Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Паказальны ў гэтых адносінах малюнак «Мінск. Высокае месца» — выдатна закампанаваны аркуш, у якім за зацененымі кронамі дрэў відаць сілуэт царквы, будынкі старога Мінска, вузкія вулкі. У гэтай ранняй рабоце, зробленай тушшу пяром, ад-
84 Акрамя таго, Я. Драздовіч у гэты час працаваў мастаком-дэкаратарам у «Беларускай хатцы», а потым у БДТ-І (гл.: Сакалоў-Кубай Г. Гімн роднаму краю // Беларусь. 1977. № 9. С. 14).
184. Я. Драздовіч. Мінск. Высокае месца. 1919—1920
чуваецца імкненне аўтара выяўленча «пералічыць» кожную ўбачапую дэталь, дакладна перадаць перспектыву, прадметы першага і другога планаў. Яна яшчэ некалькі засушана, але непаўторная «драздовічская» цікавасць да аблічча роднага горада выяўляецца тут, як і ў болыпасці ранніх работ графіка, даволі ярка.
Малюнак зроблены з рэдкай непасрэднасцю і мастакоўскім пранікненнем у сутнасць выявы.
У сувязі з набліжэннем да Мінска легіёнаў Пілсудскага савецкія ўстановы пераехалі ў Бабруйск. Пераехаў туды і Драздовіч. «Выстаўляў сваю графіку і малюнкі на бабруйскай выстаўцы Саюза мастакоў
Літвы і Беларусіі» 85,— згадвае ён у дзённіку. Пасля вызвалення Чырвонай Арміяй Мінска ад белапалякаў (11 ліпеня 1920 г.) Я. Драздовіч зпоў пераязджае ў горад на Нямізе. У мастака ўзнікла задума ўзнавіць гістарычнае мінулае Мінска, аб чым сведчыць малюнак тушшу «Замак» (1920). Стылістычна ён блізкі да скрупулёзна зробленай раней серыі мінскіх аркушаў. Мастак імітуе пяром кожную дэталь выявы. Разам з тым у гэтай рабоце з’яўляюцца адзнакі манументальнасці, што характэрна для болып позніх твораў Я. Драздовіча.
(1920). Ужо самі іх назвы гавораць аб цікавасці мастака да гісторыі Беларусі. Малюнкі зроблены скрупулёзна, дэталёва, аднак асобныя з іх як бы «перароблепы». Тым не менш япы вабяць адчуваннем гісторыі, мастакоўскім пранікненнем у мінуўшчыну горада. Гэта малюнкі-рэканструкцыі, у якіх з філігранным майстэрствам даследаваны старажытныя беларускія збудаванні. Амаль мікраскапічная дэталізацыя выявы збліжае іх з працамі 1910 г. («Каляндар>).
185. Я. Драздовіч. Князь Усяслаў пад Гародняй. 1944. МСБК АН БССР
Да мінскага перыяду адносяцца і малюнкі «Хаты-будыны», «Тып старадаўняй беларускай будоўлі — сігнальная вежа», «Гарадзецкая брама», «Стары», «Вежа Празор»
85 Цьтт. па кн.: Ліс А. Вечны вандроўнік.
С. 51.
У 1921 г. у сувязі з хваробай маці Я. Драздовіч пераязджае з Мінска на родную Дзісеншчыну. Пачынаецца заходнебеларускі перыяд у яго творчасці. У в. Лявонаўка пад Германавічамі ён завяршае работы, пачатыя ў Мінску, піша гістарычны раман-легенду «Гарадольская пушча». Праз год, наведаўшы Вільню,
перадаў у дар Беларускаму музею «калекцыю графічных малюнкаў, найбольш гістарычнага зместу: старасвецкая будоўля па Беларусі і тыпы полацкіх князёў «Рагвалод», «Усяслаў Чарадзей», «Брачыслаў», «Барыс-каменакоў» і «Раман Расціславіч, князь смаленскі» 86.
186. Я. Драздовіч. Мірскі замак. 1927
У 1922—1923 гг. у час вандровак па роднаму краю Я. Драздовіч робіць пейзажныя замалёўкі, якія ў далейшым перарасталі ў манументалыіыя цыклы, якія аб’ядпоўвалі дзесяткі аркушаў. У тагачаспай графіцы гэтыя цыклы не маюць аналогій. У адзін з першых альбомаў увайшлі: «Дзісёнка ля Баяр», «Дзісёнка ля Стараполля», «Дзісёнка ля Сталі-
86 Ліс А. Вечны вандроўнік. С. 56, 82.
