Гісторыя беларускага мастацтва Т. 4: 1917—1941 гг.

Гісторыя беларускага мастацтва

Т. 4: 1917—1941 гг.

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 352с.
Мінск 1990
130.27 МБ
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 2: Другая палова XVI—канец XVIII ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 5: 1941 — да 60-х гг.
Гісторыя беларускага мастацтва
Гісторыя беларускага мастацтва
Т. 6: 1960-я — сярэдзіна 1980-х гг.
прагу да пазнання сусвету, цікавасць да «нябесных бегаў», якая абудзілася яшчэ ў маленстве. У графічных аркушах і жывапісных палотнах Драздовіч распрацоўваў тры асноўныя серыі: «Жыццё на Марсе» (1931), «Жыццё на Сатурне» (1932), «Жыццё на Месяцы» (1932). Арыгінальнае ўяўленне мастака дазволіла яму зазірнуць у далёкі і невядомы, загадкавы і таму такі прыцягальны таямпічы свет, стварыць сваю струкТУРУ і форму незямнога жыцця. Відавочна, заходнебеларуская рэчаіснасць, дзе многія пачынанні беларускай творчай інтэлігенцыі заставаліся марай, прымусіла мастака будаваць свой гмах прыгожага, светлага жыцця, гарманічнага грамадства, некранутай прыроды 75.
Творы Я. Драздовіча на касмічныя тэмы ў нечым сугучпыя творам Чурлёніса, але калі славуты літоўскі
75 Купава М. Пачатак // Мастацтва Беларусі. 1983. № 4. С. 22.
мастак абстрагаваўся ад рэчаіснасці, ад усяго зямнога, то Драздовіч свядома пераносіў зямныя мары, праявы, ідэі на іншыя планеты, надаваў ім жыццёвасць. Ён рэалізаваў сваё ўяўленне аб чалавечым шчасці і гармоніі на далёкіх планетах, маляваў тое, чаго не хапала ў жыцці. На яго творах мы можам пазнаць роўныя мураваныя сцены без слядоў нашэсцяў і войнаў, велічныя вежы, у нечым падобныя да Лідскага і Мірскага замкаў, агароды з доўгімі шнурамі буйной зеляніны, што нагадваюць зямную радыску ці капусту. Ён будуе школу на Марсе (графічны аркуш «Марсіянская школа пад адкрытым небам») ці мармуровы палац («Мармуровы палац-галерэя на Марсе»).
3 жывапісных твораў асаблівую цікавасць уяўляюць раннія: «Трывеж» (1932—1933) і «Артаполіс» (1934—1935). Першы — тонка згарманізавапы, вытрыманы ў светлых градацыях ружовых і блакітна-фія-
летавых тонаў — уяўляе мару мастака пра горад спакою і раўнавагі, гармоніі і хараства. «Артаполіс» — горад мастацтва — паўстае сярод зялёпага масіву лесу, дрэвы якога нагадваюць нашы сосны. Мастак падкрэслівае еднасць прыроды, чалавека і мастацтва — усё павінна існаваць у цэласнасці, як адзіны жыццёвы арганізм, не разбураючы адзін аднаго.
У многіх творах на касмічную тэму добра пазнаюцца зямныя краявіды — курганы, валатоўкі, якія ён тут, на зямлі, перамераў уздоўж і поперак. Гуманістычны пачатак пакладзены ў аснову ўсёй творчасці Драздовіча на тэму космасу. Ён хацеў бачыць чалавечую дзейнасць перш за ўсё скіраванай на стварэнпе дабра для ўсяго чалавецтва. I гэта была праграма ўсёй яго творчасці. Ён як добры чараўнік разводзіць на далёкіх планетах лясы і сады, стварае на непрыдатных для жыцця планетах даліну ўрадлівасці. Мастацкае бачанне касмічнага сусвету ў Драздовіча часам наіўнае, з вышыні сённяшняга дня яно можа здацца непераканаўчым. Але тое, што «нябеспыя бегі» будзілі ў мастака прагу спазнаць таямніцу сусвету, прыроду яго іспавання, а творчы дух пранікаў далёка за матэрыяльную абалонку зямлі (яна здавалася яму цеснай і вельмі часта няўтульнай), заслугоўвае паважлівых адносін да яго мастацтва 76.
Значнае месца ў творчасці Я. Драздовіча займае і сімволіка-алегарычная тэматыка. Па-пароднаму траппыя, з глыбокім падтэкстам, гэтыя творы ў іншасказальнай форме давалі магчымасць выказаць хвалю-
76 Першымі гледачамі яго фантастычных крацін былі землякі. У Летніках. у хаце Янкі Пачопкі, дзе кватараваў Я. Драздовіч, ён наладжваў свае вернісажы і запрашаў на іх вяскоўцаў. Тлумачыў свае карціны на касмічныя сюжэты, праводзіў лекцыі аб пабудове сонечнай сістэмы і іншых галактык.
