• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі  Уладзімер Пічэта

    Гісторыя Беларусі

    Уладзімер Пічэта

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 179с.
    Мінск 2005
    62.95 МБ
    Суд вялікага князя. Вышэйшым судом быў суд вялікага князя. Ён быў першай інстанцыяй для тых грамадзянскіх груп, якія не былі падсудны мясцовым уладам, і для ўсіх патрабуючых гаспадарскага суда. Па Статуце 1529 г. адозва на суд гаспадара без папярэдняга разгляду справы ў адпаведнай інстанцыі была забаронена. Насяленне Полацкае і Віцебскае зямель падлягала суду вялікага князя толысі ў часе побыту яго на тэрыторыі зямель. Вялікі князь судзіў у прысутнасці асэсараў, паноў-рады, дворных ураднікаў і іншых урадовых асоб. Асэсары дапамагалі гаспадару ў вядзенні судовага працэсу, але сам прыгавор выносіўся аднаасабова вялікім князем. Суду вялікага князя падлягалі князі, паны-рада, чужаземцы, а гэтаксама шляхта, непадсудная цівунам-дзяржаўцам. Для ўсіх іншых грамадзянскіх груп, па Статуце 1529 г., суд вялікага князя быў судом трэцяй інстанцыі.
    Суд паноў-рады. Гаспадарская рада пачала цікавіцца судовымі справамі яшчэ пры вялікім князю Казіміру Ягелончыку з прычыны яго частых выездаў у Польшчу. Суд паноў-рады быў раўназначны суду вялікага князя. На судзе прысутнічалі радныя паны, што знаходзіліся ў гэты момант у Вільні. Для судоў паноў-рады прызначаліся пэўныя тэрміны два разы ў год.
    Агульны характар судаўніцтва. Судовая арганізацыя была пабудована на гірынцыпе асаблівай упрывілеяванасці магнатаў, падсудных толысі вялікаму князю. Для звычайнага пражываючага ў павеце шляхціца немагчыма было судзіцца з магнатам. Гэтае засілле магнацкае было замацована Статутам 1529 г. і мела вялізны ўплыў на развіццё сацыяльна-палітычнага настрою шляхты.
    Н) Культурныя ўплывы
    Перавага беларускае культуры. Літоўскае Вялікае княства ў культурных адносінах з’яўлялася беларускім. Беларуская мова была мовай дзяржаўнай. Гаспадарскія лісты, граматы, соймавыя ўхвалы публікаваліся ў беларускай мове.
    Беларуская мова ўжывалася ў гаспадарскай канцылярыі і ў судаўніцтве. Судзебнік 1468 г. і Статут 1529 г., краінныя прывілеі былі апублікаваны на беларускай мове. На гэтай жа мове пісаліся беларускія летапісы, хронікі, жыцці святых, свецкія белетрыстычныя творы. Росквіт беларускае кулыуры абымае ўсё XVI ст., калі багацце і сіла беларускага духоўнага жыцця знайшлі поўнае выяўленне. Пануючыя класы ў XV ст. і ў першай палове XVI ст. заставаліся вернымі нацыянальнай культуры.
    Польская культура. 3 заключэннем літоўска-польскай уніі ў Літву стала пранікаць і польская культура. Праваднікамі яе былі ўрад і духавенства. Літоўскае магнацтва, прыняўшы каталіцызм, гэтым самым прышчапіла ў сябе і польскую культуру. Праз гандаль ліцвіны азнаёміліся з еўрапейскай культурай. Аднак польская культура робіць нязначныя поспехі, яе развіццё прыпыняе нацыянальна-палітычная барацьба XVI ст. Майскі прывілей 1447 г„ надаўшы прывілеі ўсёй шляхце незалежна ад рэлігійнай прыналежнасці, прыпыніў пашырэнне каталіцкай і польскай культуры. I ўсё-ткі літоўскае магнацтва паступова ўцягвалася ў сферу ўплыву польскае культуры. Пад уплывам апошняй пачала ўжывацца лацінская мова ў зносінах з Захадам і часткова з Польшчай. Прывілеі рымска-каталіцкага касцёла пісаліся на лацінскай мове, а часткова і прывілеі на магдэбургскае права, пераважна на тэрыторыі Літвы. Акты, прызначаныя для Падляшша, публікаваліся на лацінскай мове. Літоўскія паны-католікі пачалі ездзіць вучыцца ў Кракаўскі універсітэт: Гаштольд, Гедройцы, князь Свірскі. Паасобныя гіаны вандруюць па Заходняй Еўропе, і прывілей 1447 г. дазволіў гэтыя паездкі за граніцу.