цы», «Засцеяак Пунькі», «Вёска Лаўрынаўка», «Вітаўтавыя масты», «Чаронка» і інш. Курганы, палеткі збажыны, сярод якіх губляюцца вёскі, хаты, ціхая плынь Дзісёнкі, да-
лягляды з бясконцымі лясамі — характэрныя матывы гэтых аркушаў, зробленых рупліва і тонка, сагрэтых чулай мастакоўскай душой. Як і большасць ііішых ранніх твораў Я. Драздовіча, асобныя малюпкі часам пе пазбаўлены пэўнага пратакалізму, празмернай дэталізацыі і засушанасці. Але ў працэсе напружанай працы мастацкі стыль Я. Драздовіча ўвесь час удасканальваўся. Аб гэтым сведчыць альбом «Вільня» (1924— 1930), які адлюстроўвае характар да-
лейшай эвалюцыі мастака. У аркушах «Гара Гедыміна», «Від на Замкавую гару» і іншых ужо намячаюцца тая эпічнасць, шырыня і паэтычнае бачанне, што ўласцівы больш познім малюнкам. Я. Драздовіч паступова адыходзіў ад бытавізму, прыземленасці, у яго выпрацоўваецца сінтэтычнае бачанне. Яго графічпы стыль эвалюцыяніруе па шляху абагульнення, паэтызацыі вобраза: штрых становіцца больш выразным, кампазіцыя набывае гармонію і лаканізм, а малюнак — дакладнасць і ўпэўненасць.
Асабліва паказальныя ў гэтых адносінах капітальныя работы мастака, прысвечаныя замкам Беларусі: альбомы «Мір» (1927), «Навагрудак і навагрудцы» (1928—1929), «Ліда», «Гальшаны», «Крэва» (усе 1929 г.) і інш. У кожным альбоме нямала замалёвак моцных, выразных, майстэрскіх. Яны ствараліся ў час, калі Драздовіч працаваў выкладчыкам малюнка ў Віленскай, а пазней у Рада-
шковіцкай і Навагрудскай беларускіх гімназіях. Тады ён пешкі абышоў амаль усю Заходнюю Беларусь, натхнёна замалёўваючы помнікі беларускай старажытнасці.
Ужо ў альбоме «Мір» — адной з ранніх работ, прысвечаных замкаваму будаўніцтву, адчуваецца арыгінальнае гістарычнае бачапне мастакапаэта, глыбока і шчыра закаханага ў родны край, яго помнікі дойлідства. Таму графічныя аркушы Драздовіча перарастаюць межы звычайных «архітэктурных замалёвак», становяцца абагульняючымі вобразамі бацькоўскай зямлі.
У новай працы вылучаецца графічны цыкл, прысвечаны Навагрудскаму замчышчу (аркушы «Навагрудак. Выгляд фары з гары замчышча», «Навагрудак. Выгляд па Брацянскую даліну», «Навагрудак. Выгляд замчышча і фары з Міндоўгавай гары», «Навагрудак. Выгляд ад вёскі Грыб-
187.	Я. Драздовіч. Крэва. 1929
188. Я. Драздовіч. Ліда. 1929
нікаў» і інш.). У гэтым цыкле таксама добра відаць паступовае ўдасканальванне майстэрства, эвалюцыя стылю мастака — ад канкрэтна-бытавой да сінтэтычна-абагульняючай графікі. Тое ж самае наглядаецца ў аркушах альбомаў «Ліда» і асабліва «Крэва». Гэта ўжо не проста «натурныя замалёўкі», а паэтычныя вобразы-сімвалы, вобразы-абагульненні. Глыбокае і арганічнае пачуццё гістарызму, якое Драздовіч здолеў удыхнуць у выявы помнікаў, уздымае іх над будзённасцю; у асобных яго малюнках гратэскна «ачалавечваюцца» рэшткі старажытных веж, ператвораных мастаком у загадкавыя міфічныя істоты, якія, узняўшы галовы над бяскрайнімі палеткамі, руінамі сцен і шэрымі сялянскімі хатамі, здаецца, хочуць загаварыць, паведаць праўду аб нашым сярэдневякоўі (аркуш «Руіны Крэўскага замка» з альбома «Крэва»).
Кампазіцыя аркушаў набывае карцінную панарамнасць, замкі адлюстраваны ў прасторы — шырока, велічна, паэтычна. Пярэдні план больш распрацаваны тонкімі штрыхамі, задні ледзь адзначаны лёгкім контурам. Такім прыёмам Драздовіч дасягае глыбіні, трохмернасці выявы. Далягляды ў малюнках мастака на□оўнены адчуваннем прасторы, дыханнем радзімы, паэтычным бачаннем аўтара. Вось, напрыклад, аркуш «Паўночна-заходняя сцяна Лідскага замка» (альбом «Ліда»), Знявечаны войнамі і часам фрагмент замка нібы таямнічы загадкавы карабель «плыве» сярод пясчаных адхонаў; як зачараваныя глядзяць на яго шэрыя сялянскія хаты, якія нізка схіліліся перад старажытным веліканам. Кампазіцыя створана з адмысловай фантазіяй упэўненай спрактыкаванай рукой. У адрозненне, напрыклад, ад Напалеона Орды, які, малюючы по-
мнікі, часам выступаў перад гледачом бясстрасным фіксатарам бачанага, які «здымае кальку» з натуры, Драздовіч, наадварот, укладвае ў малюнак душу, паэтызуе выяву, уздымае яе над будзённасцю.
