Гісторыя Беларусі
Уладзімер Пічэта
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 179с.
Мінск 2005
абавязаны наглядаць за тым, каб не было ніякай шкоды ні звярам, ні дрэвам бортным, ні іншым гатункам дрэў. Арганізаваўшы кантроль над пушчамі, урад не мог прыступіць да самастойнае эксплуатацыі пушч, якая знаходзілася пераважна ў руках чужаземнага капіталу.
Вынікі рэформы. Аграрная і лесная рэформы прыспяшылі працэс распаду натуральнае гаспадаркі і рост грашовай. Аб гэтым сведчыць шпаркае пашырэнне магдэбургскага права ў гарадах усходняе палавіны Беларусі. Павялічваецца значна ўнутраны гандаль, аб чым сведчыць павелічэнне мытных збораў. Прыватныя ўладары асаджваюць мястэчкі і ў іх наладжваюць штотыднёвы торг і кірмашы. На вялікіх гасцінцах адчыняюцца карчмы, дзе прадаецца хмельнае пітво. Замена натуралыіых павіннасцей грапювымі была скуткам гэтага ж працэсу. Аграрнай рэформаю Літоўска-Беларуская дзяржава цесна звязвалася з Захадам, асабліва з Польшчай, паколькі для літоўскага сырцу мела вялізнае значэнне Віслянская водная артэрыя, а гэтаксама з Гданьскам і польскімі кірмашамі ў Пазнані. Гэтыя ўмовы мелі вялікі ўплыў на далейшы лёс уніі Літвы з Полынчай. 3 развіццём грашовае гаспадаркі рабы паступова зліваюцца з цяглымі людзьмі. Утвараецца адзінае прыгоннае сялянства.
4. ПАЛІТЫЧНАЕ ЎМАЦАВАННЕ ШЛЯХЕЦТВА
Умацаванне шляхты на соймах. Знадворныя мітрэнгі змянілі суадносіны сіл у дзяржаве. У першай палове XVI ст. яшчэ адчуваецца ўплыў рады; гэты ўплыў асабліва выявіўся ў выданні Статута 1529 г. Перамены ў арганізацыі вялікага вальнага сойма сведчыў і аб умацаванні шляхецкай дэмакратыі. На соймах, якія збіраліся ў сувязі з Лівонскай вайною, шляхта падвышае свой голас, яе ўплыў становіцца пануючым, да яе голасу прыслухоўваецца вялікі князь. Адначасна з гэтым уплыў паноў-рады змяншаецца. Падвышэнне шляхты ў сацыяльна-палітычных адносінах было адбіткам тых перамен, што адбываліся ў народнай гаспадарцы. Уцягненне ў сферу грашовае гаспадаркі сярэдняга і дробнага землеўладання і павелічэнне значэння апошніх у агульнай структуры народнай гаспадаркі было прычынай сацыяльна-палітычнага ўзвышэння шляхты.
Настрой шляхты. Шляхта вельмі добра разумела сваё новае фінансавапалітычнае значэнне як ваеннаслужылага класса і як выплатчыка сярэбшчыны. Нягледзячы на трывожнае знадворнае палажэнне дзяржавы, шляхта займае бурлівую пазіцыю на соймах. Яна выступае з шэрагам скаргаў і пажаданняў. Шляхта нездаволена з арганізацыі суда, патрабуе агульнай падсуднасці, новага судаўніцтва, выпуску манеты са згоды сойма, змены ўрадовай палітыкі ў справе ажыццяўлення аірарнае рэформы, завязання уніі з Польшчай, рэформы адміністрацыі, паправы Статута. Беларуская шляхта выступала на соймах са сваімі асобнымі просьбамі. На Віленскім сойме 1559 г. полацкая шляхта просіць гаспадара паступаць «водле прывілеяў і вольнасцей» і не ўмешвацца ў дом Божы «Свята Софья і свят Спасе». Просьба шляхты была здаво-
лена. Шляхта выказала пажаданне, каб «памятное, віжовое і дзецковное» збіралася «водле прывілеяў і вольнасцей». Гаспадар адказаў, што падаткі будуць збірацца па-старому, але толькі часова, «калі Статут новы будзе ўсім землям выдан». Шляхта запатрабавала, каб з прыватнаўласніцкіх мяшчан не бралі падаткаў ад тавараў іх, «которые колі до Рыгі спускаті будут», а гэтаксама каб былі звольнены ад мыта тыя мяшчане, якія разам з гаспадарскімі мяшчанамі адбываюць замкавую павіннасць. Шляхецкае пажаданне не было здаволена. Затым шляхта прасіла, каб з іх падданых «ніколі не бралі сярэбшчыны», звольнілі ад выплаты мыта з тавараў, пасыланых у Рыгу. Гэтыя пажаданні не былі здаволены. Нарэшце, шляхта прасіла, каб былі ўстаноўлены суддзі і пісар прысяжныя «для борзейшей справедлівості». 3 падобнымі просьбамі выступала і віцебская шляхта. Беларуская шляхта выступала на соймах ад імя ўсёй зямлі. Гэта сведчыла аб станавасці і адасобненасці шляхты ад іншых грамадзянскіх груп.
