Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
Радзей звяртаўся Я. Драздовіч да графічнага партрэта. Але паказаны на персанальнай выстаўцы ў Мінску (1979) «Партрэт паэта Я. Пачопкі» пераконвае, што мастак выдатна адчуваў характар чалавека і, відаць, умеў добра перадаваць знешняе падабенства 87. Галава паэта ў профіль дадзена буйным планам. Намалявана яна проста, без слядоў напружанасці і разам з тым выразна і пераканаўча. Пры гэтым добра перададзены псіхалагічны стан паэта — задуменнасць, унутраная засяроджанасць і чалавечнасць.
Цікавай старонкай у творчасці Я. Драздовіча з’яўляецца кніжная графіка. Яшчэ ў 1914 г. ён выканаў вокладку да зборніка вершаў К. Буйло «Курганная кветка». У 1923 г. зрабіў шэраг ілюстрацый для свайго рамана «Гарадольская пушча». Чорна-белая ілюстрацыйная графіка мастака (нярэдка арнаментальная па стылю) зазнала ўплыў пецярбургскага «Свету мастацтва».
У цэлым Я. Драздовіч, нягледзячы на адсутнасць прафесійнай школы, дасягнуў у сваёй творчасці сапраўдных вышыпь. Глыбокі змест, сапраўдная народнасць, рэдкая працаздольнасць і універсальнасць ставяць яго ў лік лепшых тагачасных мастакоў. У многім трагічны лёс мастака не даў яму магчымасці здзейсніць усе свае задумы88. Але і тое, што Драздовіч паспеў зрабіць, было пад сілу толькі сапраўднаму таленту.
Некалькі іншы характар маюць творы другога выдатнага графіка Заходняй Беларусі — Язэпа Міхайлавіча Горыда (1896—1939). Яго творчасць пакуль што слаба вывуча-
87 Аб гэтай выстаўцы гл.: Шматаў В. Мастацкі сусвет Язэпа Драздовіча // Літ. і мастацтва. 1979. 8 чэрв.
88 У 30-я гады Я. Драздовіч у творчасці фактычна быў пазбаўлены «правоў грамадзянства». Ніякай падтрымкі з боку Саюза мастакоў БССР пе меў, у мастацкіх выстаўках не ўдзельнічаў.
191. Я. Горыд.
Каму што, а беларусу... 1926
на, чакае сваёй ацэнкі. Гэта, несумненна, адзін з самых значных прадстаўнікоў беларускай мастацкай школы. Выдатны рысавальшчык, ён у той жа час нямала працаваў у жывапісе (станковым і манументальным), скулыітуры, добра валодаў лінарытам, літаграфскай тэхнікай, быў выдатным мастаком кнігі. Але ярчэй за ўсё Горыд выявіў сябе ў масавапубліцыстычнай графіцы, карыкатуры, якая складае вялікі, важны і пакуль што зусім не ацэнены раздзел выяўленчай творчасці Заходняй Беларусі.
Нарадзіўся Я. Горыд у 1896 г. у Адэсе 89. Два гады быў вольным слухачом мастацкага факультэта Віленскага універсітэта (1923—1925), пазней каля году (1928) вучыўся ў Парыжы (магчыма, у прыватнай студыі) 90. Значны ўплыў на фарміра-
ванне індывідуальнага стылю Я. Горыда мела творчасць Ежы Гопэна — аднаго з заснавальнікаў аддзялення графікі на мастацкім факультэце Віленскага універсітэта. М. Сеўрук, які пазней таксама браў урокі ў гэтага графіка, згадвае, што «Гопэн моцна клапаціўся аб нашых работах. Сядзеў амаль увесь час з намі, дапамагаў палепшыць тэхнічны бок гравюр, дапамагаў пры падрыхтоўцы лакаў, пры траўленні афортаў, сачыў за друкаваннем гравюр. Гаварыў аб сутнасці гравюр, аб кампазіцыі чорных і белых плям» 9|. Аўтар гэтых успамінаў згадвае таксама, што малюнку Я. Горыд вучыўся ў Л. Сляндзінскага — мастака, выхаванага на традыцыях класіцызму і італьянскага кватрачэнта, прыхільні-
192. Невядомы аўтар. Адно з нашых балючых жаданняў. 1925
89 Продкі мастака паходзяць, відаць, з Заходняй Беларусі (Віленшчыны, Гродзеншчыны). Горыды сустракаюцца сярод удзельнікаў паўстання, высланых Мураўёвым-вешальнікам у Томскую губерню (Гл.: Ліс А. Пякучай маланкі след. Мн., 1981. С. 4—5).