Значнай выразнасці дасягае Драздовіч і ў малюнках гальшанскіх гарадзішч (канец 30-х гадоў). Лепшыя з іх па майстэрству выканання і чысціні асобнага «драздовічскага» стылю не саступаюць творам старых майстроў. Гэта — класіка нашай графікі.
189. Я. Драздовіч.
3 серыі «Лідскі замак». 1929
У іх выдатнае пачуццё кампазіцыі, сілуэта, архітэктонікі, пейзажу і разам з тым вялікая дакладнасць ліній, штрыха, пераканаўчасць малюнка. Цікава, што на асобных графічных аркушах намаляваны ледзьве не кожная цаглінка, травінка, каласочак, пясчынка; і тым не менш малюпак скрозь захоўвае цэласнасць і нідзе не дробіцца на фатаграфічны «пералік» дэталей. Уражвае рэдкі лаканізм мастакоўскай манеры: пакладзена роўна столькі штрыхоў, колькі трэба — ніводнага лішняга. Пры гэтым аркушы непаўторна святочныя, урачыстыя, захоўваюць шчырасць і чалавечую цеплыню. Такім яркім, пераканаўчым малюнкам мог валодаць толькі чалавек з выдатнымі прырод-
нымі здольнасцямі, тэмпераментам і фантазіяй, беспамылковым вокам і моцнай бездакорнай рукой.
На помнік дойлідства Драздовіч глядзіць адначасова вачыма мастака, этнографа і паэта. Дзіўны сплаў этнаграфічнай дакладнасці і бездакорнага густу — адметныя рысы яго малюнкаў. Адлюстраваныя ім помнікі, дрэвы, вежы заўсёды моцна стаяць на зямлі, яны як бы ўраслі ў яе. Пры гэтым зямля заўсёды трактуецца ім у прасторы, па сцежках, якія праляглі на курганах, здаецца, можна прайсці. Яго архітэктурныя ландшафты маюць другі, трэці, а часам і чацвёрты план. Краявід Драздовіча дыхае гісторыяй, а вежы замкаў, курганы напоўнены нейкай унутранай сілай, хоць знешне яны спакойныя.
Графічны стыль Драздовіча вельмі своеасаблівы, адметпы. Ён мадэліруе форму кароткімі роўнымі ці крыху закругленымі штрыхамі, якія нагадваюць мазкі імпрэсіяністаў. Паказваючы дрэва, мастак імітуе штрыхом лісце; малюючы зямлю, дае кароткімі штрыхамі траву, а кропкамі — пясок. Як пісалася ўжо, ён часам з аднолькавай увагай мадэліруе пярэдні і задні планы. Аднак прадметы задняга плана, нягледзячы на досыць дэталёвую апрацоўку, ніколі не «лезуць» на гледача, а дадзены ў перспектыве, «сядзяць» на сваім месцы.
Пераважная большасць малюнкаў Драздовіча зроблена на паперы тушшу пяром. На асобных малюнках там-сям з-пад тушы відаць лёгкія алоўкавыя абрысы. Гэта сведчыць, што спачатку Драздовіч усю кампазіцыю накідваў алоўкам, а пасля непасрэдна па алоўку заканчваў работу тушшу пяром. Штрых выразны, смелы, чытальны — узнікае ўражанне, што ён рабіў свае творы для друку.
Нямала працаваў Драздовіч і ў тэхпіцы акварэльнага жывапісу. Большасць акварэльных аркушаў, што захаваліся, датуюцца 30—40-мі гадамі. Нярэдка гэта краявіды род-
190. Я. Драздовіч. Фантастычны замак. 1931
най мастаку Дзісеншчыны, аркушы з загадкавымі назвамі: «Аута», «Мнюта», «Гінь-возера», «Гародня», бясконцыя лясы, палеткі, блакітныя азёры. Вельмі часта ў акварэлях Драздовіча мы бачым і помнікі дойлідства: кляштары, манастыры, касцёлы. Але тут яны даюцца ўжо невялікім планам, выдатна ўпісваюцца ў навакольны пейзаж («Беразвечча», 1926). Нягледзячы на невялікі памер, асобныя акварэлі вабяць эпічнасцю, шырынёй бачання, што зноўтакі дасягаецца панарамнай карціннай кампазіцыяй. Мастак як бы хоча адразу схапіць і паказаць у адным аркушы ўвесь родпы край, усю сваю вялікую радзіму. Некаторыя акварэлі зроблены як бы на адным дыханні. У іх шмат душэўнай цеплыні, унутранага мастакоўскага хвалявання, настрою, паэтычнасці.