• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Літва і татары. 3 гіачатку XVI ст. літоўскі вялікі князь абавязаўся выплачваць крымскаму хану штогодную дань і выхад. Аднак сваечасная выплата дані не ратавала памежныя ўкраінскія мясцовасці ад татарскіх набегаў. У барацьбе з Масквой крымскія ханы не прымалі ніякага ўдзелу. Выплата дані ў 3000 коп грошай пры ўбогасці гаспадарскага скарбу вельмі цяжка адгукалася на фінансах Вялікага княства.
    Арганізацыя абароны. Безупыннае напружанае становішча на ўсходняй і паўднёвай граніцах дзяржавы прымушала прымаць шэраг крокаў па арганізацыі абароны. У барацьбе з Масквою адно паспалітае рушэнне не выстарчала; давялося звярнуцца да наёмных войск, лік якіх значна павялічыўся ў часе Лівонскае вайны. Утрыманне наёмнага войска абцяжала бюджэт дзяржавы. У 1545 г. урад Жыгімонта I распачаў рэвізію ўкраінскіх замкаў: Оўруча, Жытоміра, Луцка, Уладзіміра, Крэменца, Браслаўля і Вінніцы. Рэвізія знайшла, што становішча абароны замкаў нездавальняючае, а гэтаксама што мясцовыя землеўласнікі ўхіляюцца ад тых павіннасцей, якія ляжалі на іх па абароне краіны. У 1552 г. была зроблена новая рэвізія замкаў: Чарнабыльскага, Остэрскага, Любецкага, Мазырскага, Кіеўскага, Жытомірскага, Луцкага, Крэменецкага, Чаркаскага, Канеўскага, Вінніцкага і Браслаўскага. Замкі ахоўваліся наёмнымі людзьмі. Для ўтрымання апошніх шляхта была абложана «поконевскімі пенязьмі» і звальнялася ад выстаўлення аднаго каня. Гэтая пастанова была прынята на сойме 1552 г. і выклікала з боку шляхты вялікае нездаволенне з той прычыны, што яе прадстаўніцтва на сойме не было. Падатак збіраўся строга, не выключаючы канфіскацыі маёнткаў.
    Фінансавыя захады. Становішча скарбу. Гаспадарскі скарб не мог вытрымаць усяго таго цяжару, які выпадаў на яго долю. Урад павінен быў учыніць надзвычайныя крокі: аддаваць у заставу гаспадарскія маёнткі, збіраць надзвы-
    чайны падатак «сярэбшчыну» (1507, 1516, 1522, 1529, 1534, 1538, 1540, 1551). У часе Лівонскай вайны ўрад неаднакроць быў прымушаны збіраць сярэбшчыну. Сойм 1559 г. дэкрэтаваў яе збор на два гады. У 1563 г. быў устаноўлены збор сярэбшчыны ў працягу трох год. Сярэбшчына паступала нерэгулярна. Берасцейскі сойм 1566 г. пастанавіў выплату сярэбшчыны ў падвойным ліку ў выпадку, калі яна не выплачана ў час. У 1561 г. ваеннаслужылыя землеўласнікі былі абложаны «поконевскімі пенязьмі». Гародзенскі сойм 1566—1567 гг. пастанавіў выплату новай сярэбшчыны на два гады. Пад уплывам убогасці скарбу тавары, што вывозіліся за мяжу і прывозіліся адтуль, былі абкладзены спецыяльнымі паборамі (1561). Вінаватыя ва ўкрыванні тавараў трацілі сваю маёмасць. На гэтым жа сойме быў вызначаны збор «помолу» з усіх тых, хто будзе малоць пшаніцу, жыта, солад і крупу на млынах ці хатніх жорнах на продаж. Матэрыялы вырабу піва, мёду і гарэлкі гэтаксама былі абложаны. Памол у маёнтках землеўласнікаў ішоў на карысць уласнікаў з той умовай, каб ён ішоў на мэты лепшага ваеннага ўзбраення. Усе гэтыя фінансавыя захады ўрада ўсім сваім цяжарам падалі на шляхту. Самі падаткі дэкрэтаваліся на соймах пры ўдзеле шляхты. Ваеннае і фінансавае значэнне шляхты зусім змяніла яе палітычнае становішча.