    Пачатак шляхецкае феадальнае дзяржавы
    1.	ЛІТОЎСКА-ПОЛЬСКІЯ АДНОСІНЫ
    Абранне Жыгімонта I. Унія 1501 г. фактычна не была ажыццёўлена. Адносіны паміж Літвой і Польшчай засталіся без змены. У 1506 г. памёр вялікі князь Аляксандр. Літоўскія магнаты не паехалі на супольны з палякамі сойм і «одностайною волею» абралі на пасад брата нябожчыка вялікага князя Жыгімонта. Палякі са свайго боку абралі яго каралём, не паднімаючы пытання аб умовах уніі. Нягледзячы на гэта, фактычна ўмовы Мельніцкага трактата былі ажыццёўлены. Літва і Польшча мелі аднаго гаспадара. Літоўскія магнаты не маглі пагадзіцца з гэтым. У сваім імкненні да самастойнасці магнаты хацелі дабіцца ад Жыгімонта згоды на тое, каб яго сын Жыгімонт, шасцігадовы хлопчык, быў абвешчаны вялікім князем. Абранне адбылося на сойме ў 1526 г. Гэткі ўчынак магнатаў сведчыў аб іх адмоўных адносінах да уніі Літвы з Полынчай. Жыгімонт спачатку адхіліў просьбу магнатаў; толькі ў 1529 г. Жыгімонт згадзіўся здаволіць просьбу літоўскіх магнатаў. Яго сын прыехаў у Вільню, дзе адбылася яго каранацыя. Каранацыя маладога Жыгімонта Аўгуста — гэта вялікая перамога літоўскіх магнатаў у іх барацьбе за незалежнасць княства. Гэта быў момант найвышэйшага палітычнага ўплыву магнатаў, уплыву, які затым пачынае падаць і змяняецца ўзвышэннем шляхецкага стану.
    Жыгімонт Аўгуст, вялікі князь. Суўрадаванне Жыгімонта II з бацькам цягнулася да 1547 г., да смерці яго прастарэлага бацькі. Малады літоўскі вялікі князь выяўляў у дзяцінстве незвычайныя здольнасці. Але прыдворная сфера і ўплыў на Жыгімонта Аўгуста яго маткі — каралевы Боны — не давалі магчымасці маладому вялікаму князю паважна аддавацца працы. Магнатам удалося вырваць яго з прыдворнага жыцця і аддаць на выхаванне гнезненскаму кашталяну Пятру Асалонскаму. Але карысны ўплыў выхаваўцы трываў нядоўга. Жыгімонт II не любіў ніякае паважнае працы і аддаваўся розным забавам. Просты, даступны, пазбаўлены ўсялякага фанатызму і рэлігійнага шавінізму, Жыгімонт II Аўгуст быў папулярны паміж літоўска-беларускіх магнатаў і шляхты. Паважныя адносіны да дзелавых пытанняў хутка змяніліся закаханнем да забаваў, баляў, маскарадаў, паляўніцтва. Жыгімонт II Аўгуст стаў пакорным прыладдзем тых грамадзянскіх груп, якія стаялі за ім. Спачатку ён быў у сферы ўплыву літоўскіх магнатаў, дасягнуўшых найвышэйшага свайго ўплыву, калі ўдава Барбара Гаштольд, сястра Мікалая Радзівіла, таемна пашлюбіла вялікага князя. Польская партыя на чале з каралевай Бонай пастаралася пазбавіцца ад непажаданай каралевы, каранованай у 1550 г. і ў наступным годзе
    раптоўна памерлай. Смерць Барбары Радзівіл супала з момантам палітычнага ўмацавання шляхты, якая, змагаючыся з магнатамі, адносілася вельмі прыхільна да літоўска-польскае унітарнае праблемы. Толысі унія з Польшчай магла прыспяшыць перамогу шляхты над магнатамі, а гэта павінна было змяніць сацыяльную і палітычную структуру Вялікага княства. Знадворныя мтрэнгі прыспяшылі працэс усведамлення шляхтай сацыяльна-палітычнага значэння уніі, якая і была ажыццёўлена толькі пры дапамозе літоўска-беларускае шляхты.
