскага мітрапаліта пры дзяржаўнай самастойнасці княства была ненармальнай. Варожыя адносіны паміж маскоўскім і літоўскім урадамі не маглі пагадзіцца з такой залежнасцю. Умяшанне маскоўскага мітрапаліта ў царкоўныя справы Літвы і Беларусі было ўмяшаннем улады, варожай Літве. Вітаўт вельмі добра гэта разумеў. Па смерці Кіпрыяна Вітаўт хацеў бачыць на мітрапаліцкай кафедры біскупа полацкага Феадосія, але патрыярх на гэта не згаджаўся. Тады Вітаўт збірае ў Навагрудку сабор літоўска-беларускіх біскупаў: полацкага, чарнігаўскага, смаленскага, холмскага, тураўскага і ўладзімфскага (1416), — на якім быў выбраны мітрапалітам Грыгоры Цамвлак'. Але незалежнасць праваслаўнай царквы ўстанавілася не адразу. Казімф адзін час прызнаваў уладу маскоўскага мітрапаліта Іоны. Толысі ў 1467 г. патрыярх Грыгоры Мамма паставіў Грыгорыя Балгарына мітрапалітам кіеўскім, літоўскім і ўсёй Ніжняй Русі. Маскоўская царква не прызнала Грыгорыя кананічна пастаўленым мітрапалітам і пастанавіла «к тому Грігорію не пріступаті, ні грамот нам от него не прініматі нікакіх, ні совета с нім не іметі ні о чем же». Аддзяленне літоўска-беларускае царквы ад вялікарасійскай было поўнае. Імкнучыся да аддзялення праваслаўнае царквы ад юрысдыкцыі маскоўскага мітрапаліта, літоўскі ўрад апекаваўся над уніяй. Гэтак, Герасім — біскуп смаленскі, стаўшы мітрапалітам, прыняў унію, але ў 1435 г. быў спалены ў Віцебску Свідрыгайлам. Пасля таго як з Масквы быў выгнаны Ісідар, які падпісаў акт Фларэнтыйскай уніі (1439), літоўскі ўрад прызнаў яго. Грыгоры, пастаўлены ў мітрапаліты пры Казіміру, гэтаксама быў уніятам, але яго не прызнавалі біскуны, а яго наступнік Місаіл аднёсся да яе2 зусім адмоўна. Унітарныя спробы скончыліся няўдачай.
Праўнае становішча праваслаўнае царквы. Літоўска-беларуская царква ў царкоўна-юрыдычных адносінах падлягала канстанцінопальскаму патрыярху. Галава царквы або абіраўся саборам, або назначаўся вялікім князем. Граматы вялікіх князёў, пачынаючы з Вітаўта, зацвердзілі за царквой права духоўнага суда, згодна Номаканону і гэтак званаму «Світку Яраслававу». Пастановы мясцовых сабораў былі абавязковы для царквы. Правы праваслаўнае царквы, як духоўныя, гэтак і маёмасныя, былі зацверджаны граматай 1511 г., выданай мітрапаліту Іосіфу Солтану.
Праўнае становішча праваслаўных. 3 1387 г. праваслаўныя ў грамадзянскіх праўных адносінах былі пастаўлены не ў аднолысавыя ўмовы. Прывілей Ягайлы 1387 г. меў на ўвазе толькі католікаў. Гарадзельскі прывілей 1413 г. меў канфесіянальны артыкул, забараняўшы асобам некаталіцкага веравызнання займаць вышэйшыя ўрады і засядаць у гаспадарскай радзе. Гэты артыкул захоўваўся і ў пазнейшых прывілеях, але яго моц пашыралася ўласна на Літву. У Полацку, Віцебску, Смаленску, Кіеве, Валыні праваслаўныя мелі права займаць усе ўрады. Толькі рада заставалася юрыдычна недаступнай, але і ў ёй у
' Грыгор Цамблак, балгарын паводле паходжання.
2 Да уніі.