    3.	АГРАРНАЯ РЭФОРМА
    Гаспадарчая палітыка ў заходніх краінах. Распад натуральнае гаспадаркі і пераход да грашовае адбіўся на становішчы сельскае гаспадаркі ў заходніх дварах вялікага князя. Канечнасць павелічэння прыбыткоўнасці і прадукцыйнасці гаспадарскіх маёнткаў прымушала ўрад умешвацца ў вядзенне дзяржаўнай гаспадаркі і рэгуляваць яе. Гаспадарскія ўставы 1514—1529 гг. залажылі фундамент для новага гаспадарання ў інтарэсах рынку і арганізацыі кантролю над дзейнасцю дзяржаўцаў, каб пазбавіцца магчымых з іх боку надужыццяў. Але ўставы не чапалі з даўных-даўна склаўшыхся форм сялянскага землеўладання. Наказ старастам і дзяржаўцам, апублікованы незадоўга да валочнага ўстава, мае на ўвазе выключна прадпрыемчую гаспадарку, развіццё якой не павінна было змяняць сялянскія пазямельныя адносіны. Наказ не закранаў гэтае стараны.
    Гаспадарчая палітыка ва ўсходніх краінах. Слабае развіццё сельскай гаспадаркі і крыху іншы склад насялення адносна павіннасцей ставілі літоўскабеларускую адміністрацыю па-за сферай уплыву новае эканамічнае палітыкі. Але і тут прынцып валасной старасвеччыны непрыметна нарушаўся. Адміністрацыя пачала выстаўляць новыя патрабаванні адносна павіннасцей. Непаразуменні паміж насяленнем і адміністрацыяй вырашаў урад, які ў апублікованых уставах захоўваў старасвеччыну; але пад выглядам апошняй пранікалі ва ўставы і «новіны». Дзякуючы гэтым уставам старасвеччына была замацована і адносіны валаснога насялення да ўрадовай адміністрацыі былі больш дакладна азначаны.
    Неабходнасць аграрнай рэформы. Становішча літоўска-беларускага скарбу было безнадзейнае. А тым часам становішча дзяржавы вымагала новых і новых сродкаў. Атрымаць апошнія было магчыма толькі падняўшы прыбыткоўнасць і прадукцыйнасць гаспадарскіх маёнткаў, а гэта магло быць ажыццёўлена толысі пры ўмове пераходу да трохпольнай сістэмы ральніцтва і поўнага зністажэння старасвецкіх формаў землеўладання. Аб’ектыўныя ўмовы спрыялі гэткай рэформе. На еўрапейскім рынку заўважваўся асаблівы попыт на літоўска-польскія сельскагаспадарчыя прадукты: жывёлу, збожжа, скуру рагатае і дробнае жывёлы. Ёмасць замежнага рынку паступова павялічвалася. Карыстаючыся старой гаспадарскай тэхнікай, Літва не магла павялічыць прадукцыйнасці сваіх гаспадарак. Гэта разумелі некаторыя ўрадовыя дзеячы, паміж якіх першае месца займаў стараста кнышынскі пан Станіслаў Фальчэўскі. Спроба гэткай новай аграрнай палітыкі была часткова і ўдала ажыццёўлена каралевай Бонай у Пінскім і Клецкім княствах.
    Прынцыпы рэформы. Сутнасць аграрнай рэформы замыкалася ў болып дакладным вызначэнні велічыні сялянскіх участкаў, раўнамерным іх размеркаванні паміж сялян і дакладным вызначэнні тых павіннасцей, якія ляжалі на ўчастках. Да аграрнай рэформы сялянскія ўчасткі былі нераўнамерныя і не было ніякай пэўнай сістэмы ў выплатах. Сама гаспадарская ніва была параўнаўча невялікая. Для ажыццяўлення аграрнай рэформы была ўкладзена «ўстава на волокі», якою павінны былі кіравацца дзеячы рэформы. Для вымеру зямель пасылаліся ў гаспадарскія двары рэвізоры і мернікі, якія павінны былі, выдзеліўшы пэўную колькасць зямлі на дворную ніву, рэшту зямлі раздзяліць на валокі. Аграрная рэформа павінна была зністожыць цераспалосіцу. 3 гэтай мэтай прыватнаўласніцкія землі адбіраліся на гаспадара, а ўласнік атрымліваў «слушную отмену», калі праверка правоў на зямлю пацвердзіла, што дзяржаўца зямлі карыстаўся ёю на законнай падставе. Праверка правоў на зямлю выкрыла лічныя захваты гаспадарскіх зямель. Уласнікі, нездаволеныя адменай, мелі права падаваць гаспадару жалабы на чыннасць яго ўраднікаў. Дворнай гаспадаркай кіраваў дзяржаўца пад сваёй адказнасцю. Дворная зямля абраблялася працаю цяглых сялян, абавязаных працаваць на гаспадарскім двары два дні на тыдзень. Рэшта сялян была пасаджана «на осаде». Чэлядзь нявольная была пераведзена ў катэгорыю агароднікаў. Павіннасці цяглых