    Унітарная праблема пры Жыгімонту Аўгусту. Барацьба за унію і супроць яе была барацьбою двух розных палітычных светаглядаў. Магнаты, баронячы самастойнасць Літвы, стараліся захаваць для сябе пануючае сацыяльна-палітычнае значэнне і не жадалі дапусціць распаўсюджання польскага элементу ў Літве. Шляхта не цікавілася пытаннем аб самастойнасці Вялікага княства. Ашляхечванне дзяржавы, якое магло быць ажыццёўлена толькі пры ўмове уніі з Польшчай, адчыняла шлях да ўлады, да ўрадаў, да дзяржаўных маёнткаў, значная частка якіх была ў заставе ў магнатаў. Канечнасць абароны граніц, якая ўсім цяжарам падала на шляхту, і, нарэшце, Лівонская вайна прымусілі шляхту заняць баёвую пазіцыю ў адносінах да уніі, патрабуючы на соймах яе ажыццяўлення. Магнаты працівіліся покуль маглі. Але яны былі прымушаны прызнаць унітарную праблему чарговай і паслаць дэлегацыю для завязання уніі на Варшаўскі сойм 1563 г., згаджаючыся на такія ўмовы уніі, якія б зусім не змянялі ўнутранай аўтаноміі Літоўска-Беларускай дзяржавы і забяспечылі б незачэпнасць усёй тэрыторыі Літоўска-Беларускай дзяржавы. Палякі не маглі згадзіцца на гэтыя ўмовы, бо іх галоўнай мэтай былі ўкраінскія землі; каб ажыццявіць гэтую мэту, палякі дабіваліся уніі з Літвой на прынцыпе інкарпарацыі.
    2.	ЗНАДВОРНЫЯ АДНОСІНЫ
    Лівонская вайна (1558—1582). Масква ў сваім імкненні да берагоў Балтыкі пачала вайну з Лівонскім законам, спадзеючыся на яго слабасць і ўнутранае бязладдзе. У 1558 г. маскоўскае войска спустошыла Лівонію, захапіла Нарву, Дэрпт, Нойгаузен і пасоўвалася далей углыб Лівоніі. Лівонскі закон не мог ніадкуль атрымаць дапамогі. Тагды магістр Кетлер звярнуўся за дапамогай да Літвы. 31 жніўня 1559 г. была завязана дамова, на моцы якой Закон паступаў пад пратэктарат вялікага князя. Жыгімонт II Аўгуст паслаў Івану Грознаму ультыматум, каб той спыніў ваенныя дзеянні. Ультыматум застаўся без выніку, і Літве прыйшлося ўмяшацца ў лівонска-маскоўскія адносіны. Ваенныя дзеянні спачатку складваліся няўдачна для Літвы. Полацк, Веліж, Невель, Себеж былі захоплены маскоўскім войскам. У 1566 г. Жыгімонт II Аўгуст прапанаваў Івану IV завязаць дамову з уступкай Беларусі1. Але Іван IV, апі-
    1 Недакладнасць. У маі вялікае пасольства ВКЛ у Масквс (Ю. Хадкевіч, Ю. Тышксвіч, М. Гарабурда) патрабавала вяртання Полацка і Смаленска. Масква адхіліла гэта патрабаванне, намагалася атрымаць Рыгу.
    раючыся на думку Земскага сабора, даў адмоўны адказ. Ваенныя дзеянні зноў распачаліся і цягнуліся да 1570 г., калі Жыгімонт II Аўгуст быў прымушаны завязаць перамір’е з Масквою, пакінуўшы за ёю Полацк і ўсю Лівонію. Пад уплывам утварыўшагася становішча на тэатры ваенных дзеянняў Лівонія была прымушана прызнаць спачатку неагранічаныя паўнамоцтвы старасты Жмудскага — Яна Хадкевіча, «гетмана і адміністратара», а затым завязаць унію з Літвою на гэткіх умовах: Лівонія прызнае ўладу вялікага князя, які абіраецца супольна; аўгсбургскае вызнанне веры застаецца непарушана; забараняецца прапаганда іншых рэлігій; застаюцца ўсе старыя вольнасці; будуюцца школы і цэрквы для народа; замкавыя і гарадскія ўрады замяшчаюцца мясцовымі ўраджэнцамі; адміністратарам назначаецца асоба, якая ведае нямецкую мову, з правам хадайніцтва аб яго змяшчэнні (1566). Гэткім чынам Лівонскі закон перастаў самастойна існаваць. Лівонская вайна напружыла ваенныя і грашовыя сродкі шляхты да апошняга. Ураду прыходзілася вельмі часта збіраць вальныя соймы, якія ўмацоўвалі палітычную вагу шляхты. Пад уплывам няўдачнае вайны беларуская шляхта схіляецца да уніі з Полыпчай, спадзеючыся пры дапамозе апошняй разбіць маскоўскае войска і вызваліць свае землі ад чужацкай акупацыі.