канцы XV і першай чвэрці XVI ст. паяўляліся асобы грэцкага закона, нягледзячы на пратэст радных паноў. У грамадзянска-праўных адносінах католікі і праваслаўныя былі зраўнаны прывілеем 1432 і 1434 гг. і 2 мая 1447 г., калі праваслаўная царква афіцыйна лічылася ва унітарных адносінах з рымска-каталіцкай. Перпіыя два прывілеі мелі на ўвазе ўласна Літву. Прывілей Казіміра пашыраў сваю моц на ўсю тэрыторыю княства. Аб канфесіянальным артыкуле прывілея не прыгадваецца ў прывілеях вялікага князя Казіміра, Аляксавдра і Жыгімонта I у год уступлення апошняга на пасад. Пазней, у 1522 г., прызначэнне князя Астрожскага ў раду разглядаецца як нарушэнне Гарадзельскага прывілея.
Права патранату. Паасобныя цэрквы і манастыры знаходзіліся пад апекай прыватных acq6, у тым ліку і вялікага князя. Цэрквы і манастыры, што знаходзіліся пад патранатам, складалі як бы прыватную ўласнасць сваіх патронаў. 3 перадачай або прадажай «айчыны» другому ўладару пераходзіла да яго і права патранату, даваўшае повад свецкім асобам умешвацца ў царкоўныя справы. Цэрквы і манастыры, не меўшыя патронаў, знаходзіліся ў беспасярэднім веданні біскупа.
Каталіцызм у Літве. 3 часоў аб’яднання Літвы і Польшчы каталіцызм шырока распаўсюдзіўся паміж літоўскага баярства, але на тэрыторыі беларускіх і ўкраінскіх зямель каталіцызм пакуль што не пусціў значных парасткаў. На чале касцёла стаяў біскуп віленскі. У 1317 г. было заснована Медніцкае біскупства на Жмудзі. У 1429 г. было заснована каталіцкае біскупства ў Луцку. Каталіцкі касцёл займаў упрывілеяванае становішча. Прыналежнасць да яго баярына-шляхціца нагараджалася шэрагам істотных правоў і вольнасцей. Кароль меў права патранату над каталіцкім касцёлам.
Агульны характар царкоўнай палітыкі. Рэлігійная палітыка вялікіх князёў літоўскіх адзначалася дваістасцю. Афіцыялыіа вялікія князі павінны былі мець на ўвазе толькі інтарэсы каталіцызму. Але пераважная маса насялення трымалася праваслаўя. Гэта прымушала вялікіх князёў падтрымліваць праваслаўе, асабліва ў беларускіх і ўкраінскіх краінах, дзе правы царквы былі забяспечаны краіннымі прывілеямі. Наогул, палітыка была веразноснай. Разам з каталіцкімі святынямі і праваслаўныя святыні атрымлівалі землі і гіравы суда над пасяліўшымся насяленнем і збору падаткаў на сваю карысць. Незачэпнасць мітрапаліцкіх правоў і суда, а гэтаксама царкоўнае маёмасці і даходаў была пацверджана граматай Жыгімонта I у 1511 г.
М) Заканадаўства
Судзебнік Казіміра Ягелончыка. Адсутнасць пісоўнага права прычыняла мноства невыгод. Пры панаванні звычаёвага права мелі месца частыя надужыцці. Каб унікнуць апошніх, быў выданы Судзебнік, апублікованы 29 лютага 1468 г., пасля папярэдняе нарады «з князьмі і з паны-радаю нашаю Вялікага княства Літоўскага і з усім паспольствам». Судзебнік вельмі кароткі. У ім толькі
25 артыкулаў, якія датычаць большай часткай крымінальнага права і крымінальнага працэсу і вызначаюць галоўным чынам кару за крадзеж. Абараняючы маёмасныя правы землеўласніцкага стану, Судзебнік замацаваў за землеўласнікамі юрысдыкцыю над сваімі падданымі.