Рэформы 60-х гг. Літоўска-беларускае магнацтва давала адпор націску шляхты да апошняе магчымасці. Але вайна з Масквой прымусіла пайсці на ўступкі. Вялікі князь даў сваю згоду на «поправу статута». На Бельскім сойме (1563) усе магнаты адмовіліся ад усіх сваіх судовых прывілеяў, прызналі агульную падсуднасць і юрысдыкцыю новых земскіх ураднікаў. Але ўсе абяцанні Бельскага прывілся былі ажыццёўлены толькі праз два гады. Новае судаўніцтва, канечна, вымагала новага падзелу на паветы. Віцебская зямля дзялілася на два паветы: Віцебскі і Аршанскі. У Полацкай зямлі — адзін Полацкі павет. Уласна Літва з беларускімі краінамі была падзелена на 15 паветаў. Палессе — на 5. У межах кожнага павета ўстанаўляліся соймікі для абрання чатырох кандыдатаў на судовыя ўрады, членаў земскага суда ў складзе суддзі, падсудка і пісара. Правам абрання карысталіся толькі аселыя шляхціцы. Крымінальныя справы: падпал, разбоі, зладзейства і абман, забойства шляхціца, гвалт над жанчынай — знаходзіліся ў веданні ўрадовага замкавага суда. Для «справ гранічных і земляных» арганізоўваўся суд падкаморскі ў складзе падкаморага, назначанага каралём, і каморніка. Здавальняючы просьбу шляхты аб памнажэнні пасадаў, урад ажыццёвіў новы тэрытарыяльны падзел, устанавіўшы пяць новых ваяводстваў: Валынскае, Браслаўскае', Падольскае2, Менскае, Берасцейскае, Мсціслаўскае. Новы судовы і адміністрацыйны ўклад абмежаваў уладу ваяводы. У веданні ваяводы засталося толькі начальства над усімі ваеннымі сіламі ваяводства. Адміністрацыйная ўлада вызначалася межамі толькі цэнтральнага павета. На чале паветаў былі пастаўлены старасты судовыя, меўшыя права суда над шляхтай у крымінальных справах. Статут 1566 г. замацаваў за соймам яго заканадаўчыя паўнамоцтвы і фактычна абмежаваў уладу вялікага князя вялікім вальным соймам. Для выбрання дэпутатаў на сойм былі ўстаноўлены павятовыя соймікі, на якіх прымаюць удзел паны, ваяводы, старасты, кашталяны, маршалкі, князі і ўся павятовая шляхта. Сабраўшыся ад кожнага судовага павета,
1 У Падоллі.
2 Недакладнасць. Магчыма, маецца на ўвазе Падляшскае, якое было створана ў 1513 г.
яны выбіраюць двух паслоў для прадстаўніцтва на сойме і даюць ім мандаты датычна пытанняў, якія маюць разглядацца на соймах. Соймікі павінны быць сабраны за чатыры тыдні да сойма. Устанаўленне шляхецкага прадстаўніцтва, рэформа суда і краіннага кіраўніцтва прыблізілі літоўска-беларускі дзяржаўны ўклад да польскага. Гэта падрыхтавала магчымасць ажыццяўлення парламентарнай уніі 1569 г. Але пры падабенстве да дзяржаўнага ўкладу Польшчы шмат у чым была і розніца: ла вальных соймах побач з павятовымі пасламі засядалі асобы, запрошаныя на сойм вялікім князем.