ючую ідэю завострана і публіцыстычна. Рэакцыю народа на тагачасные становішча ў буржуазнай Полыпчы ў 1935 г. мастак перадаў у творы «Мужык з панам цягаецца», шырока вядомым і папулярным у тыя часы сярод вяскоўцаў. Існаваў ён у розных варыянтах і выклікаў варожасць з боку мясцовых улад, бо мастак жорстка высмейваў асаднікаў, паноў, якія цягнулі жылы з беднага мужыка. Карціна простая на сваёй кампазіцыйнай пабудове: на пярэднім плане хударлявы мужык цягаецца з тоўстым, аплыўшым ад тлушчу панам, у якога за плячамі вялікая торба грошай. У цэнтры кампазіцыі ўзвышаецца панскі палац, што засланяе сабой увесь гарызонт. Сімпатыі мастака яўна на баку мужыка — гэта відаць па тым, як Драздовіч трактуе вобразы.
Выразна і недвухсэнсоўна гучыць сімволіка ў творах «Пагоня» (1927), «Сусветная будыніна» (1920), «Усход» (1920), «Духцемры» (1932), «Дух зла» (1930). Гэта перш за ўсё імкненне чалавека да шчасця і справядлівасці, прысуд усяму цёмнаму, злому. «Дух цемры» — трывожнае прадчувапне мастака. Сава з распасцёртымі крыламі вяшчуе на старых развалінах замка. За ёй дзесьці далёка дагарае сонца. Сцішанасць камяніц прытойвае ў сабе начных пачвар. Мастак ставіць адвечнае пытанне жыцця і смерці, лёсу людзей, будучыні краю. Хмары вайны засцілі край небасхілу Заходняй Еўропы, крылы фашысцкага арла змрочным ценем клаліся па суседнія краіны. У Іспаніі гарэў пажар грамадзянскай вайпы. У Заходняй Беларусі рэакцыя ўсё больш жорстка помсціла дэмакратычна настроенай інтэлігенпыі.
Культурнае жыццё перадваешіай Полыпчы працягвала развівацца ў пебывала ўдушлівай атмасферы. Як рэакцыя на палітычныя варункі з’яўляецца карціна Я. Драздовіча «Цмок» (1927). Жудаспая пачвара з
перакошаным вышчараным тварам, зялёнымі рукамі-шчупальцамі душыць чалавечую постаць, у абрысах якой угадваюцца вобразы беларускіх князёў з карцін Я. Драздовіча. На галаве цмока — польская зялёная канфедэратка. Адраснасць твора прачытваецца ясна, без якой-небудзь зашыфраванасці, двухсэнсавасці. Трэба было мець грамадзянскую мужнасць, каб у тыя часы выказваць свае палітычныя погляды сродкамі выяўленчага мастацтва.
Адзін з малавывучаных пластоў творчай жывапіснай спадчыны Драздовіча — яго маляваныя дываны, пісаныя казеінавымі і алейпымі фарбамі і прызначаныя для ўпрыгожання сялянскіх хат. Вось што гаворыць сам мастак у дзёнпіку 1933 г.: «Ад месяца ліпепя аж да канца месяца верасня аддаўся дзеля развіцця ў народзе мастацкага эстэтычнага пачуцця і размалёўваў для запрашаючых на простым вясковым, саматканым, афарбаваным на чорнае палатне рознаўзорыстыя дываны з месячнымі, начнымі пейзажамі на асяродках...» 77
Гэта была не проста работа дзеля кавалка хлеба, а свядомая праграма па эстэтычнаму выхаванню народа. Мастак адчуваў патрэбу парода ў маляваных рознаўзорыстых дывапах. Апрача ўсяго, гэты від мастацтва ў тыя часы пашыраўся і набываў вялікую папулярнасць сярод вясковых людзей, задавальняў іх эстэтычпыя запатрабаванні праз мясцовыя кірмашы. Глыбокае, Пліса, Мікуліна, Радзюкі былі цэнтрамі развіцця гэтага віду народнага мастацтва. Трэба сказаць, што Я. Драздовіч адчуваў канкурэнцыю рынка і ставіўся да гэтага запятку з усёй адказпасцю. Яго дывапы насілі адметны і непаўторны характар. Захоўваючы народпую
77 Дзённікі Я. Драздовіча захоўваюцца ў аддзеле рэдкай кпігі Фундаментальнай бібліятэкі АН БССР імя Я. Коласа.
традыцыю, ён заўсёды дадаваў нешта сваё, блізкае яму па духу. Папулярнасць Я. Драздовіча як майстра маляваных дываноў шырылася ад Германавіч да Дзісны, ад Глыбокага да Браслава. Кожная гаспадыня хацела мець у сваёй хаце «малярства дзядзькі Язэпа».