90 Пасля вяртання з Парыжа Я. Горыд зрабіў у Вільні персанальную выстаўку, на якой экспанаваліся ў асноўным малюнкі. Выкапаў роспісы для адпаго з віленскіх банкаў (гл.: Сеўрук М. Успаміны. Захоўваюцца ў асабістым архіве аўтара).
ка абагульненай, лаканічнай трактоўкі натуры з завершанай формай, якая пераканаўча адлюстроўвала структуру чалавечага цела, але не мела нічога агульнага з натуралізмам 92. Гэтыя творчыя прынцыпы ад-
91 Цыт. па кн.: Ліс А. Пякучай маланкі след. С. 12.
92 Сеўрук М. Успаміпы.; Шматаў В. Міхась Сеўрук. Мп., 1980. С. 13.
чуваюцца і ў малюнках вучняў Л. Сляндзінскага, у тым ліку Я. Горыда. Праўда, як і Я. Драздовіч, скончанай адукацыі Я. Горыд не атрымаў, што, несумненпа, адбілася на яго некалькі эскізных, нібы экспромтных работах, якім часам не хапае завершанасці. Але выдатны прыродны талент відаць у энергіі і сіле горыдаўскага малюнка, яркай народнасці вобразаў, тэмпераменце творцы. Мастацкі стыль Горыда просты і лаканічпы.
Асабліва плённай была дзейнасць Горыда ў жанры карыкатуры, дзе яго мастацкае дараванне выявілася най-
193. В. Сідаровіч. Два пасты. 1926
больш ярка. 3 1926 па 1928 г. ён сістэматычна друкаваў свае сатырычныя малюнкі на старонках часопіса «Маланка», які выдаваўся ў Вільні па ініцыятыве Беларускай сялянскай рабочай грамады (БСРГ)93.
Сярод карыкатурыстаў «Маланкі» акрамя Горыда былі Я. Драздовіч, В. Сідаровіч, М. Васілеўскі, I. Маразовіч і інш.94
Сатырычная графіка «Маланкі», бясспрэчна, адна з самых яскравых старонак у гісторыі нашага выяўленчага мастацтва. Яна вылучаецца шырокім тэматычным дыяпазонам, злабадзённасцю, разнастайнасцю і багаццем выяўленчых сродкаў.
Акрамя карыкатур на старонках «Маланкі» нярэдка друкаваліся бытавыя замалёўкі, якія яскрава адлюстроўвалі палітычныя падзеі і жыццё працоўных Заходняй Беларусі. Сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі ў большасці выпадкаў мелі сатырычпы падтэкст.
Я. Горыд быў найбольш таленавітым і творча актыўным мастаком часопіса. Яго палітычна завостраныя, выразныя па форме карыкатуры трапна выкрывалі прадстаўнікоў пануючых класаў, дзяржаўнай адміністрацыі Польшчы на чале з маршалкам Пілсудскім, антынародную сутнасць буржуазных міністраў, клерыкальных дзеячаў, прадажных журналістаў, паслугачоў санацыйнага рэжыму з ліку «сваіх» беларускіх згоднікаў.
Сярод работ іншых карыкатурыстаў «Маланкі» малюнкі Я. Горыда вылучаліся і мастацкімі якасцямі:
93 Часопіс неаднаразова канфіскоўваўся, прычынай нярэдка служылі вострыя карыкатуры. У 1928 г. яго выданне было забаронена (гл.: Говін С. В. Друк Заходняй Веларусі (1921—1939). Мн., 1974. С. 45—48).
94 Некаторыя мастакі «Маланкі» падпісвалі свае карыкатуры манаграмамі («Ю. Ш.», «ГІЗ», «Р. С.»). Устанавіць
прозвішчы мапаграмістаў пакуль што
пе ўдалося.
прадуманай кампазіцыяй, у якой кожная дэталь працуе на тэму, пераканаўчым малюнкам, простым і ў той жа час выразным, лаканізмам. Працаздольнасць мастака была вельмі прыкметнай: у асобных нумарах ён змяшчаў па пяць малюнкаў. Графічны почырк мастака за гады супрацоўніцтва ў «Маланцы» зазнаў пэўную эвалюцыю. Першыя карыкатуры некалькі эскізныя, накідныя; болып познія, захоўваючы лаканізм графічнай мовы, вылучаюцца цэласнасцю кампазіцыі, яркімі псіхалагічнымі характарыстыкамі вобразаў, умелай святлоценявой мадэліроўкай формы. Сакрэт поспеху малюнкаў Я. Горыда і ў тым, што вобразы ў яго амаль заўсёды глыбока нацыянальныя. У постацях сейбіта, жняі, касца, селяніна або рабочага заўсёды адчуваецца глыбокае веданне тыпажу і побыту народа, асабліва вяскоўцаў.