Статут 1529 г. Мноства заканадаўчых помнікаў (шляхецкія прывілеі, краінныя прывілеі, гаспадарскія пастановы і г. д.) выклікала нямала непаразуменняў пры разглядзе судовых спраў. Канечнасць кадыфікацыі права была відавочнай. Новы заканадаўчы зборнік павінен быў аб’яднаць усе правы і вольнасці, наданыя шляхце. Складанасць эканамічных і грамадзянскіх праўных адносін падкрэслівала няўхільную канечнасць дакладнага азначэння нормаў грамадзянскага права. Распачатая барацьба паміж магнацтвам і звычайнай шляхтай настойна вымагала кадыфікацыі права з той мэтай, каб задаць магнатам палітычны ўдар, які пазбавіў бы іх магчымасці надужыцця пры судовых справах. У 1514 г. сойм звярнуўся да гаспадара з просьбай аб выданні Статута. У 1522 г. на Віленскім сойме гаспадар выдаў загад укласці новы Статут. 6 снежня 1522 г. адбылася публікацыя Статута, але дзейнасць яго пачалася толькі з 29 верасня 1529 г., калі Статут быў апублікованы ў канчатковай рэдакцыі. Статут складаецца з 13 раздзелаў і датычыць грамадзянскага і крымінальнага права, судаўніцтва і судаводства, шляхецкага права, вайсковай службы, гаспадарскіх правоў. Статут 1529 г. замацаваў заканадаўчым парадкам за магнатамі тое становішча, якое яны фактычна займалі ў дзяржаве. Статут 1529 г. стаўся падставай для шляхты ў яе барацьбе з магнатамі за пашырэнне сваіх палітычных правоў. Статут пашыраў сваю моц на ўсю тэрыторыю Літоўска-Беларускай дзяржавы. Крыніцы Статута былі: звычаёвае права, судовыя прыгаворы, соймавыя пастановы, гаспадарскія распараджэнні, шляхецкія і аіульназемскія прывілеі, нацыянальныя прывілеі, помнікі польскага шляхецкага права. Статут — права землеўласнікаў. У ім адбілася пануючая роль у дзяржаве землеўласніцкага стану. Статут з’яўляўся відавочным паказчыкам таго, што беларуская культура была асновай у дзяржаве. Літоўска-беларускае права мела індывідуалістычны характар. Абарона правоў шляхетнае асобы і індывідуальная адказнасць за праступленні — асноўныя прынцыпы Статута 1529 г.
Суд намеснікаў-дзяржаўцаў. Дзяржаўцы — кіраўнікі гаспадарскіх маёнткаў мелі ў сваіх руках права суда над сялянамі, неўпрывілеяванымі гарадамі, баярамі-шляхтай і рэштай насялення гаспадарскіх маёнткаў. У справах крымінальных, як то гвалт, разбой, падпаленне, гвалт над жанчынай, шляхецкая рана, суду дзяржаўцы падлягалі і мяшчане гарадоў з магдэбургскім правам, уласніцкія сяляне і іншыя падданыя. Ад суда дзяржаўцы былі свабодны асобы, якія мелі асаблівыя прывілеі, аддаваўшыя іх пад юрысдыкцыю вялікага князя або яго паўнамоцных. Усе падсудныя маглі перавесці сваю справу на суд гаспадара, але заявіўшы аб гэтым да разгляду справы. Статут 1529 г. забараняе апеляцыі да гаспадара. Суд дзяржаўцаў стаў ніжэйшай інстанцыяй. Дзяржаўца судзіў у прысутнасці прадстаўнікоў мясцовага грамадства: баяр, мяшчан, а часамі і сялян. Статут 1529 г. дазваляе дзяржаўцу выбіраць спаміж мясцовай
шляхты для прысутнасці на судзе. Суд ваявод і стараст быў судом першай інстанцыі ў той акрузе, якая прылягала да гаспадарскага маёнтка, што знаходзіўся беспасярэдна ў гаспадарчым веданні ваяводы або старасты. Сяляне прыватнаўласніцкія падлягалі юрысдыкцыі сваіх уласнікаў. У выпадку адмовы апошніх справа паступала на суд дзяржаўцы. Пры адпраўленні суда на карысць дзяржаўцы паступаў шэраг падаткаў: пераезд, павіннае, выметнае, пакалоднае, зарукі.
Суд ваяводы. Ваявода быў суддзёй у тым старостве, дзяржаве, якімі ён кіраваў на такіх самых асновах, як намеснік-дзяржаўца. Ваявода судзіў асоб, патрабуючых яго суда, і разглядаў скаргі, пададзеныя на дзяржаўцу. Ваявода смаленскі судзіў у прысутнасці ўладыкі, скарбніка, акольнічага, старасты места Смаленскага, канюшага, чашніка, лоўчага, князёў і баяр Смаленскай зямлі. Ваявода віцебскі — з гараднічым, ключнікам, канюшым, лоўчым, сакольнічым, кухмістрам, князямі і баярамі Віцебскай зямлі. Накшталт гэтага судзіў і ваявода Полацкай зямлі.