Маляваныя дываны Я. Драздовіча можна падзяліць на тры групы: раслінныя, зааморфныя, архітэктурна-сюжэтныя. Першыя складаюцца з расліннага ўзору, зпаёмых мастаку кветак і траў: рамонкі, васількі, лілеі і г. д. На другіх — звяры, птушкі — усё, што насяляе наваколле. Любімы сюжэт мастака — звяры-музыкі: вясёлыя гарэзлівыя зайкі, што іграюць на цымбалах, мядзведзі — на скрыпачках, хітрыя ліскі. Трэцяя група — дываны з адлюстраваннем помнікаў старажытнай беларускай архітэктуры: замкаў, палацаў, веж. Дываны, пісаныя яркімі фарбамі, надавалі святочны настрой сялянскаму інтэр’еру. Тонка згарманізаваныя па колеру, яны ў нечым нагадвалі беларускія шпалеры, старажытнае ткацтва.
Увогуле народнае мастацтва было неад’емнай часткай творчага жыцця Я. Драздовіча. Глыбокае веданне яго традыцый дало яму магчымасць стварыць уласпыя ўзоры ў дэкаратыўнапрыкладным мастацтве. Яшчэ і сёння можна сустрэць на Дзісеншчыне ў сялянскіх хатах яго маляваныя дываны. Яны гарманічна ўпісваюцца ў інтэр’ер, арганічна існуюць з іншымі відамі народнага мастацтва: ткаптвам, разьбой, ганчарствам 78.
Пасля вайны, у 50-я гады, маляваныя дываны былі асноўным заробкам мастака. Зрэдку ён пісаў краявіды, партрэты. Але не дужа спрыяла
78 Дываны Драздовіча разам з іншымі яго творамі былі ўпершыню паказаны на выстаўцы, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэнпя мастака ў 1979 г. Былі прадстаўлены «Касцёл у Германавічах», «Замак», «Кветкі» і інш.
яго творчасці атмасфера культу асобы: чыноўнікі і бюракраты ад ідэалогіі і культуры адносіліся да яго мастацтва як да нечага другараднага, не вартага ўвагі.
Вядомы яго маляўнічы роспіс сталовай у мястэчку Лужкі Шаркоўшчынскага раёна. На сцяне сярод кветак, лясоў мастак карагодам размясціў звяроў і птушак, розных фантастычных істот. Дзіўны казачны свет надаваў памяшканшо незвычайны настрой. Але роспіс праіснаваў усяго толькі некалькі месяцаў: па загаду высокага чыноўніка з Полацка ён быў знішчаны, і яго месца заняла копія карціны Шышкіна.
Апошні твор Я. Драздовіча — маляваны дыван «Зачаравапы замак» (1954). На ім адзін з характэрных матываў, які часта сустракаўся на маляваных дыванах: на беразе возера ўзброены воін з востраканцовай дзідай, за ім мураваны замак — тыповы ўзор старажытнай архітэктуры Беларусі.
У 1954 г. Я. Драздовіч памёр. Пахаваны на Ляплянскіх могілках, недалёка ад былога засценка Пунькі. Багатая творчая спадчына Я. Драздовіча гаворыць аб пепарыўнай сувязі мастака з народам, яго радасцямі, надзеямі і спадзявашіямі. Гэту сувязь ён пранёс праз усё сваё пялёгкае жыццё.
У Заходняй Беларусі пачынаўся творчы шлях Рамана Мацвеевіча Семашкевіча (1904—1937). Творчая спадчына жывапісца пе багатая і ў асноўным прыпадае на 30-я гады нашага стагоддзя. Творы напісаны за межамі Заходняй Беларусі — у Мінску і часткова ў Маскве.
Нарадзіўся Р. Семашкевіч у мястэчку Лебедзева былой Заходняй Беларусі ў сялянскай сям’і. Прага да малявання і вучобы прывяла юнака ў старадаўнюю Вілыію. Там ён закончыў гімназію і браў першыя ўрокі жывапісу ў мастацкай студыі Браніслава Тарашкевіча. Р. Семашкевіч у гэты час прымае актыўпы ўдзел у
грамадскім нацыянальна-вызваленчым руху, з’яўляецца арганізатарам камсамола ў Заходпяй Беларусі, што не магло прайсці міма пільнай увагі санацыйных улад. У Вілыіі знаходзіцца было небяспечна, і мастак пераязджае ў Савецкую Беларусь. Там працягвае вучобу ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме, які закончыў у 1920 г., потым гады вучобы на факультэце жывапісу ў Вышэйшым мастацка-тэхнічным інстытуце ў С. Герасімава, А. Дрэвіна, Д. Кардоўскага. Раман Семашкевіч — надзвычай яркая фігура ў мастацтве 20— 30-х гадоў.