Да ліку творчых удач можна аднесці карыкатуры «Святочныя падарункі беларусам» 95. Перад навагодняй ёлкай у выглядзе Дзеда Мароза — Пілсудскі, які нясе беларусам свае дары: «унію», «беспрацоўе», «голад», «падаткі» і інйі. «Дзед Мароз» падаецца сатырычнымі сродкамі. Смелая экспрэсіўная штрыхоўка спалучаецца з маляўнічымі заліўкамі тушшу, якія акцэнтуюць «святочную ёлку» з яе злавеснымі падарункамі.
Актуальнасцю і палітычнай вастрынёй вылучаецца карыкатура «Як мае выглядаць на практыцы новы прэсавы дэкрэт» 96. Пісьменніку гэты дэкрэт на замок зачыніў вусны, рэдактара пасадзіў за краты... Карыкатура выканана некалькі эскізна, сыра, але задума мастака выказана ў ёй ярка, адназначна. Штрых смелы, упэўнены, манера выканання экспрэсіўная.
У сатырычных малюнках на бытавыя тэмы Я. Горыд адлюстроўваў
жыццё беларусаў пад уладай памешчыкаў і буржуазіі. На малюнку — бойка, дакладней — збіванне членаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады якое адбываецца ля яе будынка97. Беларускі селянін звяртаецца да паліцэйскага:
«Чаму вы людзей не бароніце? Бачыце, нейкія жулікі на нас напалі...»
Паліцэйскі: «Гэта не жулікі, a канфідэнты і асаднікі, а бараніць вас — «грамадзістаў» — мне не сказана».
Карыкатура высмейвае «раўнапраўе» ў буржуазнай Польшчы, пад выглядам якога ажыццяўляўся ўціск беларускага нацыянальнага руху. Эскізная, накідная манера, якой тут карыстаецца Я. Горыд, вабіць жывасцю, здаецца, малюнак выкананы непасрэдна з натуры. Але Горыд у карыкатурах не проста пасіўны назіральнік, рэгістратар тых ці іншых палітычных падзей. Адметнасць яго стылю ў тым, што ў яго малюнках ярка выяўлены адносіны да адлюстраванага. Сімпатыі Я. Горыда заўсёды на баку працоўных, алоўкам і пяром ён адстойвае інтарэсы беларусаў.
Паказальная карыкатура «На прадвесні выбараў» — адна з лепшых работ мастака98. Шырокі, амаль панарамны краявід: палеткі, лес і хаты ля небакраю — тыповы беларускі пейзаж. На пярэднім плапе араты ў белым адзенні за плугам, а над ім у прасторы неба адзін за другім ляцяць драпежныя буслы. Драпежныя — бо на іх доўгіх шыях таблічкі з візітнымі карткамі польскіх буржуазных і дробнабуржуазных партый: «Эндэцыя», «Пяст», «ППС», «Вызваленне».
Карыкатура створана Я. Горыдам пасля разгрому і забароны прагрэсіўных беларускіх арганізацый, калі
95 Малапка. 1926. № 17. С. 1.
98 Там жа. С. 8.
97 Там жа. С. 5.
98 Маланка. 1927. № 8. С. 1.
ў пошуках спажывы ў Заходнюю Беларусь рынуліся агітатары і прапагандысты польскіх партый. Сэнс малюнка дапамагае зразумець подпіс пад ім: «Вясна. У паветры выбарамі пахне. 3 чужых краёў лятуць буслы шукаць спажывы. А беларус усё працуе і працуе...»
Вобраз беларуса дадзены ў малюнку з вялікай сімпатыяй. Высокі, у белым адзенні, ён з сумам пазірае на чужых драпежных буслоў.
Адстойваючы інтарэсы працоўных, Я. Горыд выкрывае і прадажных журналістаў — паслугачоў санацыйнага рэжыму. На малюнку «На заваяванне Заходняй Беларусі»99 паказана хісткасць пазіцыі беларускіх газет «Беларуская доля», «Беларускае слова», «Беларускі дзень». Кампазіцыя імітуе вядомую карціну А. Васняцова «Тры асілкі»: «рыцары» з паланафільскага абозу» апынуліся на дарозе ля надмагілля з надпісам: «3 панамі пойдзеш — панскім слугой будзеш».