сялян, апрача адбывання паншчыны, заключаліся ў выплаце чыншу ў залежнасці ад якасці зямлі і валокі і натуральных падаткаў у выглядзе курэй, гусей, яек, стацый, а гэтаксама сена і аўса. Усе гэтыя натуральныя падаткі маглі быць пераведзены на грошы. Апрача гэтага, цяглыя людзі выходзілі «на талаку» чатыры разы, «з чым укажут». Асадныя сяляне выплачвалі чынш, дробны даход, талаку, гвалт, авёс, сена, асаду; пры гэтым пры вызначэнні паасобных відаў падаткаў прымалася пад увагу якасць зямлі. Валочная сістэма зністожыла апошнія рэшткі валасной арганізацыі. Яна паставіла сельскае насяленне ў беспасярэднія адносіны да дворнае адміністрацыі. Гаспадарскія дзяржавы дзяліліся на войтаўствы, у склад якіх уваходзіла пэўная колькасць валок. Войт назначаўся рэвізорам. На
    яго абавязку знаходзіўся кантроль над сельскім насяленнем па адбыванні прыналежных ім павіннасцей, а гэтаксама беспасярэдняе выкананне гаспадарчых распараджэнняў урада. Апрача асаднага і цяглага сялянства, у кожнай дзяржаве была вышэйшая катэгорыя насялення — рамеснікі, прамыслоўцы, асобы, адбываўшыя пры двары якую-колечы службу. Гэтыя рабочыя элементы былі пасаджаны на зямлю. Звычайныя, цяглыя і асадныя людзі сядзелі на адной валоцы. Вышэйшая катэгорыя насялення — найчасцей на дзвюх, свабодных ад усялякіх падаткаў. Калі валокі заставаліся неразобраныя, то яны раздаваліся сяляна.м, якія ў залежнасці ад становішча сваёй сямейнай рабочай сілы маглі весці гаспадарку на дзвюх валоках. Аграрная рэформа зачапіла толькі заходнія краіны, не толькі воласці, але і гарады — як з магдэбургскім правам, так і без яго.
    Вынікі рэформы. Аграрная рэформа дала магчымасць выясніць данасць зямельнага фонду, які знаходзіўся ў распараджэнні гаспадара. Правільная пастаноўка гаспадаркі павінна была даць гаспадару патрэбныя грошы і звольніць дзяржаву ад залежнасці ад шляхты. Гэтае вызваленне павінна было ўмацаваць вялікакняскую ўладу і аслабіць сацыяльны феадалізм. Аграрная рэформа мела на ўвазе ўтварыць індывідуальнае сялянскае землеўладанне і гаспадарку. Але рэформа не зністожыла калектыўных гаспадарак: на адной і той жа вапоцы сядзелі групы асоб, звязаныя паміж сабою сваяцкімі адносінамі. У іх складзе бывалі і староннія людзі, Індывідуалізацыя гаспадаркі не дасягнула сваіх мэтаў. Старьтя сямейныя арганізацыі не маглі быць адразу зністожаны. Нягледзячы на гэта, вялікаму князю не ўдалося ўтрымаць ва ўладанні дзяржавы вялікакняскія дамены. Жыгімонт Аўгуст і яго наступнікі былі прымушаны раздаваць землі за службу. Гэта аслабляла сілы дзяржавы і ўмацоўвала сацыяльна-палітычнае значэнне шляхты. Феадалізм не быў зністожйны.
    Усходнія краіны. Аграрная рэформа не закранула ўсходніх краін. Для гэтага ў Прыдняпроўі і ГІрыдзвінні не было адпаведных аб’ектыўных умоваў. Непаразуменні паміж адміністрацыяй і валасным насяленнем прымусілі ўрад, не закранаючы істотных форм землеўладання і землекарыстання, прыступіць да вызначэння падаткаў і павіннасцей. Частка зямлі, што знаходзілася ва ўладанні «до волі і ласкі господарской», звычайна адбіралася на гаспадара.
    Лесная гаспадарка ў XVI ст. Для загранічнага гандлю ў другой палове XVI ст. лес меў першараднае значэнне. А тым часам лесная гаспадарка вялася без усялякага плана. Сяляне і прыватныя землеўласнікі ўваходзілі ў гаспадарскія пушчы і займаліся іх эксплуатацыяй, паляўніцтвам і рыбацтвам у азёрах. У сувязі з аграрнай рэформай урад ажыццяўляе «рэвізыю пушч і звярыных пераходаў». Гэтая рэвізія выявіла становішча гаспадарскіх пушч і выкрыла зробленыя ў іх захваты. 3 мэтай больш правіловай пастаноўкі гаспадаркі была выдана ў 1567 г. леспая ўстава, у якой падрабязна былі распрацованы правілы аховы лясоў. Пушчы разбіваюцца на лясніцтвы, на чале якіх стаіць ляснічы; апошні супольна з асочнікамі, стральцамі, баброўнікамі, падлазнікамі ахоўвае пушчу. На карысць ляснічага паступала дзевяць валок зямлі. Ляснічыя былі