5. ЦАРКОЎНА-РЭЛТІЙНЬІЯ АДНОСІНЫ
Паяўленпе пратэстантызму. Гандлёвыя зносіны з Захадам спрыялі пранікненню на Літву-Беларусь заходнееўрапейскіх рэлігійных павеваў. Так, Геранім Пражскі — прыяцель Гуса быў у 1413 г. у Літве, Вілыіі і Віцебску. Па смерці Гуса і Гераніма гусіцкі рух прасочваўся ўглыб Беларусі. 3 паяўленнем у Нямеччыне пратэстантызму гэты рух пачаў шпарка пашырацца на Беларусі, Валыні, Літве і Курляндыі не толькі з Польшчы, Усходняй Прусіі, а гэтаксама з Лейпцыга і Франкфурта. Галоўнымі праваднікамі пратэстантызму былі рамеснікі, купцы, маляры, што пражывалі ў Вільні і ішпых гарадах. Першымі пашыральнікамі пратэстантызму былі: італьянец Лісманіні, Андрэй Кульва', доктар філасофіі германскіх універсітэтаў Ян Вінклер — каталіцкі духоўнік. Пры ім была пабудована ў Вілый лютэранская кірха. У 1545 г. Альбрэхт Прускі прысылае ў Літву казальнікаў пратэстантызму і ўстанаўляе стыпендыі для ліцвінаў у Кёнігсбергскім універсітэце. Сам Жыгімонт II Аўгуст, акружаны пратэстанцкімі казальнікамі, выяўляў нахіл да пратэстантызму. Кальвінізм гэтаксама быў значна пашыраны. Перакананымі кальвіністамі была фамілія князёў Радзівілаў асабліва ў асобе ваяводы і канцлера віленскага2 Міколы Радзівіла. Свабодная прапаганда кальвінізму ў Вільні прыцягнула на яго бок шмат арыстакратыі У 1565 г. Радзівіл пабудаваў абшырную кальвінскую царкву. Кальвіністычныя грамады ўтварыліся ў Полацку, Віцебску, Навагрудку, Біржанах, Менску, Бярэсці, якое зрабілася другім цэнтрам кальвінізму. Адначасна з памяркоўнымі пратэстанцкімі кірункамі пранікаюць у Літву і Беларусь скрайнія секты ў выглядзе сацыніянства, прадстаўнікі якога адкідалі асноўныя догматы пратэстантызму — боскасць Хрыста і навуку аб празначэнні. Сацыніянства распаўсюдзілася найболып у Берасцейскім і Навагрудскім ваяводствах. Літоўскія магнаты Кітпкі ў асобе Яна Кішкі — віленскага кашталяна — і Алесніцкія былі галоўнымі апекунамі сацыніянства.
Сацыяльныя прычыны пашырэння пратэстантызму. На сторану пратэстантызму, асабліва кальвінізму, сталі прадстаўнікі літоўска-беларускага магнацтва, як Радзівілы, Хадкевічы, Глебавічы, Сапегі, Пацы, Валовічы, Вішнявецкія.
1 Аўраам Кульва.
2 Недакладнасць, правільна — капцлера ВКД і ваяводы віленскаіа.
Становячыся на сторану пратэстантызму, магнаты стараліся пазбавіцца каталіцызму, які з’яўляўся правадніко.м польскага ўплыву і культуры. Спрыяльная для сельскай гаспадаркі эканамічная кан’юнктура штурхала арыстакратыю да пашырэння сваіх зямельных уладанняў шляхам секулярызацыі царкоўных маёмасцей. У гэтых адносінах магнаты паступалі зусім аднолькава ў стасунку да цэркваў абодвух веравызнанняў. Секулярызацыя царкоўнае маёмасці павінна была ўмацаваць палітычнае значэнне магнацтва, на якое напірала шляхта. Разам з магнацтвам прымала пратэстантызм і мясцовае насяленне. Дзякуючы гэтаму магнаты станавіліся верхаводцамі рэлігійнага жыцця пратэстанцкае грамады. Гэта павялічвала іх палітычнае значэнне. Адраджаўся феадалізм. Але гэты пратэстанцкі рух, ахапіўшы арыстакратыю і падуладнае ёй насяленне, не мог быць глыбокім; магнаты, захаваўшы за сабою секулярызаваныя землі і падуладнае ім насяленне, у хуткім часе вернуцца на лона каталіцкага касцёла.
Рэлігійная палітыка. Літоўска-беларускі ўрад прытрымліваўся веразноснай палітыкі. Пашырэнне пратэстантызму паміж магнацтвам і знадворныя мітрэнгі не дапушчалі іншай палітыкі. Стараючыся прыцягнуць на бок уніі беларускую і ўкраінскую шляхту, Жыгімонт II Аўгуст апублікаваў прывілей 1563 г., якім касаваўся канфесіянальны артыкул Гарадзельскага прывілея 1413 г. У істоце гэты артыкул неаднокраць ужо парушаўся ўрадам. Захаванне яго ставіла ўрад у двузначнае становішча ў адносінах да праваслаўнага і пратэстанцкага магнацтва, якое трэба было схіліць на бок уніі. Самастойнае палажэнне Літвы ў дзяржаўных адносінах не спрыяла пранікненню на Літву-Беларусь польскай шляхты, якая патрапіла сабраць значныя капіталы. Дзякуючы гэтаму пакуль што не было агрэсіўнага каталіцызму. Жыццё працякала ў атмасферы свабоды і рэлігійнага раўнапраўя ўсіх веравызнанняў. Каталіцызм яшчэ не меў сілы для барацьбы з праваслаўем і пратэстантызмам.